• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рпус фарсіраваў Дняпро, вызваліў Жлобін (з дапамогай нар. апалчэння), Рагачоў, развіў наступленне на Бабруйск і да канца ліпеня ўклініўся на 30 км у размяшчэнне ворага. Толькі з дапамогай перакінутых сюды 8 дывізій рэзерву ням. войскі здолелі замацавацца на зах. беразе Друці, 14 жн. прарвалі абарону і зайшлі ў тыл. корпуса. 3 17 жн. часці корпуса з баямі пачалі выходзіць з акружэння, пры прарыве з якога быў смяротна паранены камкор Пятроўскі. У выніку контрудару ворагу нанесены значныя страты, 15 яго дывізій былі трывала скаваны ў прасоўванні на ўсход.
    Літ:. Беларусь у Вялікую Айчынную вайну, 1941—1945: Энцыкл. Мн„ 1990. С. 517.
    УЛ.Лемяшонак.
    РАГАЧбЎСКАЖЛбБІНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, наступальная аперацыя войск правага крыла 1га Бел. фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 21—26 лют. ў Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі арміі: 3я, частка сіл 50й і 48й, 16я паветраная. Ім процістаяла 9я ням. армія групы армій «Цэнтр», якая займала 2 умайаваныя абарончыя паласы і моцныя вузлы супраціўлення ў Рагачове і Жлобіне. Мэта аперацыі: разграміць групоўкі праціўніка ў раёне Рагачова і Жлобіна, стварьшь спрыяльныя ўмовы для наступлення на Бабруйскім напрамку. 21 лют. сав. войскі перайшлі ў наступленне і на працягу 2 дзён прарвалі абарону праціўніка, фарсіравалі Дняпро, перарэзалі чыгунку Магілёў—Рагачоў; 23 лют. падышлі да Рагачова і 24 лют. штурмам вызвалілі яго, прасунуліся да р. Друць, захапілі на правым і левым
    берагах Дняпра плацдармы праціўніка, падышлі да Жлобіна. У выніку аперацыі сав. войскі нанеслі вял. страты ням. арМіі. 13 злучэнням і часцям, якія вызначыліся ў аперацыі, нададзена ганаровае найменне «Рагачоўскіх».
    Літ.: Беларусь у Вялікую'Айчынную вайну, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 517.
    У.ІЛемяшонак.
    РАГАЧОЎСКАЯ ВОЛАСЦЬ, Рагач о ў с к а е староства, буйны дзярж. маёнтак у ВКЛ у 14—18 ст. У канцы 14 ст. належала кн. Ю.Талочку, пазней — вял. кн. ВКЛ Вітаўту. У 1397 з яго вылучана Бярэзінская зямля, у 1440я г. — маёнткі Плесавічы і Ціхінічы. У 1456 воласць падаравана выхадцу
    Аўтар В.Л.Насевіч
    з Масквы, удзельнаму кн. І.В.ЯраславІчу (Бароўскаму), потым яго сыну Ф.І.Яраславічу, які ў 1509 завяшчаў яе вял. кн. Жыгімонту I. Апошні ўступіў у валоданне Р.в. ў 1519 і падараваў яе сваёй жонцы Боне Сфорца. Кіравалі воласцю намеснікі Боны, з 1556 — дзярж. маёнтак (староства). Паводле адм.тэр. рэформы 1565—66 уключана ў Рэчыцкі пав. У 1563 тром полацкім шляхціцам замест занятых рас. войскамі маёнткаў часова аддадзены са складу Р.в. сёлы Званец і Хлобін (сучасны Жлобін?). Паводле люстрацыі 1765, у складзе Р.в. мяст. Рагачоў і 27 вёсак (разам больш за 700 двароў), падзялялася на Задняпроўскае, Задруцкае і Рагачоўскае войтаўствы. У 1772 тэр. Р.в. на У ад рэк Друць і Дняпро адышла да Расійскай імперыі, рэшта воласці далучана да Расіі ў 1793. ВЛ.Насевіч. РАГАЧбЎСКАЯ ІІАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ, мужчынская н а с таўніцкая семінарыя, агульнаадукацыйная сярэдняя навуч. ўстанова з пед. профілем. Існавала з 1.7.1909 да 1919. Рыхтавала настаўнікаў пач. нар. вучылішчаў пераважна для Віленскай навучальнай акругі. Прымаліся асобы ўсіх саслоўяў з 16гадовага ўзросту, якія скончылі пач. нар. вучылішча. Паступаць у ВНУ выпускнікі семінарыі не мелі права. Мела 4 асн. і 2 класы ўзорнага пач. вучылішча, дзе навучэнйы праходзілі практыку, музей наглядных дапаможнікаў, працавалі курсы для настаўнікаў пач. школ. Выкладаліся: закон Божы, педагогіка, царкоўнаслав. і рус. мовы, матэматыка, фізіка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, мастацтва, спевы, гімнастыка, рамяство (пераплётнае майстэрства і пляценне кошыкаў). У 1915 працавалі дырэктар, законанастаўнік, 10 выкладчыкаў, урач. У 1911 у семінарыі 181 выхаванец, у 1915—200. У кастр. 1911 пры семінарыі адкрыта пач. школа для дарослых, у 1915 створана камісія для дапамогі дзецям, байькі якіх мабілізаваны ў армію, і дзецям бежанцаў. У 1919 пераўтворана ў 3гадовыя пед. курсы для падрыхтоўкі выкладчыкаў 1й ступені адзінай прац. школы, на базе якіх ў 1920 створаны пед. тэхнікум.
    Літ:. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985; Пастухова З.А. Среднее образованне в дореволюцнонной Белорусснм. Мн., 1963. А Ф.Самусік. РАГАЧбЎСКАЯ ПРАВІНЦЫЯ, адм,тэр. адзінка на Беларусі ў складзе Магілёўскай губ. ў 1772—76. Цэнтр — г. Рагачоў. Паводле ўказа ад 2.8.1773 падзялялася на Рагачоўскі, Гомельскі і Чачэрскі пав. Пл. каля 1426 тыс. дзес., 105 сёл, 473 вёскі (у 1774—114 420 чал.), 11 мястэчак (4747 чал.). На тэр. правінцыі былі 23 староствы з 50 547 сялянамі мужч. полу, буйнейшыя з іх — Гомельскае (2553 дымы, 23 504
    198	РАГАЧОЎСКІ
    чал., 250 982 дзес. зямлі) і Чачэрскае (1057 дымоў, 9181 чал., 96 535 дзес. зямлі). 3 Чачэрскага староства, падараванага бел. ген.губернатару З.П.Чарнышову, 5.2.1774 утвораны першы ў Рас. імперыі маярат. Я.К.Анішчайка. РАГАЧбЎСКІ ЗАМАК Існаваў у 16 — 2й пал. 18 ст. Пабудаваны з дрэва на месцы гарадзішча стараж. Рагачова 11 ст., на высокім мысе ў сутоку рэк Дняпро і Друць. У 1750—60я г. замак быў абнесены земляным валам (вал існаваў з 11 ст., але ў гэты перыяд быў падсыпаны) з ровам, абарончыя сцены мелі выгляд астрога. У цэнтры дзядзінца стаяў палац — 1павярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Уключаў прыхожую, сталовую, 5 жылых памяшканняў, алькеж, камору, аптэчку, кухню і інш., у мезаніне была зала. Гал. ўваход аформлены ганкам на слупах, на процілеглым фасадзе — галерэя. Каля палаца размяшчаліся флігель (8 жылых памяшканняў, гардэроб, кухня), царква, дом аканома, гасп. пабудовы. Перад 2яруснай брамайвежай (у 1м ярусе абапал праезда былі 2 каморы, у 2м — зала, абкружаная галерэяй і накрытая гонтавым дахам) цераз роў быў мост на ізбійах. Да пач. 1770х г. замак прыйшоў у заняпад.
    РАГАЧбЎСКІ МАЛОЧНАКАНСЁРВАВЫ КАМБІнАт. Засн. ў г. Рагачоў у 1936 як малочнакансервавы зд. Прадукцыю дае з 1938. У Вял. Айч. вайну абсталяванне завода эвакуіравана на Усход. Адноўлены ў 1944—47. 3 1962 —сучасная назва. Асн. прадукцыя (2001): цэльнамалочныя вырабы, згушчаныя з цукрам малако і смятанка, натуральная кава са згушчаным малаком і цукрам, кансервы малочныя, масла сметанковае, малочныя прадукты дзіцячага харчавання.
    РАГАЧбЎСКІ МАНІТНЫ СКАРБ Знойдзены ў г. Рагачоў у 1971. Найб. верагодны час ухавання — 1832. Змяшчаў каля 1000 манет, з іх 462 медныя са слядамі серабрэння: падробкі пад ’/12 талера Прусіі 1766 (127 экз.), 10грашовікі Польшчы 1831 (72 экз.), 10грашовікі абложанай Варшавы 1831 (263 экз.). Захоўваецца ў нумізматычным кабінеце БДУ.
    РАГАЧбЎСКІ МУЗЕЙ НАРбДНАЙ СЛАВЫ. Засн. ў 1962 на грамадскіх пачатках, адкрыты ў 1970 у г. Рагачоў Гомельскай вобл. Пл. экспазіцыі 212 м2, больш за 16 тыс. адзінак асн. фонду (2001). Mae 5 аддзелаў (археал., гіст. мінулага, этнаграфічны, гісторыі Вял. Айч. вайны, пасляваенны), выставачную залу. Сярод экспанатаў каменная матыка, фрагменты ляпной і штрыхаванай керамікі 2—1га тыс. да н.э., прылады працы, рыйггунак конніка, ювелірныя ўпрыгожанні 11—12 ст. з раскопак археал. помнікаў на тэр. раёна;
    прадметы побыту, тканыя посцілкі і ручнікі канца 19 — пач. 20 ст. Аддзел гісторыі Вял. Айч. вайны знаёміць з ходам абарончых баёў у ліп.—жн. 1941, стварэннем і дзейнасцю падполля і партыз. руху, у т.л. прадметамі побыту і зброяй партызан, малюнкамі партыз. мастакоў С.Раманава і МЛіпеня, матэрыяламі пра злачынствы ням.фаш. захопнікаў, вызваленне горада і раёна ў 1944, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі ў пасляваенны час. Музей праводзіць выстаўкі дзіцячага малюнка, нумізматычных калекцый, вышыванак мясц. майстрых, карцін мясц. мастакоў і інш. С.В.Якаўмва.
    РАГАЧбЎСКІ НАСТАЎНІЦКІ ІНСТЫТУТ Існаваў у 1936—41, 1944. Рыхтаваў настаўнікаў для 5—7х кл. агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні бел. і рус. мовы і лры, фізікаматэм., гіст., прыродазнаўчагеаграфічнае. У 1944 пераведзены ў г. Мазыр (гл. Мазырскі настаўніцкі інстытут). У 1936—41 падрыхтаваў больш за 400 настаўнікаў.
    РАГАЧбЎСКІ ПАВЁТ. ад.м.тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г. Рагачоў. Ўтвораны 2.8.1773 у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 2.4.1777 у Магілёўскай губ., з 23.12.1796 —у Беларускай губ. У гэты час паўд. частка павета далучана да Гомельскага пав., а на Пн яму перададзена частка Чэрыкаўскага і большая частка скасаванага Быхаўскага пав. 3 27.2.1802 у Магілёўскай губ. з аднаўленнем межаў 1777. 3 1861 падзяляўся на 18 валасцей, меў 9 мястэчак. Пл.
    । Аўтар В.Л.Насевіч
    каля 7451 км2, нас. 121,6 тыс. чал. (1864), 142,9 тыс. чал. (1885). У 1917 было 14 валасцей. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з 3.3.1924 у складзе БССР. 17.7.1924 скасаваны, яго тэр. ўвайшла ў Бабруйскую і Магілёўскую акругі. В.Л.Насевіч. РАГАЧбЎСКІ ПАЛАЦ Існаваў у 2й пал. 16 — 1й пал. 20 ст. ў г. Рагачоў Гомельскай вобл. Па традыцыі наз. замкам Боны, сапраўдная назва невядомая. У 19 ст. выкарыстоўваўся як правіянцкі склеп. Мураваны 2павярховы прамавугольны ў плане будынак (21 х 14 м) быў накрыты вальмавым дахам. Вуглы ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, якія па вышыні даходзілі да сярэдзіны 2га паверха. На верхні паверх вяла адкрытая галерэя з лесвіцай, вырашаная на гал. фасадзе цыркульнай аркадай. У аздабленні фасадаў былі выкарыстаны элементы рэнесансавай ордэрнай пласТЫКІ. А.А.Ярашэвіч. РАГАЧбЎСКІ РАЁН На Пн Гомельскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 2,1 тыс. км2. Нас. 70 тыс. чал. (2000), гарадскога 51%. Сярэдняя шчыльн. 32 Чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Рагачоў. Уключае г.п. Беліцк, 211 сельскіх нас. пунктаў, 19 сельсаветаў: Азяранскі, Балатнянскі, Беліцкі, Гадзілавіцкі, Гарадзецкі, Дварэцкі, Доўскі, Журавіцкі, Забалацкі, Запольскі, Збароўскі, Званецкі, Кісцянёўскі, Курганскі, Лучынскі, Побалаўскі, Старасельскі, Стаўпнянскі, Ціхініцкі. Раён пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, б.ч. тэрыторыі ў зоне з радыяцыйным забруджваннем да 15 Кі/км2.
    Тэр. раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны (б.ч.), Чачорскай раўніны, Гомельскага Палесся. Паверхня Пераважна пласкахвалістая, з нязначнымі ўчасткамі дэнудаваных марэнных узгоркаў, 90% яе на выш. 125—150 м. Найвыш. пункт 173 м (каля в. Званец). Агульны нахіл з Пн на Пд. Карысныя выкапні