• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ода, жонка вял. кн. Уладзіміра Святаслаеіча, маці кн. /зяслава Уладзіміравіча. Паводле летапісаў, адхіліла сватанне Уладзіміра Святаславіча, які тады княжыў у Ноўгарадзе. Каля 980 Уладзімір захапіў Полацк, забіў
    РАГОЙША 201
    бацьку, маці і двух братоў Р.Р., а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай і даў слав. імя Гарыслава. 3 пачуцця помсты Р.Р. зрабіла няўдалы замах на жыццё мужа. Уладзімір хацеў пакараць Р.Р., але за маці заступіўся сын Ізяслаў. Тады Уладзімір саслаў Р.Р. і сына ў г. Ізяслаўль (Заслаўе). Паводле падання, пасля хрышчэння Уладзіміра і ліквідацыі яго гарэма Р.Р. адмовілася другі раз выйсці замуж і пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Каля Заслаўя назвы ўрочышчаў звязаны з імем Р.Р.
    Літ:. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. Г.В.Штыхаў.
    З.А.Раговін.
    РАГбВІН
    Захар Аляксандравіч (28.8.1905, г. Магілёў — 11.8.1981), расійскі хімік. Скончыў Маскоўскае вы
    шэйшае тэхн. вучылішча (1928) і працаваў у ім з 1931. 3 1939 праф. Маскоўскага хімікатэхнал. інта, у 1941 — 45 — упаўнаважаны па хіміі Дзярж. кта абароны. 3 1946 у Маскоўскім тэкст. інце. Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Даследаваў умовы і кінетыку полімерызацыі капралактаму (разам з ХЛ.Кнунянцам). Распрацаваў метады сінтэзу вытворных цэлюлозы, якія дазваляюць уводзіць у макрамалекулу функцыян. групы любых тыпаў (1930—50), а таксама метады хім. мадыфікацыі цэлюлозных і сінт. валокнаў для атрымання матэрыялаў з вогнеахоўнымі, бактэрыцыднымі, масла і воданепрымальнымі і інш. ўласцівасцямі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1974.
    РАГОВІЧ Уладзімір Іосіфавіч (н. 28.3.1938, г.п. Парычы Светлагорскага рна Гомельскай вобл.), бел. хар. дырыжор, фалькларыст, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1964). 3 1964 дырыжорхармайстар, з 1970 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы. 3 1982 выкладаў у Мінскім пед. інце, у 1988—92 — Пінскім пед. вучылішчы. У 1987—88 і 1992—98 працаваў у н.д. лабараторыі бел. фальклору і дыялекталогіі БДУ. Стваральнік і кіраўнік прафес. мужчынскага вак. актэта (з 1998), самадз. хар. калектываў, у т.л. Нар. хар. капэлы і хору хлопчыкаў Мінскага трактарнага зда, Нар. хар. капэлы БДУ. 3 1957 збірае бел. нар. песні (больш за 3 тыс.). Аўтар Боскай літургіі св. Іаана Златавуста для салістаў і мяшанага хору, больш за 200
    апрацовак і пералажэнняў нар. і аўтарскіх твораў для аднароднага і мяшанага хароў; зборнікаў бел. песеннага фальклору, у т.л. «Беларускія абрадавыя песні» (1985), «Вянок беларускіх народных песень» (1988), укладальнік муз. часткі зб. «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл.» (1989).
    Тв.: Песні і строі Піншчыны. Мн., 1994 (разам з В.Ліцвінкам, М.Гаманюком; Песенны фальклор Палесся: У 3 т. Т. 1. Песні святочнага календара. Мн„ 2001. Н.Г.Мазурына.
    РАГОЗ, п у х о ў к a (Typha), род кветкавых раслін сям. рагозавых. Каля 15 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных паясах. На Беларусі 2 віды Р.: вузкалісты (Т. angustifolia) і шыракалісты (Т. latifolia), нар. назвы калавей, кіёўка. Утвараюць зараснікі па берагах вадаёмаў і ў балотах.
    Шматгадовыя водныя ці балотныя травы з паўзучым карэнішчам. Тоўстыя неразгалінаваныя сцёблы выш. да 2 (3) м, цыбулінападобна патоўшчаныя пры аснове. Лісце вузкаці шырокалінейнае, плоскае, суцэльнае. Кветкі дробныя, у шчыльных цыліндрычных суквеццях — катахах (уверсе — тычынкавыя, ніжэй — песцікавыя). Плод — дробны арэшак з лятучкай з доўгіх валаскоў. Сцёблы і лісце выкарыстоўваюцца як буд. матэрыял, для пляйення кошыкаў, цыновак. 3 багатых на крухмал карэнішчаў атрымліваюць муку, сурагат кавы, таксама гэта корм для андатры, нутрыі, бабра, маладыя парасткі паядаюцца карпам. Прыкветкавыя валаскі жан. «шышак» выкарыстоўваюць у вытвсці цэлюлозы, кінаплёнкі, фетру (у сумесі з шэрсцю жывёл), у выратавальных паясах. Некат. Р. — пустазелле рысавых палёў. Найважнейшы кампанент плаўняў. В.М.Прохараў.
    Рагоз шыракалісты.
    РАГбЗА Міхаіл (каля 1540 — паміж 18.6 і 15.8.1599), праваслаўны, потым уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Са шляхецкага роду герба «Рагоза» Мінскага ваяв. Пасля прыняцця манаства архімандрыт манастыроў — Мінскага Ушэсця (з 1579), Слуцкага Траецкага (з 1582), Морацкага. 3 1589 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Праводзіў рэформы правасл. царквы з мэтай павысіць аўтарытэт і адукацыю духавенства і паменшыць умяшанне свецкіх улад у царк. справы. Пры ім забаронена свецкім асобам кіраваць манастырамі, усталявана новая працэдура прызначэння епіскапаў і мітрапаліта (з 1590 кароль зацвярджаў адну з 4 кандыдатур, вылучаных на штогадовым саборы духавенства з удзелам шляхты і брацтваў). Сабор 1594 падпарадкаваў брацтвы царк. іерархам, што ўзмацніла супярэчнасці паміж імі. 3 1594 далучыўся да падрыхтоўкі злучэння правасл. царквы з рымскакаталіцкай. Пад яго старшынствам царк. сабор у Брэсце абвясціў Брэсцкую унію 1596 і зацвердзіў яе ўмовы, за што правасл. сабор 1596 пазбавіў яго сана. Ва уніяцкай царкве Р. захаваў тытул мітрапаліта. У пашырэнні уніі карыстаўся падтрымкай каралеўскай улаДЫ С.В.Казуля.
    РАГбЗІН Неафіт Ермалаевіч (20.1.1902, г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 11.12.1971), бел. географ, вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1961), праф. (1962). Скончыў КамуНіст. унт (1927), Інт чырв. прафесуры (1936). 3 1947 у БДУ (прарэктар, заг. кафедры). 3 1966 у Мінскім пед. інце. Навук. працы па эканам. геаграфіі і гісторыі нар. гаспадаркі, паліт. эканоміі Беларусі.
    Тв.: Города н села Белорусской ССР. Мн., 1959 (разам з В.А.Жучкевічам, А.Я.Малышавым); Географня Белорусснн. Мн., 1965 (у сааўт.).
    РАГбЗНЫ Зіновій Захаравіч (10.5.1901, г. Орша Віцебскай вобл. — 12.1.1990), генералмаёр (1940). Скончыў камандныя курсы (1920), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931, 1935). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918— 20 на Паўд., Зах. франтах. У сав.—фінл. вайну 1939—40 нач. штаба корпуса. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.Зах., Варонежскім, 1м і 2м Укр. франтах: камацдзір корпуса, нач. штаба арміі. Да 1954 у Сав. Арміі і на выкладчыцкай рабоце.
    РАГбЙША Вячаслаў Пятровіч (н. 5.6.1942, в. Ракаў Валожынскага рна Мінскай вобл.), бел. літ.знавец, крытык. Акад. Міжнар. АН Еўразіі (з 1994) др філал. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1963); у 1967—88 і з 1994 выкладае ў ім (заг. кафедры). 3 1988 у Інце паліталогіі і сац. кіравання, з 1991 нам. дырэктара Нац. навук.асв. цэнтра імя Ф.Скарыны. Даследуе гісторыю бел.
    202 РАГОТНА
    лры, бел.ўкр., бел.рус. і інш. літ. ўзаемасувязі, паэтыку верша, пытанні тэорыі маст. перакладу, праблемы літ. працэсу. Аўтар манаграфіі «Паэтыка Максіма Танка» (1968), бпг «Пераклаў Якуб Колас...» (1972), «Гутаркі пра верш» (1979), «Напісана рукой Купалы» (1981), «Слядамі знічкі» (пра С.Палуяна, 1990; з Т.Кабржыцкай), «Там, дзе бруіцца Іслач...» (1991) і інш. Складальнік вучэбнага дапаможніка для ВНУ «Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя» (1971; у сааўт.; 2е выд. 1988), зб. Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету» (1983, з Я.Раманоўскай) і інш. Перакладае з укр., польск., сербскай і інш. моў. Міжнар. літ. прэмія імя І.Франко 2000.
    Тв.: Карані дружбы: Бел.ўкр. літ. ўзаемасувязі пачатку XX ст. Мн., 1976 (разам з Т.В.Кабржыцкай); 1 нясе яна дар..: Бел. паэзія на рус. і ўкр. мовах. Мн., 1977; Паэтычны слоўнік. Мн., 1979; Проблемы перевода с блнзкородственных языков. Мн., 1980; Кантакты: Літ.крытыч. арт.. эсэ. Мн., 1982; Вяршыні: 3 невядомага і забытага пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Мн., 1991; I адгукнецца слова ў слове..: Літ.крытыч. арт., эсэ, дыялогі. Мн., 1992; Слоўнікмінімум па літаратуразнаўству. Мн., 2000; Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мн„ 2001.
    Л.В.Календа.
    РАГбТНА, вёска ў Дзятлаўскім рне Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Наваельня—Казлоўшчына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдУ ад г. Дзятлава, 170 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Наваельня. 510 ж., 216 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл св. анёлаўахоўнікаў (1840).
    РАГбЎСКАЕ ВОЗЕРА. У Лепельскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,16 км2, даўж. 1,7 км, найб. шыр. 590 м, найб. глыб. 28 м, даўж. берагавой лініі 4,37 км. Пл. вадазбору 99,6 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на 3 выш. 18—24 м (на Пн і ПнУ 9—10 м), параслі хмызняком, на У і Пд выш. 4— 5 м, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на У нізкія, пясчаныя. Дно выслана пяском, апясчаненымі адкладамі, ілам. Зарастае. Упадае р. Лукомка, сцёк у воз. Астраўкі.
    РАГбЎСКІ (Rogowski) Людамір Міхал (3.10.1881, г. Люблін, Польшча — 14.3.1954), польскі кампазітар і дырыжор. Скончыў Варшаўскую кансерваторыю (1906). У 1909—12 працаваў дырыжорам у Вільні. Творчасць цесна звязана з бел. муз. культурай: кіраваў хорам у Бел. муз.драм. гуртку, ствараў муз. афармленне да спектакляў трупы І.Буйніцкага, склаў «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў» (выд. ў 1911), куды ўключыў і ўласныя апрацоўкі бел. нар. песень. Аўтар 7 сім
    фоній, 6 опер, 2 балетаў, у т.л. «Купала» (паст. 1926, Варшава), сімф. паэм і сюіт, у т.л. Бел. сюіты для сімф. аркестра (1910), камерных, харавых, у т.л. на верш Я.Купалы «А хто там ідзе?» (1910) і.інш. твораў. 3 1925 жыў у Дуброўніку (Харватыя).
    РАГбЎСКІ Мікалай Міхайлавіч (27.11.1898, г. Магілёў — 1937), ваенны дзеяч, камдыў (1935). У 1917—18 вучыўся ў Кіеўскім політэхн. інце, скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). 3 1918 у Чырв. Арміі, камандзір артыл. дывізіёна. 3 1922 пам. нач. і нач. артылерыі 5га стралк. корпуса. 3 1927 у Гал. артыл. упраўленні, з 1932 інспектар,, потым нач. артылерыі РСЧА. Чл. Ваен. савета Наркамата абароны СССР. У маі 1937 арыштаваны на падставе сфабрыкаваных звестак аб прыналежнасці да т.зв. «змовы Тухачэўскага», 10.9.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
    РАГбЎСКІ Міхаіл Канстанцінавіч (н. 15.6.1925, в. Няжараўка Любанскага рна Мінскай вобл.), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну партызан, на фронце з 1944. Камандзір аддзялення мал. сяржант Р. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі. Да 1976 на гасп. рабоце ў Любанскім рне. РАГбЎСКІ Яўген Аляксандравіч (1855, г. Кобрын Брэсцкай вобл. — 1923), расійскі астрафізік і фізік.