Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
акрылых. 2 сям., каля 200 відаў. На Беларусі найб. трапляюцца Р.: вялікі хвойны, або Р.гігант (Serix gigas, або Urocerus gigas), сіні хваёвы (Sirex juvencus, або Paururus juvencus), бярозавы (Tremex tuscicornis). Пераносчыкі чырв. гнілі драўніны. Шкоднікі лесу.
Даўж. да 6 см. Цела цыліндрычнае. У самак на канцы брушка доўгі яйцаклад, падобны на рог (адсюль назва). Вусікі шчацінкападобныя. Ротавыя органы грызучыя. Ногі бегальныя. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі белаватыя з жаўтаватым або зеленаватым адценнем, цыліндрычныя, выгнутыя, з 3 парамі рудыментарных грудных ног і вострым адросткам на заднім канцы цела. С.Л.Максімава.
Рагахвосты: 1 — вялікі хвойны (а — дарослая самка; б — лічынка); 2 — сіні хваёвы.
РАГАЦІК (Clavariadelphus), род базідыяльных грыбоў сям. рагацікавых. 7 відаў і шэраг форм. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Паўн. Амерыцы, Японіі. На Беларусі 2 віды Р.: песцікавы (С. pistillaris), занесены ў Чырв. кнігу, і язычковы (С. ligula). Трапляюцца з ліп. па вер. на галінках у хвойных мяшаных лясах, на апалай ігліцы, лісці.
Р. язычковы мае пладовае цела выш. 6—8 см булавападобнай або языкападобна выцягнутай формы, пры выспяванні вохрыстажоўтага, пры высыханні — шараватабураватага колеру. Мякаць мяккая, белая ці крэмавая. Споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя. Малавядомы ядомы грыб. Таксама Р. наз. грыбы родаў Romana, Clavaria і інш.
РАГАЦІНА, старажытная халодная зброя, разнавіднасць дзіды, пікі або Kari ’я, з шырокім масіўным двухбаковавострым наканечнікам, насаджаным на дрэўка (ратовішча). Напачатку выкарыстоўвалася як паляўнічая зброя, потым — на ўзбраенні гал. чынам пешых апалчэнцаў (пазней у некат. дзяржавах — конніцы); з пач. 18 ст. служыла толькі для палявання на буйнога звера.
Рагацік язычковы.
РАГАЧОЎ. горад, цэнтр Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. За 121 км ад Гомеля, чыг. ст. на лініі Магілёў—Жлобін, вузел аўтадарог на Бабруйск, Магілёў, Слаўгарад, Жлобін, прыстань на р. Дняпро. 35,7 тыс. ж. (2000).
Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1142, уваходзіў, верагодна, у Тураўскае княства. Умацаваны цэнтр стараж. Р.— Замкавая гара—размешчаны на месцы гарадзішча мілаградскай і штрыхаванай керамікі культур. 3 канца 13 ст. ў ВКЛ, уладанне кн. Доўманта. У 14—18 ст. цэнтр Рагачоўскай воласці, кіраваўся старостам. 3 1509 належаў вял. князю. У 16 ст. пабудаваны Рагачоўскі замак з Рагачоўскім палацам. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37 і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—57 горад пераходзіў з рук у рукі, пацярпеў ад ваен. дзеянняў. У канцы 16 ст. ў ваколіцах Р. дзейнічалі казацкасял. атрады Налівайкі і Дубіны (гл. Налівайкі паўстапне 1594—96). 3 1772 у Рас. імперыі, цэнтр Рагачоўскага павета і Рагачоўскай правінцыі. У 1777—96 і з 1802 у Магілёўскай, у 1796—1802 у Беларускай губ. 16.8.1781 атрымаў герб (у залатым полі чорны барановы рог). У 1880 — каля 4,5 тыс. ж., 560 дамоў, 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і 2 гарбарныя зды. У 1897—9038 ж. У 1900 працавала 36, у 1913—50 прадпрыемстваў. У 1902 праз Р. пракладзена чыгунка Магілёў—Жлобін. У 1906 адкрыта Рагачоўскае рэальнае вучылішча, пазней Рагачоўская настаўніцкая семінарыя. 3 мая 1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 у БССР, цэнтр Рагачоўскага раёна Бабруйскай акр. (да 1930), з 1938 — Гомельскай вобл. У 1939 у Р. 15,2 тыс. ж. У 1936—41 і з 1944 дзейнічаў настаўніцкі інт. 2.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, 13.7.1941 вызвалены Чырв. Арміяй у ходзе РагачоўскаЖлобінскай аперацыі 1941. 3 14.8.1941 да 24.2.1944 зноў акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Р. і раёне 6,3 тыс. чал. Дзейнічала Рагачоўскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе РагачоўскаЖлобінскай аперацыі 1944 войскамі 1га Бел.
Рагачоў. Будынак тэатра. Фота пач. 20 ст.
Рагачоў. Будынак земскай управы.
196 РАГАЧОЎ фронту. 13 вайск. часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Рагачоўскіх». У 1959 у Р. 10,2 тыс. ж., у 1970—16 тыс. ж. У 1971 знойдзены Рагачоўскі манетны скарб. 3 27.2.1978 горад абл. падпарадкавання.
Першы рэгулярны план (1778) вызначыў дакладную прамавугольную сетку вуліц, якую захавалі генпланы 1947, 1959 і 1971 (Гомельскі філіял інта «Белдзяржпраект», арх. Я.Казлоў, А.Лебедзеў, інж. М.Найшулер; карэкціроўка 1984, БелНДІПгорадабудаўніцтва, арх. В.Кашырын, Т.Спірына, інж. Л.ПІрожнік, В.Пузік). Асн. гар. тэрыторыя размешчана ў міжрэччы Дняпра і Друці (Цэнтр. і Залінейны планіровачныя раёны), часткова на правым беразе Друці (Задруцкі планіровачны раён). Гал. кампазіц. восі — вуліцы Леніна і Кастрычніцкая. Адм.грамадскі і культ. цэнтр — ші. імя 60годдзя Кастрычніка. Пераважае 1павярховая індывід. забудова сядзібнага тыпу, у цэнтр. ч. будуюць 5павярховыя дамы. Горад развіваецца паводле генплана 1999 (БелНДІПгорадабудаўніцтва) пераважна на 3 (на правым беразе Друці), часткова на ПнУ і Пн. Паводле генплана шматкватэрная забудова размяшчаецііа ў планіровачных раёнах №1, 2, 4 (жылы раён «Ляснянка»), Сістэма азелянення горада фарміруецца ўздоўж Дняпра і Друці, ствараецца паркавая зона ў планіровачным раёне №5. Сфарміраваліся паўн. і паўд.зах. прамысл. зоны.
Працуюць прадпрыемствы харч. (найб. Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат), буд. матэрыялаў (зд жалезабетонных вырабаў, камбінат буд. матэрыялаў), камбікормавай прамсці; зд «Дыяпраектар» і інш. Дзейнічаюць Рагачоўскае педагагічнае вучылішча, Рагачоўскі музей народнай славы. Брацкія магілы чырвонагвардзейцаў, сав. воінаў, магілы ахвяр фашызму, вайсковыя могілкі. Курган Славы. Помнік Вызвалення. Помнікі архітэктуры 19 — 20 ст.: капліца ў неарус. стылі, будынкі дваранскага вучылішча (1903—05), земскай управы (1909), касцёл (у 1912 асвячоны; неаготыка) і інш. Помнік археалогіі — гарадзішча і селішча стараж. Р.
Г.С.Ларкін, М.А.Найшумр (архітэктура). РАГАЧбЎ, бальнеагразевы і кліматычны курорт на Беларусі, у Гомельскай вобл., за 12 км на У ад г. Рагачоў, на
Ландшафт курорта Рагачоў.
левым беразе р. Дняпро. Засн. ў 1970. Клімат умерана кантынентальны. Асн. лекавы фактар — мінер. воды 2 відаў: хларыднанатрыевая высокай мінералізацыі (50 г/л) для ваннаў і інш. бальнеапрацэдур і сульфатнахларыдная кальцыеванатрыевая вада малой мінералізацыі (5,5 г/л) на пітное лячэнне; таксама тарфяныя гразі. Лечаць хваробы сардэчнасасудзістай, нерв. сістэм, органаў руху, гінекалагічныя. Санаторый, водагразелячэбніца, бювет мінер. крыніцы.
РАГАЧбЎ Дзмітрый Дзмітрыевіч (2.10.1895, в. Вялікая Раслякоўка Калужскай вобл. — 1.6.1963), савецкі военачальнік. Контрадмірал (1941). Скончыў ваеннамарское вучылішча імя Фрунзе (1929). На ваен. службе з 1915, удзельнік Маанзундскай абароны ў 1917 (гл. Маанзундскія аперацыі ў 1ю сусв. вайну), грамадз. вайны. 3 1920 на камандных пасадах у Сібірскай і Амурскай ваен. флатыліях, з мая 1938 нам. камандуючага Амурскай ваен. флатыліяй. У чэрв. 1940 —вер. 1941 камандуючы Пінскай ваеннай флатыліяй, з лют. 1942 — Волжскай ваен. флатыліяй; з ліп. 1943 — камандаваў атрадам караблёў ВМФ на Волзе. У 1944—46 камандзір Кіеўскай ваеннамарской базы Дняпроўскай флатыліі. У 1946—56 на камандных пасадах у ВМФ.
РАГАЧбЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПбЛЛЕ ў Вялікую А й чынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да ліп. 1944 у Рагачове і Рагачоўскім рне Гомельскай вобл. пад кіраўніцтвам Рагачоўскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ. Складалася з 17 аргцый (больш за 160 чал.): 2 у Рагачове (кіраўнікі М.Я.Данілава і К.К.Гардзіеўскі), 3 у в. Турск (А.А.Ганчароў, В.Ф.Ярмоленка, Л.А.Кудраўцава), у пасёлках Дняпроўскі (Г.А.Фядосава), Масткі (М.С.Філіпаў) і Лавы (Ф.Р.Сідарэнка), вёсках Азяраны (А.К.Мальцаў), Гадзілавічы (І.В.Гранкова), Забалацце (В.К.Парфёнава), Красніца (А.І.Шукевіч), Слабада (А.А.Канавалава), Стань
каў (У.Я.Крапніцкая), Філіпкавічы (Р.ПЛукашэвіч), Церахоўка (У.Ф.Мазепіна) і на ст. Салтанаўка (В.А.Ашмянскі, У.В.Лабачоў) Жлобінскага рна. Падпольшчыкі запісвалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, здабывалі і перадавалі партызанам зброю і боепрыпасы, зімой 1943 пераправілі ім абсталяванне зубаўрачэбнага кабінета і ўрачоўстаматолагаў; рэгулярна псавалі абсталяванне на лесазаводзе, сянных прэсаў, апаратуру сувязі, водаправодную сістэму чыг. станцыі Рагачоў і гарнізона праціўніка, разам з партызанамі ўдзельнічалі ў дыверсіях на чыгунцы, у баі з ням. гарнізонам у в. Гадзілавічы; аказвалі дапамогу разведгрупам Чырв. Арміі ў зборы інфармацыі пра перадыслакацыі праціўніка.
М.Ф.Шумейка.
РАГАЧбЎСКАЕ ПЕДАГАГІЧНАЕ ВУЧЫЛІШЧА. Засн. ў 1980. Рыхтуе выхавальнікаў дашкольных устаноў. Спецыяльнасць (2000/01 навуч. г.) — педагогіка і псіхалогія дашкольная. Mae літ. музей «Пісьменнікіземлякі». Прымае асоб з базавай адукацыяй. Навучанне дзённае.
РАГАЧбЎСКАЕ РЭАЛЬНАЕ ВУЧЫЛІШЧА, агульнаадукацыйная сярэдняя навуч. ўстанова. Існавала з 1.7.1906 да 1918 у г. Рагачоў Магілёўскай губ. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Мела 3 класы, з 1911 — 7 кл. і падрыхтоўчае аддзяленне. Выкладаліся: закон Божы, рус., ням. і франц. мовы, геаграфія, прыродазнаўства, гісторыя, заканазнаўства, матэматыка, фізіка, маляванне, чарчэнне, чыстапісанне, спевы, гімнастыка. Выпускнікі мелі лыоты пры паступленні ў вышэйшыя тэхн. і с.г. навуч. ўстановы, а таксама на фізікаматэм. фты унтаў. У вучылішчы працавалі дырэктар, інспектар, 3 законанастаўнікі, 13 выкладчыкаў, урач. У 1906 у вучылішчы 51 выхаванец, у 1908—106, у 1911—223, у 1915—256. Скасавана ў 1918.
Літ:. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; Пастухова З.А. Среднее образованне в дореволюцнонной Белорусснм. Мн., 1963.
А. Ф. Самусік.
РАГАЧбЎСКАЖЛбБІНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1941, контрудар на РагачоўскаЖлобінскім напрамку ў Вялікую Айчынную вайну. Праведзены 63м стралк. корпусам (камкор ІРР.Пятроўскі) 21й арміі Зах. (з 24.7.1941 Цэнтр.) фронту з удзелам Жлобінскага і Рагачоўскага знішчальных батальёнаў 13 ліп. — 17 жн.; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. 6 ліп. часці 117й дывізіі са складу корпуса пасля разведкі боем фарсіравалі Дняпро, авалодалі Жлобінам і прасунуліся на 3 уздоўж бабруйскай шашы. Гітлераўцы тэрмінова падцягнулі 10ю матарызаваную і 255ю пях. дывізіі. У выніку жорсткіх баёў сав. войскі ноччу адарваліся ад праціўніка і адышлі на зыходныя пазі
РАГАЧОЎСКАЯ 197
цыі, сарваўшы разлікі ням. камандавання з ходу фарсіравайь Дняпро на гэтым участку. 13 ліп. войскі 21й арміі перайшлі ў контрнаступленне. 63і ко