• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    агрудак (Гродзенская вобл.). 3 1919 у Мінску, кіраўнік хору пры Бел. рабочым клубе, хормайстар гар. тра. 3 1930 выкладаў у муз. тэхнікуме, Бел. кансерваторыі. У Вял. Айч. вайну рэгент царк. хору ў г. Чэрвень Мінскай вобл. 3 1944 у Германіі, з 1950 у Бельгіі, у Лювенскім унце стварыў студэнцкі ансамбль бел. музыкі. Аўтар апрацовак бел. нар. песень і песень на вершы М.Багдановіча («Слуцкія ткачыхі» і інш.), Я.Купалы, Я.Коласа («Мой родны кут», «Край наш бедны» і інш.), К.Буйло (гіст. сюіта «Курган» паводле аднайм. верша), Ц.Гартнага, З.Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), бел. оперы «Браніслава» (лібрэта У.Дубоўкі; не завершана), бел. аперэты «Залёты» (паводле В.ДунінаМарцінкевіча), музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у т.л. «Магутны Божа» (на словы Н.Арсенневай). Падрыхтаваў працу «Характэрныя рысы беларускай народнай песні» (засталася ў рукапісе).
    Тв.: Жыцьцяпіс // Спадчына. 2000. №4.
    Літ.: Дубоўка У. Беларускі кампазітар Мікола Равенскі // Узвышша. 1928. №3; Адамовіч А. Лірнік краіны ветлай: (3 успамінаў пра Міколу Равенскага) // Бел. моладзь. 1961. №12; 1962. №13,36; 1963. №17; Мдзівані Т.Г., Сергіенка Р.І. Кампазітары Беларусі. Мн., 1997; Скорабагат а ў В.В. Зайгралі спадчынныя куранты. Мн., 1998; Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999. М.І.Аўсяная. РАВЁНСКІХ Барыс Іванавіч (27.6.1914, Масква — 10.1.1980), расійскі рэжысёр. Нар. арт. СССР (1968). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1935). 3 1935 у тры У.Меерхольда, з 1940 у Маскоўскім маст. акад. тры, з 1941 рэжысёр Драм. студыі (пазней Маскоўскі драм. тр імя К.Станіслаўскага), з 1951 — Малога тра, з 1960 гал. рэжысёр Маскоўскага драм. тра А.Пушкіна, у 1970—80 рэжысёр, гал. рэжысёр Малога тра. Творчасць адметная публіцыстычнасцю, псіхал. вастрынёй распрацаваных характараў, выразнай формай, эмацыянальнасцю. У сваіх пастаноўках удала выкарыстоўваў музыку, пластычную выразнасць для раскрыцця філас. зместу твора: «3 каханнем не жартуюць» П.Кальдэрона (1949), «Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава (1950), «Шакалы» А.Якабсана (1953), «Улада цемры» Л.Талстога (1956), «Чаму ўсміхаліся зор
    кі» А.Карнейчука, «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані (1961), «Раманьёла» Л.Скуарцыны (1963), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1964), «Драматычная песня» (кампазіцыя Р. і Анчарава паводле рамана М.Астроўскага «Як гартавалася сталь», 1971), «Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога (1973). Дзярж. прэміі СССР 1951, 1972. Дзярж. прэмія Расіі 1967. Р.І.Баравік.
    РАВІ, рака ў Індыі і Пакістане, левы прыток р. Чынаб (бас. р. Інд). Даўж. 725 км. Вытокі ў паўд.ўсх. адгор’ях хр. ПірПанджал. У вярхоўях цячэ ў глыбокай даліне, потым прарываецца цераз хр. Дхааладхар і да вусця цячэ па Пенджабе. Паводкі ў час летніх мусонных дажджоў. Выкарыстоўваецца для арашэння. Ад Р. адыходзяць шматлікія ірыгацыйныя каналы, сцёк зарэгуляваны плацінамі. Ha Р. — г. Лахор (Пакістан).
    РАВІНСКАЯ Ніна Антонаўна (н. 31.12.1925, Мінск), бел. артыстка аперэты (сапрана). Засл. арт. Расіі (1958). Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыла Маскоўскі муз.пед. інт імя Гнесіных (1970). 3 1946 працавала ў трах муз. камедыі ў Расіі. У 1949—51 салістка Бел. дзярж. эстрады, з 1968 Магілёўскага абл. тра муз. камедыі. 3 1970 у Бел. дзярж. муз. тры. Шырокі творчы дыяпазон Р. дазваляе ёй ствараць рознахарактарныя каларытныя вобразы. Сярод партый на бел. сцэне: Альжбета, Агата («Паўлінка» Ю.Семянякі), Мальвіна, Паліна («Несцерка», «Судны час» Р.Суруса), Васіліса («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Соф’я («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Марфа («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Атаманша («Трубадур і яго сябры» Г.Гладкова), Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), міс Петынгтан («Мая жонка — ілгуння!» У.Ільіна, УЛукашова), Беліса («Хітрамудрая закаханая» А.Рабава), графіня Ілона, Праскоўя («Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Ангільда, Адэта, княгіня Бажэна («Сільва», «Баядэра», «Марыца» І.Кальмана) і інш. А.Я.Ракава.
    РАВІНСКІ Антон Фёдаравіч (н. 13.3.1952, в. Краглі Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед. інт (1972). 3 1977 у Брэсцкім унце (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па квантавай тэорыі фазавых ператварэнняў у сістэмах паўправаднік — метал і праваднік — звышправаднік. Распрацаваў методыку разліку на ЭВМ электронных энергетычных спектраў, параметраў электронфаноннага ўзаемадзеяння, тэрмадынамічных функный паўправаднікоў і звышправаднікоў.
    Тв:. О корреляцмн между температурнымм завнснмостямн шврнны запрешенной зоны м энтальпян полупроводннковых крнсталлов // Фнзнка н техннка полупроводннков. 1998. Т. 32, №9; Квантовая теорня дннамнкя крнсталлнческой решеткн. Брест, 1998.
    РАВІНСКІ Вікенцій Паўлавіч (1786, Духаўшчынскі рн Смаленскай вобл.,
    Расія — 1855), паэт і драматург, найб. верагодны аўтар бел. паэмы «Энеіда навыварат». Удзельнік войнаў з французамі 1805—07, 1812, паходу рус. арміі ў Зах. Еўропу. 3 1816 у адстаўцы, палкоўнік. 3 1826 на цывільнай службе ў Арэнбургскай губ., у Пензе, Кастраме. 3 1833 на радзіме. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але сам набыў разнастайныя веды: валодаў франц. і ням. мовамі, цікавіўся гісторыяй і лрай. Поглядамі блізкі да дзекабрыстаў. «Энеіда навыварат» (захаваўся толькі пачатак) магла быць напісана ім у 1816—25 у вёсцы ці ў 1827—28, калі ён стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы. Аўтар вершаванай камедыі «Шлюб паняволі», сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», вершаў, у якіх высмейваў самадурства паноў і апісваў камічныя эпізоды з жыцця памешчыкаў, нататкаў па гісторыі. Тэксты іх (распаўсюджваліся ў рукапісах) не выяўлены.
    Літ.: К і с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Яго ж. Разыскнвается класснк... Мн., 1989; Я го ж. Слядамі «Энеіды»; 3 даследчыцкага дзённіка // Полымя. 1996. №10. Г.В.Кісялёў. РАВІНСКІ Віктар Вікенцьевіч (н. 7.7.1943, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Др тэхн. н. (1996). Скончыў БДУ (1969). 3 1969 у БДУ. 3 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1980 заг. лабараторыі). Навук. працы па стварэнні высоканадзейных хуткадзейных спецыялізаваных сістэм на базе нетрадыцыйных метадаў выканання арыфм. аперацый і сучасных канцэпцый пабудовы высокапрадукцыйных выліч. сродкаў. Дзярж. прэмія СССР 1991.
    Тв.: Снстемы техннческого зрення: (прннцвпнальные основы, аппаратное н мат. обеспеченне). Л., 1988 (у сааўт.); Граднентнорелаксацмонная технологня формяровання поля направленнй для дактнлоскопмческмх мзображеннй (у сааўт.) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.мат. навук. 2000. №1.
    РАВІНСКІ Платон Фёдаравіч (23.11.1892, в. Краглі Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл. — 29.6.1933), партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Камуніст. унт у Маскве (1930). 3 1909 у ЗША. 3 1917 у Бабруйску. 3 1918 сакратар Бабруйскага пав. кта РКП(б), чл. Краявога кта камуніст. aprцый Беларусі і Літвы, з 1919 чл. Мінскага губ. ВРК, заг. аддзела рэўкома штаба 16й арміі Зах. фронту. 3 1920 старшыня Барысаўскага пав. рэўкома, сакратар Бабруйскага пав. кта КП(б)Б, з 1921 нач. меліярацыйнага аддзела Наркамзема БССР, з 1925 заг. Бабруйскага акр. зямельнага ўпраўлення. 3 1930 заг. аргаддзела ЦКК—НК PCI БССР, з 1933 1ы нам. наркома земляробства БССР, сакратар Магілёўскага райкома КП(б)Б, з 1936 нач. упраўлення Наркамата мясц. прамсці. Чл. ЦКК КП(б)Б і яе Прэзідыума (1930—34), чл. ЦК КП(б)Б (1934—37) чл. ЦВК БССР (1920—21, 1931—37). 9.8.1937 арыштаваны, 29.6.1938 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР прыгавораны
    РАГАВЫ	193
    да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955. Я.С.Фалей. РАВІНЫ, вёска ў Драгічынскім с/с Драгічынскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Драгічын, 110 км ад Брэста. 486 ж., 201 двор (2001). Млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    «РАВІЧ», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Ажароўскія, Нямцэвічы, Прушынскія, Ромеры, Саламярэцкія. У залатым полі чорны мядзведзь, на ім сядзіць жаночая постаць у чырв. сукенцы з распушчанымі валасамі ў залатой кароне. Клейнод — над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзведзя з чырв. ружай у лапе. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413. В.С.Паздпякоў. РАВбК, радовішча мелу ў Крычаўскім рне Магілёўскай вобл., паміж вёскамі Глушнева і Зуі. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Мел белы, шараватабелы, слаба сцэментаваны, участкамі трэшчынаваты, у верхняй ч. забруджаны абломкавагліністым матэрыялам, у ніжняй ч. пласта з праслоямі мергелю. Паверхня няроўная, закарставаная. Разведаныя запасы 13,6 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы (ускрытая) 4,7—13,5 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,5— 10,6 м. Мел прыдатны на выраб вапны, вапнавання кіслых глеб, мінер. падкормкі для с.г. жывёл. А.П.Шчураў. РАВЎЦКІ Васіль Іванавіч (н. 6.12.1938, в. Колкі Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ваен. тэхнікі. Др тэхн. н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1988). Вынаходнік СССР (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1959). 3 1962 у Мінскім вышэйшым інж. зенітнаракетным вучылішчы ППА (у 1976—82 нач. кафедры, з 1982 нам. нач. вучылішча). Навук. працы па аналізе і сінтэзе складаных сістэм ваен. прызначэння. Аўтар навуч. дапаможнікаў.
    Тв:. Основы устройства н эксплуатацяя пункта управлення н целераспределеняя. М., 1983; Устройство я эксплуатацяя средств управленяя снстемой. М., 1992.
    РАВЎЦКІ Леў (Ляўко) Мікалаевіч (20.2.1889, с. Іржавец Ічнянскага рна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 30.3.1977), украінскі кампазітар, педагог, грамадскі дзеяч. Др мастацтвазнаўства (1941). Акад. АН УССР (1957). Нар. арт. СССР (1944). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1916, па класе кампазіцыі Р.Гліэра), з 1935 яе праф. Творчасці ўласцівы вернасць нац. і класічным традыцыям, апора на нар. мастацтва. Сярод твораў: кантатапаэма «Хусціна» (паводле Т.Шаўчэнкі; з фп., 1923; з арк., 1944), 2 сімфоніі (1920, 2я рэд.
    1957; 1927, апошняя рэд. 1970), канцэрт для фп. з арк. (1934, 2я рэд. 1963), хар. паэма «Ода песні» (1960), хар. і сольныя апрацоўкі ўкр. нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1941. Дзярж. прэмія Ўкраіны 1966.
    Літ:. Бялнк М.Г. Л.Н.Ревуцкнй. М.. 1963; Шеффер Т. Л.М.Ревуцькнй. Клів, 1973.
    Л.М.Равуцкі.	П.П.Рагавой.
    РАВЎЧАЕ ВбЗЕРА. У Добрушскім рне Гомельскай вобл., у бас. р. Ачоса, за 22 км на ПнУ ад г. Добруш. Пл. 0,87 км2, даўж. 1,32 км, найб. шыр. 910 м, найб. глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,12 км. Пл. вадазбору 25 км2. Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, пад хмызняком, часткова разараныя. Дно сапрапелістае. Упадае некалькі меліярацыйных канаў, сцёк па канаве ў р. Ачоса.
    «РАВЎЧЫЯ САРАКАВЫЯ», традыцыйная назва акіянскай прасторы ў 40х шыротах Паўд. паўшар’я, дзе моцныя і ўстойлівыя зах. вятры і частыя штормы. Гэта тлумачыцца абсалютнай перавагай адкрытых акіянскіх прасто