• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    : торф, мел, пяскі фармовачныя, буд. і сілікатныя, гліны і суглінкі, сапрапель. Сярэдняя тра студз. 7°С, ліп. 18,3°С. Ападкаў 590 мм за год. Вегетац. перыяд 192 сут. Найб. рэкі Дняпро з прытокамі Друць (з Дабрыцай), Добасна (з Беліцай), Ракатун, Ржаўка, Гутлянка, Вузлянка. Азёры: Крушынаўскае, Святое, Добрае. Меліярац. каналы: Дзяніскавіцкі (частка), Драгунскі, Фалевіцкі, Турскі, Барсукоўскі і інш. Пераважаюць глебы с.г. угоддзяў: дзярновападзолістыя (39%), дзярновападзолістыя забалочаныя (37,2%), поймавыя (алювіяльныя, 11,4%). Пад лесам 35% тэр. раёна. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, трапляюцца чорнаальховыя, яловыя, асінавыя, дубовыя, грабавыя і інш. Найб. лясныя масівы на Пн. Штучныя насаджэнні, пераважна хваёвыя, складаюць каля 22%. Пад балотамі 2% тэрыторыі. Найб. балоты Луцкае, Беліцкае, Гарадзецкае. У межах раёна ахоўныя тарфянікі: Бадзеева, Белая, Вял. Балота, Вял. Мох, Гладышы, Доўгія, Друць, Захоцкі Мох, Лужкоўскае, Пожанькі, Прудзішча, Пустыя Баркі, Рогаўскае, Румкаўскае, Рэчкі, Святое возера. Помнік рэсп. значэння — геал. агаленне Збароў каля в. Збароў. Зоны адпачынку: Вярэйскае, Кісцянёўскі парк, Лужкі.
    Агульная пл. с.г. угоддзяў 115,5 тыс. га, з іх асушаных 18,4 тыс. га. На 1.1,2000 у раёне 17 калгасаў, 6 саўгасаў,
    РАГВАЛОД	199
    45 фермерскіх гаспадарак, эксперым. базы «Доўск» і «Турск», птушкафабрыка «Рагачоўская». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочнамясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, кукурузы на насенне, бульбы і інш. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы, цэгла, піламатэрыялы і інш.), харч. (цэльнамалочныя вырабы, малочныя кансервы — Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, пладоваагароднінныя і мясныя кансервы, сокі, напіткі пладовыя моцныя, безалкагольныя, віно, мінер. вада), паліўнай (торфабрыкет), першаснай апрацоўкі воўны, мэблевай прамсці; зд «Дыяпраектар» (прадукцыя спец. прызначэння, мед. тэхніка і інш.); лясгас (нарыхтоўка драўніны, дрэваапр.). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога СанктПецярбург (Расія) — Адэса (Украіна), аўтамагістраль Брэст—Масква. Райцэнтр звязаны аўтадарогамі з гарадамі Быхаў, Магілёў, Гомель, Жлобін, Слаўгарад, Бабруйск. Суднаходства па р. Дняпро. У раёне 31 сярэдняя, 8 базавых, 5 пач., вочназавочная школы, Гарадзецкая школаінтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, школа тэхнал. профілю, 2 спарт. і 1 муз. школы, 2 школы мастацтваў, пед. вучылішча, ПТВ прыборабудавання, вышэйшае ПТВ будаўнікоў, 41 дашкольная ўстанова, 37 клубаў, 47 бк, 11 бальніц, тубдыспансер, радзільны дом^ 2 паліклінікі, станцыя пералівання крыві, вет. станцыя, Рагачоўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, санаторый «Прыдняпроўскі». Музеі: народнай славы і «Лёс салдата». Помнікі архітэктуры: касцёл (пач. 19 ст.) у в. Антушы, Троіцкая царква (2я пал. 19 ст.) у в. Дварэц, царква (пач. 20 ст.) у в. Доўск, паркі ў в. Забалацце (2я пал. 19 ст.) і в. Кісцяні (канец 18 — пач. 19 ст.). Выдаецца газ. «Свабоднае слова».
    Г. С. Смалякоў, Р. Г.Ястрэмская.
    РАГАЧЬІ, грабеньчатавусыя (Lucanidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1000 відаў. Найб. шматлікія і разнастайныя ў трапічных лясах, жывуць на ствалах дрэў. На Бе
    Рагвалод, Малюнак Я.Куліка. 1980.
    ларусі 5 відаў: алянёк звычайны (Dorcus parallelopipedus), насарог малы, або рагачык аднарогі (Sinodendron culinricum), рагач сіні (Platycerus caraboides), рагачык сціплы (Ceruchus chrysomelinus), жукалень (Lucanus cervus) — самы буйны з жукоў бел. фауны (даўж. да 8,5 см). Насарог малы 1 жукалень занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Даўж. да 11 см. Вусікі 10членікавыя, каленчатыя. з грабеньчатай булавой. Верхнія сківіцы развітыя, з зубцамі, у самцоў многіх відаў нагадваюць рогі (адсюль назва). Лапкі 5членікавыя. Дарослыя кормяцца сокамі дрэў. Лічынкі з мясістым выгнутым целам, вял. галавой; развіваюцца і кормяцца ў гнілых ствалах і каранях. С.Л.Максімава.
    РАГВАЛбД (?—980?), першы гістарычна вядомы полацкі князь, бацька Рагнеды Рагвалодаўны. Паводле летапісаў, прыйшоў «зза мора». Даследчыкі лічаць, што Р. стаў полацкім князем у 960—970я г. ці нават у сярэдзіне 10 ст. Можна меркаваць, што ў барацьбе Ноўгарада з Кіевам Р. схіляўся на бок Кіева. Заваяваў наўгародскія воласці, за што ў 980 (паводле В.М.Тацішчава ў 975 або 980, паводле А.А.Шахматава ў 970) забіты наўгародскім кн. Уладзімірам Святаславічам разам з жонкаю і 2 сынамі. (Раальдам і Свенам).
    Літ:. Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.:.(Очеркн нсторвн Северной Белорусснн). М., 1966; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. Г.В.Штыхаў. РАГВАЛбД БАРЫСАВІЧ, Р а г в a лод Рагвалодавіч (у хрышчэнні В а с і л ь), князь полацкі і друцкі ў 2й пал. 12 ст. Сын Рагвалода Усяслаеіча. У 1129 разам з інш. полацкімі князямі высланы кіеўскім кн. Мсціславам Уладзіміравічам у Візантыю, адкуль вярнуўся ў 1139. Каля 1144 стаў полацкім князем. У 1151 выгнаны вечам з Полацка і сасланы ў Мінск да яго ворага Расціслава Глебавіча. Па патрабаванні Юрыя Далгарукага вызвалены і з’ехаў у Чарнігаў да Святаслава Ольгавіча, які дапамог яму войскам у вяртанні зямель. У 1158 (у летапісе 1159) па запрашэнні жыхароў Друцка «з вялікай пашанай увайшоў у горад» (на радзіму вяртаўся са Слуцка), потым пры дапамозе сваіх прыхільнікаў зноў выбраны вечам на княжанне ў Полацку (сеў «на столе деда своего н отца своего с честью велнкою»), Зрабіў некалькі паходаў на Мінск і Гарадзец супраць Расціслава Глебавіча, у 1161 разбіты мінскім кн. Валадаром Глебавічам, пасля чаго вярнуўся ў Друцк, а «Полотьску не сме нтн, занеже множьство погнбе полочан» У 1171 паводле загаду Р.Б. высечаны надпіс на вял. камяні (т.зв. Рагвалодаў камень).
    Літ.: Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очеркн нсторкн Северной Белорусснн). М.. 1966; Друцк старажытны. Мн.. 2000. Г.В.Штыхаў. РАГВАЛбД УСЯСЛАВІЧ, (у хрышчэнні Барыс; ?—1128), князь полацкі, сын Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). Свой пасад заняў пасля смерці бацькі як старэйшы сын (1101). У 1102 хадзіў на ятвягаў, разбіў іх і ўзяў вял. палон, які пасяліў у г. Барысаў, заснаваным ім у тым жа годзе. Верагодна, у 1106 узначальваў аб’яднанае войска полацкіх князёў, якое выступіла супраць земгалаў. У выніку няўдачы гэтага паходу, як можна меркаваць, быў пазбаўлены полацкага пасада. У 1127 па патрабаванні кіеўскага князя Мсціслава, які з многімі князямі прыйшоў на Полацкую зямлю Р.У. быў пастаўлены полацкім князем замест Давыда, свайго брата. 3 імем Р.У. звязваюць надпісы на Барысавых камянях.
    200 РАГВАЛОДАВІЧЫ
    Літ:. Т а т н ш е в В.Н. Мсторня Росснйская. М.; Л., 1963. Т. 2. С. 123; Повесть временных лет. М.; Л., 1950. Ч. I. С. 183.
    М.І.Ермаловіч.
    РАГВАЛОДАВГЧЫ, княжайкі род, прадстаўнікі якога ў 10—13 ст. валодалі Полацкаю зямлё'ю. Паходзяць ад полацкага князя Рагвалода, які загінуў разам з сынамі пры захопе Полацка Уладзімірам Святаславічам. Нашчадкі Рагвалода ад яго дачкі Рагнеды Рагвалодаўны ў летапісах названы «Рагваложымі ўнукамі», у навук. лры ад імя сына Рагнеды Ізяслава іх называюць Ізяславічамі.
    В.С.Пазднякоў.
    РАГВАЛбДАЎ КАМЕНЬ, манументальны помнік эпіграфікі 12 ст., каля в. Дзятлава Аршанскага рна, за 18 км ад Оршы. Адкрыты і даследаваны ў 1792. Валун выш. да 3 м з высечаным 6канцовым крыжам (выш. 160 см) і надпісам на стараж.рус. мове; «В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господй помозй рабу своему Васйлмю в крешенйй йменем Рогволоду сыну Борнсову». Выш. літар. 15 см. Крыж і надпіс высечаны ў 1171 паводле загаду друцкага кн. Рагвалода Барысавіча пасля галоднай зімы 1170—71 у спадзяванні на ўраджай. Пазней над Р.к. была пабудавана капліца. Падобны да Барысавых камянёў. He збярогся.
    Рагвалодаў камень у капліцы. 1890я г.
    РАГІ, вёска ў Аздзелінскім с/с Гомельскага рна. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПнЗ ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Лазурная. 433 ж., 147 двароў (2001). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РАГІМ Мамед (сапр. Гусейнаў Мамед Рагім Абас аглы; 28.4.1907, Ба
    ку — 6.5.1977), азербайджанскі паэт. Нар. паэт. Азербайджана (1964). Скончыў Азерб. пед. інт (1931). Друкаваўся з 1926. Аўтар збкаў вершаў «Мроі» (1930), «Другая кніга» (1933), «Любоў да Радзімы» (1942), «Вясна кахання» (1957) і інш., паэт. трылогіі (паэмы «Над Ленінградам», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1949; «На Апшэронскай зямлі», 1950; «Над Каспіем», 1958), драмы ў вершах «Хагані» (1955). Значнае месца ў яго творах займаюць тэмы гераізму і барацьбы за мір. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклаў У.Шахавец.
    Тв.: Рус. пер. — Ветер странствнй. М., 1964; Надежда. М., 1967; Азербайджанская кантата. М., 1972.
    М.Рагім.	С.З.Рагінскі.
    РАГІМАЎ Сулейман Гусейн аглы (22.3.1900, с. Аін, Азербайджан — 11.10.1983), азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1960). Скончыў Азерб. пед. інт (1931). Друкаваўся з 1930. Аўтар раманаэпапеі «Шамо» (т. 1—5, 1931—81); раманаў «Сачлы» (т. 1—3, 1940—48), «У гарах Агбулага» (1954—55), «Помнік маці» (1967), «Каўказская арліца» (т. 1—2, 1971—73); аповесці «Голас зямлі» (1941), «Медальён» (1942), «Брацкая магіла» (1943); апавяданняў. Творам Р. ўласцівы тонкі псіхалагізм, адлюстраванне нар. жыцця, нар. мова. Асобныя яго апавяданні на бел. мову пераклалі Х.Лялько, В.Рабкоў.
    Тв:. Рус. пер. — Шамо. Т. 1—3. М., 1953—76; Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1972. РАГІНСКІ (Roginski)Раман (29.2.1840— 15.2.1915), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў Варшаўскую рэальную гімназію (1861). 3за пагрозы арышту за ўдзел у патрыят. маніфестацыях у Варшаве эмігрыраваў у Парыж. Вучыўся ў вайсковай школе ў Генуі. У 1862 вярнуўся ў Варшаву, прызначаны камісарам ад Цэнтр. нац. кта ў Варшаве па Падляшскім ваяв. 23.1.1863 зрабіў няўдалую спробу авалодаць г. БялаПадляска. 7.2.1863 удзельнічаў у бітве пад Сямяцічамі, пасля рушыў у глыб Беларусі. 13.2.1863 заняў Пружаны, 25—26 лют. разбіты каля в. Баркі, 3 сак. ўзяты ў палон у Тураве. Смяротны прыгавор ад 23.8.1863 заменены на 20 гадоў катаргі, якую адбываў ва Усолі (Пермская губ.). У 1868 пераведзены на пасяленне, жыў у Верхняўдзінску (Забайкальская вобл.), Віціме, Іркуцку. У 1892 вярнуўся
    на радзіму. Аўтар успамінаў аб падзеях 1863—64. Дз.М.Чаркасаў. РАГІНСКІ Сіман Залманавіч (25.3.1900, г.п. Парычы Светлагорскага рна Гомельскай вобл. — 5.2.1970), расійскі фізікахімік. Чл.кар. AH СССР (1939). Скончыў Днепрапятроўскі унт (1922). У 1923—28 у Днепрапятроўскім горным інце, з 1930 праф. Ленінградскага політэхн. інта, з 1941 у Інце фіз. хіміі, з 1961 у Інце хім. фізікі AH СССР (заг. лабараторыі), адначасова ў 1943—52 заг. кафедры Маскоўскага інта хім. машынабудавання. Навук. працы па гетэрагенным каталізе. Устанавіў сувязь паміж каталітычнымі і паўправадніковымі ўласцівасцямі цвёрдых цел (1938—40), што стала асновай паўправадніковых тэорый каталізу. Прапанаваў мікрахім. тэорыю актыўнай паверхні, тэорыю мадыфікавання каталізатараў (1950). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.
    РАГІНЬ, вёска ў БудаКашалёўскім рне Гомельскай вобл., на р. Чачора. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. БудаКашалёва, 55 км ад Гомеля. 890 ж., 362 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    Да арт. Рагнеда Рагвалодаўна. Рагнеда і Уладзімір. Мастак С.І.Грыбкоў.
    РАГІР ВАН ДЭР ВЁЙДЭН [Rogier van der Weyden; сапр. P a ж’е д э л а Пасцюр (Rogier de la Pasture)], гл. Вэйдэн Рагір ван дэр,
    РАГНВДА РАГВАЛбДАЎНА (?, г Полацк —1000), полацкая князёўна, дачка полацкага кн. Рагвал