Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ў цэнтр. ч. Польшчы. 3 1999 у складзе Мазавецкага ваяводства.
РАДАМСКАЯ КАНСТЫТЎЦЫЯ 1505, к а н с т ы т у ц ы я «Н і г е л ь н о в і» (лац. «нічога новага»), заканадаўчы акт Польшчы, прыняты сеймам у г. Радам 30.3—14.6.1505. Забараняла каралю выдаваць законы без агульнай згоды палат сейма — Сената і Пасольск'ай Ізбы. Скасавала Мельніцкі прывілей 1501, якім кароль Аляксандр устанавіў кантроль Сената (г.зн. магнатаў) над каралеўскай уладай, і фактычна аддала ўладу Пасольскай Ізбе. Садзейнічала набыццю шляхтай статуса пануючага саслоўя ў дзяржаве. Пастанова сейма 1538 дадаткова забараняла каралю выдаваць законы без агульнай згоды сейма. Аднак пры гэтым не быў праведзены дакладны падзел кампетэнцыі караля, Сената і Пасольскай Ізбы, што ў спалучэнні з прынцыпам аднагалосся (ліберум вета) стала адной з прычын зрывання сеймаў. Канстытуцыя 1505 зацвердзіла таксама ўсе ранейшыя саслоўныя прывілеі і правы шляхты. В.С.Пазднякоў.
РАДАМСКАЯ КАНФВДЭРАЦЫЯ. саюз магнацкашляхецкіх колаў Рэчы Паспалітай, утвораны ў 1767 супраць спроб караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і яго акружэння (група Чартарыйскіх) узмацніць цэнтр. ўладу шляхам памяркоўных рэформ. Вытокі Р.к. ў рашэннях сейма 1766, які адхіліў планы рэформ, у т.л. аб прадастаўленні паліт. і грамадз. правоў дысідэнтам (некатолікам). Гэта стала зачэпкай для ўмяшання Расіі і Прусіі, якія ў сак. 1767 утварылі дысідэнцкія Тарунскую канфедэрацыю і Слуцкую канфедэрацыю 1767. У адказ шырокія колы каталіцкай шляхты і духавенства ў Кароне і ВКЛ сталі злучацца ў мясц. канфедэрацыі. 23.6.1767 у г. Радам (Люблінскае, цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча) з’ехаліся 178 паслоў ад кароннай і літ. канфедэрацый, якія абралі К.С.Радзівіла маршалкам Р.к. — аб’яднанай канфедэрацыі Рэчы Паспалітай. Аднак рас. пасол у Варшаве М.В.Рапнін патрабаваў паставіць на чале канфедэрацыі караля, узаконіць раўнапраўе дысідэнтаў і пакінуць існуючы дзярж. лад пад апекай Расіі. Пад пагрозай чарговага гвалту радамчане згадзіліся з гэтымі патрабаваннямі. Яны ўвайшлі ў праекты «вечнага» дагавору з Расіяй, акта Кардынальных правоў, і былі ўзаконены скліканым 5.11.1767 надзвычайным сеймам Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. Усе канфедэрацыі былі распушчаны. Я.К.Анішчанка.
РАДАНІДЫ, тое, што тыяцыянаты. РАДАНІТ (ад грэч. rhodon ружа), мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, сілікат марганцу, CaMn4[Si50is]. Mae ў сабе аксіду марганцу да 54%, прымесі
закісу жалеза да 12%, магнію, алюмінію, цынку. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Утварае тонказярністыя масы, прамяністыя агрэгаты, таблітчастыя крышталі. Колер ад бледнага да яркаружовага і чырвонага. Цв. 5—6,5. Шчыльнасць 3,4—3,7 r/см3. Крохкі. Непразрысты, зрэдку (крышталічны) амаль празрысты. Паходжанне кантактава і рэгіянальнаметамарфічнае, гідратэрмальнае. Парода арлец, складзеная пераважна з Р., выкарыстоўваецца як дэкаратыўпавырабны камень. Пры выветрыванні ўтварае марганцавыя руды.
РАДАПСІН, зрокавы пурпур, пігмент палачак сятчаткі вока жывёл і чалавека, які адказвае за чорнабелы або змрочны зрок. Уяўляе сабой складаны бялок (хромаглікапратэід), які наскрозь «прашывае» мембрану фотарэцэптараў. У Р. уваходзяць бялок апсін, 2 алігацукрыдныя ланцугі і храмафорная група караціноіду рэтыналю (альдэгіду вітаміну А). У зрокавым акце пры паглынанні малекулай Р. кванта святла адбываецца абарачальная рэакцыя фотаізамерызацыі, канфармацыйныя перабудовы малекулы Р. Узнікае нерв. імпульс, які перадаецца ў патылічную долю галаўнога мозга, дзе фарміруецца зрокавы вобраз. І.М.Семяненя.
РАДАР (англ. radar, скарачэнне ад radio detecting and ranging радыёвыяўленне i вызначэнне далёкасці), тэрмін, які ўжываецца ў перакладной і асабліва папулярнай лры для абазначэння радыёлакацыйнай станцыі, наз. таксама радарнай устаноўкай.
Раданіт.
РАДАРЫ (Rodari) Джані (23.10.1920, г. Аменья, Італія — 14.4.1980), італьянскі дзіцячы пісьменнік. Друкаваўся з 1948. Аўтар збкаў «Кніжка вясёлых вершаў» (1951), «Вершы ў небе і на зямлі» (1960), аповесцейказак «Прыгоды Чыпаліна» (1951), «Блакітнач Страла» (1954), «Джэльсаміна ў Краіне лгуноў» (1959), «Казкі па тэлефоне» (1962), «Торт у небе» (1966), кяіг «Граматыка фантазіі» (1973), «Марыянеткі на волі»
206 РАДАСЛОЎНАЕ
(1974), зб. навелказак «Гульня ў домікі» (1980) і інш. Яго творы адметныя спалучэннем фантазіі і гумару, сац. сатыры і аптымізму. На бел. сцэне паводле казак Р. пастаўлены спектаклі «Прыгоды Чыпаліна» (1955, Дзярж. тр лялек; 1957, 1960, Тр юнага гледача), «Чароўнае падарожжа ў ноч» (1991, абодва Тр юнага гледача), «Чыпаліна і яго сябры» (1990, Тр юнага гледача), балет «Чыпаліна» (1978, Дзярж. тр оперы і балета). На бел. мову яго творы пераклалі П.Марціновіч, П.Прыходзька, П.Рунец, Я.Семяжон, А.Шаўня.
7в.: Бел. пер. — Неапаль без сонца: Вершы. Мн., 1955; Прыгоды Чыпаліна. Мн., 1957; У кн.: Ад вежаў Ферары. Мн., 1974; У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн„ 1977; Рус. пер. — Здравствуйте, детн! М., 1957; Всемчрный хоровод. М., 1962; Путешествне Голубой Стрелы. М., 1972; Грамматнка фантазнн: Введенне в нскусство прндумывання нсторнй. М., 1978; Прнключення Чнполлнно... Мн., 1986; Джельсомнно в Стране лгунов. Почему? Отчего? Зачем? Мн., 1992.
Літ:. Б р а н д н с Е.П. От Эзопа до Джаннн Родарн. М., 1965. А.А.ІНаўня. РАДАСЛбЎНАЕ ДР&ВА ў б і я л о гіі, філагенетычнае дрэва, дрэвападобная выява роднасных сувязей пэўнай прыроднай групы арганізмаў ці ўсяго арган. свету (гл. Філагенез). Адлюстроўвае сістэму арган. цел у выглядзе дрэва. Прапанаваў у 1766 вучоны П.С.Дмас, які даказаў, што лінейнаступеньчатае размяшчэнне арганізмаў не адпавядае суадносінам паміж класамі жывёл. Гэта ідэя набыла папулярнасць пасля выхаду ў свет працы Ч.Дарвіна «Паходжанне відаў» (1859). Р.д. будуюць толькі для адлюстравання монафілітычнай карціны развіцця жывой прыроды (гл. Монафілія). Ідэю поліфілітычнага паходжання арган. свету ў выглядзе дрэва адлюстраваць немагчыма (гл. Поліфіліяў Пры дапамозе двухмернага адлюстравання дэманструюць філагенетычныя сувязі прыблізна. Для больш дакладнага адлюстравання будуюць Р.д. ў 3 вымярэннях.
РАДАСТАВА, вёска ў Драгічынскім рне Брэсцкай вобл., на аўгадарозе Драгічын—Дзівін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Драгічын, 102 км ад Брэста. 1528 ж., 571 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — СвятаПакроўская’ царква (1862).
РАДАСТАЎСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Драгічынскім рне Брэсцкай вобл. Створаны ў 1978 з мэтай аховы прыродных запасаў лек. раслін і арганізацыі рацыянальнай нарыхтоўкі лек. сыравіны. Пл. 6857 га.
Большая ч. заказніка — забалочаны лясны масіў; уздоўж воз. Белае пясчаныя і супясчаныя бугры і грады. Лясы займаюць 82% (пераважаюць хвойнікі). Хваёвыя бары на вяршынях бугроў, па схілах — з дамешкамі асіны, дуба, вольхі. Бярэзнікі (24%) і чорна
алешнікі (19%) з дамешкамі асіны, дуба, граба, ясеня. Дубровы (1,4%) з відамі раслін, занесеных у Чырв. кнігу Беларусі: венерын чаравічак сапраўдны, смярдзюх звычайны, зубніца клубняносная, касач сібірскі, лілея кучаравая, пылкагалоўнік чырвоны. 3 лек. раслін раепаўсюджаны буквіца, валяр’ян, жывакост і купена лекавыя, багун, лотаць, шабельнік і ўвярэднік балотныя, святаяннікі плямісты 1 прадзіраўлены, ландыш майскі, талакнянка, крушына ломкая і інш.; чарнічнікі займаюць 19% тэр., журавіннікі — 3%. П.І.Лабанок.
РАДАСЦЬ, курганны могільнік 8—10 ст. каля в. Радасйь Камянейкага рна Брэсцкай вобл. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У насыпах і на гарызонце выяўлены рэшткі вогнішчаў (вугальныя праслойкі і попельныя плямы). Выяўлены фрагменты ляпных гаршкоў з арнаментам у выглядзе косых насечак і ганчарнага посуду з хвалістым і лінейяым арнаментам. У адным з курганоў знойдзены спалены драўляны прамавугольнік (3 х 2,6 м), у паўд.зах. вугле якога былі перапаленыя косці нябожчыка і жал. спражка. Адносіцца да «парных курганоў» валынян.
Т. М. Каробушкіна.
РАДАЎНІЦА, радуніца, радун і ц к і я д з я д ы, ва ўсх.славянскіх народаў, у т.л. ў беларусаў, веснавое свята язычніцкага паходжання, звязанае з культам продкаў, дзень памінання памерлых. Паходжанне слова «Р.» выводзяць ад розных слоў: ад ведыйскага radanh (ахвярадаўства), літ. rauda (галашэнне), ад агульнаслав. слоў «род», «радзіцца», ад імя міфалагічнага бога Рады (Рода) і інш. Памінальны абрад адбываеіша ў аўторак пасля велікоднага тыдня. Родзічаў памінаюць спачатку ў царкве, потым на могілках, дзе прыбіраюць магілы блізкіх, рассцілаюць на насыпах абрусы для памінальнай трапезы, якая нагадвае стараж. язычніцкую трызну. Крыху стравы (фарбаваныя яйкі, куцця, мяса, цукеркі) і гарэлкі пакідаюць на магіле. Раней часта гучалі галашэнні. У некат. мясцінах Палессй Р. падмяняліся т.зв. «наўскім вялікаднем» або «вялікаднем мёртвых», які адбываўся ў чайвер велікоднага тыдня. У.А.Васілевіч. РАДАХРАЗІТ (ад грэч. rhodon ружа + chrosis афарбоўка), марганцавы ш п а т, мінерал класа карбанатаў, кар
банат марганцу, МпСОз. Mae ў сабе аксід марганцу (да 61,7%), прымесі жалеза, магнію, кальцыю і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя, ныркападобныя агрэгаты, Зямлістыя масы, ромбаэдрычныя крышталі. Колер ружовы, шараватабелы, зеленаваташэры. Паўпразрысты, зрэдку да празрыстага. Бляск шкляны з перламутравым адлівам. Цв. 3,5—4. Шчыльнасць 3,7 г/см3. Крохкі. Паходжанне асадкавае, гідратэрмальнае, кантактаваметасаматычнае. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўны і ювелірнавырабны (празрысты) камень. Уваходзіць у састаў марганцавых руд.
РАДАШКбВІЦКАЕ РАДбВІІПЧА ПЯСЧАНАЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ У Маладзечанскім рне Мінскай вобл., за 6 км на ПдЗ ад г.п. Радашковічы. Пластавы паклад звязаны з ледавіковымі адкладамі сожскага гарызонту. Складаецца з 4 участкаў. Жвіровапясчаны матэрыял жаўтаваташэры, месцамі слаба гліністы з лінзамі і праслоямі супескаў і пяскоў. Пясок у сумесі палевашпатавакварцавы, розназярністы. Разведаныя запасы 21,8 млн. м , перспектыўныя 4,2 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 7,7—38 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,2—8 м. Жвіровапясчаны магэрыял прыдатны для дарожнага будва, вытвсці бетону. А.П.Шчураў.
РАДАШКОВІЦКАЕ ЎЗВЬІШША На ПнЗ Мінскай вобл., пераважна ў Маладзечанскім рне; у складзе Мінскага ўзвышша, водападзел (у цэнтр. ч.) паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў. Абмежавана верхнім участкам даліны р. Бярэзіна (прыт