• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    а XVI ст. Мн., 1993.
    А.А. Скеп ’ян.
    РАДВАНІЧЫ ВЯЛІКІЯ, В я л і к і я Р а д в а н і ч ы, вёска ў Брэсйкім рне, на р. Рыта. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад Брэста. 523 ж., 198 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. СвятаРастваБагародзіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магілы ахвяр фашызму. РАДЖА (санскр. — князь, uap, правіцель), княжацкі тытул у дзяржавах Паўд. і Паўд.Усх. Азіі. Існуе са стараж. часоў, упамінаецца ў Ведах. У сярэднявеччы — правіцель невял. княства, васал махараджаў, індус паводле веравызнання. У час брыт. калан. панавання ў Індыі — адзін з ганаровых тытулаў буйных землеўладальнікаўіндусаў.
    РАДЖАНГ (Rajang), рака на ПнЗ вва Калімантан, у Малайзіі. Даўж. каля 600 км, пл. басейна каля 60 тыс. км2. Пачынаецца на схілах хр. Іран, цячэ пераважна па ўзгорыстай раўніне, упадае ў Паўд.Кітайскае м., утварае забалочаную дэльту (пл. больш за 3 тыс. км2). Мнагаводная ўвесь год. Суднаходная для марскіх суднаў ад г. Сібу.
    РАДЖАСТХАН, штат на ПнЗ Індыі. Пл. 342 тыс. км2. Нас. каля 50 млн. чал. (2000), пераважна раджастханцы і хіндустанцы. Адм. ц. — г. Джайпур. На Пн — ч. ІндаГангскай раўніны, на ГІд — Дэканскае пласкагор’е. Цэнтр ч. Р. перасякае з ПдЗ на ПнУ хр. Аравалі (выш. да 1722 м). Клімат трапічны, мусонны, сухі на ПнЗ, са значнымі летнімі ападкамі на ПдУ. Пераважае ксерафітная расліннасць. У эканоміцы гал. роля належыць сельскай гаспадарцы, асабліва жывёлагадоўлі. Гадуюйь коз.
    авечак, буйн. par. жывёлу, вярблюдаў. Земляробства пераважна на У, на арашальных землях (мясц. віды copra, пшаніца, кукуруза, бавоўна, алейныя і садовыя культуры). Горназдабыўная і апрацоўчая прамсць. Саматужныя промыслы. Транспарт чыг. і аўтамабільны. РАДЖКбТ, горад на 3 Індыі, у штаце Гуджарат, на пве Катхіявар. Каля 600 тыс. ж. (2000). Аэрапорт. Гандлёватранспартны цэнтр. Прамсць тэкст. і харчовая. Каледжы — філіялы Гуджарацкага унта.
    РАДЖПЎТЫ, раджапутра (санскр. «сыны раджы»), прадстаўнікі адной з вышэйшьгх каст у Індыі (больш за 10 млн. чал.). Б.ч. кланаў Р. паходзіць ад эфталітаў, якія ўварваліся ў Паўн. Індыю ў 5—6 ст. У 9—12 ст. княствы на чале з раджпуцкімі дынастыямі дамінавалі на Пн Індыі. У час мусульм. заваявання (12—13 ст.) б. ч. раджпуцкіх княстваў знішчана. Да пач. 20 ст. захаваліся дробныя княствы Р. пераважна ў Раджастхане, якія пасля 1947 увайшлі ў склад Рэспублікі Індыі. Да Р. належыць дынастыя сучасных каралёў Непала — Шах.
    Літ.: Успенская Е.Н. Раджпуты: рыцарн средневековой Мнднн. СПб., 2000.
    РАДЗЕВІЧ (Rodziewiczdwna) Марыя (2.2.1863, в. Пянюга Зэльвенскага рна Гродзенскай вобл. — 16?11.1944), польская пісьменніца. 3 1881 жыла ў маёнтку Грушава (Кобрынскі рн Брэсцкая вобл.). Раннія творы напісаны пад уплывам Э.Ажэшкі. У раманах і аповесцях «Страшны дзядок» (1887), Дзевайціс» (1888), «Шэры пыл» (1889), «Верас» (1903), «Лета лясных людзей» (1920), «Гняздо Белазора» (1931) і інш. закранала бел. тэматыку, апісвала жыццё сялянпалешукоў, хараство палескай прыроды. Апошнім яе творам уласцівы рэлігійнасць, меладраматызм, схематызм.
    Te:. Pisma. Т. 1—36. Poznan, 1926—39.
    Літ.: Зборнік навуковых матэрыялаў, прысвечаных ... 130годдзю з дня нараджэння ... Марыі Радзевіч. Брэст, 1999; Martuszewska A. Jak szumi «Dewajtis»: Studia o powiesciach Marii Rodziewiczowny. Krakow, 1989. А.В.Мальдзіс. РАДЗЁВІЧ Міхаіл Васілевіч (26.1838, г. Мазыр Гомельскай вобл. — пасля 1917), рускі і бел. публіцыст, крытык, педагог, этнограф. Скончыў духоўную семінарыю (1859), вучыўся ў духоўнай акадэміі і унце ў Пецярбургу. 3 1863 хатні настаўнік у сям’і Ф.Дастаеўскага, выхавацель яго пасынка, з 1864 выкладчык і інспектар нар. вучылішчаў у Вільні. 3 1873 у Мінве нар. асветы ў Пецярбургу, у 1889—94 узначальваў Варшаўскую навуч. дырэкцыю. У 1860я г. выступаў як публіцыст і тэатр. крытык у час. «Время», «РІскра», «Русская сцена». У педагогіцы прыхільнік ідэй К.Ушынскага. На бел. матэрыяле заснаваны пед. і этнагр. нарысы: «У народнай школе» і «Старамядзельскія паданні» (1870), «Беларускія народныя шко
    радзівіл	209
    лы» (1871), «Халера» і «Хохлік» (1873, пад рубрыкай «3 беларускага жыцця»), Аўтар камедыі «Мяшчанская нявеста» (1864). У канцы 19 — пач. 20 ст. жыў у маёнтку Міцькі на Мазыршчыне. У 1909 у сувязі з адлучэннем Л.Талстога ад царквы даслаў яму пісьмо і вершы, якія прыхільна сустрэў пісьменнік.
    Г. В. Кісялёў.
    РАДЗЕЎСКІ Хрыста (10.10.1903, Беліш, Балгарыя — 1996), балгарскі паэт. Нар. дз. культ. Балгарыі (1969). Вывучаў раманскую філалогію ў Сафійскім унце. Удзельнік рэв. і антыфаш. руху, падвяргаўся праследаванням, арышту. Друкаваўся з 1924. Аўтар збкаў сатыры «Паважаныя» (1947), «Яны яшчэ жывуць» (1959), «Сто баек» (1961), грамадз. лірыкі «Заваяваная радзіма» (1961), «Неба блізка» (1963), «Раскаваная краіна» (1966), «Наша прамаці» (1985) і інш., мемуараў. Перакладчык рус. і сав. паэзіі (збкі «Любоўная лірыка ў сучаснай Расіі», 1934; «Анталогія сучаснай рускай паэзіі», 1938). Рэдактар збкаў бкі «Сьветскм поета», у якой вьшадзены творы бел. паэтаў Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, М.Танка, ' А.Куляшова, П.Панчанкі, Н.Гілевіча, А.Вялюгіна. На бел. мову яго вершы пераклаў Н.Гілевіч. Дзімітроўская прэмія 1950, 1951.
    Тв:. Бел. пер. — у кн.: Ад стром балканскіх: Вершы сучасных балг. паэтаў. Мн., 1965; У кн.: Чарадзейны ліхтарык: Вершы балг. паэтаў. Мн., 1968; У кн.: Гілевіч Н. Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень...: Анталогія аднаго верша. Мн., 1978; У кн.: Гілевіч Н. Роднасць: Выбр. пераклады са славян. паэтаў. Мн., 1983; Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы: Лірыка і сатыра. Мн., 1985; Рус. пер. — Баснн. М., 1954; Поэзня н дружба. М„ 1969; Моя судьба. М., 1988. Г.Я.Адамовіч. РАДЗЁЦКІ (Radetzky), фон Рад з е ц, Іозеф Венцэль (2.11.1766, Тршэбніцы каля г. Літамержыцы, Maxifl — 5.1.1858), аўстрыйскі ваен. дзеяч, палкаводзец. Фельдмаршал (1836), граф. 3 чэш. дваранскага роду. У арміі з 1784. Удзельнік аўстратур. вайны 1788—90 і вайны 2й кааліцыі еўрап. краін супраць Францыі (1798—1801). У 1809—12 і 1814—29 нач. штаба аўстр. арміі. У 1813—14 нач. штаба К.Шеарцэнберга. 3 1815 камандаваў кав. злучэннямі. У 1831—57 галоўнакаманд. аўстр. войскамі ў Паўн. Італіі, у т.л. ў час аўстраітальянскай вайны 1848—49, адначасова ў 1849—57 ген.губернатар ЛамбардаВенецыянскага каралеўства.
    РАДЗІВІЛ Альбрыхт Станіслаў (1.7.1593, г.п. Алыка Валынскай вобл., Украіна — 12.11.1656), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, гісторык. У 1598— 1605 вучыўся ў Віленскай акадэміі, пасля ў Вюрцбургу, з 1609 у Лёвене. Да 1616 падарожнічаў (Нідэрланды, Францыя, Італія, Швейцарыя). Пасол на соймы 1613 і 1619, дзе прызначаны падканцлерам ВКЛ, на сойме 1623 — канцлерам ВКЛ. Староста віленскі, пінскі, аканом кобрынскі. Заснаваў Пінскі езуіцкі калегіум. Аўтар і перакладчык каталіцкіх рэліг. твораў. На лац. мове напісаў «Кароткі выклад падзей у Польскім
    каралеўстве ў час панавання Жыгімонта III, Уладзіслава IV і Яна Казіміра» (часткова апублікаваны ў польскім перакладзе Э.Катлубаем у 1848) і падрабязны «Дзённік» за 1632—56 — каштоўную крынійу па ўнутр. і знешняй палітыцы Рэчы Паспалітай (апублікаваны ў польскім перакладзе Э.Рачынскім у 1839). На бел. мову фрагменты з яго «Дыярыуша» пераклаў У.Свяжынскі.
    Тв:. Memoriale rerum gestarum in Polonia, 1632—1656. T. 1—5. Wroclaw etc., 1968—75; Пол. nep. — Pamiftnik o dziejach w Polsce. T. 1—3. Warszawa, 1980; Бел. nep. — Дыярыюш аб падзеях y Польшчы // Спадчына. 1995. № 6; 1996. № 1—3. В.С.Пазднякоў.
    РАДЗІВІЛ Антоні Генрык (13.6.1775, Вільня — 7.4.1833), палітычны дзеяч, мецэнат, кампазітараматар, спявак (тэнар). Сын Міхала Гераніма Радзівіла (гл. ў арт. Радзівілыў Вучыўся ў Гётынгенскім унце (да 1794). У 1796 ажаніўся з Фрэдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і застаўся ў Прусіі. Пасля паўстання 1794 падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з каралём Прусіі Гогенцолернам, дзе сам разлічваў стаць віцэкаралём, а Т.Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў б. Рэчы Паспалітай. Ардынат нясвіжскі і алыцкі (1814). У 1815—33 намеснік прускага караля ў Вял. кн. Пазнанскім, ген.паручнік. Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на інш. муз. інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях («Вялікі дзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года»; паст. у час Венскага кангрэса 1815). Пісаў рамансы (у т.л. з «Вільгельма Майстэра» І.В.Гётэ), вак. дуэты і трыа, фп. творы (вальсы, паланэзы), хары (у сучасным рэпертуары хар. калектываў Берлінскай акадэміі музыкі). Набыў вядомасць як кампазітар оперы «Фауст» (лібрэта Гётэ). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы яму прысвяцілі Л.Бетховен («Імянінная» уверцюра), Ф.Мендэльсон (фп. квартэт), Ф.Шапэн (фп. трыо gmoll), М.Шыманоўская (серэнада для фп. і віяланчэлі). На Беларусі фрагменты оперы «Фауст» упершыню паказаны ў 1995 у Нясвіжы «Беларускай капэлай», у 1999 йалкам Нац. акад. трам оперы, запісана на радыё.
    Літ.: Скорабагатаў В. Беларускі «Фауст» // Спадчына. 1995. № 1; Яго ж. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // Мастацтва. 1995. № 4; Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць і атачэньне Антонія Генрыка Радзівіла) // Там жа. № 8; Я е ж. «Геніяльная парывістая кампазіцыя...» // Там жа. № 9; J а с h і m е с k і Z., Р о z n і a k W. Antoni Radziwill i jego muzyka do Fausta. Krakow, 1957.
    В.І.Скорабагатаў.
    РАДЗІВІЛ Багуслаў (3.5.1620, г. Гданьск, Польшча — 31.12.1669), ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат. Сын віленскага кашталяна Я.Радзівіла (гл. ў арт.
    Радзівілы). Вучыўся ў Кейданах, Вільні, Гронінгене і Утрэхце (Нідэрланды), Парыжы. 3 1637 неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы, у 1638 — 46 харунжы ВКЛ, з 1646 канюшы ВКЛ. Ад Яна Казіміра атрымаў пасаду генерала каралеўскай гва.рдыі, камандаваў палкамі ў польскім войску і войску ВКЛ. У 1652 дамогся ў караля магдэбургскага права для сваіх гарадоў Слуцка (паўторна) і Капыля. У час еайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 удзельнічаў у баявых дзеяннях, у т.л. аблозе Магілёва ў лют.— маі 1655. 3 пачаткам Паўночнай вайны 1655—60 у ліп. 1655 разам з вял. гетманам ВКЛ Я.Радзівілам вёў перагаворы са шведскім каралём Карлам X Густавам, якія скончыліся падпісаннем Кейданскага дагавора 1655. 8.10.1656 на чале брандэнбургскіх, шведскіх войск і сваіх атрадаў у бітве пад Просткамі (Прусія) пацярпеў паражэнне ад войска польнага гетмана ВКЛ В.Гасеўскага,
    Б.Радзівіл Гравюра Я.Фалька паводле малюнка Д.Шульца. 1654.
    быў паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены ў выніку паражэння Гасеўскага 22.10.1656 пад Філіпавам каля Сувалак і перайшоў на службу да брандэнбургскага курфюрста Фрыдрыха Вільгельма — сваяка па матчынай лініі. 14.10.1657 прызначаны генеральным губернатарам (намеснікам) і камандуючым брандэнбургскай арміяй у Прускім герцагстве. Пасля смерці бацькі быў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае старос