Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ок р. Нёман), ускраінай НарачанаВілейскай нізіны на Пн, плаўна пераходзіць да Валожынскага ўзв. на 3 і зліваецца з Лагойскім узв. на ПнУ. Найб. выш. 335 м (гара Маяк). Паводле В.А.Дзяменцьева паўн.зах. ч. Р.ў. — Аляхновіцкае ўзвышша.
У тэктанічных адносінах Р.ў. прымеркавана да паўн.ўсх. ч. Беларускай антэклізы. Асадкавы чахол складзены з сярэднедэвонскіх глін, мергеляў, даламітаў, пясчанікаў. Антрапагенавыя ўтварэнні ўключаюць адклады ўсіх ледавіковых (акрамя паазерскай) і міжледавіковых эпох. Пераважаюць дняпроўскія, сожскія марэнныя адклады, магутнасць якіх перавышае 250 м. На вяршынях узгоркаў і град марэна бураватакарычневая, лёгкасугліністая і супясчаная з вял. колькасцю валуноў.
У рэльефе ўзвышша сістэма градаваўзгорыстаўвалістых утварэнняў спалучаецца з групамі і асобнымі купалападобнымі марэннымі і камавымі ўзгоркамі. Адносныя вьпныні дасягаюць 35—50 м. На камавых участках, дзе захаваліся хвойныя лясы, а стромкасць схілаў 20—25°, рэльеф набывае гарысты характар. Паўн. схіл мае выгляд уступу выш. каля 50 м над НарачанаВілейскай нізінай. Вуглы нахілу 25—30°. Эразійная сетка ўключае даліны рэк, шматлікія лагчыны сцёку, кароткія яры. На спадзістых схілах сфарміраваліся дэлювіяльныя шлейфы. У межах узвышша знаходзяцца вярхоўі рэк Свіслач, Уша, Бярэзіна (прыток Нёмана). Даліны і
РАДАШКОВІЧЫ 207
вярхоўі рэк адрозніваюцца значнай глыбінёй і распрацаваны ў выніку рэгрэсіўнай эрозіі. Асн. ч. ўзвышша значна разарана, лясная і лугавая расліннасць трапляецца мясйінамі. 3 Пн на Пд Р.ў. перасякае ВілейскаМінская водная сістэма. В.П.Якушка. РАДАШКбВІЦКАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ПМНАЗІЯ і м я Ф.С к а р ы н ы, навучальная ўстанова сярэдняга тыпу, гуманітарнага кірунку. Існавала ў мяст. Радашковічы ў 1922—28. Засн. Радашковіцкім таварыствам беларускай школы (ТБШ) па ініцыятыве Х.Уласава і П.Крачкоўскага. У пач. 1922 атрымана канйэсія на ўтрыманне гімназіі. Дырэктарамі гімназіі былі Ф.Абрантовіч, А.Вернікоўскі, Ф.Стацкевіч. Выкладчыкамі ў розны час працавалі Я.Гаўрылік, В.Гаянкоў, С.Кароль, А.Крачкоўскі, М.Ласковіч, Л.Ліманоўская, Б.Тарашкевіч, І.Цішкевіч і інш. У гімназіі вучылася моладзь з навакольных вёсак і мястэчак. У 1925/26 навуч. г. ў 1—7м і падрыхтоўчым класах займалася 150 вучняў. Быў інтэрнат для хлопцаў і дзяўчат. Настаўнікі і вучні сумесна з Радашковіцкім ТБШ праводзілі работу па прапагандзе бел. культуры. 3 ліст. 1923 вучні пастаянна ладзілі тэтр. прадстаўленні, выдавалі рукапісныя часопісы «Да сонца!» і «Гудок». На базе гімназіі ў час летніх канікул у 1926/27 і 1927/28 навуч. г. праводзіліся курсы для настаўнікаў бел. пач. школ. Уздым нац.вызв. руху ў сярэдзіне 1920х г. у Зах. Беларусі садзейнічаў радыкалізацыі поглядаў педагогаў і вучняў гімназіі, што стала падставай для закрыцця яе ў вер. 1928 па загадзе Маладзечанскага старасты з прычыны «небяспекі публічнага спакою». Большасць навучэнцаў гімназіі прадоўжылі вучобу за мяжой, у БССР; некат. скончьілі вышэйшую школу ў Чэхаславакіі. Пэўны час у гэтай гімназіі вучыўся бел. паэт Максім Танк. я.Ліс.
РАДАШКбВІЦКАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ ЗАДЎМА. спроба гуртка беларусаўінтэлігентаў мяст. Радашковічы (цяпер Маладзечанскі рн Мінскай вобл.) і ваколіц паставіць у 1892 на бел. мове п’е
Да арт. Радашковіцкі завод «Белмастацкераміка». Сувенірны посуд і сервіз «Каласок».
су «Злодзей» Ядвігіна LU. (А.Лявіцкі) без цэнзурнага дазволу. Спектакль пры ўдзеле аўтара меркавалася паказаць на платнай маёўцы, а на выручаныя грошы адкрьшь бальніцу. Даведзеная да генеральнай рэпетыцыі пастаноўка была забаронена мясц. ўладамі, якія ўбачылі ў гэтай акцыі «палітычную справу». Спроба паказу спектакля на «забароненай» мове засталася няздзейсненай і ўвайшла як Р.т.з. ў гісторыю бел. тра.
РАДАШКбвіЦКІ ЗАВОД «БЕЛМАСТАЦКЕРАМІКА». Створаны ў 1974 у г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна Мінскай вобл. як зд маст. керамікі, з 1994 сучасная назва. Спецыялізуецца на выпуску вырабаў маст. керамікі. Асартымент: дэкар. вазы, гаршкі для кветак, кубкі, сервізы, наборы для кавы і гарбаты, вырабы малых форм, сувеніры. Mae цэх па выпуску мэблі ў нар. традыцыях (кухні «Вязынка»), Вядучыя майстры — мастакі А.Паддубны, Л.Грыцкоў, А.Багданаў — ствараюць вырабы ў лепшых традыцыях нар. майстроў.
РАДАШКОВІЦКІ ЗАМАК Існаваў у 16 ст. ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна Мінскай вобл. Упершыню згадваецца ў інвентары Радашковіч за 1549. Размяшчаўся паміж 2 ставамі, утворанымі на рэках Гуйка і Вязынка, на «капцы сыпаным», і формай нагадваў няправільны чатырохвугольнік. 3 усіх бакоў замак акружала вада. У замку было 5 вежаў (у т.л. вежабрама), звязаных паміж сабой сценамі (гароднямі). Адна вежа месцілася асобна на падворку. Сярод узбраення Р.з. ў інвентары згадва
Радашковіцкі касцёл.
юцца гарматы, гакаўніцы, ручніцы, аркебузы, кіі. Былі таксама запасы свінцу, пораху і інш. Пера^ замкам размяшчаліся арсенал, 2 млыны, сядзібны дом, лазня, бровар і інш. гасп. пабудовы. У інвентары адзначана, што Р.з. «добрага будованья, не гннлого». Цяпер замчышча часткова разбурана і занята сучаснай забудовай.
Літ.: Т к а ч о ў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII — XVIII стст. Мн., 1978.
РАДАШКбвіЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1850 з цэглы. Касцёл — 3нефавая 2вежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і 2 сакрысціямі абапал яе. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2схільным дахам, апсіда — больш нізкім. Гал. фасад вылучаны ў цэнтры глыбокім рызалітам і завершаны 2схільным шчытом. Квадратныя 4ярусныя вежы прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі і завершаны шлемападобнымі купаламі. Бакавыя фасады рьгтмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках. Інтэр’ер перабудаваны. Часткова захавалася керамічная падлога з арнаментальным малюнкам. Перад касцёлам брама з 3 арачнымі праходамі, аздобленая на гал. фасадзе паўкалонамі і завершаная лучковым франтонам. У касцёле хрысцілі Я.Купалу. А.М.Кулагін.
РАДАШКбВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1940—60 (са студз.
1940 у Вілейскай, з вер. 1944 у Маладзечанскай абл.). Утвораны 15.1.1940. Цэнтр — г.п. Радашковічы. Падзелены на 16 сельсаветаў. 20.1.1960 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Валожынскаму і Маладзечанскаму рнам.
РАДАШКбВГЧЫ, гарадскі пасёлак у Маладзечанскім рне Мінскай вобл., пры зліцці рэк Вязынка і Гуйка (утва
208 РАДБЕРТУС
раюць р. Рыбчанку), на ВілейскаМінскай воднай сістэме. На аўгадарозе Мінск—Маладзечна. За 32 км ад Маладзечна, за 41 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Радашковічы. Вузел аўтадарог на Аляхновічы, Пралесй, Рагаву. 5,7 тыс. ж. (2000)..
Вядомы з 1447, калі віленскі кашталян заснаваў туг касцёл. 3 1499 уласнасць кн. В.М.Вярэйскага, Гаштольдаў, Боны Сфорца, Глябовічаў, Агінскіх, Радзівілаў. 3 1539 да сярэдзіны 19 ст. штогод праводзіліся кірмашы. У 1549 горад, 150 двароў, 18 корчмаў, майстэрні, Радашковіцкі замак. У 1569 Р. атрымалі магдэбургскае права, у 1792 — герб: на сярэбраным полі паясная выява св. Стафана, пабітага камянямі. 3 1793 у Рас. імперыі, заштатны горад Вілейскага пав. Мінскай губ., з 1842 цэнтр воласці Віленскай губ. У 1897 — 2615 ж., гар. і рэальнае вучылішчы, бровар. У 1921—39 у складзе Польшчы, горад Віленскага ваяв. У 1922—28 працавала Радашковіцкая беларуская гімназія. 3 канца 1939 у БССР. 3 1940 гар. пасёлак і да 1960 цэнтр Радашковіцкага раёна. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў Р. і раёне загубілі 6433 чал.; у 1941 у абарончых баях каля Р. вызначыліся экіпажы самалётаў Героя Сав. Саюза М.Ф.Гастэлы, Героя Рас. Федэрацыі К.С.Маслава і інш. 3 I960 у Маладзечанскім рне.
Працуюйь Радашковіцкі завод «Белмастацкераміка», хлебазавод, міжгасп. прадпрыемства керамічных вырабаў, камбінат быт. паслуг; сярэдняя і мастацтваў школы, школаінтэрнат, 3 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, Дом дзіцячай творчасці, 2 бкі, кінатэатр, бальніца, паліклініка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 2 магілы ахвяр фашызму. Помнікі: землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, М.Ф.Гастэлу, яго экіпажу, сав. лётчыкам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, Я.Купалу, Ядвігіну Ш. Помнікі архітэктуры: Радашковіцкі касцёл, царква пач. 20 ст. Археал. помнік — гарадзішча жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі.
РАДБЕРТУСЯГЕЦАЎ (RodbertusJagetzow) Карл Іаган (12.8.1805, г. Грайфсвальд, Германія — 6.12.1875), нямецкі вучоныэканаміст, адзін з заснавальнікаў тэорыі «дзярж. сацыялізму». Атрымаў юрыд. адукацыю ў Гётынгенскім і Берлінскім унтах. Лічыў, што рухальнай сілай сацыялізму павінна стаць дзяржава; адмаўляючы класавую барацьбу, сцвярджаў, што перабудова грамадства павінна ажыццяўляцца пры дапамозе дзярж. сац.эканам. рэформ. Распрацоўваў праблему вартасйі тавару. Лічыў, што ў якасці меры вартасці павінна выступаць праца, і прапаноўваў вартасць тавару вызначаць непасрэдна ў рабочых гадзінах шляхам выпуску «рабочых грошай».
«РАДВАН», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Дастаеўскія, Крычынскія, Паскевічы, Радзішэўскія, Шчыты, Юдзіцкія. У чырв. полі залатая царк. харугва з 3 канцамі з махрамі, на ёй залаты кава
лерскі крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы з пач. 15 ст. В.С.Пазднякоў.
РАДВАН Ян (?, Вільня — пасля 1591), паэтлатыніст, адзін з, заснавальнікаў жанру эпічнагераічнан паэзіі ў ВКЛ. Паслядоўнік Вергілія сярод паэтаў Беларусі і Літвы ў 16 ст. Пач. адукацыю атрымаў у Вільні, вучыўся ў зах.еўрап. унтах, дыплом атрымаў у Падуі. Падарожнічаў па Еўропе ў свіце Хадкевічаў, пазней служыў у ваяводы смаленскага Я.Абрамовіча. Найб. значны твор — лацінамоўная паэма «Radivilas, sive de vita...», больш вядомая як «Радзівіліяда» (вьш. ў 1588 разам з панегірычнымі творамі Абрамовіча, А.Волана, Я.Руцкага і інш. і вершамі самога Р.). Найлепшы ўзор поЛьскалац. спроб адаптацыі ант. паэзіі да мясц. умоў, пр'асякнута патрыятызмам, праслаўляе Радзіму і яе абаронцаў. У ёй і ў «Эпіталаме на вяселле Кр. Манівіда Дарагастайскага» (1590) пры апісанні прыроды і жывёльнага свету ВКЛ прасочваецца стылявое падабенства да паэзіі Міколы Гусоўскага. Шэраг панегірычных вершаў Р. надрукаваны разам з творам Гжэгаша з Жарнаўца «Абарона пасцілы евангельскай» (1591).
Літ.: К а в а л ё ў С.В. Героікаэпічная паэзія Беларусі і Літвы кан