Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
к. першыя 14 арк.), «Крытыкі свету, або Сатыры», «Вучоныя забавы ў вершах і прозе», гісторыі роду Радзівілаў, панегірыкаў, элегій, од. Выдаў кн. «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), тэхн. трактаты, некат. вершаваныя творы. Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П.Карнеля, Ж.Расіна. Спрабаваў увесці ў спекгаклі прыдворных траў бел. мову. Пабеларуску гаворыць адзін з персанажаў пераробкі Р. твора Э.Бурселя «Камедыя Эзопа» (захаваліся 5 радкоў яго ўступнага маналога). В.С.Пазднякоў.
РАДЗІВІЛ Францішка Уршуля (13.2.1705, станцыя Чартарыйск Валынскай вобл., Украіна —23.5.1753), пісьменніца, драматург. 3 роду Вішнявецкіх. Жонка М.К.Радзівіла Рыбанькі. 3 1725 жыла ў Нясвіжы. Была прыхільніцай пашырэння асветы, спрыяла аднаўленню дзейнасці Нясвіжскай друкарні. Пісала на польскай, італьян., франц. і ням. мовах. Аўтар вершаваных «Лістоў да мужа», паэт. зб. «Збавенныя перасцярогі» (Нясвіж, 1755), шэрагу вершаваных эпітафій, павучальных твораў для дзяцей. У 1746 стварыла палацавы Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, дзе ставіла спектаклі паводле сваіх п’ес (пазней пастаноўкі ажыццяўляў Я.П.Фрычынскі). У 1746— 52 напісала для тра 16 драм. твораў і оперных лібрэта. Для сваіх п’ес шырока выкарыстоўвала сюжэты з ант. міфалогіі, сярэднявяковых драм і гумарэсак, казак («Забава фартуны», «Каханне — дасканалы майстар», «У вачах нараджаецца каханне»), матывы з твораў Дж.Бакачыо, Я.Морштына і інш. Для тра перарабляла барочныя італьян. оперы («Дасціпнае каханне»), п’есы Вальтэра і Мальера. Творы Р. яскрава адлюстроўваюць асаблівасці мясц. культуры барока, яе своеасаблівы пераход ад сярэдневяковай лры і відовішчаў да тэатр. драматургіі новага часу. Збор твораў Р. «Камедыі і трагедыі» (Жоўква, 1754) багата ілюстраваны гравюрамі М.Жукоўскага з выявамі сцэн са спектакляў. На бел. мову яе камедыю «Забава фартуны» пераклалі В.Арэшка і А.Вольскі.
Тв.. Бел. пер. — Забава фартуны // Спадчына. 1994. № 1.
Літ.: МальдзісА. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983; Б а р ы ш е в Г.Н. Театральная культура Белорусснн XVIII в. Мн., 1992; А р э ш к a В. «Вяльможная аўгарка камедый», або Спроба дэміфалагізацыі асобы Уршулі Радзівілавай // Мастацтва. 1993. № 7; Марціновіч А.А. Хто мы, адкуль мы... Кн. 1. Мн„ 1996; Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Вып. 1. Мн., 2000.
А.А. Скеп ’ян.
РАДЗІВІЛ Юрый (мянушкі В і к т о р , Пераможца, Літоўскі Геркулес; каля 1480 —крас. 1541), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Сын кан
214 РАДЗІВІЛ
цлера М.Радзівіла. Заснавальнік біржанскадубінкаўскай галіны роду Радзівілаў. 3 1500х г. займаў пасады намеснікаў, у т.л. віленскага, мейшагольскага, мерацкага, уцянскага, мазырскага (у 1511—14), гродзенскага (з 1514), лідскага і беліцкага (з 1528). Падчашы ВКЛ у 1509—17, ваявода кіеўскі ў 1511—14, гетман надворны (польны) у 1520—23, кашталян трокскі ў 1522—27 і віленскі з 1527; адначасова з 1528 маршалак надворны і з 1531 вял. гетман. Праславіўся сваім удзелам у войнах і перамогамі ў 30 бітвах. У 1508 удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай. У 1511 са слуцкім кн. Ю.С.Алелькавічам разбіў крымскіх татар ва ўрочышчы Рутка за 20 міль ад Кіева. 28.4.1512 удзельнічаў у пераможнай бітве супраць татар пад Лапушнай (каля Вішнеўца). У Аршанскай бітве 1514 камандаваў лёгкай конніцай на левым флангу. У 1517 удзельнічаў у паходзе пад Пскоў, у 1519 — у баях з маскоўскім войскам каля Крэва. 27.1.1527 разам з KJcтрожскім разбіў татар на р. Альшаніца каля г. Канеў. У 1519—21 ваяваў супраць Тэўтонскага ордэна. Камандаваў войскам ВКЛ у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 1534—37. У 1535 войска на чале з Р. і каронным вял. гетманам Я.Тарноўскім узяло Гомель і Старадуб. У 1530х г. Р. разам з канцлерам ВКЛ А.Гаштольдам і жамойцкім старостам Я.Радзівілам уваходзіў у магнацкі трыумвірат, які фактычна кіраваў ВКЛ у час адсутнасці вял. князя. Быў адным з найбагацейшых магнатаў ВКЛ.
А.П.Грыцкевіч.
РАДЗІВІЛ Януш (2.12.1612, мяст. Попель Вільнюскага пав., Літва — 31.12.1655), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Сын К.Радзівіла (гл. ў арт. Радзівілы). Вызнаваў кальвінізм. Вучыўся ў кальвінісцкай Слуцкай гімназіі, Лейпцыгскім, Альдорфскім і Лейдэнскім унтах. У 1633—46 падкаморы ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 удзельнічаў у баях за Смаленск. 3 1646 польны гетман ВКЛ, адначасова ў 1647—53 генеральны староста Жамойці. У час антыфеадальнай вайны 1648—51 са студз. 1649 узначальваў войска ВКЛ па задушэнні паўстанняў на Беларусі: у студз,—лют. 1649 узяў Тураў, Мазыр (гл. Мазырскае паўстанне 1649), схіляў мяшчан Бабруйска здаць горад (гл. Бабруйска абарона 1649)', у ліп. 1649 заняў Рэчыцу, атрымаў перамогі ў Лоеўскай бітве 1649 і Лоеўскай бітве 1651, 4.8.1651 заняў Кіеў. У сак. 1652 зза рознагалосся з каралём Р. упершыню ў гісторыі Рэчы Паспалітай сарваў сейм, даручыўшы сваім прыхільнікам выкарыстаць права ліберум вета. 3 1653 віленскі ваявода, з 1654 — вялікі гетман ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—6 7 Р. 12.8.1654 перамог пад Шкловам армію Я.Чаркаскага, a 24.8.1654, акружаны пад Шапя
Ю.Радзівіл. Карціна. 1я пал. 17 ст.
Я.Радзівіл. Карціна Б. Стробеля. Каля 1634.
левічамі, пацярпеў паражэнне ад арміі А.М.Трубяцкога, сам быў паранены. У студз. 1655 спрабаваў адбіць Магілёў. Пасля заняцця рас. войскам улетку 1655 б.ч. Беларусі, а таксама Вільні і Коўна, стаў ініцыятарам заключэння Кейданскага дагавора 1655. Аднак напярэдадні падпісання дагавора значная частка яго войска адышла да мяжы з Прусіяй і ўтварыла ў Вярболаве канфедэрацыю прыхільнікаў уніі з Польшчай і караля
Яна Казіміра. Супраць іх у ліст. 1655 Р. з невял. сваім войскам і шведскімі атрадамі рушыў у паход на Падляшша. Заняў г. Тыкоцін, дзе раптоўна памёр (існуе версія, што быў атручаны).
Літ:. Сагановіч Г. Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995. А.П.Грыцкевіч. РАДЗІВІЛА БАГУСЛАВА БІБЛІЯТ^КА ў С л у ц к у. Існавала ў 1й пал. 17 ст. Есць меркаванні, што ў яе ўвайшла частка кнігазбору кн. Алелькавічаў. У 1668 перададзена ў Кёнігсбергскую бку Фрыдрыха Вільгельма. Збярогся 2томны «Каталог кніг... завяшчаных бібліятэцы Радзівілам Багуславам у 1668 годзе» (на лац. мове, Кёнігсберг, 1673). У «Каталогу...» названы 9 рукапісных і 362 друкаваныя кнігі, выдадзеныя ў Вільні, Кіеве, Празе, Базелі, Вітэнбергу, Цюрыху, Парыжы, Рыме, Венецыі, Балонні і інш., у т.л. 15 інкунабул. Аснову кніжнага фонду бкі склалі выданні 16—17 ст. на лац. (13 кніг), ням. і франц. мовах пераважна свецкага зместу. Амаль палавіна з іх — творы антычных аўтараў, 10 выданняў па мастацтве, кнігі па архітэктуры. Значная частка кніг па геаграфіі і прыродазнаўстве («Касмаграфія» С.Мюнстэра, Базель, 1572, 1598; у ёй прыводзілася апісанне Польшчы і ВКЛ), медыцыне, астраноміі, матэматыцы, багаслоўі (41 кніга), філасофіі (63 кнігі). В.А.Цыбуля.
РАДЗІВІЛАЎ БІБЛІЯТ^КА ў Нясв і ж ы. Найбуйнейшая прыватная бка Рэчы Паспалітай. Засн. ў 16 ст. Мікалаем Радзівілам Чорным. У бку паступалі кнігі з друкарань Еўропы, а таксама з асабістых, засн. ім у Нясвіжы і Брэсце. Фонд бкі павялічыў яго сын Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка (прысылаў кнігі ў час вучобы за мяжой), паступілі зборы Радзівіл Ганны з Сангушкаў, маршалка Флемінга. Першы каталог бкі склаў у сярэдзіне 17 ст. Альбрыхт Радзівіл. У сярэдзіне 18 ст. ў бцы 9 тыс. тамоў, у 1772 — больш за 20 тыс., у т.л. інкунабулы, палеатыпы, антычная і рэнесансавая лра, гіст. і юрыд. выданні, палемічныя рэфармац. творы, рукапісны фонд. Афіцыйна наз. Ардынацкай бкай. У 1772 вывезена з Нясвіжа і перададзена пецярбургскім бкам. У 19 ст. ўладальнікі Нясвіжскага замка стварылі новую бку, у якой архіварыусамі і бібліятэкарамі працавалі М.Маліноўскі, У .Сыракомля, М.БогушШышка. У 1864 у бку паступілі кнігі з закрытых у Нясвіжы кляштараў бернардзінцаў і бенедыкцінак. У 1880 Антон і Марыя Радзівілы перавезлі з Берліна бку, якая стала гал. часткай новага Нясвіжскага збору кніг і мела асобны экслібрыс. У 1 ю сусв. вайну разрабавана, рэшткі бкі ў 1940 перададзены АН БССР. У Вял. Айч. вайну вывезена ў Германію, у 1945—46 разрозненыя часткі вернуты на Беларусь і захоўваюцца ў Мінску ў Бібліятэцы Цэнтральнай навуковай Нац. АН Беларусі, Бібліятэцы Нацыянальнай Беларусі, Бібліятэцы Прэзідэнцкай, Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
Л.І.Збралевіч.
радзівілы 215
РАДЗІВІЛАЎСКІ ЛЕТАПІС, К ё н і г сбергскі летапіс, помнікстаражытнарускага летапісання, летапісны звод пач. 13 ст.; зместам блізкі да Лаўрэнцьеўскага летапісу. Складаецца з «Аповесці мінулых гадоў» і летапісу за 1112—1206, прысвечанага пераважна гісторыі Паўн.Усх. Русі. Вядомы адзіны ілюстраваны спіс канца 15 ст., зроблены, напэўна, у Смаленску, у канцы яго змешчана «Хаджэнне Данііла ігумена...». У 16 — 1й пал. 17 ет. рукапіс зберагаўся на Беларусі. Апошні ўладальнік Р.л. Багуслаў Радзівіл завяшчаў Кёнігсбергскай бцы, куды рукапіс трапіў у 1671. 3 1758 знаходзіцца ў Расіі. У летапісе шмат каштоўных звестак з гісторыі ўсх. славян эпохі ранняга сярэднявечча, якія за 9—11 ст. пададзены паводле летапісу Нестара, за 12 ст. — уладзімірскага летапіснага зводу пач. 13 ст. Пад 1128 змешчана аповесць пра Рагнеду Рагваяодаўну поўнай рэдакцьіі, якая складзена, найб. верагодна, у Кіеве ў 2й пал. 11 ст. паводле вуснага апавядання Яна Вышаты, прапраўнука Дабрыні (дзядзькі кн. Умдзіміра Святасмвіча). Вялікую культ.гіст. каштоўнасць маюць 617 каляровых мініяцюр, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця (ваен. паходы і бітвы, паўстанні, нар. святы і абрады, паліт. дзейнасць князёў, розныя сцэны з выявамі помнікаў архітэктуры), матэрыяльную культуру (прадметы побыту, мэблю, адзенне, зброю і інш.) усх. славян, з’яўляюцца своеасаблівым маст. летапісам сярэднявечча. Шэраг мініяцюр звязаны з гісторыяй бел. зямель: «Рагнеда і Рагвалод», «Бітва на Нямізе», пра паланенне і вызваленне Усяслава Полацкага і інш. У некат. мініяцюрах адчуваецца ўплыў зах.еўрап. традыцый. Рукапіс зберагаецца ў бцы Расійскай АН у СанктПецярбургу.
Літ:. Полное собранне русскнх летопнсей. Т. 38. Радзнвнлловская летопмсь. Л., 1989; Радзнвнлловская летопнсь: Факс. воспр. рукопйсм: Текст. Нсслед. Опнсанме мнннатюр. СПб.; М., 1994. В.А.Чамярыцкі.
Вольга і Святаслаў. Малітва Вольгі. Мініяцюры з Радзшілаўскага летапісу.
мансардавы порцік, выдзелены на фоне гарыз. шалёўкі сцен, якая імітавала руст. 3 дрэв