• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    а або нават пунктавага пашырэння, а таксама напевы, што маюць рассеяны характар распаўсюджання. Другая група Р.п. — бяседныя і застольныя, частка якіх звязана толькі з абрадам радзін, інш. могуць выконвацца ў любой адпаведнай сітуацыі. Трэцяя група — лірычныя песні пераважна сямейнабыт. тэматыкі. Найб. месца ў абрадзе яны займаюць у той ч. Беларусі, дзе адсутнічаюць тыповыя радзінныя напевы.
    Публ.: Ш ы р м a Р.Р. Беларускія народныя песні. Т. 2. Мн., 1960; Радзінная паэзія. Мн., 1971; Песні народных свят і абрадаў. Мн., 1974. С. 311—358; Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. Мн., 1981; Радзіны. Мн., 1998; Варфаламеева Т.Б. Песні беларускага Панямоння. Мн., 1998; Мажэйка З.Я., ВарфаламееваТ.Б. Песні беларускага Падняпроўя. Мн., 1999.
    Літ.: Карскнй Е.Ф. Белорусы. М., 1916. Т. 3, вып. 1. С. 206—225; Г і л е в і ч Н. Hama родная песня. Мн., 1968. С. 69—74; Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мн..
    1979. С. 193—201; Мухарынская Л.С., Я к і м е н к a Т.С. Беларуская народная музычная творчасць. Мн., 1993. С. 92—95.
    М.Я.Грынблат, Т.Б.Варфаламеева. РАДЗІНСКІ Эдвард Станіслававіч (н. 23.9.1936, Масква), рускі пісьменнік, драматург. Скончыў Маскоўскі гісторыкаархіўны інт (1959). Першая п’еса — «Мара мая... Індыя» (1960). П’есы на сучасныя тэмы «104 старонкі пра каханне» (паст. 1964, другая назва «Яшчэ раз пра каханне», экранізавана 1968), «Турбаза» (паст. 1974), «Спартыўныя сцэны 1981 года» (1986), «Я стаю каля рэстарана...» (1987), «Наш Дэкамерон» (1989), гіст. «Размовы з Сакратам» (паст. 1975), «Тэатр часоў Нерона і Сенекі» (1982), «Апошняя ноч апошняга цара» (1997). Мастацкагіст. даследаванне «Божа..., выратуй і ўціхамір Расію». Мікалай II: жыццё і смерць» (1993) засн. на раней малавядомых фактах. Аўтар збкаў прозы «Загадкі гісторыі» (1996), «Загадкі кахання» (1997), аповесцей «Маналог пра шлюб» (1970), «Некалькі сустрэч з нябожчыкам панам Моцартам» (1992), дакумент.біягр. кн. «Сталін» (1997), кінасцэнарыяў, тэлеапавяданняў пра персанажаў рус. і еўрап. гісторыі. П’есы Р. ставіліся на Беларусі: «Яшчэ раз пра каханне» ў Бел. тры імя Я.Купалы (1965), Гродзенскім абл. драм. тры (1967), «Рулетка» (паводле Ф.Дастаеўскага) у Дзярж. рус. драм. тры (1996), «Яна ў адсутнасці кахання і смерці» ў Брэсцкім абл. драм. тры (1980).
    Тв.: Соч.: В 7 т. Т. 1—5. М„ 1998—99; Беседы с Сократом: Пьесы. М., 1982; «Последняя нз дома Романовых»; Повестн в дналогах: (Тороплввая проза). М., 1989; Наш Декамерон. М., 1990; Ннколай II: жвзнь в смерть. М„ 2000.
    РАДЗІНЫ, у беларусаў і інш. слав. народаў сямейнабыт. свята, якім урачыста адзначаецца нараджэнне дзіцяці. У старажытнасці Р. мелі магічнае значэнне — яны павінны былі забяспечыць парадзісе і яе дзіцяці шчасце, здароўе, доўгі век; з’яўляліся святам прыняцця ў грамадства новага прадаўжальніка роду. Пасля прыняцця хрысціянства Р. былі звязаны з абрадам хрышчэння (хрэсьбіны). Дабкапавітуха купала дзіця, потым, трымаючы яго на руках, разам з кумамі абыходзіла 3 разы вакол стала, на якім ляжаў хлеб, які яны за кожным разам цалавалі. Пасля гэтага кумы з нованароджаным адпраўляліся ў царкву. Калі кумы з дзіцем вярталіся — збіраліся госці (толькі жанатыя мужчыны і замужнія жанчыны), гаспадар запрашаў усіх за стол. Пад канец святочнага абеду падавалі бабіну кашу. Р. суправаджаліся радзіннымі песнямі, рознымі абрадамі. Вял. значэнне на Р. меў абмен падарункамі, ручнікамі, наміткамі, палатном, хлебам. Пашыраны і ў наш час.
    Т.І.Кухаронак. РАДЗІНЬ, Р а д з і н я (Radzina; па мужу Ш а л к о н е, Salkone) Элза Янаўна (н. 10.2.1917, г. Харкаў, Украіна), латвійская актрыса. Нар. арт. СССР (1976). 3 1936 у Елгаўскім, з 1953 у Валміер
    РАДЗЬКОЎ 221
    скім трах, з 1954 у Латвійскім тры драмы імя А.Упіта (з 1989 Нац. тр Латвіі). 3 1949 здымалася ў кіно: «Райніс» (1949), «Гамлет» (1964), «Эдгар і Крысціна» (1966), «Кароль Лір» (1971), «Вей, ветрык!» (1974), «Насуперак лёсу» (1975), «Тэатр» (197§), «За шклянымі дзвярыма», «Інспектар Гул» (абодва 1979), «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» (1981), «Тайна «Чорных драздоў» (1983), «Апошні візіт» (1984), «Фотаздымак з жанчынай і дзіком» (1987), «Мая і Пая» (1990) і інш.
    А.І.Радзімцаў.
    Э.Я.Радзінь
    А.М.Радзішчаў. У.П Радзько.
    РАДЗІЧ (Radid) Сцяпан (11.7.1871, Трэбар’еваДзесна, Харватыя — 8.8.1928), харвацкі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Школу паліт. навук у Парыжы (1899). Супрайоўнічаў у чэш., рас. і франц. прэсе, з 1902 жыў у Заграбе. У 1904 разам з братам А.Радзічам засн. Харвацкую сял. партыю. Развіваў тэорыю «сялянскага права» (гегемонія сялян у паліт. жыцці, памяркоўная агр. рэформа), тэорыю «аграрызму» (устойлівасць дробнай сельскай гаспадаркі і перавага агр. эканомікі). У 1924 наведаў СССР і ўступіў у Сялянскі інтэрнацыянал. У 1925—26 міністр асветы Югаславіі, з 1926 у апазіцыі. Выступаў за аўтаномію Харватыі. Смяротна паранены сербскім шавіністам.
    РАДЗІШЧАЎ Аляксандр Мікалаевіч (31.8.1749, Масква — 24.9.1802), рускі пісьменнік, мысліцель. Вучыўся ў Пецярбургскім пажскім корпусе (1762—66), Лейпцыгскім унце (1766—71). У 1771—75 працаваў ў Сенаце, у цггабе фінл. дывізіі, з 1777 у Камерцкалегіі (з 1790 кіраўнік Пецярбургскай мытні). У 1790 за выпуск у свет свайго філас.публіцыст. трактата «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці і прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага ссылкай на 10 гадоў ва ўсх.сібірскі Ілімскі астрог. У 1797 пераведзены пад нагляд паліцыі ў маёнтак бацькі Нямцова Калужскай губ. У 1801 вярнуўся ў Пецярбург, удзельнічаў у рабоце Імператарскай камісіі па складанні законаў, але яго праекты былі адхілены як небяспечныя для дзяржавы. Як пратэст на пагрозу новай ссылкі скончыў самагубствам. На светапогляд Р. паўплывалі паўстанне Е.Пугачова, погляды Г.Лейбніца, І.Гердэра, К.Гельвецыя, Д.Дзідро, І.Канта,
    Ж.Ж.Русо і інш. У ім арганічна спалучаліся ідэі зах.еўрап. асветніцтва з айч. духоўнай традыцыяй. Р. сцвярджаў новую свецкую ідэалогію, гуманізм, вальнадумства, каштоўнасць розуму, свабоды асобы, прагрэсу, нар. дабрабыту. Гэта выявілася ў яго творах: «Слова пра Ламаносава» (1780), «Ліст да сябра...» (1782), ода «Вольнасць» (1783, распаўсюджвалася ў спісах, выд. 1906), аповесць «Жыціе Фёдара Васілевіча Ушакова» (1789). Гал. праца — кн. «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» (забаронена.
    б.ч. тыражу знішчана, распаўсюджвалася ў спісах; выд. 1858 у Лондане, у Расіі з цэнзурнымі папраўкамі ў 1868, поўн. выд. 1905). У ёй узнята шырокае кола ідэй рас. асветніцтва, паказана жыццё народа, рэзкае выкрыццё прыгонніцтва і самадзяржаўя, тэмы нар. бунту і неабходнасці грамадскіх пераўтварэнняў. Аўтар паэм «Бава» (нясконч., канец 1790х г.), «Песні, што праспяваны на спаборніцтвах у гонар старажытным славянскім бажаствам» (не завершана), «Песня гістарычная» (усе выд. 1807), твораў філас.публіцыст. «Гутарка пра тое, што ёсць сын айчыны» (1789), «Пра чалавека, пра яго смяротнасць і бессмяротнасць» (1792, выд. 1809), літ.крыт. «Помнік дактылахарэічнаму віцязю...» (1801, выд. 1811), дзённікаў («Запіскі падарожжа ў Сібір», выд. 1906; «Запіскі падарожжа з Сібіры», выд. 1907) і інш. Як філосаф Р. прызнаваў рэальнасць матэрыяльнага, рэчыўнага. У яго разуменні, калі Бог — духоўны абсалют, усёмагутны ўладкавальнік свету, тады Бог — гэта Прырода, якая ўсёмагутная, абсалютная. Людзі — блізкія ўсяму прыроднаму. Адначасова падкрэсліваў асаблівасці чалавека — розум, распазнавальнасць дабра і зла, бязмежная здольнасць да ўдасканалення, мова, здольнасць да прац. дзейнасці; чалавек фарміруецца ў грамадстве пад уплывам выхавання, прыроды, рэчаў. Грамадскі дабрабыт, паводле Р., звязаны з рэалізацыяй натуральных правоў, у якіх адлюстраваны натуральныя імкненні чалавека, а шлях прагрэсу ён бачыў праз радыкальнае пераўтварэнне грамадства. Ідэі Р. значна паўплывалі на А.Пушкіна, дзекабрыстаў, рус. паэзію і развіццё рэалізму ў рус. лры.
    Тв.: Полное собр. соч. Т. 1—3. М.; Л., 1938—52; Стнхотворення. Л., 1975; Мзбр. Куйбышев, 1982.
    Літ.: Ш т о р м Г. Потаенный Радмшев. М., 1974; Кулакова Л.Я., Западов В.А. А.Н.Радшцев «Путешествне нз Петербурга в Москву»; Коммент. Л., 1974; А.Н.Раднтев н лнтература его временн: Сб. ст. Л., 1977; Шкурннов П.С. А.Н.Радншев: Фнлософмя человека. М., 1988; Зеньковс к іі й В.В. Мсторня русской фнлософнн. Л., 1991. Т. 1, ч. 1. С. 96—104. Л.В.Календа. РАДЗЬКб Мікалай Васілевіч (20.5.1935, в. Глоўсевічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл. — 19.10.1999), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др с.г. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1959). 3 1967 у БСГА (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па ўжыванні біялагічна актыўных рэчываў у кармленні с.г. жывёл і птушак, біял. кансервантаў для розных відаў расл. сыравіны, метадах падрыхтоўкі кармоў для скормлівання, распрацоўцы спец. камбікармоў і сўперканцэнтратаў для с.г. жывёлы.
    Тв:. Справочннк по кормовым добавкам. 2 нзд. Мн., 1990 (разам з А.Я. Антонавым); Вопросы полноценностн кормлення сельскохозяйственных жявотных н качество кормов. Горкя, 1991 (у сааўт.).
    РАДЗЬКб Усевалад Пятровіч (н. 24.1.1937, г. Шклоў Магілёўскай вобл.), бел. фізік. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1996), др фіз.матэм. н. (1985), праф. (1990). Скончыў Томскі унт (1962), дзе і працаваў. 3 1972 у Магілёўскім аддзяленні Інта фізікі (з 1987 нам. дырэктара), з 1992 дырэктар Інта прыкладной оптыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, па вывучэнні фіз. асноў працэсаў фарміравання планарных аптычных хваляводаў, методыках і тэхналогіі стварэння кампазіныйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі з новымі аптычнымі і фотаэл. ўласцівасцямі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    7в.: Введенне в ннтегральную оптнку. Мн., 1975 (разам з А.М.Ганчарэнкам); Кмнетнка процесса формнровання планарных волноводов в стеклах электроднффузней серебра (разам з А.І.Вайцянковым) // Фнзмка я хнмня стекла. 1986. Т. 12, № 6; Квантоворазмерные структуры селеняд кадмня/полнмер, нзготовленные методом вакуумного нспарення (разам з А.С.Барбіцкім, А.І.Вайцянковым) // Пнсьма в ЖТФ. 1996. Т. 22, вып. 13.
    РАДЗЬКб Яўген Мікалаевіч (н. 22.1.1942, Ашгабат), бел. спартсмен (воднаматорны спорт). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1972). Скончыў Бел. політэхн. інт (1967). 3 1968 старшыня Федэрацыі воднаматорнага спорту Беларусі. Чэмпіён свету (1972, г. Аўронца, Італія), СССР (1961, 1971, 1976) у класе скутэраў.
    РАДЗЬКОЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 1.7.1951, в. Вотня Быхаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. матэматык і педагог. Др пед. н. (1997), праф. (1998). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1973). 3 1974 у Магілёўскім унце (з 1988 заг. кафедры, з 1990 прарэктар, з 2001 рэктар). Навук. працы па тэорыі і практы
    222 радзюкі
    цы неперарыўнага навучання і сучасных методыках выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для сярэдніх школ.
    Тв.: Алгебра н теорня чнсел. Мн., 1992 (разам з Б.Дз.Чабатароўскім); Знаешь лн ты математнку? Мн., 1994 (разам з С.А.Гуцановічам); Чнсла н функцнн в тестах. Мн., 2000 (разам з А.У.Краве