• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    цавым.
    РАДОВІЧЫ катэгорыя насельніцтва Стараж. Русі, якая знаходзілася ў залежнасці ад гаспадара ў адпаведнасці з «радам» (дамовай). Паводле свайго юрыд. становішча Р. блізкія да закупаў. «Руская праўда» прадугледжвала за забойства Р. такі ж штраф, як і за забойства халопа або смерда.
    РАДрК ВЕРШАВАНЫ, графічна і інтанацыйна выдзелены моўны рад у вершаваным творы; адзінка вершаванага рытму. Р.в. розных памераў спалучаюцца ў пэўным парадку, утвараючы строфы (страфошы). Р.в., у якім поўнасцю змяшчаецца схема вершаванага памеру, наз. вершарадам.
    РАДбН (лац. Radon), Rn, радыеактыўны хім. элемент VIII перыяд. сістэмы, ат. н. 86, ат. м. 222,0176, адносіцца да інертных газаў. Прыродны складаецца з сумесі ізатопаў (авыпрамяняльнікі) з масавымі лікамі 218—220 і 222, якія з’яўляюцца членамі прыродных радыеактыўных радоў. Найб. устойлівы 222Rn (перыяд паўраспаду 3,824 сут). Утвараецца пры распадзе радыю (адсюль назва). У атмасферы 6 • Ю'20% па аб’ёме (адзін з самых рэдкіх элементаў); вызначае прыродную радыеактыўнасць па
    ветра.
    Аднаатамны газ без колеру і паху, шчыльн. 9,73 кг/м3 (0 °C), гіп 61,9 ^С. Добра раствараецца ў этаноле, бензоле, гексане, адсарбіру
    ецца сілікагелем і актываваным вугалем. Пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам, утварае дыфтарыд RnF, — бясколернае нелятучае крышт. рэчыва. "Выкарыстоўваюць у медыцыне (радонавыя ванны) і навук. даследаваннях. Намнажаецца ў памяшканнях (пераважна з
    буд. матэрыялаў); дапушчальная канцэнтрацыя ў паветры 55,5 Бк/л.
    РАДрПЫ, Радопскія горы. На У Балканскага пва, у Балгарыі і Грэцыі. Даўж. каля 240 км, выш. да 2191 м (г. ГалямПералік). Складзены з шэрагу масіваў, якія паступова паніжаюцца на ■у. Для Зах. Р. характэрны паверхні выраўноўвання, над якімі ўзвышаюцца
    асобныя кражы; ва Усх. Р. пераважаюць сярэдне і нізкагор’і. Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, крышт. і вулканічных парод. На паўн. схілах — гаі шыракалістых і хваёвых лясоў, субальпійскія лугі, на паўд. — міжземнаморскія хмызнякі. Радовішчы жал. і свінцовацынкавых руд. Вадасховішчы. Мінер. крыніцы, курорты (Пампорава, Велінград, НарэчанскіБані і інш.). Некалькі рэзерватаў (у Балгарыі). РАДбЎКА (Tricholoma), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 36 відаў. Найб. вядомыя Р.: зялёнка, падзялёнка, белакарычневая (T.albobriinneum), мыльная (T.saponaceum), сухая (T.sudum). Трапляюцца з вер. па кастр. пераважна ў хвойных лясах.
    Радоўка мыльная.
    Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка лускаватая ці гладкая, бураватая, шараватая, белаватая, мёгку пукатая або шырокалейкападобная. Пласцінкі свабодныя ці прырослыя. Мякаць белаватая, на зломе часам ружавее. Ножка цэнтр., йыліндрычная, шчыльная. Споры гладкія, эліпсоідныя. Ёсць ядомыя і ядавітыя.
    РАДбЎКА Ш^РАЯ, шапкавы базідыяльны грыб, тое, што падзялёнка.
    РАДУ ВЯЛІКІ (Radu cel Mare; 7—1508), гаспадар Валахіі [1495—1508], Дамогся цэнтралізацыі дзярж. апарата і поўнага падпарадкавання царквы ўладзе гаспадара. Пачаў кнігадрукаванне ў Валахіі (1508), за што празваны Вялікім. Застаючыся васалам Турцыі, завязаў дружалюбныя адносіны з Малдаўскім княствам, Польшчай і Венгрыяй.
    РАДУГА, вёска ў Веткаўскім рне Гомельскай вобл., каля р. Сож, на аўтадарозе Ветка — в. Прысно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПнЗ ад г. Ветка, 25 км ад Гомеля, 15 км ад чыг ст Касцюкоўка. 584 ж„ 252 двары (2001).’ Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял Айч. вайну.
    224 радунскі
    РАДУНСКІ ЗАМАК Існаваў у 14—17 ст. Яго рэшткі захаваліся на ўзвышшы сярод забалочанай мясцовасці на беразе р. Радунька ў цэнтры в. Гарадзішча Воранаўскага рна Гродзенскай вобл. (за 2 км ад г.п. Радунь). Пляцоўка чатырохвугольная ў плане, памерам 85 х 60 м, узвышаецца на 8 м над далінай ракі, умацавана валам выш. 3—5 м і абкружана ровам глыб. 2,5 — 3 м, шыр. 6—8 м. У паўд.ўсх. вугле быў уваход. Аснову замкавай абароны складаў комплекс драўляназемляных умацаванняў — вал, сценыгародні, вежы. Перад уязной вежайбрамай быў мост з пад’ёмным пралётам — узводам. Пры археал. раскопках знойдзена кераміка 14—17 ст., паліваная і тэракотавая кафля, жалезныя наканечнікі дзідаў, сякера, манеты 15—17 ст. і інш.
    Літ:. Г у р е в н ч Ф.Д. Древностн Белорусского Понеманья. М.; Л„ 1962; Штыхов Г.В. Археологнческая карта Белорусснн. Вып.
    2	. Мн„ 1971; Поболь Л.Д. Древностн Белорусснн в музеях Польшн. Мн., 1979.
    РАДУНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. Цэнтр — в.Радунь (з 1958 гар. пасёлак). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 25.12.1962 скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Шчучынскі і Воранаўскі рны.
    РАДУНЬ, гарадскі пасёлак у Воранаўскім рне Гродзенскай вобл. За 30 км ад Воранава, 93 км ад Гродна, 24 км ад чыг. ст. Бастуны на лініі Вільнюс — Ліда. Вузел аўтадарог на Вільнюс, Ліду, Іўе, Васілішкі, Астрыну. 3,1 тыс. ж. (2000).
    Упершыню ўпамінаецца ў 1387 у грамаце Ягайлы як горад Радыня, цэнтр воласці. У 14—17 ст. непадалёк ад Р. існаваў Радунскі заліак. Паводле перапісу 1538, у мястэчку Р. 7 вуліц, рынак, 43 крамы, 210 дамоў хрысціян. Цэнтр староства, далучанага ў 1568 да Лідскага пав. У 1649 Р. атрымала магдэбургскае права і ўласны герб: у сярэбраным полі выява чырв. рака. У 2й пал. 18 ст. прыватнае ўладанне. 3 1795 у Рас. імперыі, у Лідскім пав. Слонімскага намесніцтва, з 1801 у Віленскай губ. У 1897 у Р. 1621 ж„ 313 дамоў, гарбарны зд, млын, нар. вучылішча. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага пав. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 вёска, цэнтр Радунскага раёна. 3 чэрв. 1941 да 13.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія вясной 1942 расстралялі тут 1137 чал. 3 30.4.1958 гар. пасёлак. 3 25.12.1962 у Воранаўскім рне.
    Працуюць малочны і гароднінасушыльны зды, каўбасны цэх, хлебапякарня, камбінат быт. паслуг, прадпрыемства электрасетак; 2 сярэднія і музычная школы, школаінтэрнат, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і супрацоўнікаў органаў дзярж. бяспекі, магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РАДУНЬКА, рака ў Воранаўскім рне Гродзенскай вобл., правы прыток р. Дзіт
    ва (бас. р. Нёман). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 169 км2. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Павіланцы, цячэ па паўн. ускраіне Лідскай раўніны, упадае ў р. Дзітва на У ад в. Талькунцы. Рэчышча ад вусця на працягу 25 км каналізаванае. На рацэ г.п. Радунь.
    РАДУІПА, вёска ў Чырвонабярэжскім с/с Жлобінскага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на 3 ад г. Жлобін, 113 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг. 814 ж., 338 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і чырвонаармейцаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РАДХАКРЫШНАН Сарвапалі (5.9.1888, Тырутані, Індыя — 17.4.1975), індыйскі філосаф, дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Мадраскі унт. 3 1918 выкладаў у Майсурскім і Калькуцкім унтах, з 1931 віцэканцлер унтаў Андхра і Бенарэскага, у 1953—62 канцлер Дэлійскага унта. У 1936—52 чытаў лекцыі ў Оксфардскім унце. Удзельнік нац.вызв. руху Індыі. Прыхільнік вучэння М.К.Гандзі. 3 1949 пасол Індыі ў СССР. 3 1952 віцэпрэзідэнт, у 1962—67 прэзідэнт Рэспублікі Індыя. Аўтар прац па філасофіі, нар. адукацыі, лры і палітыцы. Паводле філас. поглядаў схіляўся да аб’ектыўнага ідэалізму. Распрацаваў сістэму адзінай універсальнай «вечнай рэлігіі», заснаванай на стараж.інд. рэліг.філас. традыцыях.
    Тв.: Рус. пер. — Ннднйская фнлософня. Т. 1—2. М„ 1956—57.
    РАДЦА. райца, ратман, член адм. органа гар. самакіравання (рады, магісmpama) на Беларусі ў 14—18 ст., выбраны або прызначаны ад багатых гараджан. У раду ўваходзілі 6—24 Р. Напр., у Полацку напачатку было 20 Р., з 1511—24, у Мінску — 12, у Навагрудку — 6. Са свайго складу Р. выбіралі бурмістраў, былі іх дарадчыкамі. Выбіраліся йа год, у прыватнаўласніцкіх гарадах пажыццёва. У сваёй дзейнасці Р. кіраваліся нормамі магдэбургскага права, а таксама мясц. права, якія ўваходзілі ў Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588; яны вызваляліся ад гар. падаткаў. Пасля прыняцця закона ад 17.4.1791 «Гарады нашы каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай» у гар. магістраты маглі выбірацца не толькі мяшчане, але і шляхта, якая мела нерухомую маёмасць у горадзе. І.А.Юхо.
    РАДЧАНКА Зінаіда Фёдараўна (1839, в. Старыя Дзятлавічы Гомельскага рна — 18.3.1916), бел. фалькларыстка і этнограф. Правадз. чл. Рус. геагр. тва (1887). Збірала фальклор у Гомельскім пав. У прадмове да збору 1888 апісала матэрыяльны побыт сялян, абрады і звычаі (адзенне, ежа, пабудовы, вяселле, вячоркі, Купалле, Каляды, карагоды, жніво, талака і інш.). Запісвала бел. нар. мелодыі, прыказкі. Апубл. больш за 700 бел. нар. песень, у т.л. 180 з на
    певамі. Першая з даследчыкаў 19 ст. адзначыла двухгалоссе ў спевах беларусаў.
    Тв.: Сборннк малорусскнх н белорусскнх песен Гомельского уезда, запнсанных для голоса с аккомпанементом фортепнано. Вып. 1. СПб., 1881; Гомельскне народные песнн (белорусскне н малорусскне). Запнсаны в Дятловнцкой волостн Гомельского уезда Могнлевской губ. Зннандой Радченко, с прнложеннем 83 местных пословнц. СПб., 1888; Сборнмк малоруссквх н белорусскнх народных песен Могнлевской губ. Гомельского уезда Дятловнцкой волостн (180 песен). СПб., 1911.
    І.У. Саламевіч.
    РАДЧЫЦК, вёска ў Столінскім рне Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Столін — в. Фядоры. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнЗ ад г. Столін, 220 км ад Брэста, 29 км ад чыг. ст. Гарынь. 649 ж., 286 двароў (2001). Філіял раённага спажывецкага тва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СвятаРастваБагародзіцкая царква (1841).
    РАДЫЕ..., радыя... (ад лац. radiare выпрамяняць), першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да радыеактыўнасці, радыяцыі (напр., радыебіялогія, радыетэрапія, радыяхімія).
    РАДЫЕАДЧУВАЛЬНАСЦЬ (ад радые... + + адчуеальнасць), адчувальнасць біял. аб’ектаў да іанізавальнага выпрамянення. Мера Р. — велічыня дозы апрамянення, якая выклікае гібель 50% апрамененых аб’ектаў (DL50). Розныя віды жывёл і раслін маюць неаднолькавую (відавую) Р. Індывід. (унутрывідавая) Р. залежыць ад полу, узросту, стану фізіял. сістэм і інш. фактараў. Індывід. адрозненні Р. маюць арганізм, яго тканкі, органы, клеткі і нават мале