• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    онаў.
    М.Радзівонаў у ролі Бернарда.
    кага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Гельмер («Нора» Г.Ібсена), Бернарда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Нананкур («Саламяны капялюшык» Э.Лабіша), Дронаў («Усё застаецца людзям» С.Алёшына), Даброцін («Марыя» А.Салынскага).
    Г.Р.Герштэйн. РАДЗІВбНАЎ Юрый Якаўлевіч (н. 5.8.1937, с. Наяхан Паўн.Эвенкскага раёна Магаданскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Др мед. н. (1982), праф. (1984). Скончыў Віцебскі мед. інт (1961). 3 1964 у Віцебскім мед. унце (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па мадэліраванні фізіял. і патафізіял. працэсаў, фізіялогіі і патафізіялогіі сістэм кровазвароту і згусання крыві, фібрынолізу, кінінагенезу прэсарнадэпрэсарнага дзеяння.
    Тв: Актмвацня снстемы комплемента н некоторые реакцнн сердечнососуднстой снстемы (разам з У.І.Шабекам) // Терапевтнч. архнв. 1994. Т. 66, № 4; Днсфункцня эндотелня прн гмперхолестерннемнн н атеросклерозе (з ім жа) // Мед. новоста. 1997. № 11.
    РАДЗІГЁРАВА. вёска ў Лунінецкім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на У ад г. Лунінец, 272 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Сінкеві
    РАДЗІМІЧЫ 219
    чы. 666 ж., 225 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Вёска названа ў гонар дра с.г. навук У.Р.Рыдзігера, які ў 1907—15 жыў і працаваў там.
    РАДЗІЕЎСКІ Аляксей Іванавіч (13.8.1911, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна— 30.8.1979), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген. арміі (1972), Герой Сав. Саюза (1978). Канд. ваен. н. (1947), праф. (1961). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1941). У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўд.Зах., 2м Укр. і 1м Бел. франтах. 2я танк. армія на чале з Р. удзельнічала ў вызваленні Украіны, контрнаступленні войск Зах. фронту, у ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944, ВіслаОдэрскай і Берлінскай аперацыях. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчык Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1958—62.
    РАДЗІЕЎСКІ Міхаіл Васілевіч (н. 25.6.1936, в. Гербелевічы Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1990), праф. (2000). Скончыў Львоўскі політэхн. інт (1957). 3 1981 у Н.д. эканам. інце Мінва эканомікі Рэспублікі Беларусь. 3 1995 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па планаванні і бізнеспланаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытвсцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій 1 вывядзенні з крызіснага стану бел. прадпрыемстваў.
    7в.: Планнрованне на промышленном предпрнятвн в условнях АСУ. Мн., 1974; Органмзацвя рнтмнчной работы промышленных Лредпрнятмй. Мн., 1979; Оператнвное управленне промышленным пронзводством. Мн., 1985; Развнтне арендного подряда на машнностронтельных предпрнятнях. Мн., 1990 (разам з С.М.Танковіч); Бнзнесплан: Техннкоэкон. планмрованне в обоснованне фннансовой стратегнн предпрмятня; Методмка н практнч. рек. Мн.. 2000.
    РАДЗІЛЬНЫ ДОМ, комплексная лячэбнапрафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі цяжарным жанчынам, парадзіхам, нованароджаным, гінекалагічным хворым. Бывае агульнага і спейыялізаванага (паводле віду паталогіі — сардэчнасасудзістых, эндакрынных захворваннях, невыношванні цяжарнасці і інш.) тыпаў. Аказвае дапамогу паводле тэр. прынцыпу (першая і неадкладная мед. дапамога незалежна ад месца жыхарства). Mae стацыянар (аддзяленні: родавае, пасляродавае, паталогіі няжарных, абсервацыі, гінекалогіі, нованароджаных) і жаночую кансультацыю (амбулаторная лячэбнапрафілакт. дапамога цяжарным жанчынам і гінекалагічным хворым). У.РДуда. РАДЗІМ, легендарны родапачынальнік радзімічаў. Паводле летапісных паданняў, былі на «ляхах» два браты — Радзім і Вятка, якія прыйшлі са сваімі родамі і аселі: першы на Сажы, другі на Ацэ, ад іх і пайшлі радзімічы і вяцічы. На думку некат. даследчыкаў, слова
    «Р.» — скарочаная форма ад уласнага імя Радзімір, або Радзімер. Даследчык А.І.Папоў лічыў, што назва «радзімічы» належала першапачаткова дынастычнаму роду, а потым пашырылася на племянныя групы і землі, якія яны займалі.
    РАДЗІМШСКІЯ, шляхецкі род у ВКЛ, гл. ФранцкевічыРадзімінскія.
    РАДЗІМІЧЫ, усходнеславянская этнічная супольнасць. Жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны, па цячэнні Сажа і яго прытоках. Паводле летапісу, назва паходзіць ад імя Радзім. Папярэднікамі Р. у Пасожжы былі носьбіты калочынскай кумтуры. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, рамёствамі, паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем і ткацтвам. Пахавальны абрад: трупаспаленне (8—10 ст.) і трупапалажэнне на гарызонце, у падкурганнай яме (з канца 10 да пач. 12 ст.). Сярод пахавальнага інвентару шмат упрыгожанняў, прадметаў побыту, радзей сустракаюцца прылады працы. Характэрныя племянныя адзнакі Р. — брон
    Аўтар карты У.У.Багамольнінаў
    завыя або сярэбраныя скроневыя кольцы (7прамянёвыя і 7лапчастыя), біэліпсоідныя, язычковыя, пятлістыя, гронкавыя падвескі, пласціністьы грыўні. У пахаваннях знойдзены манеты (дырхемы, срэбранікі, брактэаты), якія выкарыстоўваліся як падвескі ў маністах. У канцы 1га тыс. Р. знаходзіліся на ступені фарміравання класавых адносін, узначальваліся князямі і старэйшынамі. У 885 кіеўскі кн. Алег вызваліў Р. ад залежнасці хазараў і абклаў іх сваёй данінай. У 907 у складзе яго войска Р. ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю. У пач. 970х г. выйшлі зпад улады кіеўскіх князёў, у 984 былі разбіты на р. Пяшчань (ці каля Слаўгарада ці каля Гомеля) ваяводам кн. Уладзіміра Святаславіча Воўчым Хвастом і іх землі замацаваліся ў складзе Кіеўскай Русі. 3 11 ст. тэр. Р. у Чарнігаўскім княстве, з пач. 12 — яе паўн. частка пад уладай Смаленска. Да 12 ст. адносяцца пісьмовыя звесткі пра гарады на зямлі Р. —
    220 РАДЗІМЦАЎ
    Крэчут (1136, сучасны Крычаў), Прапошаск ці Прупой (1136; цяпер Слаўгарад), Гомій (1142, Гомель), Рагачоў (1142), Чычэрск (1159, Чачэрск). Апошняе ўпамінанне Р. у летапісе пад 1169. Найб. даследаваныя археал. помнікі — курганныя могільнікі Абідавічы, Ветачка, Вішанька, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Шсімкавічы, Ходасавічы, Шапчыцы, Юдзічы, Эсьмоны і інш.
    Літ.: Соловьева Г.Ф. Славянскве союзы племен по археологнческнм матерналам VIII—XIV вв. н.э. (вятнчв, раднмнчн, северяне) // Сов. археологня. 1956. № 25.
    Г.В.Штыхаў.
    РАДЗІМЦАЎ Аляксандр Ільіч (8.3.1905, в. Шарлык Арэнбургскай вобл., Расія — 13.4.1977), савецкі военачальнік. Ген.палкоўнік (1961). Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1945). Скончыў Ваен. школу ВЦВК (1932), Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы пры Акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1927. У 1936— 37 удзельнік нац.вызв. вайны ісп. народа 1936—39. 3 мая 1939 пам. камандзіра дывізіі, удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939. У Вял. Айч. вайну камандаваў брыгадай, дывізіяй, якая вызначылася ў Сталінградскай бітве 1942—43, з мая 1943 камандзір гвардз. корпуса. Ваяваў на Паўд.Зах., Данскім, Сталінградскім, Сцяпным, Варонежскім, 2м і 1м Украінскіх франтах. Пасля вайны камандаваў армейскімі злучэннямі, працаваў на розных адказных пасадах у Сав. Арміі.
    Тв.: На последнем рубеже: Зап.команднра днввзнн. Волгоград, 1964; Гвардейцы стоялн насмерть. 2 нзд. М., 1973; Под небом йспанвн. 2 взд. М., 1974.
    РАДЗІМЫ ЗНАК, н е в у с, р a д з і м к а, загана развіцця скуры; утварэнне, у састаў якога ўваходзяць невусныя клеткі, што ўгрымліваюць меланіны. Размешчаны часцей на скуры, таксама на слізістых абалонках, кан’юнктыве і ў сасудзістай сятчатцы вока. Зрэдку ў вобласці Р.з. назіраецца рост валасоў. Пры траўмах можа перарадзіцца ў меланому, пры гэтым павялічваецua, ушчыльняецца, мяняе колер.
    РАДЗІН (сапр. Казанкоў) Мікалай Марыусавіч (15.12.1872, С.Пецярбург — 24.8.1935), рускі акцёр. Засл. арт. Рэспублікі (1925). Унук МА.Петыпа. Скончыў Пецярбургскі унт (1900). На сцэне з 1902. 3 1903 акцёр Тра Корша ў Маскве, з 1908 працаваў у Адэсе, Кіеве, з 1914 у Маскоўскім драм. тры Сухадольскіх, з 1918 у тры б. Корша. 3 1932 у Малым тры. Мастацтва П. вызначалася тонкім гумарам, жывасцю камед. дыялога, пластычнай выразнасцю жэста: Дон Жуан («Дон Жуан» Мальера), лорд Горынг («Ідэальны муж» О.Уайльда), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Дульчын («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Захар Бардзін
    («Ворагі» М.Горкага) і інш. 3 1915 здымаўся ў кіно.
    Літ:. Н.М.Радвн. М., 1966.
    РАДЗІННЫЯ ПЕСНІ, хрэсьбінн ы я п е с н і, жанр сямейнаабрадавага фальклору. Вядомы многім славянскім народам. Спяваліся ў час сямейнага святкавання радзін. Найб. даўнія Р.п. захавалі сляды магічнага светапогляду эпохі першабытнаабшчыннага ладу, імкнення сілай слова абараніць дзіця ад злых сіл і забяспечыць яму шчаслівую долю. У іх памастацку адлюстраваліся светапогляд, глыбокая нар. філасофія, пачуцці, духоўнажыццёвы вопыт народа; яны асабліва цесна звязаны з вясковым побытам. Да Р.п. далучаюцца застольныя і бяседныя песні, непасрэдна не звязаныя з абрадам, але прымеркаваныя да яго. .Разам з валачобнымі песнямі, восеньскімі песнямі і жніўнымі песнямі належаць да спецыфічных з’яў бел. фальклору, у якім найб. захаваліся. Шырока вядомы на ўсёй Беларусі, асабліва на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Большасць Р.п. групуецца вакол найважнейшых удзельнікаў сямейнай урачыстасці. Паводле зместу і прызначэння падзяляюцца на песнівелічанні да парадзіхі і бацькі, песнізычэнні да дзіцяці, песні апавядальнага характару пра бабку, песнівелічанні і жартоўныя песні да бабкі і кумоў — самых шаноўных гасцей.
    Напевы Р.п. уяўляюць сабой сістэму, якая ў сямейнаабрадавым цыкле вылучаецца сваёй спецыфікай. Ядро сістэмы ўтвараюць 6 асн. тыпавых політэкставых напеваў, адной частцы якіх уласціва стылістыка напеваўформул, другой — больш індывідуалізаваных напеваў лірычнай вобразнасці. Тыпавыя напевы распаўсюджаны ў межах агульнага арэала пашырэння ўласна радзінных напеваў (ахоплівае ўсю Віцебскую вобл., паўн. ч. Гродзеншчыны, Міншчыны і Магілёўшчыны). Да ўласна радзінных адносяцца таксама абрадавыя па функцыі формульныя або лірызаваныя па стылістыцы полі і монатэкставыя напевы вузкалакальнаг