• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ц).
    РАДЗЮКІ, вёска ў Шаркаўшчынскім рне Віцебскай вобл., каля р. Бярозаўка, на аўтадарозе Шаркаўшчына — Глыбокае. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на Пд ад rap. пас. і чыг. ст. Шаркаўшчына, 213 км ад Віцебска. 588 ж., 249 двароў (2001). Прадпрыемства па пашыве скуранога адзення. Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    А.П.Радзялоўская. А.І.Радкевіч.
    РАДЗЯЛбЎСКАЯ Алена Паўлаўна (18.7.1904, Варшава — 7.3.1971), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1953). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). 3 1926 у Бел. тры імя Я.Коласа. Напачатку выконвала эпізадычныя ролі. Складаныя характарныя і драм. ролі выканала ў класічнай і сучаснай драматургіі: Агудалава, Гурмыжская, Барабошава («Беспасажніца», «Лес», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Глафіра, Таццяра Лугавая, Алена («Ягор Булычоў і іншыя», «Ворагі», «Мяшчане» М.Горкага), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра), Панова («Любоў Яравая» К.Транёва). Ролі ў бел. драматургіі: Юзэфа Тамашэўская («Ірынка» К.Чорнага), Наталля Мікалаеўна («Про
    А.Радзялоўская ў ролі Гурмыжскай.
    ба агнём» К.Крапівы), Клаўдзія Сухадол («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна). Стварыла камед., сатырычна вострыя вобразы: Дульская («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля) і інш. Мастацтва Р. вызначалася высокім майстэрствам, вял. сцэн. культурай.
    Літ.: Сяргейчык Ц. Алена Радзялоўская // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
    У.М.Стэльмах.
    РАДЗЯНКА Міхаіл Уладзіміравіч (21.2.1859 — 24.1.1924), расійскі паліт. дзеяч, адзін з лідэраў акцябрыстаў. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу. Буйны памешчык Екацярынаслаўскай губ., дзе ў 1900—06 узначальваў губ. земскую ўправу. У 1906—07 чл. Дзярж. савета. Дэп., з 1911 старшыня 3—4й Дзярж. дум (1907—17). Падтрымліваў палітыку ПА.Сталыпіна. У гады 1й сусв. вайны блакіраваўся з кадэтамі; быў праціўнікам Р.Я.Распуціна. У час Лют. рэвалюцыі 1917 узначаліў Часовы камітэт Дзяржаўнай думы 1917, пераканаў цара Мікалая II адрачыся ад прастола. У час грамадз. вайны знаходзіўся пры арміі ген. АХ.Дзянікіна. У 1920 эмігрыраваў у Югаславію. Аўтар мемуараў («Крушэнне імперыі», 2е выд. 1929). РАДКЁВІЧ Аляксацдр Іванавіч (26.8.1916, в. Балгавічы Капыльскага рна Мінскай вобл. — 17.10.1957), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскі арх.буд. тэхнікум (1934), Ленінградскае ваеннаінж. вучылішча (1938). Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Сцяпным фронце. Камандзір дэсантнапаромнай пераправы маёр Р. вызначыўся 28.9 — 6.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў раёне г. Крамянчуг (Украіна), дзе пад агнём праціўніка забяспечыў бесперапынную пераправу войск арміі. Пасля вайны да 1956 у Сав. арміі. У в. Папоўцы Капыльскага рна пастаўлены бюст Р.
    РАДКЁВІЧ Анатоль Іванавіч (13.11.1898, г. Віцебск — 8.5.1977), бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Дац. (1961). Скончыў Віцебскі інт нар. адукацыі (1923). У 1930—33 у Віцебскім вет. інце (заг. кафедры), у 1935—71 у Віцебскім пед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па тэарэт. і практ. асновах шаўкаводства на Беларусі, па вывучэнні фауны стракоз, цвёрдакрылых і лускакрылых, селекцыі і міжпародным скрыжаванні трусоў, методыцы выкладання біялогіі.
    Тв:. Опыт промышленной выкормкм дубового шелкопряда в колхозах Полесья Белорусской ССР // Уч. зап. Внтебского гос. пед. ннта. 1956. Вып. 5; Матерналы к нзученню энтомофауны БССР: Стрекозы северовосточной частн Белорусской ССР (Odonata) // Там жа. 1957. Вып. 6.
    РАДКЁВІЧ Мікалай Мікалаевіч (22.2.1904, г. Лагойск Мінскай вобл. — 4.6.1982), генераллейтэнант танк. войск (1954). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік баёў на Зах. фронце 1919— 24. 3 1924 камандзір танк. ўзвода, роты,
    нач. штаба і нам. камандзіра танк. брыгады. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.Зах., Варонежскім, Бранскім, 2м Далёкаўсх. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі фронту. Да 1959 у войсках і цэнтр. апараце Мінва абароны СССР.
    РАДКЁВІЧ Усевалад Анатолевіч (6.6.1926, г. Віцебск — 5.8.1999), бел. вучоны ў галіне энтамалогіі і экалогіі. Сын Радкевіча А.І. Др біял. н. (1971), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Віцебскі пед. інт (1954) і працаваў у ім (у 1962—68 дэкан, у 1970— 74 прарэктар, у 1973—86 заг. кафедры і праблемнай н.д. лабараторыі). Навук. працы па энтамалогіі, ахове раслін ад шкоднікаў, агульнай экалогіі, ахове прыроды, акліматызайыі і селекцыі дубовага шаўкапрада ў Беларусі, методыцы выкладання біялогіі.
    Тв.: Кольчатый шелкопряд. Мн., 1970 (разам з Т.М.Раменка); Экологня лнстогрызушнх насекомых. Мн., 1980; Экологня. 3 нзд. Мн., 1997.
    РАДКЁВІЧ Яўген Рыгоравіч (3.10.1937, г. Сянно Віцебскай вобл. — 3.1.1999), бел пісьменнік. Канд. гіст. н. (1974). Др філал. н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1963). Працаваў на Бел. радыё, у 1970—71 заг. рэдакцыі газ. «Мінская праўда». 3 1974 у БДУ (у 1978—94 заг. кафедры). Друкаваўся з 1958. Аўтар збкаў аповесцей і апавяд. «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1977), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1982), «Закон прыцяжэння» (1990), у якіх узнімаў маральнаэтычныя праблемы сучаснасці. Даследаваў гісторыю і развіццё бел. радыё, тэлебачання.
    Тв.: Беларускае радыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983; Увага! Мікрафон уключаны! Мн., 1996. Л.С.Савік. РАДКОВЫЯ СПЁВЫ, від старарус. царкоўнага шматгалосся ў 16—17 ст. Назва ад спосабу запісу: партыі, запісаныя крукамі, размяшчаліся адна пад адной над радком тэксту. На Украіне і Беларусі вядомы з пач. 16 ст., у Расіі з 2й пал. 16 ст. Рэпертуар Р.с. склаўся на аснове песнапенняў, пераважна гімнічнага характару, царк. збкаў Ірмалой, Актоіх, Святы (адсюль радкі наз. ірмалойнымі, актойнымі або святочнымі).
    У залежнасці ад колькасці радкоў Р.с. былі 2, 3 і 4галосыя, мелі лінеарную меладычную прыроду і апіраліся на нар. падгалосачнаконтрапунктычнае шматгалоссе; як асн. голас выкарыстоўваліся песнапенні зпаменнага спеву. Гэты голас называўся пуцём і быў ніжнім у 2, ніжнім ці другім знізу ў 3 і 4галосых напевах. 2 і 3галосыя Р.с. блізкія да шматгалосся, пашыранага ў бел. нар. выканальніцтве на Пд Мінскай, у Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Для іх характэрна першаснасць мелодыі і другаснасць сугуччаў. Дыяпазон і тэмбр голасу не ўлічваліся. У 2галоссі Р.с. ёсць аналогіі з гетэрафоніяй усх.слав. традыц. нар. песні. Найб. пашыраны 3галосыя Р.с., тыпрвыя для нар,песеннага і кантавага шматгалосся. 3 развіц
    РАДУГА 223
    цём шматгалосай традыцыі ўскладняліся падгалосачныя, лінеарныя і акордавыя формы. Запісваліся Р.с. знаменнай і дзямественнай натацыямі (гл. Нотнае пісьмо\ Крукі, або знамёны, паказвалі колькасць гукаў і кірунак руху напеву, але не заўсёды пазначалі канкрэтныя рытмічныя працягласці. Асн. тэндэнцыя знаменных радковых партытур — адвольнае выкарыстанне больш простых знакаў безлінейнай натацыі. Характэрныя палеаграфічныя прыкметы — двайныя пазначэнні (літары светлага і простага сагласій у спалучэнні з дадатковым знакам — коскай злева ці справа). Першы (дзямественнік) і 3і (пуць) безлінейныя радкі пісалі чорнай тушшу, 2і (ніз) і 4ы (верх) — кінавар’ю.
    Р.с. падрыхтавалі глебу для партэсных спеваў і вьшеснены імі на Беларусі ў 2й пал. 16 ст., у Расіі — у сярэдзіне 17 ст.
    Літ:. Разумовскнй Д.В. Церковное пенне в Росснм. М., 1867; Бражннков М.В. Многоголосме знаменных партнтур // Проблемы нсторнн н теорнн древнерусской музыкн. Л., 1979; Смоленскнй С.В. О блмжайшнх практнчесш задачах м научных разысканмях в областн русской церковнопевческой археологнн. СПб., 1904; Яго ж. Об указаннях оттенков нсполненмя н об указаннях музыкальнопевческнх форм церковных песнопенмй в крюковом пнсьме. Клев, 1909; Успенскнй Н. Древнерусское певческое мскусство. 2 нзд. М., 1971; Я го ж. Образцы древнерусского певческого нскусства. 2 нзд. Л., 1971. Л.П.Касцюкавец. РАДЛАЎ Васіль Васілевіч (Фрьшрых Вііьгельм 5.1.1837, Берлін — 12.5.1918), расійскі ўсходазнавеццюрколаг, этнограф і археолаг, прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы. Акад. Пецярбургскай АН (1884). Скончыў Берлінскі унт (1858). 3 1858 у Расіі. У 1885—90 дырэктар Азіяцкага музея, з 1894 Музея антрапалогіі і этнаграфіі АН. Адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Рус. кта па вывучэнні Сярэдняй і Усх. Азіі (1903—18). У 1860—70 у экспедьшыях па Алтаі, Сібіры, Казахстане і Сярэдняй Азіі сабраў матэрыял па мовах, фальклоры, этнаграфіі і археалогіі цюркскіх народаў. У 1891 кіраваў Архонскай экспедыцыяй АН (Манголія), у 1898 арганізаваў Турфанскую экспедьшыю (Цэнтр. Азія). Дэшыфраваў (адначасова з В.Томсенам) мову архонаенісейскіх надпісаў. Адзін з заснавальнікаў параўнальнагіст. вывучэння цюркскіх моў. Аўтар фундаментальнай працы «Спроба слоўніка цюркскіх гаворак» (т. 1—4, 1882—1909), a таксама «Параўнальная граматыка паўночных цюркскіх моў» (т. 1, 1882), «Старажытнацюркскія надпісы Манголіі» (1894—95), «Уступныя думкі да апісання марфалогіі цюркскіх моў» (1911) і інш.
    Літ.: Тюркологнческнй сборннк, 1971. М., 1972.
    РАДНІКІ, вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага рна Мінскай вобл. Цэнтр камунальнаунітарнага прадпрыемства «Крыніца». За 35 км на ПдУ ад горада і 52 км ад чыг. ст. Валожын, 65 км ад Мінска. 317 ж., 118 двароў (2001). Базавая школа, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    РАДНІКІ, вёска ў Шылавіцкім с/с Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл., каля
    р. Навумка, на аутадарозе Ваўкавыск — Вял. Бераставіца. Цэнтр саўгаса. За 17 км на 3 ад г. Ваўкавыск, 85 км ад Гродна, 6 км ад чыг. ст. Мсцібава. 333 ж., 122 двары (2001). Пач. школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну
    РАДНІНА Ірына Канстанцінаўна (н. 12.9.1949, Масква), расійская спартсменка (фігурнае катанне на каньках). Засл. майстар спорту (1969). Скончыла Цэнтр. інт фіз. культуры (1974, Масква). Трэнервыкладчык. Чэмпіёнка XI, XII і XIII зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара, Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя; 1980, г. ЛейкПлэсід, 3UIA) у спаборнііігвах спарт. пар. Чэмпіёнка свету і Еўропы (1969—78), СССР (1970, 1971, 1973, 1974, 1975, 1977). У 1968— 72 выступала з А.Уланавым, з 1973 — з А.Зай