• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     Перуна. Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600— 29 і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, перагавораў, якія скончыліся падпісаннем Палянаўскага міру 1634. За ваен. заслугі атрымаў пасады ваяводы віленскага (1633) і вял. гетмана (1635).
    Я н Ю р ы й (8.1.1588, в. Чарнаўчыцы Брэсцкага рна — 18.12.1625), сын Мікалая Крыштофа Сіроткі. 3 1613 кашталян трокскі, пасол на сейм 1611, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1616. Неаднаразова быў сенатарамрэзідэнтам пры каралю.
    Альбрыхт Уладзіслаў (16.6.1589, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 20.7.1636), сын Мікалая Крыштофа Сіроткі. У 1614—20 староста рыжскі, стольнік ВКЛ у 1620, крайчы ВКЛ у 1622, кашталян трокскі ў 1626, кашталян віленскі ў 1633. Пасол на сеймы 1613 і 1615.
    Жыгімонт Кароль (4.12.1591, г. Нясвіж — 5.11.1642), сын Мікалая Крыштофа Сіроткі. У 1612 уступіў у рыцарскі Мальтыйскі ордэн. Неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы. Крайчы ВКЛ у 1633—38, падчашы ВКЛ у 1638—42, ваявода навагрудскі ў 1642.
    Альбрыхт Станіслаў (мянушка Абаронца Правоў; 1.7.1593, г.п. Алыка Валынскай вобл., Украіна — 12.11.1656), сын Станіслава. Пасол на сеймы 1613 і 1619, дзе прызначаны падканцлерам ВКЛ. 3 1623 канцлер ВКЛ. Заснаваў Пінскі езуіцкі калегіум. Аўтар твора «Кароткі выклад падзей у Польскім каралеўстве ў час панавання Жыгі
    Да арт. Радзівілы. Станіслаў Казімір Радзівіл (1648—1690).
    монта III, Уладзіслава IV і Яна Казіміра» і падрабязнага «Дзённіка» за 1632— 56 — каштоўнай крыніцы па ўнутр. і знешняй палітыцы Рэчы Паспалітай.
    Аляксандр Людвік (4.8.1594, г. Нясвіж — 23.3.1654), сын Мікалая Крыштофа Сіроткі. Стольнік ВКЛ з 1626, крайчы ВКЛ з 1630, ваявода брэсцкі з 1631, надворны маршалак ВКЛ з 1635, маршалак вялікі ВКЛ з 1637, ваявода полацкі ў 1654, староста слонімскі ў 1635^2, войт магілёўскі з 1632. 3 1636 нясвіжскі ардынат.
    Януш (2.12.1612, Попель Вільнюскага пав., Літва — 31.12.1655), гл. Радзівіл Я.
    Багуслаў (3.5.1620, г. Гданьск, Польшча —31.12.1669), гл. Радзівіл Б.
    Міхал Казімір (26.10.1635 — 14.11.1680), сын Аляксандра Людвіка. Стольнік ВКЛ у 1652—53, крайчы ВКЛ у 1653—56, падчашы ВКЛ у 1656— 61, кашталян віленскі ў 1661—66, ваявода віленскі 1666—68, гетман польны і падканцлер ВКЛ з 1668; пасол на сеймы 1648, 1659, 1661, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1664. 3 1654 ардьшат нясвіжскі, адначасова з 1667 і алыцкі.
    Міхал Кароль (?—1656), сын Януша. Харунжы вялікі ВКЛ у 1644, крайчы ВКЛ у 1645—53, падчашы ВКЛ з 1653; пасол на сеймы 1641, 1649, 1652. 3 1641 ардынат клецкі.
    Станіслаў Казімір (1648— 8.12.1690), сын Міхала Караля. Стольнік ВКЛ у 1670—80, маршалак вялікі ВКЛ з 1680; пасол на сеймы 1664—65, 1670, 1678 —79. 3 1683 ардынат клецкі. Пасля яго смерці Клецкая ардынацыя перайшла ў лінію нясвіжскіх ардынатаў.
    Дамінік Мікалай (1648 або 1653—27.7.1697), сын Аляксандра Люд
    віка. Падскарбі надворны ВКЛ у 1677—81, падканцлер ВКЛ у 1681—90, канцлер ВКЛ з 1690; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1685, староста лідскі, ваўкавыскі, вярбілаўскі. Пасол на сеймы 1669, 1674, 1676, 1681, 1697. 3 1690 ардынат клецкі.
    Людвіка Караліна (27.2.1667— 23.3.1695), дачка Багуслава. Пасля шлюбу з сынам брандэнбургскага курфюрста Фрыдрыха Вільгельма маркграфам Людвігам (1681) пераехала ў Берлін. Сваёй вял. латыфундыяй кіравала праз адміністратараў. Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінскія зборы ў Літве і Беларусі. Утрымлівала Слуцкую друкарню 1672—1705. У 1688 выйшла замуж за князя Нойбургскага Карла Філіпа. Пасля яе смерці латыфундыя, т.зв. «Нойбургскія маёнткі», стала аб’ектам спрэчак паміж магнатамі ВКЛ і ням. князямі.
    Ежы Юзаф (10.3.1668, г. БялаПаддяска Люблінскага ваяв., Польшча — 2/3.1.1689), сын Міхала Казіміра. Падчашы ВКЛ у 1685—88, ваявода трокскі з 1688; пасол на сейм 1688. 3 1680 ардынат нясвіжскі, адначасова з 1688 і алыцкі.
    Кароль Стан іслаў (27.11.1669, г. Кракаў, Польшча — 2.8.1719), сын Міхала Казіміра. Канюшы ВКЛ у 1686—90, падканцлер ВКЛ у 1690—98, канцлер ВКЛ з 1698; пасол на сеймы 1687, 1688, 1690, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1694 і 1700. Узначальваў рух бел. шляхты супраць Сапегаў, якія былі разбіты ў Алькеніцкай бітве 1700. Далучыўся да Віленскай канфедэрацыі 1716. 3 1689 ардынат нясвіжскі і алыцкі.
    Ян Мікалай Аляксандр (17.5.1681 — 20.1.1729), сын Дамініка Мікалая. Крайчы ВКЛ у 1699—1706 і 1707—08, кашталян віленскі у 1706—07, ваявода навагрудскі з 1708. 3 1697 ардынат клецкі.
    Мікалай Ф а ў с т ы н (21.5.1688, г. Дзятлава Гродзенскай вобл. — 2.2.1746), сын Дамініка Мікалая. Чашнік ВКЛ у 1706—09, мечнік ВКЛ у 1710—29, ваявода навагрудскі з 1729; пасол на сеймы 1718, 1720, 1722, 1726; ген.лейтэнант (1725). Выконваў абавязкі камандуючага войскамі ВКЛ.
    Міхал Казімір (мянушка Рыбанька; 13.6.1702, г.п. Алыка — 22.5.1762), гл. Радзівіл М.К.
    Мар.цін Мікалай Кароль (11.11.1705, в. Цімкавічы Капыльскага рна Мінскай вобл. — 11.1.1782), сын Яна Мікалая Аляксандра. Крайчы ВКЛ у 1723—52, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1737. 3 1729 ардынат клецкі. Арганізаваў лабараторыі, праводзіў даследаванні па фізіцы, медыцыне, хіміі, захапляўся алхіміяй. Верагодна, душэўна захварэў.
    Удальрык Крыштоф (28.1.1712, г. Дзятлава — 21.7.1770), гл. Радзівіл У.К.
    Геранім Фларыян (4.5.1715, г. БялаПадляска — 17.5.1760), сын Караля Станіслава. Падчашы BKJ1 у 1739—50, вял. харунжы ВКЛ з 1750. За
    218 РАДЗІВОНАЎ
    душыў Крычаўскае паўстанне 1743—44. Заснаваў Слуцкі тэатр Радзівілаў.
    Альбрыхт (25.3.1717, г. Дзятлава — пасля 1790), сын Мікалая Фаўстына. Пасол на пацыфікацыйны сейм 1736, у 1750 маршалак Трыбунала ВКЛ. У 1740х г. палкоўнік панцырнай кавалерыі ВКЛ, з 1755 ген.маёр войска ВКЛ. У 1768 далучыўся да Барскай канфедэрацыі, у 1770 абраны яе маршалкам у Рэчыцкім пав.; у 1743—73 староста рэчыцкі.
    Ежы (4.2.1721—13.12.1754), сын Мікалая Фаўстына. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1744, пасол на сейм 1746, ваявода навагрудскі з 1746. Староста любашанскі і навагрудскі.
    Станіслаў (3.5.1722, г. Дзятлава — 22.4.1787), сын Мікалая Фаўстына. Служыў у войску ВКЛ, ген.маёр (1750), ген.лейтэнант кавалерыі (1765). Крайчы ВКЛ у 1752—59, падкаморы ВКЛ у 1759—79, пасол на сеймы 1750, 1760, 1762, 1767, 1776, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1763.
    Кароль Станіслаў (мянушка Пане Кахан ку; 27.2.1734, г. Нясвіж — 21.11.1790), гл. Радзівіл К.С.
    Юзаф Мікалай (13.11.1736, г. Кракаў — 1813), сын Марціна Мікалая Караля. Пісар вялікі ВКЛ у 1764—73, ваявода мінскі ў 1773—84, трокскі кашталян у 1784—88 і ваявода з 1788; пасол на сеймы 1760, 1764. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1782. 3 1759 ардынат клецкі.
    Міхал Геранім (29.9.1744— 28.3.1831), сын Марціна Мікалая Караля. Мечнік ВКЛ у 1771—75, кашталян віленскі ў 1775—90, ваявода віленскі з 1790; пасол на сейм 1773, чл. Пастаяннай Рады ў 1780—83 і 1793—94, чл. Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793). 3 1823 ардынат клецкі. Сабраў у Нябораўскім палацы (Польшча) каштоўную калекцыю медалёў, бку (уключала прыватную бку Людовіка XVIII), карцінную галерэю, збор гравюр.
    М а ц е й (10.11.1749 — 2.9.1800), гл. Радзівіл М.
    Геранім В і н цэнты (11.5.1759, г Нясвіж — 18.9.1786), сын Міхала Казіміра Рыбанькі. Падкаморы ВКЛ з 1779, ротмістр гусарскай харугвы ў войску ВКЛ з 1780, староста мінскі з 1783, пасол на сеймы 1780 і 1784, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1782—83.
    Антоні Генрык (13.6.1775, Вільня — 7.4.1833), гл. Радзівіл А.Г.
    Міхал Гедэон (24.9.1778, Варшава —24.5.1850), гл. Радзівіл М.Г.
    Дамінік Геранім (4.8.1786, г. БялаПадляска — 11.11.1813), сын Гераніма Вінцэнтага. Камергер імператарскага двара. 3 1810 у войску Варшаўскага княства. У 1812 удзельнічаў у паходзе Напалеона на Маскву, палкоўнік войска Варшаўскага княства і гвардыі Напалеона. У 1813 удзельнічаў у бітвах пад Лютцэнам, Дрэздэнам і Лейпцыгам,
    смяротна паранены пад Ганаў. Апошні прадстаўнік гал. нясвіжскай галіны Р.
    Канстанцін (5.4.1793—6.4.1869), гл. Радзівіл К.
    Вільгельм (Фрыдэрык Вільгельм Павел; 19.3.1797, Берлін — 5.8.1870), сын Антонія Генрыка. 3 1813 на вайсковай службе ў Прусіі; ген. пяхоты (1855). 3 1833 ардынат нясвіжскі. Сабраў каштоўную калекцыю манет і медалёў Польшчы і ВКЛ, старшыня Нумізматычнага тва ў Берліне.
    Антоні Вільгельм (Фрыдэрык Вільгельм Фердынанд Антоні; 31.7.1833, г. Цепліцы, Чэхія — 16.12.1904), сын Вільгельма. 3 1852 на вайсковай службе ў Прусіі; ген. артылерыі (1889), ад’ютант Вільгельма I, Фрыдрыха III, Вільгельма II. Меў вял. зямельныя ўладанні ў Прусіі, усе ардынацыі Р. на тэр. Беларусі і Украіны.
    Станіслаў Вільгельм (6.2.1880, Берлін — 28.4.1920), сын Антонія Вільгельма. Валодаў ДавыдГарадоцкай ардынацыяй, прыняў рас. падданства. Удзельнік рус.яп. вайны 1904—05, 1й сусв. вайны. Адзін з заснавальнікаў польскай Нац.кансерватыўнай партыі ў Петраградзе (кастр. 1917), сакратар аргцыі партыі ў Мінску. У лют. 1919 уступіў у 3і полк уланаў у складзе Літоўскабеларускай дывізіі. Загінуў у баі на Украіне.
    Альбрыхт (Антоні Альбрэхт Вільгельм; 30.10.1885, Берлін — 18.12.1935), сын Ежы Фрыдэрыка (1860—1914). У 1914 атрымаў ва ўласнасць Нясвіжскую і Клецкую ардынацыі. Пасля абвяшчэння Бел. Нар. Рэспублікі разам з Р.Скірмунтам ездзіў у Берлін і Швейцарыю, каб забяспечыць ёй падтрымку. Пазней — адзін з лідэраў кансерватыўнага лагера землеўладальнікаў, віцэпрэзідэнт Саюз абаронцаў «крэсаў усходніх». 3 1922 фінансаваў віленскую газ. «Slowo» («Слова»), дзе публікаваліся матэрыялы па гісторыі і сучасным стане Нясвіжа. Яго малодшы брат Леан Уладзіслаў (22.12.1886 — 8.4.1959) — апошні ардынат нясвіжскі і клецкі (да 1939). Памёр у Парыжы.
    Літ:. Kotlubaj Е. Galerja NieswieZska portretdw Radziwillowskich. Wilno, 1857; Bartoszewicz K. Radziwillowie. Warszawa; Krakow, 1928. SajkowskiA. Od Sierotki do Ryberiki: W kr^gu radziwillowskiego mecenatu. Poznan, 1965; Malczewska M. Latyfundium Radziwilldw w XV do polowy XVI w. Warszawa; Poznan, 1985; Polski slownik biograficzny. T. 30. Wroclaw etc., 1987; Miscellanea historicoarchivistica. T. 3, 7. Warszawa; Lodz, 1989, 1997. Mackiewicz S. Dom Radziwilldw. Warszawa, 1990; Канановіч У. Клецкія Радзівілы // Бел. мінуўшчына. 1994. № 3; Badania ksiggozbiordw Radziwinnow. Warszawa, 1995; Chachaj M. Zagraniczna edukacja Radziwilldw od pocz^tku XVI do polowy XVII w. Lublin, 1995; Radziwillowie herbu Tr^by. Warszawa, 1996. А.Л.Грыцкевіч.
    РАДЗІВОНАЎ Мікалай Ільіч (28.12.1906, С.Пецярбург — 28.5.2000), расійскі і бел. акцёр. Нар. арт. Расіі (1957). 3 1927 працаваў у тэатрах Ленінграда, Карэліі. У 1957— 76 у Магілёўскім абл. драм. тры. Мастацгву Р. былі ўласцівы дакладны вонка
    вы малюнак ролі, псіхалагізм у распрацоўцы характараў, імкненне раскрыць складанасць чалавечай натуры. Сярод лепшых роляў у бел. драматургіі: Сямён Кныш і БончБруевіч («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Іваноў («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Малахаў («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Слесар («Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава), Палкоўнік і стары Сахон («Мурын Бор» І.Ісачанкі). 3 інш. роляў: Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Гор
    М.І.Радзі