Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
агістр фізікі (1903). Чл. рускіх фіз.хім. і астранамічнага, Французскага фіз. і Харкаўскага матэм. тваў. Скончыў Пецярбургскі унт (1882), дзе і працаваў у фіз. лабараторыі (у 1903—04 прыватдацэнт); адначасова выкладаў фізіку і матэматыку ў гімназіях Пецярбурга, супрацоўнічаў у рэдакцыі час. «Журнал Русского фнзнкохнммческого обшества». 3 1904 в.а. экстраардынарнага прафесара Харкаўскага унта. Аўтар навук. прац «Аб складзе атмасферы сонца і планет і іх тэмпературы» (ч. 1—2, 1882—84) і «Яшчэ пра тэмпературу і склад сонна і планет» (1899), за якія ў 1903 удастоены прэміі Рус. астр. тва і медаля імя Мікалая II, дысертацыі «Аб знешняй цеплаправоднасці сярэбраных дратоў у вадзе» (1903). В.А.Гапоненка. РАГЎЛЬКІ (Delphinium), род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 250 Biflay. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. На Беларусі 1 від — Р. высокія (D. elatum), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў рэдкалессі, сярод хмызнякоў, па лугах. У культуры вырошчваюць гібрыдныя формы, аб’яднаныя ў групу буйнакветных (D. grandiflorum).
Лісце чаргаванае, шматрассечанае. Кветкі няправільныя, буйныя, сінія, блакітныя, фіялетавыя, сабраныя ў гронку ці мяцёлчатае суквецце. Плод — лістоўка. Лек., інсектыцыдныя, дэкар. расліны. В.М.Прохараў. РАГЎЛЬНІК, род кветкавых раслін, тое, што вадзяны арэх.
РАГЎЛЯ Аляксей Уладзіміравіч (н. 25.3.1935, в. Сенна Навагрудскага рна
Гродзенскай вобл.), бел. літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1975), праф. (1994). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў, з 1970 працуе ў Бел. пед. унце. Даследуе праблемы філасофіі культуры, гісторыю і метадалогію культуры, творчасць бел. пісьменнікаў (В.Быкава, ГДалідовіча, І.Мележа, К.Чорнага і інш.). Аўтар манаграфіі «Імгненні...» (1990), зб. літ.крытычных артыкулаў «Пафас станаўлення» (1991), падручнікаў па лры, методыйы выкладання і культуралогіі.
РАГЎЛЯ Васіль Цімафеевіч (28.7.1879, в. Ачукевічы Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. — 16.6.1955), бел. грамадскапаліт. дзеяч; у Вял. Айч. вайну супрацоўнічаў з ням. акупантамі. Скончыў Віленскі настаўніцкі інт (1900). 3 1914 у арміі на Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 увайшоў у Рас. дэмакр. партыю, па спісе якой балаціраваўся дэпутатам ва Устаноўчы сход па Мінскай губ. Стаяў на пазіцыях «адзінай і непадзельнай» Рас. дзяржавы з прадстаўленнем Беларусі абл. земскага самакіравання і «права на нацыянальнакультурнае развіццё». Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 у Мінску. У 1919—20 уваходзіў у Рас. аб’яднаную радыкальнадэмакр. групу. 3 лета 1920 у Чырв. Арміі, адкуль у крас. 1921 дэзерціраваў у Зах. Беларусь. У 1922 абраны дэпутатам (паслом) польскага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Стаяў на антыбальшавіцкіх пазіцыях, адмаўляў ідэю «расійскабеларускай федэрацыі», перайшоў на пазіцыі незалежнасці Беларусі. Адзін з інійыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сямнскага саюза, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 абраны сенатарам польскага сейма, але неўзабаве арыштаваны і зняволены на 2 гады ў турму. 3 вер. 1939 настаўнічаў у сярэдняй школе ў роднай вёсцы. У чэрв. 1941 арыштаваны органамі НКУС, але з пачаткам Вял. Айч. вайны ўцёк зпад
Рагулькі высокія.
РАДА 203
арышту. У перыяд акупацыі быў прызначаны бургамістрам Дзятлаўскага рна. 3 ліп. 1944 у Зах. Германіі, з 1950 у ЗША.
Тв:. Успаміны. Мн., 1993.
У.В.Ляхоўскі, У.М.Міхпюк.
РАГУЛЯ Іван Лявонцьевіч (27.9.1895, в. Ачукевічы Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. — 22.7.1944), генералмаёр (1943). Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваен. школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага нач. саставу (1930). 3 кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўд.Зах., Паўн.Зах., Бранскім, 1м Бел. франтах: нач. штаба танк. брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. Памёр ад ран. Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.
УЛ.Рагуцкі.
РАГУйбвіЧ Васіль Пятровіч (н. 27.8.1934, в. Маркава Маладзечанскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Др тэхн. н. (1993). Скончыў БПІ (1957) і БДУ (1965). 3 1961 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1971 заг. лабараторыі). Навук. працы па матэм. мадэліраванні руху вады і дамешкаў у сістэмах вадацёкаў, стварэнні аўтаматызаваных сродкаў вымярэння колькасных і якасных характарыстык вады, па распрацоўцы вымяральных інфарм. і кіруючых сістэм для басейнаў рэк, нафтапрадуктаправодаў і інш. з выкарыстаннем касм. тэхналогій. Абгрунтаваў адзнакі вышынь сістэм дамбаў для аховы ад затапленняў у басейне р. Прыпяць.
7в.: Автоматмзацня математнческого моделнровання двнження воды н прнмесей в снстемах водотоков. Л„ 1989.
РАГЎЦКІ Уладзімір Лаўрынавіч (9.12.1917, в. Цёплае Чавускага рна Магілёўскай вобл. — 1941), бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. інт (1939). Працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны». Друкаваўся з 1934. У 1940 Дзярж. выдва Беларусі прыняло да друку зб. яго вершаў, рукапіс якога страчаны ў Вял. Айч. вайну. Загінуў на фронце.
Ліш:. Аўрамчык М. Паэт і чайка: Успаміны //Дзень паэзіі71. Мн., 1971.
РАД, пазасістэмная адзінка паглынутай дозы выпрамянення. Абазначаецца рад. I рад роўны паглынутай дозе выпрамянення, пры якой 1 кг апрамененага рэ
чыва паглынае энергію 0,01 Дж. Найменне адзінкі «рад» (англ. rad) паходзіць ад пачатковых літар выразу Radiation absorbed dose — паглынутая доза выпрамянення. 1 рад = 0,01 Гр (гл. Грэй).
РАД у м а т э м а т ы ц ы, гл. Шэраг у матэматыцы.
РАДА, орган мясц. самакіравання ў гарадах ВКЛ з магдэбургскім правам. Гл. таксама Магістрат.
РАДА БЕЛАРЎСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПЎБЛІКІ, Р а д а Б Н Р. Створана 18.3.1918. Складалася з членаў Рады Усебеларускага з’езда 1917, якая на сходзе дэлегатаў з’езда (18.12.1917 у Мінскім дэпо ЛібаваРоменскай чыгункі) была прызнана «найвышэйшай установай краю». У адпаведнасці з пастановай гэтага сходу папоўнена прадстаўнікамі гарадоў, земстваў і нац. меншасцей. 19.3.1918 Рада прыняла палажэнне аб вярх. уладзе Беларускай Народнай Рэспублікі, у якім абвяшчалася, што ні адзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай БНР. 27.3.1918 Рада абвясціла, што бярэ на сябе паўнату ўлады на Беларусі. Пасля кааптацыі членаў «Менскага беларускага прадстаўніцтва» (12.4.1918) Рада стала адзіным цэнтрам бел. незалежніцкага руху. Вакол яе на антыбальшавіцкім і антысав. грунце гуртаваліся паліт., прафес. і рэліг. аргцыі нац. меншасцей. Колькасны склад Рады вагаўся ў залежнасці ад паліт. абставін. Рада фарміравала ўрад БНР (гл. Народны сакратарыят Беларусі, Рада народных міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі). У перыяд паміж пленарнымі пасяджэннямі працаваў Прэзідыум Рады БНР, у складзе Рады дзейнічалі камісіі. Старшынямі Рады БНР былі Я.Серада (да чэрв. 1918) і Я.Лёсік. Адносіны ням. акупац. улад да Рады БНР вагаліся ад варожых да цярпімых, аднак урад Германіі не прызнаў Раду і ўрад БНР афіцыйна. Разглядаючы Беларусь як частку Расіі, ням. ўлады не давалі Радзе БНР магчымасці стварыць армію, паліцыю, суд і інш. дзярж. інстытуты. Дзейнасць Рады абмяжоўвалася сферамі асветы, культуры і часткова гаспадаркі. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі і наступлення Чырв. Арміі Рада БНР па дамоўленасці з Літоўскай Тарыбай 12.1918 пераехала ў Вільню, a 27.12.1918 —у Гродна. Пасля акупацыі значнай часткі тэр. Беларусі польск. войскамі дзейнасць Рады была спынена. Яе дзейнасць аднавілася восенню 1919. У выніку барацьбы паміж с.д. кіраўніцтвам Рады і апазіцыйнымі да яго Беларускай партыяй сацыялістаўрэвалюрыянераў і Беларускай партыяй сацыялістаўфедэралістаў, якія вінавацілі АЛуцкевіча, Лёсіка і інш. у паланафільстве, 13.12.1919 адбыўся раскол Рады БНР на Найвыйіэйшую раду Беларускай Народнай Рэспублікі (старшыня Лёсік) і Народную раду Беларускай Народнай Рэспублікі (старшыня П.Крачэўскі). Ганенні з боку
польск. акупац. улад прымусілі дзеячаў Нар. рады эмігрыраваць у Рыгу. У канцы 1920 Найвышэйшая рада спыніла сваю дзейнасць і прызнала Нар. раду адзіным паўнамоцным прадстаўніком бел. народа. Нар. рада стала называцца Радай БНР. Пасля заключэння паміж БНР і Літвой дагавора аб узаемным прызнанні і супрацоўніцтве Рада БНР у ліст. 1920 пераехала ў Коўна (Каўнас). Адзіным паўнамоцным прадстаўніцтвам суверэнных правоў бел. народа Раду БНР прызнала Першая Усебеларуская канферэнцыя (1921, Прага). Нежаданне Прэзідыума Рады БНР прызнаць правы Літоўскай Рэспублікі на Вільню прывяло да абвастрэння супярэчнасцей паміж Радай і ўрадам Літвы. У ліст. 1923 Рада БНР пераехала з Коўна ў Прагу. Прэзідыум Рады адхіліў пастановы ўрада БНР і Другой Усебеларускай канферэнцыі (1925, Берлін) аб прызнанні Мінска адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі. Пасля смерці Крачэўскага старшынёй Рады БНР стаў В.Захарка, які ў 1943 перадаў свае паўнамоцтвы М.Абрамчыку. У 1945 члены Рады пераехалі ў зах. зоны акупацыі Германіі. У лют. 1948 Рада спец. маніфестам абвясціла пра аднаўленне сваёй дзейнасці, а ў крас. 1948 адбыўся з’езд членаў Рады і прадстаўнікоў новай хвалі бел. паліт. эміграцыі, на якім Абрамчык стаў прэзідэнтам Рады БНР. Рэзідэнцыяй Рады БНР былі Парыж (да [970), Таронта (да 1983), потым НьюЙорк. Пасля смерці Абрамчыка (1970) прыняты новы статут, паводле якога аднаўлялася пасада старшыні Рады БНР з 6гадовым тэрмінам паўнамоцтваў. Старшынёй Рады быў абраны В.ЖукГрышкевіч. У 1982—97 Раду ўзначальваў Я.Сажыч, які браў удзел у святкаванні ў Мінску 75й гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці БНР. Ён выказаў меркаванне, што мандат Рады БНР будзе перададзены ўраду Рэспублікі Беларусь, сфарміраванаму дэмакратычна абраным Вярх. Саветам. У ліп. 1993 3я Усебел. канферэнцыя прызнала пастанову 2й Усебел. канферэнцыі гіст. памылкай і заклікала Раду БНР не складваць свае паўнамоцтвы на карысць урада Рэспублікі Беларусь. У 1997 старшынёй Рады БНР абрана І.Сурвіла. Былі прыняты захады па стварэнні бел. лобі ў кангрэсе ЗША. Паколькі бел. эміграцыя традыцыйна галасуе за Рэсп. партыю, у пач. 2001 Прэзідыум Рады БНР вырашыў ак