• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    кім, Паўд., Паўн.Каўказскім, 4м Укр., 1м, 2м і 3м Прыбалт. франтах: камандзір эскадрыллі штурмавікоў, штурман палка, дывізіі, камандзір штурмавога авіяпалка. Зрабіў 192 баявыя вылеты, знішчыў 5 варожых самалётаў у паветры і 20 на зямлі. Да 1956 у Сав. Арміі, потым на адм.гасп. рабоце. Яго імем названа вуліца ў г. Клімавічы.
    РАБЯНбК Жан Аляксандравіч (н. 28.1.1932, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Др мед. н. (1986), праф. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед. інт (1955). У 1962—98 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (з 1988 заг. кафедры), з 2000 у Мінскім мед. інце. Навук. працы па харчовых таксікаінфекцыях, септычных захворваннях, сепсісе.
    Тв:. Современные проблемы сепснса // Здравоохраненне. 1999. №9; Чн розуміемо мн, шо таке сепснс? // Інфекційні хворобн: Наук.практнч. мед. журн. (Тернопіль), 2000. №3.
    РАВАВОЙ Пётр УсцінаВіч (н. 12.7.1931, в. Старакожаўка, Дрыбінскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне меліярацыі глеб. Канд. с.г. н. (1966), праф. (1991). Скончыў БСГА (1955), дзе і працуе (у 1969—80 заг. кафедры). Навук. працы па спосабах рэгулявання і кантролю воднага рэжыму меліярава
    ных зямель, павелічэнні працаздольнасці дрэнажу на звязаных глебах.
    Тв:. Введенне в спецнальность: Мсторня развйтня мелчорацнн в Беларусм. Мн., 1996 (разам з К.П.Сучковым); Эксплуатацмя ннженерных снстем: С.х. водоснабженме н каналнзацня. Горкн, 2000 (разам з Т.П.Івановай).
    РАВАЛПІНДЗІ, горад на Пн Пакістана, на р. Лех, паблізу г. /сламабад (практычна зліліся). Каля 2 млн. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.прамысл. цэнтр. Прамсць: тэкст., цэм., хім. і нафтахім., гарбарнаабутковая, харч., маш.буд. і металаапрацоўчая. Нар. промыслы: ручное дыванаткацтва, вышыўка, вытвсць ювелірных вырабаў з серабра, каштоўных і паўкаштоўных камянёў, саматужнамаст. вырабаў з дрэва, металаў, тэкстылю (нац. адзенне, кашмірскія хусткі). Унт. Археал. музей.
    Рабчык: 1 — самка; 2 — самец.
    Раваніцкі палацавапаркавы комплекс. Схема планіроўкі парку.
    На месцы Р. да н.э. знаходзіўся стараж. г. Гаджыпур; у сярэднявеччы — г. ФатэхпурБаоры, які ў пач. 14 ст. разбурылі манголы. Адноўлены правадыром племя гакхараў Равалханам, які назваў яго сваім імем. Ў 1й пал. 19 ст. належаў сікхам, у 1849 захоплены брыт. войскамі 1 да 1947 важная брыт. ваен. база. Пасля ўтварэння Пакістана (1947) значэнне Р. пабольшала. У 1959—65 часовая сталіца Пакістана.
    М Ф Рабчэўскі
    М.Равель.
    РАВАНІЦКАЯ СУКрННАЯ МАНУФАКТУРА. Дзейнічала ў 1831—85 каля мяст. Раванічы Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Чэрвеньскім рне Мінскай вобл.). Вырабляла сукны і трыко. У 1858 размяшчалася ў мураваным і 3 драўляных будынках. Мела вадзяны рухавік, у 1860 — 2 машыны для ачысткі воўны, 6 часальных, 6 мех. ткацкіх станкоў, 12 ручных, валяльны, 3 ворсавыя. У розны час працавала ад 25 да 150 чал.
    РАВАНІЦКАЯ ФАБРЫКА ШАВЕЦКІХ ШПІЛЕК Дзейнічала ў 1882—90 каля мяст. Раванічы Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Чэрвеньскім рне Мінскай вобл.). У 1884 мела паравую машыну. У 1890 працавала 56 чал., выраблена 5 тыс. пудоў драўляных гваздоў (шпілек) для абутку.
    РАВАНІЦКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік архітэктуры і садовапаркавага мастацтва 19 ст. ў в. Раванічы Чэрвеньскага рна Мінскай вобл. Створаны ў 1й пал. 19 ст. ў паўн.
    РАВЕНСБРУК	191
    ч. вёскі ў б. маёнтку мінскага маршалка Л.Слатвінскага. Уключаў палац, фланкіраваны 2 флігелямі, гасп. пабудовы, парк. Цэнтрам комплексу быў класіцыстычны п а л а ц, што размяшчаўся на ўзвышшы. Мураваны прамавугольны ў плане 1павярховы на цокальным паверсе будынак пад вальмавым дахам. Гал. і паркавы фасады вылучаны ў цэнтры 4калоннымі мансардавымі порцікаМі дарычнага ордэра з трохвугольнымі франтонамі. 2 бакавыя лесвіцы порціка гал. фасада вядуць на тэрасу, з якой зроблены гал. ўваход. Плоскасныя фасады палаца рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны сандрыкамі, вуглавымі лапаткамі. У пач. 20 ст. ў будынку размяшчалася суконная фка. У 1952 палац адноўлены, у ім размешчана сельская
    Раваніцкі палацавапаркавы комплекс Галоўны фасад палаца.
    бальніца. Флігелі — 1павярховыя кампактныя прамавугольныя ў плане будынкі пад 2схільнымі дахамі. П а р к пейзажнага тыпу, з садам (пл. 11 га), закладзены ў сярэдзіне 19 ст. Вакол асн. ч. парку — кальцавая пейзажная дарога ў форме эліпса. У парку расце каля 60 відаў і форм экзотаў. Парк аддзелены ад дарогі, якая вядзе з вёскі, сістэмай сажалак, звязаных з р. Уша.
    А.М.Кулагін, В.Р.Анціпаў.
    РАВАНІЧЫ. вёска ў Чэрвеньскім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Чэрвень — в. Раваніцкая Слабада. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Чэрвень, 85 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Смалявічы. 885 ж., 324 двары (2001). Спірт і вінзаводы, лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі ў гонар партыз. брыгады імя М.Шчорса і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Раваніцкі палацавапаркавы комплекс і касцёл св. Антонія (1790). У вёсцы ў 19 ст. дзейнічалі Раваніцкая суконная мануфактура і Раваніцкая фабрыка шавецкіх йіпілек.
    Т.І.Маслоўская.
    РАВЕЛІН (франц. ravelin), дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне трохвугольнай формы, размешчанае перад крапасным ровам паміж бастыёнамі. Уяўляў сабой мураваную (цагляную) агароджу з казематамі для стралкоў або складаўся з рова і вала (звычайна з мураванай абліцоўкай). Прызначаўся для прыкрыцця крапасных сцен ад артыл. агню і атак праціўніка, а таксама для сканцэнтравання войск гарнізона перад вылазкай. Выкарыстоўваўся ў 16—19 ст.
    РАВЕЛЬ (Ravel) Марыс Жазеф (7.3.1875, г. Сібур, Францыя —: 28.12.1937), франйузскі кампазітар. Ганаровы др музыкі Оксфардскага унта (1929). Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1905). Фарміраванне творчасці Р. праходзіла пад уплывам К.Дэбюсі, а таксама рус. кампазітараў М.РымскагаКорсакава, А.Барадзіна, асабліва М.Мусаргскага (з І.Стравінскім Р. працаваў над партытурай «Хаваншчыны» для пастаноўкі оперы ў Парыжы, аркестраваў «Карцінкі з выстаўкі»). У творах спалучаў тэндэнцыі імпрэсіянізму (каларыстычныя гармонія і аркестроўка, складаныя рытмы) з класічнай яснасцю і выразнасцю формы, ярка прасочваецца сувязь з франц., ісп. і інш. фальклорам. Пазней выразна акрэсліліся неакласічныя тэндэнцыі. Сярод твораў: оперы «Іспанская гадзіна» (паст. 1907), «Дзіця і чараўніцтва» (паст. 1925), балеты «Дафніс і Хлоя», «Сон Фларыны, ці Матухнагусыня», «Адэлаіда, ці Мова кветак» (усе паст. 1912), харэагр. паэма «Вальс» (1920); інстр. музыка: для арк. уверцюра «Шахеразада» (1898), «Іспанская рапсодыя» (1907), «Балеро» (харэагр. паст. 1928; на сцэне Бел. тра оперы і балета паст. 1963, 1971, 1984); 2 канцэрты для фп. з арк. (1ы для левай рукі, 1930; 1931); для фп. «Павана на смерць інфанты», «Гульня вады», сюіта «Пахавальня Куперэна», цыкл «Адбіткі» і інш. Выступаў як піяніст і дырыжор пераважна са сваімі творамі.
    Літ.: К р е й н Ю. Спмфоннческне пронзведення М.Равеля. М.. 1962; М арты н о в М М.Равель. М., 1979; Равель в зеркале свонх пнсем: Пер. с фр. Л., 1988.
    В.У.Мазанік.
    РАВЕНА (Ravenna), горад на Пн Італіі. Адм. ц. правінцыі Равена. Каля 150 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Адрыятычным м. (звязаны з ім суднаходным каналам). Прамсць: нафтаперапр. 1 хім., маш.буд., харч., абутковая, цэм., керамічная. Вытвсць муз. інструментаў. Музеі. Турызм.
    Засн., верагодна, племем умбраў. 3 2 ст. да н.э. пад уладай Рыма, важны порт Італіі. 3 402 н.э. Р. — рэзідэнцыя імператараў Зах. Рым. імперыі. 3 540 пад уладай Візантыі, у 565—751 сталіца Равенскага экзархата. У 751 заваявана лангабардамі, у 765 Піпін Кароткі перадаў горад папе рымскаму. У 12 ст. засн. унт. Міжусобная вайна арыстакратычных родаў скончылася ўстанаўленнем у Р. сіньёрыі роду Палентаў (да 1441). Абмяленне канала выклікала закрыццё порта і эканам. заняпад горада. У 1449—1509 падпарадкавана Венецыяй. У 1512 зруйнавана французамі. Пасля іх выгнання Свяшчэннай Лігай — у
    Папскай вобласці (за выключэннем 1797— 1814). 3 1860 у складзе аб'яднанай Італіі.
    Горад багаты на помнікі раннехрысц. і візант. архітэктуры і манум. мастацтва: маўзалей Галы Плацыдыі (каля 440), баптыстэрыі правасл. (сярэдзіна 5 ст.) і арыян (канец 5 — пач. 6 ст.), базіліка СантАпалінарэ Нуова (пач. 6 ст., кампаніла 8—9 ст., порцік 16 ст.), 8гранны храм СанВітале (526—547). Усе збудаванні аздоблены мазаікамі 5—6 ст. Часткова захаваліся помнікі мастацтва остготаў — т.зв. палац (пач. 6 ст., паводле інш. крыніц, 8 ст.) і маўзалей (каля 520) Тэадорыха. Паза гар. сценамі — базіліка СантАпалінарэ ін Класе (асвячона ў 549, мазаікі 6, 7 і 9 ст., кампаніла канца 10 ст.). У Р. знаходзіцца надмагілле Дантэ (1483, арх. і скульпт. П.Ламбарда), над ім — класіцыстычны храмік (1780, арх. К.Марыджа).
    Узаемаразмяшчэнне равеліна і бастыёнаў у крапасной сцяне: 1 — равелін; 2 — курціна; 3 — крапасны роў; 4 — бастыёны; 5 — контрэскарп; 6 — пашырэнне (т.зв. плайдармы) для сканцэнтравання войск для контратакі; 7 — бруствер гласіса.
    Равена. Базіліка СантАпалінарэ ін Класе з кампанілай канца 10 ст.
    РАВЕНСБРЎК (Ravensbriick), нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Германіі ў 2ю сусв. вайну. Існаваў у 1939—45 каля г. Фюрстэнберг (цяпер тэр. б. лагера ў межах горада). Напачатку прызначаўся для зняволення ням. жанчынантыфашыстак, з 1940 міжнар. жаночы канцлагер, у 1941 побач пабудаваны канцлагер для мужчын. Тут адначасова знаходзілася да 35 тыс. вязняў. Іх праца эксплуатавалася на патрэбы ваен. здаў Сіменса і спец. прадпрыемстваў СС. У 1942—44 нацысты праводзілі над вязнямі злачынныя мед. эксперыменты. У лагеры дзейнічалі антыфаш. групы Супраціўлення. Усяго праз лагер прайшло 132— 135 тыс. жанчын і дзяцей 23 нацыянальнасцей; знішчана 92—93 тыс. жанчын і дзяцей, 1617 мужчын. Ацалелыя
    192 РАВЕНСКІ
    23—40 тыс. вязняў вызвалены сав. войскамі 30.4—1.5.1945. У 1959 на тэр. б. лагера створаны мемарыяльны музей і ўстаноўлены манумент ахвярам нацысцкага тэрору. А.С.Клімовіч. РАВІНСКІ Мікалай Якаўлевіч (17.12.1886, в. Капланцы Бярэзінскага рна Мінскай вобл. — 3.3.1953), бел. кампазітар. Вучыўся на рэгенцкіх курсах у Маскве і Пецярбургу (1913—15), скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). Працаваў рэгентам і настаўнікам спеваў у г. На