Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ў маст., навук.папулярныя, дакумент. фільмы, лірычныя замалёўкі аб прыродзе, кінастужкі пра дзеячаў мастацтва. Сярод работ: ігравыя фільмы — «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Белая зямля» (усе 1970), «Заўтра будзе позна» (1973, з В.Свобадай); дакумент. — «Пра сонца, зямлю і хлеб надзённы» (1974), «Мы з Беларусі», «Ларыса Александроўская» (абодва 1975), «Добрая зямля», «Гарызонты дарог» (абодва 1977, у сааўт.), «Зямля мая — лёс мой» (1978, з А.Алаем), «Бацькоўскае поле» (1979), «Пяць гадоў і ўсё жыццё» (1980, у сааўт.), «Дзядзька Якуб» (1981), серыял «У вайны не жаночы твар» (1981—85, з Ю.Ялховым), «Вяртанне ў першы снег», «Васіль Быкаў. Узыходжанне» (абодва 1985, апошні з Ялховым).
ПЯТРбЎСКІ Ян (н. 20.1.1905, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. рэліг. дзеяч, выдавец, літаратар, мовазнавец. Скончьгў гімназію ў Вільні, служыў у польскім войску. Скончыў Тэалагічную школу метадыстаў у Клярысаве (1930). Быў пастарам у Варшаве, у Дзярэчыне (цяпер Зэльвенскі рн). 3 1936 пастар у Варшаве, адначасова сакратар Польскай гадавой канферэнцыі метадыстаў. 3
сак. 1941 пастар у Германіі, дзе быў арыштаваны гестапа. Прапаведнік метадысцкай царквы з 1945 у Аўстрыі, з 1953 у ЗША. У 1962—66 выдаваў рэліг. час. «Сьветач хрыстовае навукі». Выдаў у перакладзе на бел. мову 6 кніг дыялогаў стараж.грэч. філосафа Платона (1966—81), кнігу ням. філосафа В.Гумбальта «Унутраная форма мовы» (1989). Складальнік і выдавец «Класічнага грэцкабеларускага слоўніка» (кн. 1—2, 1983—85), а таксама англабел. і бел.англ. слоўнікаў (1993), якія ўключаюць больш за 10 тыс. слоў. У 1977 стварыў у ЗША Бел. харытатыўнаадукац. фонд з мэтай спрыяння развіццю бел. мовы і культуры і пашырэння ў краінах Захаду ведаў дра Беларусь. Аўтар успамінаў (т. 1—3, 1988—97), якія з’яўляюцца важнай крыніцай па гісторыі Зах. Беларусі і бел. дыяспары.
Літ.: Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999. С. 154. Л.У.Языковіч.
ПЯТРОЎСКІЯ ПЕСНІ. пятроўкі, песні летняга цыкла каляндарнаабрадавай паэзіі. Вядомы беларусам і інш. славян. народам. Спявалі іх у час стараж. земляробчага свята Пятра (праз 5 дзён пасля Купалля). Сюжэтам яны блізкія да купальскіх песень і часам іх цяжка адрозніць. Аднак у П.п. мала абрадавых элементаў, дамінуюць сямейнабытавыя, сямейныя матывы. На Беларусі ў некат. мясцовасцях пятроўкамі называюць усе купальскія песні, а таксама жніўныя песні (Столінскі, Жабінкаўскі рны). Ва ўсх. раёнах Магілёўшчыны да П.п. адносілі і траецкія песні. Таму жанравыя характарыстыкі П.п. даволі ўмоўныя. Найб. цікавыя П.п. з арыгінальнымі «пятроўскімі» напевамі. Вядомы ў Брэсцкім, Бешанковіцкім, Крупскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Быхаўскім і інш. раёнах. Яны ўключаюць
Л.Пятруль. Парваныя пацеркі. 2000.
песні з больш ці менш выразнай секундавай пераменнасцю ніжняга апорнага тону і характэрнай заключнай 6складовай фігурай мелодыкатэкставага рытму.
Публ:. Купальскія і пятроўскія песні. Мн., 1985.
Літ.: Г і л е в і ч Н.С. Наша родная песня. Мн., 1968. Г.В.Таўлай. ПЯТРбЎІПЧЫНА, вёска ва Узрэцкім с/с Глыбоцкага рна Війебскай вобл., на беразе Пятроўскага воз., на аўтадарозе Глыбокае—Шаркаўшчына. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і 17 км ад чыг. ст. Глыбокае, 215 км ад Віцебска. 247 ж., 104 двары (2001). Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Культ.рэліг. цэнтр. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПЯТРбЎШЧЫНСКІ ПАКАЗ, Пятроўшчынскае прадстаўл е н н е, адна з першых пастановак на бел. мове, якая адбылася 20.4.1906 у б. маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах Мінска). Арганізатары А.Бурбіс, А.Уласаў, С.Кукель і інш. Была пастаўлена камедыя М.Крапіўніцкага «Па рэвізіі». Да спектакля выпушчана рукапісная праграма, у якой пад псеўданімамі названы перакладчык (Апанас К.; дакладна не ўстаноўлена, гэта Н.Чарноцкі ці Кукель) і выканаўцы [К.Лявончык, Тодар Гус, Л.Квач, А.Каліна, Б.Дзяргач (Бурбіс)]. Сцэну абсталявалі на падворку. Прысутнічала больш за 300 гледачоў. Прадстаўленне ішло ў муз. суправаджэнні (цымбалы, скрыпка, бубен). Прагучалі таксама вершы Я.Купалы «Што ты спіш?..», «Не рвіся к багатым», «Пашкадуй мужыка!» у выкананні Бурбіса. В.У.Скалабан. ПЯТРЎЛЬ Людміла Іванаўна (н. 15.9.1947, в. Мацвееўцы Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл.), бел. мастак,
пятрыцкі 173
педагог. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1971). У 1971—73 мастакафарміцель тканін Баранавіцкага баваўнянага камбіната, з 1976 мастакафарміцель Дома літаратара ў Мінску. 3 1980 выкладчык дзіцячых маст. школ у Мінску, у 1989— 95 адначасова выкладала ў Бел. AM. Працуе ў дэкар.прыкладным мастацтве (габелен, батык), графіцы. Творчасці ўласцівы канструктыўнаасацыятыўны падыход да вырашэння тэмы, выкарыстанне традыцый бел. нар. мастацтва, фальклорных і літ. матываў, яркая індывідуальнасць тэхнік ткацтва, гарманічная ўраўнаважанасць кампазіцыі і каларыту. Аўгар габеленаў: «Хлеб» і «Лён» для Дома культуры ў в. Перхавічы Баранавіцкага рна (1973—74), «Хатынь» (1975), «Лучынка», «Стану песняй у народзе» (абодва 1976), «Памяці дзядоў маіх» (1977), «У зачараваньгм царстве» (1981), «Сказ пра бульбу» (серыя; 1983—84), «Яблыня. 1941 год» (1985), «Сугучнасць» (1987), «Вярба» (1994), «Блуканне па раі» (1997), «Скрыпачы» (1999), «Парваныя пацеркі» (серыя, 2000); габеленавых партрэтаў: «М.Багдановіч», «А.Міцкевіч», «М.Цвятаева» (цыкл), «Маці», «Сын», аўтапартрэт (усе 1994—98); серый батыкаў: «Старыя, старыя багі», «Крымскія акварэлі» (абедзве 1987—88), «Адвечнае» (1994); манатыпій паводле лірыкі Цвятаевай (1970), «Анатомія кляновага ліста», «Жыццё — рух» (усе 1996), «Партрэт сына», «Гарбузы» (усе 1997), «Кветкі», «Чалавек у горадзе» (усе 1999—2000); грызайляў «Мастак і яго муза» (1970— 71) і інш. Піша вершы. Цыкл вершаў «Ля веснічак» уключаны ў зб. паэзіі «Сцяжына» (1983). Л.Ф.Салавей.
ПЯТРУХНА Аляксей Радзівонавіч (2.5.1939, в. Дзвіжкі Ельскага рна Гомельскай вобл. — 6.2.1984), бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1964). Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графіцы. Сярод твораў: «Maui і дзіця» (1966), «Сельскі матыў» (1969), «Юнантва», «Зімовая казка» (абодва 1970), «Новы мікрараён Мінска» (1971), «Зямля» (1975), «У майстэрні» (1977), «Старое дрэва», «Вячэрні горад» (абодва 1979), «Дыханне зямлі» (1980), «Вулачкі старога Мінска» (1982), «Купалава слова», «Асеннія фарбы» (абодва 1983), «Астрашыцкія матывы» (1984), шматлікія партрэты. Творам характэрны падкрэслена лінеарны пачатак, насычанасць колеру. А.Я.Белы. ПЯТРЎШКА (Petroselinum), род кветкавых раслін сям. парасонавых. 4 віды. Пашыраны ў Зах. і Паўд. Еўропе. Стараж. культура Міжземнамор’я П. агародная, ці пасяўная (Р. sativum, або Р. crispum) вырошчваецца ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Аўстраліі. Mae 2 разнавіднасці: П. каранёвая з патоўшчаным караняплодам і П. лісцевая з тонкім верацёнападобным караняплодам і вял. колькасцю лісця.
Адна і двухгадовыя травы. Лісце перыстарассечанае, на доўгіх чаранках. Кветкі дроб
А.Пятрухна. У майстэрні. 1977.
ныя, у складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Караняплоды і лісце П. агароднай маюць вітамін С (70—400 мг%), карацін, MiHep. солі, плады — да 6% эфірнага алею. Выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай і парфумернакасметычнай прамсці, кулінарыі, пры кансерваванні. В.М.Прохараў. ПЯТРЎШКА Сяргей Антонавіч (н. 6.4.1940, в. Палянічыцы Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др с.г. н. (1993). Скончыў Віцебскі вет. інт (1962). У 1969—72 і з 1982 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (заг. лабараторыі). Навук. працы па эфектыўных кірунках развіцця жывёлагадоўлі, расплоджванні, селекцыі, удасканаленні і стварэнні новых парод мясной буйн. par. жывёлы.
Тв:. Методыка ацэнкі быкоў мясных парод па якасці патомства (разам з В.С.Антанюком, В.Н.Сырычавым) // Весці АН БССР. Сер. с.г. навук. 1987. № 3; К вопросу о развнтнн мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з У.І.Шляхтуновым) // Науч.техн. бюл. Харьков, 1989. № 48.
ПЯТРЫЦКІ Анатоль Галакціёнавіч (12.2.1895, Кіеў — 6.3.1964), украінскі тэатр. мастак, жывапісец, графік. Нар. мастак СССР (1944). Вучыўся ў Кіеўскім маст. вучылішчы (1910—18), Вышэйшых маст.тэхн майстэрнях у Маскве (1922—24). У 1946—50 выкладаў у Кіеўскім маст. інце (з 1947 праф.). Ствараў аб’ёмнапрасторавыя дэкарацыі ў жывапіснадэкар. манеры, заснаванай на глыбокім вывучэнні нар. ўкр. мастацтва, да пастановак у трах Кіева, Харкава, Вял. тра ў Маскве. Аформіў оперы «Сарочынскі кірмаш» М.Мусаргскага (1925), «Чаравічкі» П.Чайкоўскага (1941), «Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча (1953), «Тарас Бульба» М.Лысенкі (1955), «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1956), «Дзекабрысты» Ю.Шапорына (1953), балеты «Карсар» А.Адана (1926), «Лілея» Данькевіча (1945), спектакляў «Вій» А.Вішні (1925), «Багдан Хмяльніцкі» (1939), «Макар Дубрава» (1948) і «Калінавы гай» (1950) А.Карнейчука. Аўтар станковых карцін («Натуршчыца», 1923; «Барыкады», 1925; «Парк у Харкаве», 1935), манум. размалёвак у Кіеве, КамянцыПадольскім, паліт.
174 пятрышкі
плакатаў, ілюстрацый да кніг і часопісаў. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
Літ:. Анатолій Петрнцкнй: Спогадн про художнвка. Квів, 1981. Л.Ф.Салавей.
А.Пятрыцкі. Эскіз касцюма да оперы М.Лысенкі «Тарас Бульба».
ПЯТРЫШКІ, вёска ў Мінскім рне, на аўтадарозе Заслаўе—Радашковічы; чыг. ст. (Радашковічы) на лініі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 37 км на ПнЗ ад Мінска. 1844 ж., 628. двароў (2001). Пуцявая машынная станцыя № 71. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
ПЯТРЭВІЧЫ. вёска ў Навагрудскім рне Гродзенскай вобл., на р. Ізаўка, каля аўтадарогі Навагрудак—Бярозаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад г. Навагрудак, 174 км ад Гродна, 35 км ад чыг. ст. Наваельня. 511 ж., 175 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПЯТР^НКА Аляксей Васілевіч (н. 26.3.1938, с. Чэмер Чарнігаўскай вобл., Украіна), расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1988). Скончыў Харкаўскі тэатр. інт (1961). 3 1961 у трах Запарожжа і Данецка, з 1964 у Ленінградскім тры імя Ленсавета, з 1977 у Маскоўскім драм. тры на Малой Броннай, у 1978—83 у Маскоўскім маст. акад. тры, у 1991—92 у тры «Школа сучаснай п’есы». Мастацтву П. ўласцівы тэ