• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    сольныя песні на словы літ. паэтаў, дуэты, апрацоўкі нар. Песень. А.А.Карпілава.
    ПЯТРО. Пятра, Пятрок, у беларусаў і інш. слав. народаў стараж. земляробчае свята. Адзначалася 29 чэрв. ст. стылю. З’яўлялася своеасаблівым прайягам Купашя. Назва язычніцкага свята, да якога царква прымеркавала свята апосталаў Пятра і Паўла, не захавалася. У бел. фальклоры П. — апякун хлеба і хлебаробаў. Калі спрыяла надвор’е, з П. пачыналі сенакос. 3 гэтага свята звычайна пачыналіся т.зв. пятроўскія карагоды, якія працягваліся да Спаса. У час святкавання спявалі пятроўскія песні, адбывалася кумаванне дзяўчат з
    166	 ПЯТРОВА
    хлопцамі, якому ў старажытнасці папярэднічала кумаванне дзяўчат паміж сабой (абмяняўшыся пярсцёнкамі або чымнебудзь з вопраткі, яны на працягу года лічыліся кумамі). Пасля П. дзень ішоў на спад, лета хіліл^ся на восень. ПЯТРбВА Кацярына Васілеўна (21.11.1904, г. Алатыр, Чувашская Рэспубліка, Расія — 26.1.1985), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др вет. н. (1956), праф. (1958). Скончыла Казанскі зоавет. інт (1934). У 1946—73 у Віцебскім вет. інце (заг. кафедры). Навук. працы па вет. фармакалогіі і таксікалогіі лек. рэчываў.
    Тв.: Влнянне тнаргена на органнзм прн леченнн бабезнеллоза крупного рогатого скота // Ветерннарня. 1953. №9; Фармакологня гемоспорндяна н его прнмененне прм бабезнеллозе крупного рогатого скота // Протозойные болезнн сельскохозяйственных жнвотных. М„ 1955.
    ПЯТРбВА Людміла Іванаўна (н. 8.2.1947, в. Паўлаўка Магілёўскага рна), бел. літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1992). Засл. дз. культуры Беларусі (1997). Скончыла БДУ (1971). 3 1971 працавала ў выдве «Навука і тэхніка» (з 1995 — гал. рэдактар). 3 1996 дырэктар выдва «Беларуская навука». Аўтар прац па праблемах тэатразнаўства, гісторыі бел. драматургіі, тэорыі і практыкі кнігавыдання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Рамантыкі пранікнёнае святло: Бел. драматургія 20—30х гг. Мн., 1987; Выданне малатыражнай навуковай літаратуры ў арганізацыях НАН Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2001. №2; Аўтарскае права ў кантэксце выдання навуковай літаратуры // Там жа. №3.
    ПЯТРбВА Марына Уладзіміраўна (н. 6.2.1934, Рыга), бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1952). У 1952—72 салістка Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1968—71, 1973—75 і з 1980 выкладае ў Бел. харэагр. каледжы. Выканала гал. партыі ў бел. балетах: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я.Глебава), Рузя («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера); у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П.Гертэля), Гамзаці, Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Гюльнара («Карсар» А.Адана), Вакханка («Вальпургіева ноч» Ш.Гуно), Крыўляка («Золушка» С.Пракоф’ева), Анель («Блакітны Дунай» І.Штрауса), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана).	А.І.Кшядэнка.
    ПЯТРбВІЦКАЕ	ВАДАСХбВІШЧА.
    Каля в. Пятровічы у Смалявіцкім рне Мінскай вобл., за 15 км на Пд ад г. Смалявічы. Створана на р. Волма ў 1978. Пл. 4,8 км2, даўж. 11,5 км, найб. шыр. 2 км, найб. глыб. 8,2 м, аб’ём вады 15 млн. м3. Ваганні ўзроўню вады на пра
    цягу года 3,5 м. Выкарыстоўваецйа для арашэння с.г. угоддзяў, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.
    пятрбвіч Барыс (сапр. С а ч а н к a Барыс Пятровіч; н. 17.7.1959, в. Вялікі Бор Хойніцкага рна Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1984). Працаваў у газ. «Гомельская праўда», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
    3 2000 у час. «Полымя». Друкуецца з 1987. Аўтар збкаў прозы «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998). Яго героі балансуюць на мяжьі сну і явы, рэальнага і ўяўнага (нізкі апавяд. «Мроі», «Фрэскі», «Непатрэбныя рэчы»). Адметнасць твораў у спалучэнні традыцый рэалізму і постмадэрнізму. Аповесці «Спецкар» (1995), «Чаканне» (1997) пра праблемы складанага пошуку маладым чалавекам 1990х г. свайго шляху ў жыцці. І.У.Саламевіч. ПЯТРбВІЧ Генадзь Уладзіміравіч (н. 6.6.1926, в. Дусаеўшчына Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (1967). 3 1952 у Дзярж. нар. хоры Беларусі. У 1954—95 артыст хору Нац. акад. тра оперы Беларусі.
    ПЯТРбВІЧ Іосіф Людвігавіч (12.3.1920, в. Валоўшчына Мінскага рна — 27.10.1990), бел. гісторык. Др гіст. н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Брат МЛ.Пятровіч. Скончыў Вільнюскі пед. інт (1953). У Вял. Айч. вайну са студз. 1944 сакратар Сямяніцкага, потым Камянецкага падп. райкомаў ЛКСМБ. Пасля вайны на парт. рабоце, з 1964 выкладчык, з 1975 заг. кафедры Мінскага пед. інта імя Горкага. Аўтар прац па гісторыі польск. рабочага рэв. руху.
    ПЯТРбВІЧ Марыя Людвігаўна (н. 3.8.1933, в. Валоўшчына Мінскага рна), бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд. эканам. н. (1972). Сястра \Л.Пятровіча. Скончыла БДУ (1958). 3 1962 у Інце матэматыкі АН Беларусі. 3 1992 у Інце кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праграмным забеспячэнні ЭВМ і выліч. метадах прыкладной статыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    Тв.: Статнстнческое оценнванне а проверка гнпотез на ЭВМ. М., 1989 (разам з М.І.Давідовічам).
    Пятровіцкае вадасховішча
    ПЯТРбВІЧ Сяргей Астапавіч (12.4.1931, г. Капыль Мінскай вобл. — 6.10.1981), бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1962). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1955). У 1955—57 акцёр Бел. рэсп. тра юнага гледача. У 1960—73 і 1977— 81 працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1973—77 нам. міністра культуры Беларусі. Даследаваў дзейнасць Е.Міровіча, тэатр. спадчыну Я.Коласа, развіццё тэатр. маст. самадзейнасці Беларусі. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—2, 1983—85).
    Тв:. Народныя тэатры Беларусі. Мн., 1966; Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мн., 1972; Капыль. Мн., 1974 (разам з Б.К.Багдановіч); Якуб Колас і беларускі тэатр. Мн., 1975; Еўсцігней Міровіч. 2 выд. Мн., 1978; Дзіцячы тэатр БССР (1931—1941 гг.). Мн., 1983. А.А.Лабовіч.
    Да арт Пятровы
    Восіп Апанасавіч.
    ПЯТРбВІЧЫ, вёска ў Смалявіцкім рне Мінскай вобл., каля вадасх. Пятровіцкае, на р. Волма. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Смалявічы, 35 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Калодзішчы. 880 ж., 314 двароў (2001). Лясніцтва, дрэваапр. прадпрыемства. Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ПЯТРбВЫ, рас. спевакі; муж і жонка, Восіп Апанасавіч (15.11.1807, г. Кіраваград, Украіна — 11.3.1878), бас. У юнацтве спяваў у царк. хоры. 3 1826 выступаў у розных правінцыяльных трупах. 3 1830 у Пецярбургу. Спяваў на сцэнах Вялікага тра, Тэатрацырка. 3 1860 у Марыінскім тры. Адзін са стваральнікаў рас. рэаліст. опернай школы. Яго голас вылучаўся моцным гучаннем, шырынёй дыяпазону, багаццем фарбаў, што спрыяла стварэнню разнастайных вобразаў. Першы выканаўца партый Сусаніна і Руслана («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі, абедзве партыі прызначаны для П.), Мельніка («Русалка» А.Даргамыжскага), Івана Грознага («Пскавіцянка» М.РымскагаКорсакава), Варлаама («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага); выконваў партыі ў операх зах.еўрап. кампазітараў. Быў тонкім інтэрпрэтатарам рамансаў Глінкі, Даргамыжскага, Мусаргскага і інш. Ганна Якаўлеўна (14.2.1818, С.Пецярбург — 26.4.1901), кантральта. Вучылася ў Пецярбургскім тэатр. вучылішчы. Брала ўрокі ў Глінкі. У 1835—46 салістка Пецярбургскага опернага тра. Разам з мужам спрыяла станаўленню
    пятроў	167
    рэаліст. рас. опернага мастацтва. Валодала паўнагучным, аксамітным голасам, роўным ва ўсіх рэгістрах, і каларатурнай тэхнікай. Першая выканаўца партый Вані і Ратміра (оперы «Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» Глінкі).
    ПЯТРбГЛІФЫ, наскальныя м a л ю н к і , п і с а н і ц ы, гл. ў арт. Наскальнае мастацтва.
    ПЯТРОЎ Аляксей Зіноўевіч (28.10.1910, с. Кошкі Самарскай вобл., Расія — 9.5.1972), расійскі і ўкраінскі фізіктэарэтык. Акад. АН Украіны (1969). Скончыў Казанскі унт (1937), дзе і працаваў з 1943, з 1970 у Інце тэарэт. фізікі АН Украіны. Навук. працы па матэм. фізіцы, агульнай тэорыі адноснасці і тэорыі гравітацыі. Распрацаваў новыя метады вывучэння гравітацыйнай радыяцыі і
    А.З.Пятроў. Б.М.Пятроў.
    энергіі гравітацыйнага поля, мадэліравання палёў прыцягнення. Выявіў існаванне трох тыпаў палёў гравітацыі (тыпы П.). Выказаў ідэю апісання тэорыі прыцягнення А.Эйнштэйна ў тэрмінах плоскай прасторы. Ленінская прэмія 1972.
    Тв.: Пространства Эйнштейна. М., 1961; Новые методы в обшей теорнн относнтельностн. М., 1966.
    ПЯТРОЎ Андрэй Паўлавіч (н. 2.9.1930, С.Пецярбург), расійскі кампазітар, муз. і грамадскі дзеяч. Нар. арт. СССР (1980). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1954). У творчасці побач з сучаснай тэматыкай звяртаецца да гіст., легендарных і класічных сюжэтаў. У сімф. музыцы 1990х г. дамінуе рэлігійная тэматыка. Сярод твораў: оперы «Пётр Першы» (паст. 1975), «Маякоўскі пачынаецца» (паст. 1983); балеты «Станцыйны наглядчык» (паводле А.Пушкіна, паст. 1956), «Бераг надзеі» (паст. 1959), «Стварэнне свету» (паст. 1971; у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі ў 1976); вак.харэагр. сімф. «Пушкін» (паст. 1979); аперэты «Мы хочам танцаваць» («У рытме сэрца», паст. 1967), «Аб бедным гусары...» (паст. 1986); для арк.: сімф. паэма «Рада і Лойка» (паводле М.Горкага, 1954), сімф. цыкл «Песні нашых дзён» (1964), «Паэма памяці загінуўшых у гады блакады Ленінграда» (1966), сімф.фантазія «Майстар і Маргарыта» (паводле М.Булгакава, 1986), сімф. «Час Хрыста» (1995) і інш. Аўтар песень, музыкі да драм. спектакляў, кі
    нафільмаў (больш за 50); у т.л. «Я крочу па Маскве», «Сцеражыся аўтамабіля», «Службовы раман», «Жорсткі раманс», «Старыя клячы», тэлесерыял «Пецярбургскія тайны». Аўтар кніг «Дыялог пра кінамузыку» (1982, з Н. Калеснікавай), «Час. Музыка. Музыканты» (1987). Дзярж. прэміі СССР 1967, 1976.
    Літ.: Мархасев Л.С. А.Петров. Л., 1980; Кац Б.А. Простые нстнны кнномузыкн; Заметкн о музыке А.Петрова в фнльмах Г.Данелня н Э.Рязанова. Л., 1988.
    А.А.Карпілава.
    ПЯТРбЎ Барыс Мікалаевіч (11.3.1913, г. Смаленск, Расія — 23.8.1980), расійскі вучоны ў галіне механікі і аўтам. кіравання. Акад. AH СССР (1960, чл,кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1939). 3 1939 у Інце праблем кіравання, з 1963 акад.сакратар