• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    д — шматлістоўка. Ядавітыя. Дэкар. расліны. В.М.Прохараў. ПЯРЭСТУП, б р ы ё н і я (Bryonia), род кветкавых раслін сям. гарбузовых. Каля 10 відаў Пашыраны ў Міжземнамор’і, Зах. і Сярэдняй Азіі, на Каўказе.
    Пярэступ белы.
    6. Зак. 194.
    Пясец: 1 — белы (а — у зімовым футры; б — у летнім футры); 2 — блакітны.
    На Беларусі 2 віды П.: белы (В. alba) і двухдомны (В. dioica). Вырошчваюцца ў садах, агародах; часта дзічэюць.
    Шматгадовыя травы з клубнепадобнымі каранямі і пераважна лазячымі (да апоры прымацоўваюцца вусікамі) сцёбламі. Лісце 5лопасцевае або глыбокараздзельнае, часам суцэльнае. Кветкі аднаполыя, дыяметрам да 1,5 см, правільныя, зеленаватажоўтыя, у пазушных суквеццях. Плод — шарападобная ягада. П. белы і двухдомны — ядавітыя, карані выкарыстоўваюцца як лек. сродак. Інсектыцыдныя, фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны. В.М.Прохараў. ПЯСЁЦ (Alopex lagopus), млекакормячая жывёла сям. воўчых атр. драпежных. Пашыраны ў тундрах і лесатундрах арктычнага ўзбярэжжа і на астравах, трапляецца ў Сібіры да воз. Байкал, на Д. Усходзе да р. Амур. У ледавіковы перыяд быў пашыраны на тэр. Рускай раўніны (рэшткі знойдзены нават у Крыме). 2 формы: П. белы (футра летам шараватабурае, зімою белае) і блакітны ( і летам, і зімою дымчаташэры). На Беларусі выкапнёвы від; рэшткі выяўлены на палеалітычных стаянках Бердыж Чачэрскага, Юравічы Калінкавіцкага рнаў Гомельскай вобл. і каля г. Смаргонь Гродзенскай вобл.
    Даўж. цела 75 см, хваста 52 см, маса да 11 кг. Усёедныя, асн. корм — грызуны. Манагамы, часам палігамы. Нараджаюць 7—10, зрэдку да 25 шчанят. Каштоўны пушны звер, аб’ект зверагадоўлі. Э.Р.Самусенка. ПЯСІЦКІ Сцяпан Сцяпанавіч (н. 21.8.1949, в. Аляксейкі Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне
    матэрыялазнаўства. Др тэхн. н. (1992), праф. (2000). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1971). 3 1971 у Інце механікі металапалімерных сістэм Hau. АН Беларусі (з 1992 г. заг. лабараторыі). Навук. працы па тэхналогіі і матэрыялазнаўстве палімераў і кампазітаў. Распрацаваў тэхналогію атрымання новых кампазітных матэрыялаў на аснове палімераў, якія знайшлі выкарыстанне ў машынабудаванні. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1975.
    Тв.: Точные пластмассовые деталн н технологнн мх получення. Мн., 1992 (у сааўт.); К оценке влняння моднфвкаторов на межфазные взанмодействня в полнмерных смесях // Весці АН Беларусі. Сер. хім. навук. 1992. №1. ПЯСЁЦКІЯ, дзяржаўныя дзеячы, шляхецкі род у Рэчы Паспалітай герба «Яніна» (некат. прадстаўнікі роду карысталіся гербам «Забава»). Найб. вядомыя:
    Якуб (? —крас. 1587), падкаморы і канюшы каронны ў 1564—74. Канюшы дворны ВКД у 1565—87 (з перапынкам), староста геранёнскі, трабскі, ліпнішскі, дзевянішскі. Г е р а н і м (?—1630), сын Якуба пісар польны ВКЛ з 1611. Пасол на сеймы 1607 і 1628. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29, у перагаворах пры заключэнні перамір’я 1618, у вайне з туркамі 1621. П ё т р, сын Якуба, староста больніцкі, падваявода віленскі ў 1621. А н д р э й, сын Якуба, стольнік брэсцкі ў 1632. П а в е л, сын Якуба, падсудак навагрудскі, падваявода ў 1633. Геранім (? — каля 1690), сын Паўла, падсудак слонімскі з 1650, падкаморы з 1661, маршалак з 1672. Шматразовы пасол на сеймы. У 1670— 78 віцэадміністратар Гродзенскай эканоміі. У.М.ВяроўкінШэлюта. ПЯСІНА, рака ў Таймырскай (ДаўганаНенецкай) аўт. акрузе Расіі. Даўж. 818 км. пл. басейна 182 тыс. км2. Выцякае з воз. Пясіна, цячэ па Паўн.Сібірскай нізіне, у нізоўях прарываецца цераз горы Быранга. Упадае ў Пясінскі зал. Карскага м., утварае эстуарый. Гал. прытокі: Дудыпта (справа), Агапа (злева). Сярэдні расход у ніжнім цячэнні каля 2,6 тыс. м3/с. Ледастаў ад канца вер. — пач. кастр. да чэрвеня. Рыбалоўства. Суднаходная.
    ПЯСКОЎ Васіль Міхайлавіч (н. 14.3.1930, с. Арлова Новаусманскага рна Варонежскай вобл., Расія), рускі шсьменнік, журналіст. 3 1953 на журналісцкай працы. Уражанні ад паездак у кнігах нарысаў «Нататкі фотарэпарцёра» (1960), «Крокі па pace» (1963; Ленінская прэмія 1964), «Белыя сны» (1965), «Падарожжа з маладым месяцам» (1969), «Па дарогах Амерыкі» (1973, з Б. Стрэльнікавым), «Прасёлкі» (1988) і інш. Кнігадакумент. нарысаў «Чакайце нас, зоркі!» (1963; з М.Рабровым) пра лётчыкаўкасманаўтаў В.Церашкову і В.Быкоўскага. Пра сям’ю пустэльнікаўстараве
    162 пясок
    раў дакумент. аповесць «Таежны тупік» (1990). Аўтар кн. «Вайна і людзі» (1970). Самабытна піша пра прыроду (цыклы нарысаў «Акно ў прыроду», «Прасёлкі»), выступае ў яе абарону. Многія кнігі П. праілюстраваны яго фотаработамі.
    Тв.: Дорогн н тропы. М., 1976; Аляска больше, чем вы думаете. М., 1994; Странстввя. М., 1999.
    ПЯСОК, дробнаабломкавая рыхлая асадкавая горная парода. Складаецца з абкатаных і вуглаватых зерняў (пясчынак) розных мінералаў, абломкаў горных парод, шкілетаў арганізмаў. Існуе шмат класіфікацый П., найчасцей карыстаюцца геалагічнай, дзе паводле пераважных памераў зерняў П. падзяляецца на тонказярністы (0,05 —0,1 мм), дробназярністы (0,1 —0,25 мм), сярэднезярністы (0,25 — 0,5 мм), буйназярністы (0,5 — 1 мм). У інжынернагеал. класіфікацыі вылучаецца грубазярністы П. (1—2 мм). У горнай справе П. вызначаецца памерам часйінак да 5 мм. П. змяшанай зярністасці прыблізна ў роўнай колькасці наз. розназярністым. У саставе П. — кварц (больш за 50 %), палявы шпат, слюда, глаўканіт, вулкан. шкло; як дамешкі — ільменіт, магнетыт, рагавая падманка, цыркон, рутыл, гранат, турмалін і інш. Паводле мінер. саставу вылучаюць монамінер. П. (пераважна 1 мінерал, напр., кварцавыя), алігаміктавыя П. (1 мінерал і некалькі падпарадкаваных яму, напр., кварцавапалявашпатавыя), паліміктавыя П. (з розных мінералаў). Паверхня зерняў часам укрыта плеўкай з гідраксідаў жалеза, гліністага або карбанатнага рэчыва; сцэментаваныя такім матэрыялам П. ўтвараюць пясчанікі. Выкарыстоўваюцца П. ў шкляной, керамічнай прамсці, будве, вытвcui дынасавай йэглы, ліцейных форм. Змяшчаюць россыпныя радовішчы карысных выкапняў, падземныя воды. На Беларусі П. рознага ўзросту (ад дакембрыю да антрапагену ўключна), звязаны з адкладамі марскога, алювіяльнага, азёрнага, водналедавіковага, эолавага і інш. паходжання. Складаюйь 39% аб’ёму антрапагенавых адкладаў, на паверхні займаюць 45% плошчы рэспублікі, дзе ўгвараюць пясчаныя глебы. Гл. таксама Неметалічныя карысныя выкапні, Абломкавыя горныя пароды, Псаміты. Р.Р.Паўлавец.
    ПЯСОЧНАЕ. вёска ў СлабадаКучынскім с/с Капыльскага рна Мінскай вобл. на левым беразе р. Нёман. Цэнтр саўгаса. За 26 км на Пн ад г. Капыль, 93 км ад Мінска, 37 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 620 ж., 269 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    Вядома з 16 ст. як мястэчка Капыльскага княства ВКЛ, уласнасць Алелькавічаў, з 17 ст. — Радзівілаў. Паводле прывілея Жыгімонта II Аўгуста Алелькавічам мяшчане П. карысталіся правам «людзей вольных». 3 1791 у Случарэцкім пав. Навагрудскага ваяв.,
    з 1793 у Рас. імперыі ў Магільнянскай вол. Ігуменскага пав. Мінскай губ. У 1849 мела паромную пераправу, прыстань, 2 млыны, склады для лесаматэрыялаў, існаваў выраб лёгкіх суднаў («шугалеяў»). У пач. 20 ст. ў Цялядавіцкай вол. Слуцкага пав. 3 1924 BecKa, да 1963 йэнтр сельсавета Капыльскага рна.
    В.М.Удальцоў.
    ПЯСбчНАЕ вбЗЕРА. У Чэрвеньскім рне Мінскай вобл., у бас. р. Бярэзіна, за 30 км на ПнУ ад г. Чэрвень. Пл. 0,24 км2, даўж. 700 м, найб. шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 1,86 км. Схілы катлавіны невыразныя, на Пд выш. да 10 м, пад лесам. Берагі забалочаныя, на Пд пясчаныя. Бяссцёкавае.
    пясбчнікі (Calidris), род птушак сям. бакасавых атр. сеўцападобных. 14 відаў. Пашыраны на Пн Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. Гняздуюць пераважна ў
    Пясочнікі: 1 — белахвосты; 2 — пясчанка; 3 — кулікверабей; 4 — марскі.
    тундры, на зімоўку мігрыруюць. На Беларусі зрэдку гняздуе 1 від — чорнаваллёвік', на пралётах трапляюцца 5 відаў: кулікверабей, чырвонаваллёвік, П. марскі (С. maritima), П. бслахвосты (С. temminckii) і пясчанка (С. alba).
    Даўж. да 25 см, маса да 205 г. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба прамая ці крыху сагнутая ўніз, ногі доўгія, хвост кароткі. Апярэнне зверху цёмнае, стракатае, знізу пераважна белае. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Нясуць 3—5 (звычайна 4) яец.
    Э.Р.Самусенка.
    ПЯСбЧНЫ ГАДЗІННІК, найпрасцейшая прылада для вымярэння часу. 2 лейкападобныя пасудзіны (ui цэлая сістэма) злучаны вузкай гарлавінай; адна часткова запоўнена пяском. Прамежак часу, за які пясок праз гарлавіну перасыпаеййа з адной пасудзіны ў другую, можа складаць ад некалькіх гадзін да некалькіх секунд. Гл. таксама Гадзіннік.
    «ПЯСГ», Польская народная парт ы я « П я с т » (PSL «Hast»; Polskie Stronnictwo Ludowe «Piast»), палітычная napтыя ў Польшчы ў 1913—31. Узнікла ў снеж. 1913 у выніку расколу галіцыйскай Польскай нар. партыі (ПСЛ). Ініцыятар стварэння — грутіоўка, што ўтварылася вакол штотыднёвіка «Piast» («Пяст»; 1913). Кіраўнік — В.Вітас (прэм’ерміністр у 1920—21, 1923, 1926). Прадстаўляла памяркоўную ч.
    сял. руху. На выбарах 1919 у сейм «П.» атрымаў 42 месцы і ў далейшым займаў пазійыю паліт. цэнтра, якая паступова схілялася ўправа. Выступаў у абарону дэмакратыі і прыватнай уласнасці, за умацаванне падкантрольнай парламенту выканаўчай улады. Агр. палітыка Польшчы (законы пра асаднікаў і асадніцтва, прыватную парцэляцыю зямлі, польскую каланізацыю ўсх. зямель і інш.) праводзілася па ініцыятыве або з удзелам «П», які ў 1923 заключыў пагадненне аб узгодненай палітыцы з нацыяналдэмакр. партыяй. 3 1926 у апазіцыі да санацыйнага рэжыму. У 1931 ПСЛ «П.» уз’яднаўся з ПСЛ «Вызволенне» і Стронніцтвам хлопскім, стварыўшы Стронніцтва людовэ (Народную партыю).
    Літ.: Borkowski J. Ludowcy w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1987. А.А.Цітова.
    ПЯСТЫ (Piastowie), польская княжацкая і каралеўская дынастыя. Названа ў гонар легендарнага родапачынальніка селяніна Пяста. Першы гістарычна вядомы польскі князь дынастыі П. Мешка I (960—992), нашчадкі якога займалі польскі трон. Пасля смерці Баляслава III Крывавустага (1138) дынастыя падзялілася на некалькі княжацкіх ліній. Ад Уладзіслава II пачалася сілезская лінія (згасла ў 1675), ад Мешкі III Старога — велікапольская (згасла ў 1296), ад Казіміра II Справядлівага — малапольская (згасла ў 1279), мазавецкая (згасла ў 1526) і куяўская (згасла ў 1388). У аб’яднаным Польскім каралеўстве трон заняла лінія к