• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    н) П. — Кой [234—286], да часу кіравання якога адносяцца першыя юрыд. ўстанаўленні дзяржавы, пашырэнне будызму, які ў 384 быў абвешчаны дзярж. рэлігіяй. 3 канца 4 ст. вяла войны з Кагуро, з 5 — з Сіла, у выніку чаго страціла значную ч. сваёй тэрыторыі і вымушана была перанесці сталіцу ў 475 з Хансона (цяпер Кванджу) ва Унчхон (цяпер Канджу), а ў 538 — у Сабуры (цяпер Пуё). У 660 разгромлена аб’яднаным войскам Сіла і кіт. імперыі Тан. 3 канца 7 ст. тэр. П. ўвайшла ў склад аб’яднанай дзяржавы Сіла.
    ПЭН, П е й н (Paine) Томас (29.1.1737, г. Тэтфард, Вялікабрытанія —8.6.1809), грамадскі і паліт. дзеяч ЗША і Вялікабрытаніі; асветнік радыкальнага кірунку.
    3 1774 у Паўн. Амерыцы. У памфлеце «Здаровы сэнс» (1776) заклікаў англ. калоніі абвясціць сваю незалежнасць. Разам з Т .Джэферсанам выступаў за адмену рабства. Удзельнік вайны за незалежнасць у Паўночнаіі Амерыцы 1775—83. У 1777—79 П. — сакратар Кта кангрэса па замежных справах. Аўтар трактата «Правы чалавека» (1791—92), скіраванага ў абарону франц. рэвалюцыі, пасля яго забароны эмігрыраваў у Францыю; абраны чл. Канвента. У 1792—94 зняволены якабінцамі. У працы «Век розуму» (1794) выступіў як прыхільнік радыкальнага дэізму. У 1802 вярнуўся ў ЗША. Погляды П. зрабілі ўплыў на чартысцкі рух (гл. Чартызм) у Вялікабрытаніі.
    ПЭН, Пен (Penn) Уільям (14.10.1644, Лондан — 30.7.1718), англійскі паліт. дзеяч, заснавальнік англ. калоніі Пенсільванія. Вучыўся ў Оксфардзе, дзе далучыўся да квакераў. За пропаведзі квакерскага вучэння зняволены ў Таўэры, дзе ў 1669 напісаў праграмны твор «Ні крыжа, ні кароны». У 1676 заснаваў у зах. ч. англ. калоніі НьюДжэрсі пасяленне для квакераў і інш. эмігрантаў з Англіі, якіх праследавалі за рэліг. вераванні. У 1681 атрымаў ад англ. караля Карла II Сцюарта хартыю на права валодання значнай тэр. на 3 ад р. Дэлавэр. На гэтых землях, названых Пенсільваніяй, увёў рэліг. цярпімасць і прыязныя адносіны з індзейцамі. У 1682 заснаваў г. Філадэльфія. 3 1684 жыў у Англіі.
    Ю.Пэн. Аўтапартрэт. 1922.
    ПЭН Юдаль (Іегуда) Моўшавіч (5.6.1854, г. Зарасай Уценскага пав., Літва — 28.2.1937), бел. жывапісец, педагог. Скончыў Пецярбургскую AM (1885). У 1886 — 91 працаваў у г. Дзвінск
    (цяпер г. Даўгаўпілс, Латвія), Рызе, Крэйцбургу (цяпер г. Екабпілс, Латвія). 3 1891 жыў у Віцебску. У 1897 стварыў Віцебскую школумайстэрню Ю.Пэна, у 1918—23 кіраваў майстэрняй ў Віцебскім нар. маст. вучылішчы. Працаваў пераважна ў жанры кампазіцыйнага партрэта, а таксама пейзажа, тэматычнай карціны. У творчасці развіваў традыцыі перасоўнікаў. У шэрагу работ звяртаўся да адлюстравання гар. побыту: «Вуліца ў Віцебску», «Старая з пісьмом» (1903); «Гадзіншчык», «Стары кравец», «Яўрэйскі рабін», «Апошняя субота» і інш.); сац. тэматыкі: «Стары салдат» (1902), «Жабрак», «Пасля забастоўкі» (1905), «У турме» (1920я г.). Высокім майстэрствам выканання вылучаюцца партрэтытыпы: «Шавецкамсамолец» (1925), «Сват» (1926), «Швачка», «Партрэт стогадовага селяніна» (абодва 1927), «Пекар» (1928), партрэты мастакоў М.Шагала, Л. Шульмана, «Аўтапартрэт у саламяным капелюшы», «Партрэт брата», «Аўтапартрэт» (1922), «Аўтапартрэт з пэндзлем», «Дама ў аксамітавай сукенцы» і інш. У 1939—41 у Віцебску існавала карцінная галерэя твораў П. (каля 800 работ).
    Літ.: Д р о б о в Л.Н. Жнвопнсь Белоруссня XIX — начала XX в. Мн., 1974; Каз о в с к н й Г. Художннкн Внтебска: йегуда Пэн н его ученнкв: Пер. с англ. М., 1994; Рывкнн М., Шульман А. Запомнвте его вмя: Юдель (Юрнй) Пэн (1854—1937): Художннк н педагог. Внтебск, 1994; Л н с о в А. йз всторвн ввтебской картмнной галерен нменв Ю.М.Пэна // Шагаловскнй сборннк: Матермалы I—V Шагаловсквх дней в Внтебске (1991—1995). Внтебск, 1996. Матэрыялы да выстаўкі твораў Ю.М.Пэна. Мн., 1993.
    А.Г.Лісаў. П^НДЗАЛЬ. асноўны інструмент у жывапісе, выкарыстоўваецца таксама ў графіцы і каліграфіі. Вырабляецца з абястлушчанага і загартаванага воласа або поўсці жывёл, часам сінтэт. валокнаў. Адрозніваюцца паводле матэрыялу — йвёрдыя (шчацінныя) і мяккія (каланковыя, вавёркавыя, барсуковыя, тхаровыя і інш.); формы — плоскія і круглыя, завостраныя і тупыя. У гравюры выкарыстоўваюцца шкляныя і драцяныя П. Пад словам «П.» разумеюць таксама характар або спосаб выканання жывапісных твораў (напр., сухі П. — работа цвёрдымі П., слаба насычанымі алейнымі фарбамі на незагрунтаваным палатне).
    ПЭН ДЭХУАЙ (24.10.1898, в. Шысян, прав. Хунань, Кітай — 29.11.1974), кітайскі ваенны і дзярж. дзеяч. Маршал КНР (1955). Герой КНДР. Скончыў афіцэрскія курсы (1923). 3 1916 на ваен. службе. Удзельнік рэвалюцыі 1925—28 у Кітаі. Летам 1928 узначаліў паўстанне гаміньданаўскіх войск у прав. Хунань, стварыў 5ы корпус Чырв. Арміі Кітая. Удзельнік Паўн.Зах. паходу 1934—36. У час нацыянальнавызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 нам. каманд. 8й арміяй, адзін з ініцыятараў «бітвы ста палкоў». У час трэцяй гррмадзянскай
    пядзя 155
    вайны 1946—49 камандаваў арміямі. Каманд. кіт. войскамі ў Карэйскай вайне 1950—53. 3 1954 міністр абароны, нам. старшыні Дзяржсавета КНР, чл. Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая. Быў прыхільнікам умацавання дружбы з СССР. У 1959 на 8м (Лушаньскім) пленуме ЦК Кампартыі выступіў супраць авантурыстычнага курсу Мао Цзэдуна на «вялікі скачок», за што адхілены ад усіх пасад. У 2й пал. 1960х г. рэпрэсіраваны ў ходзе «культурнай рэвалюцыі» і быў ’} пакалечаны хунвэйбінамі. Памёр у зня
    воленні. У 1978 рэабілітаваны.
    7в.: Рус.пер. — Мемуары маршала. М„ 1988.	Ю.В.Бажэнаў.
    ПЭНХЎЛЕДАО. Пескадорскія а с т р а в ы, архіпелаг з 64 скалістых астравоў у Тайваньскім праліве. Тэр. Кітая. Пл. 127 км2. Нас. 90,1 тыс. чал. (1996). Пераважаюць плоскія базальтавыя плато (выш. да 48 м), берагі моцна расчлянёныя. Мусонны трапічны клімат, ападкаў больш за 1000 мм за год, макс. летам. Восенню частыя тайфуны. Рыбалоўства; вырошчванне батату, пасевы рысу, арахісу, маісу, проса.
    ПЮВІ ДЭ ІПАВАН (Puvis de Chavannes) П’ер (14.12.1824, r. Ліён, Францыя —24.10.1898), французскі жывапісец. Вучыўся ў Парыжы ў А. Шэфера і Т.Куцюра. Зазнаў уплывы Ж.А.Энгра, Т.Шасерыо, італьян. Ранняга Адраджэння. Распрацаваў своаеасаблівы варыянт сімвалізму, заснаваны на сінтэзе маст. прыёмаў Ранняга Адраджэння і
    П.Пюві дэ Шаван. Свяшчэнны гай. 1884.
    класіцызму. Работам характэрны ўрачысты лінейны рытм, абагульненыя, умоўна трактаваныя фігуры, аб’яднаныя ў статычныя ўраўнаважаныя групы, тонка стылізаваныя пейзажныя фоны, што нагадваюнь ідылічныя ўяўленні пра «залаты век» чалавецтва. Колеравая гама пабудавана на спалучэнні прыглушаных жамчужных тонаў. Сярод твораў: манум. пано «Мір», «Вайна», «Праца», «Адпачынак» (усе 1861—63), «Свяшчэнны гай» (1884), размалёўкі «Жыццё Святой Жэнеўевы» ў Пантэоне (1874—98), «Навукі і Мастацтвы» ў Сарбоне (1887—89) у Парыжы і інш.
    Я.Ф.Шунейка.
    П’ібДЖЭТСАЎНД (Puget Sound), заліў Ціхага ак. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі (ЗША). Даўж. 126 км, шыр. каля ўвахода 60 км, глыб. да 245 м. Шмат астравоў, зручных бухтаў. 3 боку акіяна ўваход у заліў прыкрыты ввам Ванкувер. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 4,3 м). Найб. парты — Сіэтл, Такома.
    ПЮЖ5 (Puget) П’ер (хрышчаны 16.10.1620, г. Марсель, Францыя — 2.12.1694), французскі скульптар, жывапісец і архітэктар; прадстаўнік барока. Вучыўся скульптуры ў Ж.Рамана. У 1640—43 жыў у Італіі, дзе займаўся пераважна жывапісам пад кіраўніцтвам П’етра да Картоны. Працаваў у Тулоне, Марселі, Парыжы, Генуі. Скульпт. творы вызначаліся яснасцю кампазіцыі, экспрэсіўнасцю вобразаў, пераканаўчасцю перадачы фізічнага напружання і пакут: 2 паўфігуры атлантаў, якія падтрымліваюць балкон ратушы ў Тулоне (1656—57), «Гальскі Геркулес» (1660— 61), «Св. Себасцьян» у царкве СантаМарыя ды Карыньяна ў Генуі (каля 1661—67), «Мілон Кратонскі» (1672— 82), «Аляксандр Македонскі і Дыяген» (1681—92), «Персей і Андрамеда» (1683—84), «Чума ў Мілане» (1692—94) і інш. Жывапісу ўласцівы энергічны каларыт: «Хрыстос Выратавальнік свету» (1665) і інш. Аўтар арх. праекта перабудовы Марселя (1660я г., не ажыццёўлены).
    П’ЮРА (Piura), горад на ПнЗ Перу, на р. П’юра. Адм. ц. дэпартамента П’юра. Засн. ў 1532 Ф. Пісара. Каля 400 тыс. ж. (2000). Знаходзіцца на Панамер. шашы, чыгункай і аўтадарогамі злучаны з партамі на ўзбярэжжы Ціхага ак. Аэрапорт. Гандл. цэнтр. раёна баваўнаводства. Прамсйь: бавоўнаачышчальная, харчасмакавая, тэкст., хімічная. Унт.
    ПЯВбЗЕРА, П я ў в о з е р а. На Пн Карэліі, у Расійскай Федэрацыі. Пл. 659 км2, глыб. да 49 м. Шмат астравоў (больш за 30) і заліваў. Замярзае ў ліст., крыгалом у красавіку. Рыбалоўства. Суднаходства. 3 1962—66 —ч. Кумскага вадасховішча.
    ПЯГАНКІ (Tadoma), род птушак сям. качыных. 7 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Афрыцы. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у стэпавых, паўпустынных і пустынных ландшафтах па берагах азёр. Гняздуюцца ў норах, расколінах скал, пакінутых пабудовах, часам у кустоўі. На Беларусі адзначаны агар і П. звычайная (Т. tadoma) — вельмі рэдкі гняздуючы і зімуючы від. П. хахлатая (Т. cristata) у Чырв. кнізе МСАП.
    Пяганка звычайная: 1 — самка; 2 — самец.
    Даўж. да 60 см, маса да 1,65 кг. Афарбоўка пярэстая (рус. «пегая» — адсюль назва): спалучэнне белага, чорнага і рыжага колераў. Кормяцца пераважна расліннасцю, дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Нясуць да 12 (зрэдку да 18) яец. Аб’екты палявання.
    ПЯДЗЕНІКІ (Geometridae), сямейства лускакрылых. Каля 15 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найб. у трапічных і шыракалістых лясах. Пераважна змрокавыя і начныя матылі. На Беларусі больш за 12 родаў, каля 300 відаў. Найб. трапляюцца П.: асенні (Oporinia autumnata), зімовы (Operophtera brumata), хваёвы (Bulapus piniarius), чубаты (Colotois pennaria), яловы вуглакрылы (Semiothisa liturata) i інш. Некат. віды — шкоднікі лесу і с.г. раслін.
    Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка разнастайная. Вусені шараватыя або зеленаватыя, нагадваюць сучкі, галінкі, сцяблінкі (яскравы прыклад мімікрыі). маюць звычайна 2 пары брушных ног. Пры перамяшчэнні дугападобна выгінаюць цела ўверх — рухаюцца «пядзямі» (адсюль назва). Кормяцца лісцем, бутонамі, кветкамі, пупышкамі раслін; многія ___ паліфагі; ёсць драпежнікі.
    Літ:. Мержеевская О.Н., Л н т в н нова А.Н., М о л ч а н о в a Р.В. Чешуекрылые (Lepidoptera) Белорусснн: Кат. Мн., 1976; Жязнь жнвотных. Т. 3. 2 нзд. М’ 1984.	С.Л.Максімава.
    ПЯДЗЯ, _ старажытная адзінка (мера) даужыні ў Беларусі