• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    апамагаў у выданні яго кнігі «Усходняе Палессе: Этнаграфічныя матэрыялы...» (1928), узбагаціў яе сваімі этнагр. і фальклорнымі матэрыяламі.
    Літ.: В а с і л е в і ч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991. У.А.Васілевіч. ПЯТЛЙРА Сымон Васілевіч (17.5.1879, г. Палтава, Украіна — 26.5.1926), украінскі паліт., ваен. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў духоўнай семінарыі, адкуль выключаны за ўдзел у нац.вызв. руху. Эмігрыраваў у г. Львоў (тады ў АўстраВенгрыі). 3 1900 чл. Рэв. укр. партыі, потым Укр. с.д. рабочай партыі. Пасля вяртання ў Рас. імперыю з 1904 працаваў у Кіеве (укр. газ. «Громадська думка» і «Рада», з 1906 рэдактар газ. «Слово»). У 1907 зза праследаванняў паліцыі пераехаў у Пецярбург, потым у Маскву, дзе ўдзельнічаў ва ўкр. гуртках «Кабзар» і «Грамада». 3 1912 рэдактар газ. «Украінська жнзнь». 3 1914 у арміі, з 1915 старшыня Гал. кантрольнай камісіі Усерас. земскага саюза па Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 кіраўнік Укр. франтавога кта; чл., старшыня Усеўкр. вайсковага кта пры Цэнтральнай радзе, потым сакратар (міністр) Ген. сакрата
    рыята Цэнтр. рады па ваен. справах. У час гетманшчыны старшыня Кіеўскага губ. земства і Усеўкр. саюза земстваў. 3 14.11.1918 чл. Украінскай дырэкторыі ўрада і гал. атаман войск Укр. нар. рэспублікі, з 10.11.1919 —старшыня ўрада. Пасля разгрому войск Дырэкторыі войскамі КА.Дзянікіна і Чырв. Арміяй уступіў у саюз з Польшчай. Летам 1920 эмігрыраваў, з 1924 жыў у Парыжы, дзе забіты Ш. Шварцбардам, які помсціў яму за яўр. пагромы на Украіне.
    ПЯТНАЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б. Адбыўся 16—22.1.1934 у Мінску. Прысутнічалі 456 дэлегатаў з рашаючым і 271 з дарадчым голасам ад 65 119 чл. і канд. у чл. партыі [разам з вайск. аргцыямі; 37 909 чл. і канд. у чл. КП(б)Б]. Парадак дня: справаздачы ЦК КП(б)Б (М.Ф.Гікала), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (І.Ф.Кудзелька), ЦК ККП(б)Б (І.А.Лычоў); даклады аб 15годдзі ўтварэння КП(б)Б і БССР (В.Ф.Шаранговіч), аб калгасным і саўгасным будаўніцтве (М.М.Галадзед); выбары кіруючых органаў партыі і дэлегатаў на XVII з’езд ВКП(б). З’езд прааналізаваў вынікі 1й пяцігодкі, вызначыў задачы і кірункі дзейнасці КП(б)Б у 2й пяцігодцы, разгледзеў праблемы індустрыялізацыі рэспублікі, далейшай перабудовы сельскай гаспадаркі і інш. З’езд падвёў вынікі чысткі партыі: за 1933 з КП(б)Б выключана 9769 чл. і канд. у чл. партыі (18,4%), пераведзена з чл. у канд. 4266 чал. і з канд. у спачуваючыя 3108 чал. З’езд ухваліў дзейнасць ЦК КП(б)Б, прызнаў яго паліт. лінію правільнай, арганізац. работу здавальняючай; ухваліў тэзісы ЦК ВКП(б) да XVII з’езда партыі па 2му пяцігадоваму плану развіцця нар. гаспадаркі СССР. Даў ацэнку праведзенаму ачышчэнню Наркамзема, Наркамасветы, АН БССР, БДУ, інш. дзярж., навук. і асв. устаноў ад нацыяналіст. элементаў, выхадцаў з дробнабурж. партый, трацкістаў, правых і інш.; калгасаў і саўгасаў — ад антысав. контррэв. элементаў. З’езд прыняў зварот да працоўных рэспублікі і байцоў БВА, у якім заклікаў цясней згуртавацца вакол КП(б)Б, памножыць намаганні ў барацьбе за перамогу сацыялізму, супраць здраднікаў пралетарскай рэвалюцыі — трацкістаў, правых апартуністаў, контррэв. бел. нацдэмаў. Выбраў ЦК КП(б)Б са 103 чл. і 43 канд. у чл., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 11 чл., 38 дэлегатаў на XVII з’езд ВКП(б).
    Літ.: Резолюцнн XV сьезда КП(б)Б. Мн., 1934; Гікала М.Ф. Адчотны даклад XV з’езду аб рабоце ЦК КП(б)Б. Мн., 1934.
    Р.П.Платопаў.
    ПЯТНІЦКІ Мітрафан Яфімавіч (3.7.1864, с. Аляксандраўка Варонежскай вобл., Расія — 21.1.1927), рускі збіральнік і выканаўца нар. песень. Засл. арт. Рэспублікі (1925). Вучыўся ў духоўным вучылішчы ў Варонежы, браў урокі спеваў у Л.Абразцова, К.Эверардзі. 3 1903 чл. Муз.этнагр. камісіі пры Маскоўскім тве аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Выконваў рус. нар. песні ў канцэртах камісіі. Вёў навук.этнагр.
    ПЯТРО 165
    работу. Запісваў песні з голасу і пры дапамозе фанографа (каля 400 песень пераважна варонежскіх; часткова апубл. ў 1904 і 1914). У 1910 стварыў хор з нар. спевакоў Варонежскай і Разанскай губ. (з 1927 хор яго імя, гл. Рускі народны хор імя М.Я.Пятніцкага). У 1921—25 выкладаў спевы ў студыі МХТ. Сабраў вял. калекцыю нар. інструментаў і касцюмаў.
    Літ.: Ка з ь м н н П.М. Страннцы нз жнзнн М.Е.Пятннцкого. М., 1961.
    ПЯТбСІН Іосіф Сцяпанавіч (9.9.1882, Бабруйскі павет, цяпер Магілёўская вобл. — 1938), бел. матэматык. Праф. (1932). Скончыў Маскоўскі унт (1906). 3 1906 выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навуч. установах Літвы і Расіі. 3 1921 у БДУ (з 1922 нам. дэкана, у 1924—31 заг. фіз.матэм. аддзялення пед. фта), адначасова у 1931—38 у Бел. энергет. інце, у 1933 у БПІ. Навук. працы па аперацыйным злічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях. Чл. матэм. секцыі Гал. тэрміналагічнай камісіі Інта бел. культуры. Рэпрэсіраваны ў 1938, рэабілітаваны пасмяротна.
    Літ.: Г у с а к Г.М., Г у с а к А.А. Н.С.Пятоснн // Вестн. БГУ. Cep. 1. 1982. №1.
    А.А.Гусак.
    ПЯТРА ВЯЛІКАГА ЗАЛІЎ, заліў у Японскім м., каля берагоў Прыморскага краю, Расія. Даўж. 80 км, шыр. на Пд каля 200 км, глыб. менш за 200 м. Берагі парэзаныя, утвараюць залівы: Амурскі, Усурыйскі, Пасьета, Стрэлак, Усход, Находка, Амерыка. Зімой укрыты лёдам. На беразе Амурскага зал. — г. Уладзівасток, у зал. Амерыка — порт Находка. Далёкаўсходні марскі запаведнік.
    ПЯТРА ДЗЯЛЯНА ПАЎСТАННЕ, паўстанне супрайь візант. панавання на тэр. гіст. Македоніі і прылеглых зямель Балканскага пва ў 1040—41. Непасрэдная падстава — узмацненне падатковага цяжару. Гал. кіраўнік — Пётр Дзялян, які назваў сябе ўнукам цара Зах.Балг. царства (заваявана Візантыяй у 1018) Самуіла і быў абвешчаны царом. Захапіўшы гарады Бялград, Ніш і Скопле, Пётр падначаліў сабе атрады паўстанцаў у Албаніі. Візант. імператар Міхаіл VI скарыстаў міжусобную барацьбу сярод паўстанцаў (сын балг. цара Івана Уладзіслава Алусіян асляпіў Пятра і ўцёк да візантыйцаў) і ў 1041 задушыў паўстанне.
    ПЯТРА ПЕРШАГА ХРЫБЕТ У Зах Паміры, у Таджыкістане, паміж рэкамі Сурхоб і Абіхінгоў (бас. р. Амудар’я). Даўж. 200 км. Выш. да 6785 м (пік Масква). Складзены гал. ч. з пясчанікаў і кангламератаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ва ўсх. ч. шмат буйных ледавікоў (Сагран, Гандо і інш.). На ніжніх схілах зах. ч. хрыбта — участкі арэхавых і кляновых лясоў змяняюцца рэдкалессем, высакатраўем, высакагорнымі лугамі.
    ПЯТРАЕУ Аляксандр Акімавіч (22.11.1925, в. Галакціёнава Краснаярскага краю.
    Расія — 30.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1944. Механіквадзіцель танка Т34 ст. сяржант П. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні г. Барысаў: экіпаж танка ў складзе камандзіра П.М.Ржа, радыста ЬА.Данілава і П. прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадз вёў бой, разграміў ням. камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі, вызваліў 200 ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве пастаўлены помнік экіпажу.
    ПЯТРАЕЎЯўген Пятровіч (н. 11.11.1931, г. Алматы, Казахстан), бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі і радыяхіміі. Др хім. н. (1974), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі унт (1954). 3 1954 у Радыевым інце (г. Ленінград). У 1968—95 у БДУ (заг. кафедры, адначасова ў 1981—85 прарэктар, з 1986 заг. лабараторыі радыяхіміі). Навук. працы па радыяцыйнай хіміі арган. злучэнняў, геахіміі радыеактыўных элементаў, радыеэкалогіі, у т.л. па праблемах наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Распрацаваў метад вызначэння канцэнтрацыі «гарачых» часціц (дробнадысперснага ядз. паліва) у лёгкіх чалавека і ўстанавіў яе карэляцыю з забруджанасцю тэрыторыі плутоніем.
    Тв:. Радяацноннохнмаческая очастка сточных вод а выбросных газов. Мн., 1985 (разам з В.І.Уласавай, І.А.Савушкіным); Раднацнонная хмммя бнфункцнональных органнческнх соеднненмй. Мн., 1986 (разам з А.І.Шадырам).
    ПЯТРАНАЎСАКАЛбЎ Ігар Васілевіч (18.6.1907, с. Вял. Якшань Ніжагародскай вобл., Расія — 19.5.1996), расійскі фізікахімік. Акад. Pac. АН (1966, чл.кар. 1953). Герой Сац. Працы (1971). Скончьіў Маскоўскі унт (1930). 3 1929 у Фіз.хім. інue імя Л.Я.Карпава, адначасова (з 1947) праф. Маскоўскага хімікатэхнал. інта, гал. рэдактар час. «Хнммя м жмзнь» (з 1964). Навук. працы па фізікахіміі аэрадысперсных сістэм. Распрацаваў метады даследавання аэразоляў (1933—39), даследаваў законы іх фільтрацыі. Прапанаваў метад атрымання і тэхналогію вытвсці прынйыпова новых звышэфектыўных тонкавалакністых фільтравальных матэрыялаў (фільтры П.; 1936—38), а таксама матэрыялы для засцярогі ад вьгтв. і бытавога шу
    маў. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1941.
    Тв.: Волокннстые фяльтруютне матерналы ФП. М., 1968 (у сааўт.).
    ПЯТРАЎСКАС (Petrauskas) Кіпрас (22.12.1882, с. Цэйкіняй Уценскага пав., Літва — 17.1.1968), літоўскі спявак (лірыкадрам. тэнар), муз. дзеяч. Брат М.Пятраўскаса. Нар. арт. СССР (1950). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1911). У 1898—1901 разам з братам працаваў арганістам у в. Гервяты (Астравецкі рн Гродзенскай вобл.). Як саліст дэбютаваў у 1906 у оперы «Бірутэ» М.Пятраўскаса ў Вільні. 3 1911 саліст Марыінскага тра. 3 1920 адзін з арганізатараў і саліст першага літ. опернага тра (г. Каўнас). У 1925—28 з Ф.Шаляпіным гастраліраваў у Германіі, Іспаніі, Францыі, Італіі. У 1944—58 саліст Літ. тра оперы і балета, з 1949 адначасова выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1951 праф.). Выканаў каля 80 партый, сярод іх: Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Грышка («Паданне пра нябачны горад Кіцеж» М.РымскагаКорсакава), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Тангейзер («Тангейзер» Р.Вагнера), Іонтак («Галька» С.Манюшкі), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Дзмітрый («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Лютаўрас, Іонушас («Гражына», «Радвіла Пяркунас» Ю.Карнавічуса), Жыльвінас («Эгле — каралева вужоў» Пятраўскаса і ІДамбраўскаса). Сярод вучняў В.Нарэйка, В.Адамкявічус, Э.Саўлявічутэ. Дзярж. прэмія СССР 1951. А.А.Карпілава.
    ПЯТРАЎСКАС (Petrauskas) Мікас (19.10.1873, пас. Палушэ Уценскага пав., Літва — 23.3.1937), літоўскі кампазітар, спявак (лірычны тэнар), дырыжор. Брат К.Пятраўскаса. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1906). 3 1906 у Швейцарыі, з 1907 і ў 1922 — 23, 1926 — 28 у ЗША, дзе стварыў муз. школы, хар. калектывы. У 1920—21, 1924—25 і з 1928 у Літве. Сярод твораў: оперы «Бірутэ» (паст. 1906), «Эгле — каралева вужоў» (у сааўг., паст. 1924), каля 20 аперэт, у т.л. «Трубачыст і мельнік», «Адам і Ева» (абедзве паст. 1903); харавыя і