• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    », 1890). Яму належаць працы па археалогіі, этнаграфіі, музейнай справе і інш. В.Р.Кірэеу. ПЯТРбЎ Мікалай Мікалаевіч (14.12.1876, С.Пецярбург — 2.3.1964), расійскі вучоны ў галіне анкахірургіі, адзін з заснавальнікаў сав. анкалогіі. Чл.кар. АН СССР (1939). Акад. АМН СССР (1944). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Ваенн.мед. акадэмію ў Пецярбургу (1899). У 1913—58 у Інце ўдасканалення ўрачоў у Пецярбургу (заг. кафедры), адначасова ў 1921—'25 у 1м Ленінградскім мед. інце. У 1926 заснаваў і ўзначаліў Ленінградскі анкалагічны інт. Навук. працы па тэарэт., эксперым. і клінічнай анкалогіі, ваеннапалявой хірургіі, транспланталогіі, дэанталогіі, хірург. лячэнні туберкулёзу, язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1963.
    ПЯТРОЎ Мікалай Паўлавіч (25.5.1836, г. Трубчэўск Бранскай вобл., Расія — 15.1.1920), расійскі вучоны ў галіне механікі. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Пецярбургскую інж.
    пятроў	169
    акадэмію (1858), дзе і працаваў з 1862. 3 1866 у Пецярбургскім тэхнал. інце (з 1871 праф.). Адначасова з 1871 у органах кіравання расійскіх чыгунак. Навук. працы па гідрадынамічнай тэорыі змазкі, тэорыі вісказіметрыі, дастасавальнай механіцы, чыг. тэхніцы. Вывеў закон трэння пры наяўнасці эмазкі і заклаў асновы гідрадынамічнай тэорыі трэння ў машынах. Удзельнік будва Сібірскай магістралі. Ламаносаўская прэмія Пецярбургскай АН 1884.
    Літ.: Костомаров В.М., Бургвмц А.Г. Основоположннк теормн гндродннаммческого трення в машннах Н.П.Петров. М 1952.
    ПЯТРбЎ Мікалай Сцяпанавіч (н. 16.7.1937, в. Адамаўка Горацкага рна Магілёўскай вобл.), бел. фізіктэарэтык. Др фіз.матэм. н. (1986), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959). 3 1975 у Інце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. 3 1987 нам. дырэктара Міжгаліновага інта павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы (манаімпульсныя лазеры і лазеры хваляводнага тыпу). Выявіў (разам з ФА.Фёдаравьш) новы від эл.магн. хваль (гл. Неаднародныя хвалі). Прадказаў эфект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і з’яву гістэрэзіснага адбіцця святла (аптычнай бістабільнасці). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
    Тв.: Новый внд плоскнх электромагннтных волн в поглошаюшнх крмсталлах (разам з Ф.І.Фёдаравым) // Оптнка н спектроскопмя. 1963. Т. 15, вып. 6; Отраженме света от усмлнваюшнх н нелннейных сред. Мн., 1988 (разам з Б.Б.Бойкам).
    ПЯТРбЎ Мікалай Цітавіч (31.12.1892, С.Пецярбург — 11.12.1954), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1940), праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Ваен.мед. акадэмію ў Петраградзе (1915). У 1935—41 заг. кафедры Віцебскага, у 1943—54 Мінскага мед. інтаў (адначасова у 1944—51 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях паталогіі органаў брушной поласці, пералівання крыві, агнястрэльных пашкоджанняў нерв. сістэмы.
    Тв.'. Плечевые шіекснты после огнестрельного ранення // Сб. науч. работ йнта теоретнч. н клнннч. меднцнны АН БССР. Мн., 1947; Пенетрнруюшне язвы желудка н двенадцатнперстной кншкн // Сб. работ Мннского мед. ннта. Мн., 1949. Т. 2.
    ПЯТРбЎ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 23.12.1937, г. Ваўкавыск Гродзенскай во&і.), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1960). 3 1960 працуе ў Бел. рэсп. тры юнага гледача. Характарны акцёр. Творчую манеру вызначаюць дакладнасць распрацоўкі характару, музыкальнасць, пластычнасць, яркая тэатральнасць і імправізацыйнасць. Лепшыя вобразы стварыў у бел. рэпертуары: Ваня («Дзеці аднаго дома» І.Шамякіна), Марат Казей («Марат Казей» В.Зуба), Яўмень («Чаму ж мне не пець.,чаму ж не гудзець» паводле Я.Купалы і М.Чарота), Пан («На ўсіх
    адна бяда» П.Макаля), дзед Астап («Міколкапаравоз» паводле М.Лынькова), Мікіта Драніца («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава; Нац. акад. тр імя Я.Купалы) і інш. Стварыў каларытныя вобразы Скіда і блазна Фесты («Два веронцы» і «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Старога («Пушкінскія казкі» паводле А.Пушкіна), Артамон («Прыгоды Бураціна» паводле А.Талстога) і інш. Паставіў спектакль «Царэўнажаба» Н.Гернет (1979, разам з В.Маршаком). Зняўся ў бел. фільмах «Нашы суседзі», «Чырвонае лісце», «Гарачая душа», «Пра Чырвоную Шапачку», «Рэха ў пушчы», «Трэцяга не дадзена», «Зорны хлоп
    М.С.Пятроў.	М.У.Пятроў.
    чык», «Купальская ноч», «Хлеб пахне порахам», «Людзі на балоце», «Полымя» і ІНШ Р.І.Баравік. ПЯТРбЎ Павел Мянандравіч (1842— 28.1.1904), расійскі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Др медыцыны (1871). Скончыў Маскоўскі унт (1864). 3 1864 у Маскоўскім ваен. шпіталі, з 1873 прыватдацэнт Пецярбургскай ваеннамед. акадэміі, з 1885 урачэбны інспектар у Саратаўскай, з 1888 у Яраслаўскай, з 1891 у Мінскай губ. Навук.
    М.У.Пятроў у ролі Ката.
    тірацы па судовай медыцыне, арганізацыі мед. дапамогі, уліку інфекц. хвароб, выніках венерычных хвароб, барацьбе з з халерай на Беларусі.
    Тв.: Холерная эпвдемня в Мннской губерннн. СПб., 1894.
    ПЯТРОЎ Уладзімір Васілевіч (н. 28.8.1947, г. Львоў, Украіна), бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Др фіз.матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1970). 3 1979 у БПІ (у 197984 заг. аддзела). 3 1986 у БДУ (заг. лабараторыі). Навук. працы па радыяцыйным і тэрмічным дэфектаўтварэнні ў паўправадніках, легіраваных рэдкімі і рассеянымі элементамі, прымеснадэфектнай інжынерыі паўправадніковых матэрыялаў.
    Тв:. Фотолюмннесценцня эпнтакснальных слоев кремння, легнрованных оловом н нттербнем (разам з У.А.Быкоўскім, Дз.І.Брынкевічам) // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1989. Т. 50. № 4; Влнянне германмя на состоянне легнруюіцнх прнмесей в кремнмн (разам з Дз.І.Брынкевічам, С.А.Вабішчэвічам) // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.мат. навук. 1997. № 3.
    ПЯТРбЎ Уладзімір Генадзевіч (н. 3.2.1956, г. Чэлябінск, Расія), бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1985, Свярдлоўск). 3 1985 у Омскім муз. тры. 3 1992 у Нац. тры оперы Беларусі, адначасова ў 1992—95 у Дзярж. тры муз. камедыі Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру, вял. дыяпазону. Сярод партый на бел. сцэне: у тры муз. камедыі — Эдвін, Містэр Ікс, Тасіла («Сільва», «Прынцэса цырка», «Марыца» І.Кальмана), князь Арлоўскі («Лятучая мыш» І.Штрауса); у тры оперы — Ялецкі, Яўген Анегін, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іалацта» П.Чайкоўскага), Рангоні («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Радрыга, Жэрмон («Дон Карлас», «Травіята» Дж.Вердзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), партыя барытона (сцэнічная кантата «Карміна Бурана» К.Орфа), лорд Генрых Эштан («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Шарплес («Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні).
    ПЯТРОЎ Уладзімір Міхайлавіч (22.7.1896, С.Пецярбург — 7.1.1966), расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. СССР (1950). Вучыўся (адначасова) у Петраградскі'м унце і Тэатр. вучылішчы пры Александрынскім тры. Творчую дзейнасць пачаў у 1917 як драм. акцёр. У 1918 працаваў у Вялікабрытаніі ў рэж. Г.Крэга. 3 1925 пам. рэжысёра, з 1928 рэжысёр. Паставіў фільмы: «Навальніца» (паводле А.Астроўскага, 1934), «Пётр I» (1937—39, паводле А.М.Талстога; Дзярж. прэмія СССР 1941, вышэйшая прэмія Міжнар. выстаўкі ў Парыжы, 1937), «Кутузаў» (1944. Дзярж. прэмія СССР 1946), «Без віны вінаватыя» (1945, паводле Астроўскага; Дзярж. прэмія СССР, 1946), «Сталінградская бітва» (1949, гал. прыз 4га
    170	пятроў
    Міжнар. кінафестывалю ў г. МарыянскеЛазне, Чэхія; Дзярж. прэмія СССР 1950), «Рэвізор» (1952, паводле М.Гогаля), «Паядынак» (1957, паводле А.Купрына), «Напярэдадні» (1959, паводле І.Тургенева), «Рускі лес» (1964, паводле Л.Лявонава) і інш. Аўтар сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў.
    ПЯТРбЎ Яраслаў Фёдаравіч (н. 11.6.1942, г. БудаКашалёва Гомельскай вобл.), бел. спявак (бас). Нар. арт. Беларусі (1984). Скончыў Бел. кансервато
    У.М.Пятроў.	Я.Ф.Пятроў.
    рыю (1974). 3 1973 у Нац. акад. тры оперы Беларусі. Валодае моцным голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, сцэнічнай абаяльнасцю. Творчасці ўласцівы тэмперамент і шчырасць у перадачы пачуццяў, глыбокае пранікненне ў вобраз, гранічная выразнасць кожнага характару. Стварыў запамінальныя эпічнавелічныя, глыбока драм. і разам з тым чалавечныя вобразы. Сярод партый: Найміт («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Дварэцкі («Візіт дамы» С.Картэса), Рыгор («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Канчак, князь Ігар, Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін, кароль Рэнэ («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Іван Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Кутузаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Сальеры («Моцарт і Сальеры» М.РымскагаКорсакава), Філіп II, Рамсіс, Спарафучыле, Мантэроне («Дон Карлас», «Аіда», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Бартала (Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Зарастра («Чароўная флейта» В.А.Моцарта). У канцэртным рэпертуары бел. і рус. нар.' песні, творы бел. кампазітараў. І.В.Глушакоў. ПЯТРбЎЯўген Германавіч (н. 19.3.1939, г. БудаКашалёва Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне лясной экалогіі і фітацэналогіі. Др біял. н. (1983), праф. (1999). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1962). 3 1963 у Інце эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1985 заг. лабараторыі), з 1994 у Бел. тэхнал. унце. Навук. працы па ролі воднага фактару ў фарміраванні і прадукцыйнасці лясной расліннасці, уплыве тэхнагеннага забруджвання прыроднага асяроддзя на лясныя экасістэмы, лясным маніторынгу.
    7в.: Водное пнтанне н продуктпвность сосновых фнтоценозов. Мн„ 1978 (разам з Л.П.Смаляком); Водный режнм н продуктнвность лесных фвтоценозов на почвах атмосферного увлажненмя. Мн., 1983; Экологмческнй режнм сосновых бногеоценозов. Мн., 1988 (у сааўт.).
    ПЯТРбЎВбДКІН Кузьма Сяргеевіч (5.11.1878, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 15.2.1939), расійскі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1930). Byчыўся ў Маскоўскім вучылішчы жываnicy, скульптуры і дойлідства ў В.Сярова (1897—1905), студыі А.Ажбе ў Мюнхене (1901), у прыватных ака