Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
іцязь» (1977), «Залатая восень» (1979), «Край прынёманскі» (1981); сюжэтнатэматычных карцін «Партызанскі налёт» (1946), «Праследаванне ворага» (1948), «А.Міцкевіч і Тамаш Зан на Свіцязі» (1955), «А.Пашкевіч (Цётка) у Э.Ажэшкі» (1965), «Э.Ажэшка і А.Пашкевіч» (1976). Творы вызначаюцца глыбокай змястоўнасцю, ЛІрызмам. Л.Ф.Салавей. ПЎШНА, возера ў Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 12 км на ПдУ ад г. Полацк. Пл. 0,36 км2, даўж. 920 м, найб. шыр. 510 м, даўж. берагавой лініі 2,28 км. Пл. вадазбору 4,5 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя, на ПдУ выш. да 5 м, пад забалочаным лесам. Берагі забалочаныя, участкамі сплавінныя. Выцякае р. Сомніца.
ПУШНЫЯ ЗВЯРЫ, дзікія і выгадаваныя ў няволі млекакормячыя, шкуркі якіх выкарыстоўваюцца на футравыя вырабы. Належаць да атр. драпежных (собаль, скунс, выдра, куніца, норка, ліс, гарнастай, пясец, воўк, барсук, расамаха, шакал, рысь, тыгр, гепард, леапард, мядзведзь і інш.), грызуноў (вавёрка, андатра, бобр, суслік, хамяк, бурундук, сурок, шыншыла), зайцападобных (зайцы, пішчухі), насякомаедных (хахуля, краты), ластаногіх (марскі коцік, грэнландскі цюлень). Здабыча і развядзенне П.з. найб. развіты ў Расіі, Канадзе, ЗША, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі. На Беларусі каля 25 відаў П.з., з якіх найб. пашыраны і шматлікія: краты, зайцы, вавёркі, лісы, куніцы,
І.Пушкоў. Вясна на Нёмане. 1972.
менш — бабры, выдры, гарнастаі, тхары; акліматызаваныя — норка амерыканская, андатра, янотападобны сабака, янотпаласкун. Шырокае развіццё атрымалі развядзенне П.з. у няволі (пясца, норкі амерыканскай, ліса серабрыстачорнага); клетачная зверагадоўля (да 98% нарыхтовак пушніны). Большасць П.з. належаць да паляўнічых жывёл і з’яўляюцца ч. паляўнічага дзяржаўнага фонду. Барсук, буры мядзведзь, еўрап. рысь, палятуха звычайная занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
ПУШТЎ МбВА, пушту, пашто, адна з афіц. моў Афганістана (разам з дары). Пашырана таксама ў Пакістане. Гл. Афганская мова.
ПЎШЧА, вялікі масіў густога, цяжкапраходнага лесу, нетры. Часцей складаецца з забалочаных, у мінулым рэліктавых высокаўзроставых лясоў. Паняцце «П » ўжываецца пераважна ў дачыненні да лясных масіваў зах. ч. Беларусі, Польшчы, ПдУ Літвы, Латвіі. На Беларусі вядомы ў Гродзенскай (Аўгустоўская, Графская, Гродзенская, Катранская, Ліпічанская, Свіслацкая П.), Брэсцкай (Белавежская пушча, Ружанская, Шарашоўская П.), Мінскай (Налібоцкая П.) і Віцебскай (Старая, Цёмная, Галубіцкая П.) абласцях. У П. захаваліся унікальныя прыродныя комплексы з багатай флорай і фаунай, на аснове большасці з іх створаны ахоўныя прыродныя тэр.: нац. парк Белавежская пушча, заказнікі (Аўгустоўская, Галубіцкая, Графская, Катранская, Ліпічанская, Налібоцкая П.). А.В.Пугачэўскі. ІГЎШЧА, радовішча глін у Віцебскім рне, каля аднайм. вёскі. Пластавы паклад звязаны з азёрналедавіковымі адкладамі паазерскага гарызонту. Гліны мантмарыланітавагідраслюдзістыя, з дамешкамі каалініту, стужачныя, тлустыя, шчыльныя. Разведаныя запасы 12,6 млн. т, перспектыўныя 3,4 млн. т. Ма
ПУЭНТ 141
гутнасць карыснай тоўшчы 1,6—6,7 м, ускрышы (пяскі) 0,2—1,9 м. Гліны з дамешкамі супескаў прыдатныя ў якасці гліністага кампанента пры вырабе цэменту. А.П.Шчураў. ПЎШЧА Язэп (сапр. Плашчынскі Іосіф Паўлавіч; 20.5.1902, в. Каралішчавічы Мінскага рна — 14.9.1964), бел. паэт. Вучыўся ў БДУ (1925—27), Ленінградскім унце (1927—29). Настаўнічаў (1921—26), працаваў у Інбелкульце (1926), Бел. дзярж. выдве
(1929—30). Адзін з заснавальнікаў літ. аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». 25.7.1930 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у г. Шадрынск на Урале, у саўгасе «Джэмтэ» каля Анапы. У 1937—41 у Манькаўскай сярэдняй школе Мурамскага рна Уладзімірскай вобл. Пасля вайны працаваў настаўнікам, дырэктарам Чаадаеўскай сярэдняй школы Мурамскага рна. Рэабілітаваны ў 1956. 3 1958 у Мінску. Друкаваўся з 1922. Аўтар паэт. збкаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929). Раннім вершам уласцівы тонкае лірычнае светаадчуванне, шырыня асацыяцый, метафарычнасць, ускладненасць вобразнага мыслення, светлыя радасныя фарбы, бадзёрасць і жыццесцвярджальнасць. Захапляўся паэзіяй С.Ясеніна, у чым яго абвінавачвала вульгарызатарская крытыка. Асабліва жорстка крытыкавалі яго «Лісты да сабакі» (1927). У віну паэту ставілі сум па родных мясцінах, тое, што адарваўся ад вёскі і не прыжыўся да гарадскіх муроў. У 1930 падрыхтаваны да друку збкі «Мой маніфест» і «Грэшная кніга» (не вьшадзены). Паэмы «Песні вайны» (1927—28), «Крывавы плакат» (1930) пра грамадз. і імперыяліст. войны. Барацьбе бел. народа супраць фаш. акупантаў прысвечаны паэмы «Бор шуміць» (нап. 1957) і «Людвіся» (апубл. 1968). Пасляваен. лірыка П. вызначаецца агггыміст. настроем, мажорным гучаннем. На яго словы напісана шмат песень. Аўтар зб. для дзяцей «На Бабрыцы» (1960). На бел. мову пераклаў аповесць А.Талстога «Дзяцінства Мікіты» (1960), вершы Ў.Сасюры, Е.Стулпана і інш.
Тв:. 36. тв. Т. 1—2. Мн., 1993—94.
Літ:. Г і л е в і ч Н.С. Акрыленая рэвалюцыяй: (Паэзія «Маладняка»). Мн., 1962; Г л е б к а П. Паэзія барацьбы і перамогі. Мн., 1973; 3 в о н а к А. Неспакойныя сэрцы. Мн., 1973; Хведаровіч М. Незабыўнае. Мн., 1976; С к р ы г а н Я. Некалькі хві
лін чужога жыцця. Мн., 1979; Я р о ш М., Б е ч ы к В. Беларуская савецкая лірыка. Мн., 1979; Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30х гг. Мн„ 1985.
Л.М.Гарэлік. ПЎШЧАВАДЗІЦА, кліматычны курорт у Кіеўскай вобл., Ўкраіна, на правым беразе р. Дняпро. Засн. ў 1920. Клімат умерана кантынентальны. Асн. лек. фактары — чыстае паветра, вял. колькасць сонечных дзён (больш за 150). Лечаць захворванні лёгкіх (у т.л. туберкулёз), сардэчнасасудзістай і нерв. сістэм. Ужываюць таксама штучныя газавыя ванны (сульфідныя, вуглякіслыя, кіслародныя) і інш. водалячэбныя працэдуры, электралячэнне і ічш. Санаторыі (для дарослых і дзяцей), прафілакторыі.
ПЎШЧЫНЫ, дзекабрысты, браты, н. ў Маскве.Іван Іванавіч П. (15.5.1798— 15.4.1859). Вучыўся ў Царскасельскім ліцэі разам з Х.С.Пушкіным. 3 1817 афіцэр гвардз. коннай артылерыі. 3 1823 у адстаўцы. Са снеж. 1823 суддзя Маскоўскага надворнага суда. Чл. «Свяшчэннай арцелі» (1816—17), «Саюза выратавання» (з 1817), «Саюза дабрабыту» (з 1818). У 1823 стварыў Пецярбургскую, у 1825 Маскоўскую ўправы Паўн. тва дзекабрыстаў. Прымаў удзел у падрыхтоўцы паўстання на Сенацкай плошчы. 16.12.1825 арыштаваны, асуджаны Вярх. судом да пакарання смерцю, замененай 20гадовай катаргай. 3 1839 на пасяленні. Пасля амністыі 1856 у Падмаскоўі. Аўтар «Запісак пра Пушкіна».
Міхаіл Іванавіч П. (1800— 25.5.1869). У 1816 скончыў 1ы кадэцкі корпус. У 1819—24 капітан, камандзір коннага эскадрона Сямёнаўскага корпуса. 15.12.1825 арыштаваны, прыгавораны Вярх. судом да пазбаўлення чына і дваранства, разжалаваны ў радавыя. 3 1835 у адстаўцы, жыў у маёнтку Парычы Бабруйскага пав. (цяпер г.п. Парычы Светлагорскага рна Гомельскай вобл.). У 1857 паводле рашэння рас. Сената П. вернуты ранейшы чын. У 1865 пажалаваны ў ген.маёры і прызначаны камендантам Бабруйскай крэпасці. Аўтар успамінаў «Сустрэча з Пушкіным за Каўказам».
Літ.: Б у к ч н н С.В. К мечам рванулнсь нашн рукн. 2 нзд. Мн„ 1985; Ненадавец А.М. Крэпасць на Бярэзіне. Мн., 1993.
ПУШЫЛАЎ Канстанцін Мікалаевіч (23.11.1840, С.Пецярбург — 30.12.1897), рускі скрыпач. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1866, кл. Г.Вяняўскага). Выступаў з 1852. У 1864—90 канцэртаваў у Пецярбургу і правінцыяльных гарадах Расіі. 3 1893 канцэртмайстар і саліст аркестра Мінскага гарадскога тэатра, з 1894 адначасова выкладчык Мінскай муз. школы. Часта ўдзельнічаў у канцэртах Мінскага муз,літ. тва. 3 сярэдзіны 1890х г. саліст аркестра опернага тра, выкладчык муз. школы ў Вільні, з 1895 выкладчык муз. вучылішча Рас. муз. тва ў Саратаве. Яго ігра вылучалася высакароднасцю і чысцінёй гуку, шырынёй і спеўнасцю
тону, вытанчанасцю адценняў, эмацыянальнасцю, высокім тэхн. майстэрствам. А.Л.Капілаў.
ПУШЫСТАБЯРбЗАВЫЯ ЛЯСЫ, фармацыя карэнных лісйевых лясоў на пераходных і нізінных балотах, у дрэвастоі якіх пераважае бяроза пушыстая (гл. Бяроза). На Беларусі займаюць 276,4 тыс. га (4,6% агульнай пл. лясоў, 27,6% бярозавых лясоў). Вылучаюць 6 тыпаў П.л.: асаковатравяны, асаковы, балотнапапарацевы, вярбовы, асаковасфагнавы, падвейнасфагнавы. Пашыраны адносна раўнамерна, буйныя масівы на забалочаных нізінах — Верхнебярэзінскай, Дзісенскай, Цэнтральнабярэзінскай, Палескай. Растуць на патэнцыяльна багатых тарфянабалотных глебах, але ў сувязі з пераўвільготненасцю і слабай аэрацыяй маюць нізкую прадукцыйнасць. Дрэвастоі чыстыя пушыстабярозавыя або з дамешкам хвоі, вольхі чорнай, елкі, дасягаюць тэхн. спеласці ў 60 гадоў. У падлеску пераважаюць вербы (попельная, чарнеючая, размарыналістая), крушына ломкая, рабіна, парэчкі чорныя, каліна, жасцёр слабіцельНЫ. А.А.Малажаўскі.
ПУШЬІІІАВАЕ БАЛбТА, К а к о рыцкія балоты, С п о р а ў скае балота, нізіннага тыпу ў Іванаўскім (большая ч.) і Драгічынскім рнах Брэсцкай вобл., на ПдУ ад Спораўскага возера ў вадазборы р. Ясельда. Пл. 12 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 10,8 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1 м. Запасы торфу каля 19,8 млн. т. У Драгічынскім рне вядзецца здабыча торфу на ўгнаенне. Выпрацаваныя пл. рэкультываваны. Часткова асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
ПУЭБЛА (Puebla), ПуэбладэСарагоса, горад у Мексіцы, на Пд Мексіканскага нагор’я, на выш. 2140— 2170 м. Адм. ц. штата Пуэбла. Засн. ў 1531. 1222,6 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйнейшы ў краіне цэнтр тэкст. (баваўнянай і шарсцяной) прамсці. Прадпрыемствы гарбарнай, цэм., керамічнай, харчасмакавай (цукр., вінаробчай, кансервавай) прамcui; металаапрацоўка, у т.л. аўтазборка. Цэнтр раёна плантацыйнай гаспадаркі (агавамагей, цукр. трыснёг, кунжут). Саматужныя промыслы. Музеі: краязнаўчы, мастацтва, гісторыі штата. Цэнтр. ч. горада з арх. помнікамі 16—18 ст. (кляштары, касцёлы, жылыя дамы і палацы) занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. ПУ^НТНУАР (PointeNoire), горад на Пд Рэспублікі Конга, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Засн. ў 1883. Каля 600 тыс. ж. (2000). Гал. порт краіны (абслугоўвае таксама Цэнтральнаафр. рэспубліку, Чад, часткова Габон). Пачатковы пункт чыгункі і аўгадарог. Міжнар. аэрапорт. Другі па значэнні (пасля г. Браза
142 ПУЭРТА
віль) прамысл. цэнтр краіны. Прамсць: лесапільная, фанерная, харч., абутковая, нафтаперапр., суднабудаўнічая. Цэнтр рыбалоўства. Паблізу нафтапромыслы і радовішчы калійных солей.
ПУ^РТАЛАКРУС (Puerto la Cruz), горад на ПнУ Венесуэлы. Разам з суседнім г. Барселона каля 500 тыс. ж. (2000). Буйны порт на Карыбскім м. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Аэра