Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ынінскага рна Калужскай вобл., Расія — 28.3.1958), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1926), удасканалення Акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1й сусв. і грамадз. 1918—20 войнаў. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд.Зах., Бранскім, Цэнтр., 1м Укр. франтах. Войскі 13й арміі на чале з ген.лейт. П. вызначыліся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра, вызвалілі г.п. Камарын Брагінскага рна Гомельскай вобл., захапілі плацдарм на правым беразе Прыпяці. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—58. Аўтар успамінаў «Гады выпрабаванняў» (1959).
ПУХІРНІК (Cucubalus), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — П. ягадны, або воўчыя вочкі (С. baccifer), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца сярод хмызняку, па берагах рэк, у цяністых лясах. Культывуецца ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі.
П. ягадны — шматгадовая трава з галінастым узыходным або ляжачым апушаным сцяблом даўж. 0,5—2 м. Лісце суцэльнае, супраціўнае, на кароткіх чаранках. Кветкі двухполыя, адзіночныя, зеленаватабелыя. Плод — бліскучая. чорная, сухая ягада. Дэкар., лек. і харч. (спажываецца маладое лісце) расліна. В.М.Прохараў.
Пухірнік ягадны.
ПУХІРЧАТКА, хвароба з групы дэрматозаў, асн. прыкмета якой — утварэнне пухіроў на скуры і слізістых абалонках. Пухіры хутка павялічваюцца, лопаюцца і ўтвараюць вял. паверхні з язвамі. Адрозніваюць П. сапраўдную (аканталітычную, з дэгенератыўнымі зменамі клетак эпідэрмісу скуры) і неаканталітычную (пухіры ўтвараюцца ў выніку запаленчага працэсу). Сапраўдная П. — хранічная хвароба, пры якой парушаецца сувязь паміж слаямі эпідэрмісу. Да клінічных форм сапраўднай П. адносяцца звычайная, вегетуючая, лістападобная, эрытэматозная. Бывае таксама П. лепрозная, нованароджаных (эпідэмічная і сіфілітычная). Лячэнне тэрапеўтычнае.
ПУХЛІНЫ. новаўтварэнні, паталагічныя лакальныя або дыфузныя разрастанні тканак арганізма чалавека і жывёл. Узнікаюць у выніку размнажэння якасна змененых клетак, атыповыя ўласцівасці якіх у адносінах дыферэнцыроўкі, характару росту і інш. працэсаў перадаюцца пры іх дзяленні. Самая вял. частата развіцця і разнастайнасць форм П. назіраецца ў чалавека. Вывучэннем прычын і механізмаў узнікнення П., іх біял. уласцівасцей, распрацоўкай дыягностыкі, лячэння і прафілак
134 ПУХТА
тыкі займаецца анкалогія. Анкалагічныя захворванні займаюць 2е месца сярод прычын смерці дарослых і дзяцей. П. ўзнікаюць пад уздзеяннем шматлікіх унутр. (гарманальныя і імунныя парушэнні, перадпухлінныя захворванні і інш.) і знешніх прычын (іанізавальнае і ультрафіялетавае апрамяненне, анкагенныя рэчывы, курэнне, мех. траўма і інш.). Назвы асобных відаў П. паходзяцв ад назвы тканак, з якіх яны развіваюцца, з дадаткам канчаткаолш. Адрозніваюць дабра і злаякасныя П. (вылучаюць таксама прамежкавыя паміж імі). Дабраякасныя маюць выразныя межы, растуць павольна, у выніку навакольныя тканкі адсоўваюцца і сціскаюцца; небяспекі для арганізма звычайна не выклікаюць. Злаякасныя П. праяўляюцца ў форме рака ці саркомы. Асобна вылучаюць злаякасныя П. сістэмы крыві — лейкозы і лімфомы. Яны не маюць выразных межаў, хутка растуць, разбураюць навакольныя тканкі, выклікаюць метастазы з утварэннем пухлінных вузлоў. Пасля выдалення злаякасных П. часта ўзнікаюць рэцыдывы. Большасць П. развіваецца доўгі час без сімптомаў (да 10—20 г. і больш), часта на фоне перадпухлінных хвароб (напр., эрозія шыйкі маткі). Лячэнне: хірург., прамянёвае і хіміятэрапія. П. р а с л і н выклікаюцца грыбамі, бактэрыямі, вірусамі, насякомымі, уздзеянем нізкіх тр. І.М.Семяненя. ПЎХТА (Puchta) Георг Фрыдрых (31.8.1798, г. Кадальцбург, Германія — 8.1.1846), нямецкі юрыст, паслядоўнік Ф. К. Савіньі, прадстаўнік гістарычнай школы права. Выкладаў права ва унтах Германіі, да канца жыцця быў праф. Берлінскага унта, дзярж. саветнікам і членам камісіі па рэформе заканадаўства Прусіі. Працы П. прысвечаны гісторыі рымскага права, а таксама цывільнаму і звычаёваму праву. Дзяржаву і права разглядаў як параджэнне містычнага «народнага духу», асн. задачу юрыстаў бачыў у пагадненні права з «развіццём народа», перасцерагаў супраць «раптоўнага» (рэвалюцыйнага) абнаўлення феад. заканадаўства Германіі.
ПУЦАЛАНЫ (італьян. pozzolana ад назвы італьян. г. Пацуолі, каля якога здабывалі П.), вулканагеннаасадкавыя і асадкавыя горныя пароды з уласцівасйю паглынаць аксід кальцыю СаО з вапнавых раствораў. Паводле складу сярод П. адрозніваюць вулканічныя туф, попел, шкло, таксама цэалітавыя пароды, трэпел, дыятаміт і інш. Выкарыстоўваюцца ў якасці дабавак у вытвсці вяжучых матэрыялаў, т.зв. пуцаланавых цэментаў (гідраўлічная актыўнасць П., што вызначаецца паглынаннем СаО за 30 сут, складае 350—500 мг на 1 г дабаўкі). Буйныя радовішчы ў Італіі, Крыме, Арменіі, на Паўн. Каўказе.
ПУЦЁЙКА Аляксандр Міхайлавіч (н. 5.4.1941, Мінск), бел. мастак. Скончыў
Бел. тэатр.маст. інт (1967). У 1967—91 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе пераважна ў галіне жывапісу, у т.л. акварэлі. Творы вызначаюцца дакладнасцю перадачы выяў, скульптурнасцю мадэліроўкі аб’ёму, гарманічным спалучэннем чыстых каляровых плям, ураўнаважанасцю кампазіцыі: «Аўтапартрэт» (1961), «Край партызанскі» (1967), «Танцы ў Паланзе» (1975), «Новае возера» (1978), «Сям’я» (1979), «Эстафета» (1987), «Вясна» (1989), «Рыбакі на Прыпяці» ( 1993), «Аўтапартрэт з галубамі» (1997), «Няміга. Вячэрні звон» (1999), «Музыка» (2001), серыя «Пейзажы Іспаніі» (2000). Аўтар акварэльнага цыкла па матывах рамана М.Булгакава «Майстар і Маргарыта» (1995).
А.Пуцейка. Вясна. 1989.
ПУЦЕЙКА Людміла Леанідаўна (н. 13.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. мастак. Скончыла Бел. тэ
Л.Пуцейка. Габелен «Вясна». 1990.
атр.маст. інт (1975). Сярод твораў: габелены «Свята жыцця» (1984), «Палессе» (1985), «Кветкі УсцьІлімску» (1986), «Вясна» (1990), трыпціх «Мой родны кут» (1997), жывапісныя кампазіцыі «Экспромт» (1986), «Вясковае лета» (1988), «Песня вясны», «Метамарфозы» (абедзве 1989), цыклы «Святло» (1991), «Кветкі зямлі» (1997—2000); серыя акварэляў «Вясна ў Гурзуфе» (1986) і інш. Творы вылучаюцца вытанчанасцю рысунка, багатай нюансіроўкай колеравых суадносін, ураўнаважанасцю кампазіцыі. Л.Ф.Салавей. ПУЦЕЙКА Міхаіл Канстанцінавіч (21.11.1913, в. Раўкуцевічы Мінскага рна — 21.4.1945), генералмаёр (1944). Скончыў Мінскае пях. вучылішча (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Армі з 1934. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Пйўн., Паўн.Зах., Варонежскім, 2м і 1м Укр. франтах: камандзір батальёна, палка, нач. штаба, камандзір дывізіі. Удзельнік абарончых баёў у Прыбалтыцы, ліквідацыі Дзямянскага (Наўгародская вобл., Расія) плацдарма прайіўніка, вызвалення Правабярэжнай Украіны, ЯскаКішынёўскай, СандамірскаСілезскай і Ніжнесілезскай аперацый. Смяротна паранены ў баі.
ПУЦЕПРАВбД, мост, па якім сухапутныя дарогі прапускаюць адна над адной, ствараючы перасячэнні на розных узроўнях з незалежным рухам транспарту. Найчасцей будуюць са зборнага жалезабетону на скрыжаваннях аўтадарог і чыгунак, гар. вуліц і інтэнсіўным рухам транспарту і пешаходаў. Звычайна маюць 2—4 пралёты даўж. да 30 м кожны. П. з 4 і больш пралётамі наз. эстакадай.
ПУЦЕЎКЛАДЧЬІК, камплект машын і абсталявання для транспартавання і ўкладкі рэйкавашпальнай рашоткі чыгуначнага пуці пры яго будве і рамонце. Выкарыстоўваюцца П. звёнавыя, якія дастаўляюць да месца работ гатовыя рэйкавашпальныя рашоткі, і раздзельныя, што падвозяць асобныя неабходныя элементы для зборкі рашоткі на месцы.
Звёнавыя П. на рэйкавым хаду абсталяваны пуцеўкладачным кранам для транспартавання звёнаў уздоўж саставу. Пры будве новых чыгунак выкарыстоўваюць пуцеўкладачныя краны на трактарным хаду, абсталяваныя лябёдкай, што захоплівае звёны на платформе, якая наязджае на ўкладзенае звяно.
І.І.Леановіч.
ПЎЦІН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 7.10.1952, СанктПецярбург), расійскі дзярж. дзеяч. Канд. эканам. н., палкоўнік. Скончыў Ленінградскі унт (1975). 3 1975 ва Упраўленні знешняй разведкі КДБ СССР. У 1990 саветнік старшыні Ленінградскага гар. Савета. 3 1991 у мэрыі С.Пецярбурга: старшыня Кта па знешніх сувязях, адначасова (з 1992) нам. мэра. 3 1994 1ы нам. старшыні ўрада С.Пецярбурга, старшыня Кта па знешніх сувязях. У 1996—98 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі: нам.
пуцявыя 135
кіраўніка справамі Прэзідэнта (1996— 97), нам. кіраўніка Адміністрацыі і нач. Гал. кантрольнага ўпраўлення Прэзідэнта (1997—98), 1ы нам. кіраўніка Адміністрацыі (май—ліп. 1998). У ліп. 1998 — жн. 1999 дырэктар Федэральнай службы бяспекі, адначасова (з сак. 1999) сакратар Савета бяспекі Рас. Федэрацыі. 9—16.8.1999 1ы нам. і часова выконваючы абавязкі старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. 3 16.8.1999 старшыня ўрада, з 31.12.1999 адначасова выконваючы абавязкі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі. 3 7.5.2000 (выбраны 26.3.2000) Прэзідэнт Рас. Федэрацыі. Праводзіць актыўную ўнутр. і знешнюю палітыку. У крас. 2000 наведаў з рабочым візітам Рэспубліку Беларусь. 30.11—1.12.2000
У.У.Пуцін
прыняў удзел у пасяджэннях Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і Савета кіраўнікоў дзяржаў' — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, a 1.6.2001 — у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія адбыліся ў Мінску.
Літ:. Б о р ц о в Ю. Владммнр Путмн. Ростов н/Д., 2001.
ПУЦІНІ (Putini, Puttini) Антоніо, танцоўшчык і балетмайстар 2й пал. 18 ст. Па паходжанні італьянец. Працаваў у
трактарны.
Італіі і Аўстрыі. Па запрашэнні кн. Г.Ф.Радзівіла з 1756 у Слуцку (Мінская вобл.). У 1756 навучаў танцам кадэтаў, выступаў у прьшворным тры, разам з Л.Дзюпрэ стварыў Слуцкую балетную школу (у 1758 паказаў школьны спектакль «Балет на тры пары»), У 1756, 1757, 1759 выступаў як саліст на сцэне Нясвіжскага тра ў складзе Слуцкага балета. 3 1760 у Нясвіжы па распараджэнні М.К.Радзівіла Рыбанькі, з 1771, пакінуўшы сцэну, стаў прыдворным танцмайстрам. Г.І.Барышаў. ПУЦІЎЛЬ. горад у Сумскай вобл., на Украіне, на р. Сейм (бас. р. Дняпро), за 24 км ад чыг. станцыі Пуціўль. 19,5 тыс. ж. (1991). Харч. прадпрыемствы. Краязнаўчы музей. Арх. помнікі 16—18
ст.: Малчанскі (16—19 ст.) і Спаскі (17 — пач. 18 ст.) манастыры, царква Міколы Казацкага (18 ст.).
Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146; крэпасць для абароны Кіеўскай Русі ад набегаў полаўцаў. У 2й пал. 12 ст. цэнтр аднайм. княства. Апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым». У 1240 разбураны манголататарамі. 3 1356 у складзе ВКЛ. У 1500 вял. кн. /ван 111 Васілевіч далучыў П. да Рус. дзяржавы. У час польск'ай і шведскай інтэрвенцыі пачатку 17 стагоддзя заняты войскамі Рэчы Паспалітай. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 адышоў аа Расіі. Ў 18 — пач. 20 ст. павятовы горад, з 1769 у Курскай губ. 3 1926 у складзе Укр. ССР. 3 1932 у Чарнігаўскай, з 1939 у Сумскай абл. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням.фаш. войскамі (1941—43). Каля П. быў створаны Пуціўльскі партыз. атрад пад камандаваннем СА.Каўпака.
ПУЦЦІ (італьян. putti, мн. л. ад putto літар. дзіця), выявы маленькіх хлопчыкаў, часам крылатых; улюблёны дэкар. матыў у мастацтве Адраджэння, а таксама 17—18 ст. П., якія спалучалі рысы
Пуцеўкладчыкі: 1 — на рэйкавым хаду (пуцеўкладачны кран); 2 —
2
ант. эротаў і хрысц. анёлаў, сведчылі пра зацвярджэнне ў мастацтве пачуццёвага, свецкага пачатку. Выявы П. сустракаюцца ў застаўках некат. выданняў Ф.Скарыны (Прага, 1518—19). Найб. пашыраны ў скульпт. аздабленні інтэр’ераў бел. храмаў 18 ст. (лепка, разьба па дрэве): гал. і бакавыя алтары Праабражэнскага касцёла ў в. Новая Мыш Баранавіцкага рна, інтэр’еры касцёлаў аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Ас