Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
мячыя (пераважна грызуны і капытныя), паўзуны (агамы, вараны), насякомыя і павукападобныя (фалангі, скарпіёны). Найб. П. зямнога шара — Сахара. Арашальныя землі выкарыстоўваюцца пад земляробства, пашу. Плошча П. пастаянна пашыраецца ў выніку высечкі і звядзення лясоў, знішчэння натуральнай расліннасці, глебавай эрозіі, перавыпасу жывёлы. Пра клімат П. гл. ў арт. Пустынныя зоны.
В. С.Аной/ка.
ПУСТ&ЛЬНІКАЎ Сямён Сільвестравіч (10.2.1921, в. Свісцёлкі Аршанскага рна Віцебскай вобл. — 5.2.1945), Герой
ПУСТЭЧА. п у с т к а, біягеацэноз, які ўтвараецца на месцы лесу, знішчанага высечкамі або пажарамі. Сустракаюцца ў мойна ўвільготненых раёнах умеранага пояса з халаднаватым кліматам на рыхлапясчаных, радзей звязнапясчаных глебах, глыбокаападзоленых, кіслых, вельмі бедных арган. рэчывамі. На Беларусі П. часцей паяўляюцца ў выніку парушэння правіл правядзення меліярац. работ на прылеглых да асушаных балот пясчаных прасторах, таксама на мінер. «астравах» сярод вял. балот, месцы мелказалягаючых тарфяных глеб, якія ператвараліся ў малаўрадлівыя тарфянамінер. глебы ў выніку інтэнсіўнага с.г. выкарыстання. Характарызуюцца нізкай біял. прадукцыйнасцю і экалагічнай няўстойлівасцю. Паводле складу другаснай расліннасці вылучаюць травяністыя, лішайнікавыя (баравыя), імховыя, кустовыя (ядлоўцавыя) і кусцікавыя П. У расл. покрыве пераважаюць вечна зялёныя расліны з сям. верасовых, кіпарысавых, міртавых, бабовых і інш. У натуральным стане з’яўляюцца лесапаляўнічымі ўгоддзямі, уваходзяць у зямельны фонд, які падлягае рэкультывацыі. На П. арганізуюцца рэкрэацыйныя зоны, садоваагароднінныя твы і ІНШ. Л.В.Круглоў. ПУ СУНЛІН (5.6.1640, Цзычуань, KiTaft — 25.2.1715), кітайскі пісьменнік. Пісаў вершы, празаічныя творы («Нататкі з жыцця да і пасля прыроднай катастрофы»), сатыр. п’есы, нарысы, у якіх ствараў вобразы жыцця простага народа. Гал. твор — «Апавяданні Ляо Чжая пра дзівосныя рэчы» (1679, апубл. 1766). У навелах (больш за 400), напісаных на старой літ. мове, праз апісанне фантаст. казачных або легендарных падзей выявіліся праблемы тагачаснага кіт. жыцця. Значна паўплываў на развіццё кіт. прозы.
Тв:. Рус. пер. — Рассказы Ляо Чжая о необычайном. М., 1988.
Літ.: У с т н н П.М. Пу Сунлнн н его новеллы. М., 1981. Л.П.Баршчэўскі. ГГУСЬЁ, П у с э (Poussier) Іосіф (?— 6.8.1821), архітэктар. Па паходжанні фран
цуз. Займаў пасаду віленскага губ. будаўнічага. У 1817—18 рэстаўрыраваў будынкі Віленскага унта. Паміж 1802 і 1821 пабудаваў (з арх. М.Шульцам) Залескі палацавапаркавы ансамбль для кампазітара М.К.Агінскага.
ПУС&Н (Poussin) Нікала (15.6.1594, г. ЛезАндэлі, Францыя — 19.11.1665), французскі жывапісец; адзін з пачынальнікаў і найбуйнейшы прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў К.Варэна. Зазнаў уплывы А.Карачы, Даменікіна, Рафаэля, Тыцыяна; вывучаў ант. мастацтва, трактаты Леанарда да Вінчы і А.Дзюрэра; займаўся перспектывай, анатоміяй і матэматыкай. Працаваў ў Парыжы (1612— 24 і 1640—42) і Рыме (з 1624). 3 ранніх работ захаваліся ілюстрацыі да «Метамарфозаў» Авідзія, «Энеіды» Вергілія, твораў Ціта Лівія, Дж.Марына (каля 1622—24). Творчасць 2й пал. 1620— 30х г. вызначаецца стылявой разнастайнасцю: творы высокага грамадзянскага гучання («Смерць Германіка», 1626—27), у духу барока («Пакутніцтва св. Эразма», каля 1628—29); асаблівай актыўнасцю колеравага ладу, блізкага традыцыям венецыянскай школы, адметныя карціны на міфалагічныя і літ. тэмы: «Венера спіць», «Нарцыс і Рэха», «Рынальда і Арміда» (усе каля 1625— 27), «Царства Флоры» (каля 1631—32), «Танкрэд і Эрмінія» (1630я г.). У творах 1630х г. класіцыстычныя прынцыпы выяўляюцца праз яснасць кампазіцыйнага рытму, які ўспрымаецца як адлюстраванне разумнага пачатку і надае веліч высакародным учынкам чалавека: «Аркадскія пастухі» (каля 1629—30), «Выкраданне сабінянак» (каля 1635), «Натхненне'паэта» (1635—38), «Ізраільцяне збіраюць манну» (каля 1637—39), «Знаходжанне Майсея» (1638). 3 1640х г. развіваў прынцыпы ідэальнага пейзажа, прадстаўляў прыроду як увасабленне дасканаласці і мэтазгоднасці. Часта ўводзіў у пейзаж міфалагічныя персанажы: («Кармленне неўмаляці Юпітэра», 1640; «Пейзаж з Паліфемам», каля 1649; «Пейзаж з Геркулесам» 1654; «Арыён», каля 1650—55; «Апалон і Дафна»,
С.С.Пустэльнікаў.
Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў пад Ленінградам. Пасля цяжкага ранення з 1944 у пагранвойсках Закарпацця (Украіна). 5.2.1945 яфрэйтар П. перарэзаў шлях 25 парушальнікам мяжы і адзін вёў з імі бой да апошняга патрона. Падарваў гранатай сябе і 2 бандытаў. Яго імем названа вуліца ў Оршы.
Н.Пусэн. Кармленне немаўляці Юпітэра. 1640.
ПУХАВІЦКІ 131
1664), выкарыстоўваў біблейскія казанні, праз якія ў духу стаіцызму выражаў ідэю пра лёс як пачатак, што рэгулюе ўзаемаадносіны чалавека і свету («Св. Іаан на Патмасе», каля 1644—45; серыя «Поры года», 1660—64). Некат. творы гэтага перыяду вызначаюцца разважлівасцю, перавагай абстрактнай ідэі над пачуццём («Час выратоўвае Ісціну ад намераў Зайздрасці і Разладу», 1642; «Сем таінстваў», 1644—48), узмацненнем этыкафілас. пафасу («Майсей высякае ваду са скалы», «Эліазар і Рэвека», абодва каля 1648; «Адпачынак на шляху ў Егіпет», каля 1658).
Тв.: Рус. пер. — Пнсьма. М.; Л., 1939.
Літ:. Г л н к м а н А.С. Ннкола Пуссен. Л.; М., 1964; Золотов Ю.К. Пуссен я вольнодумцы // Советское нскусствознанне, 1978. М., 1979. Вып. 2. С.У.Пешын. ПЎТНА Вітаўт Казіміравіч (24.4.1893, в. Мацканяй Уценскага пав., Літва — 12.6.1937), савецкі военачальнік, камкор (1935). Скончыў школу прапаршчыкаў (1917), ваен.акад. курсы (1923). 3 1915 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. 3 мая 1918 ваен. камісар Віцебскай губ. 3 вер. 1918 на Усх. фронце камісар дывізіі, камандзір палка, брыгады. Са снеж. 1919 на Зах. фронце, нач. 27й дывізіі. Удзельнічаў у баях супраць войск Калчака, у сав.польскай вайне 1920, задушэнні антысавецкіх паўстанняў у Кранштаце і Паволжы. 3 1923 нач. пяхотнай школы, ва ўпраўленні ваен.навуч. устаноў РСЧА, камандзір корпуса. 3 1927 ваен. аташэ ў Японіі, Фінляндыі, Германіі, у 1934—36 —у Вялікабрытаніі. У 1931 — 34 камандаваў корпусам і Прыморскай групай войск на Д.Усходзе. У 1936 арыштаваны па т.зв. справе «паралельнага трацкісцкага цэнтра» ў групе «кіраўнікоў ваеннай змовы» на чале з М.М.Тухачэўскім, 11.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар прац па гісторыі грамадз. вайны.
П.А. Селіванаў.
ПЎТНІКАЎСКАЯ СУКбННАЯ МАНУФАКТУРА. Дзейнічала ў 1781—1809 у в. Пугнікі (цяпер вёска ў Шклоўскім рне Магілёўскай вобл.). Размяшчалася ў 2 мураваных будынках. Мела 12 станкоў. У 1797 працаваў 121 чал., нарыхтавана 2 тыс. пудоў воўны, выраблена сукнаў: белага 8 тыс. аршынаў, тонкага 1,8 тыс. аршынаў, простага 21 тыс. аршынаў, байкі 5 тыс. аршынаў.
ПЎГНЫЯ БАЯРЫ, путныя слугі, катэгорыя сялянслуг у ВКЛ у 15—18 ст. Былі ў дзярж., прыватных і царк. уладаннях. У 15—1й пал. 16 ст. асн. павіннасцямі П.б. былі нясенне ваеннай і кур’ерскай службы, выкананне талок у час жніва і інш. У гэты час дзяржава раздавала П.б. прыватным асобам, а стан П.б. купляўся цяглымі сялянамі (баяры выкупныя). У 18 ст. П.6., якія' неслі ваенную і кур’ерскую службы, наз. баярамі, баярамі ліставымі і, асабліва з 2й пал. 18 ст., зямянамі. Назва «П.6.» замацавалася за баярамі, асн. павіннасцю якіх, дадаткова да чыншу, стала перавозка грузаў унутры і паза
межамі маёнткаў. У сувязі з тым, што ў 17—18 ст. асн. павіннасцю П.б. быў чынш, баярамі сталі называць і інш. катэгорыі сялян, якія плацілі чынш і не выконвалі паншчыны. А.Б.Доўнар. ПУТРЫШКІ, вёска ў Гродзенскім рне, на аўтадарозе Гродна—Астрына. Цэнтр сельсавета і вучэбнадоследнага калгаса. За 7 км на У ад Гродна. 2029 ж., 705 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы загубы сав. грамадзян ням.фаш. акупантамі.
ПУТУВЕР, літоўскі князь, гл. ў арт. Будзікід.
ПУТУМАЙО (Putumayo), рака ў Паўд. Амерыцы, левы прыток р. Амазонка. Амаль на ўсім працягу служыць мяжой паміж Калумбіяй з Эквадорам і Перу; нізоўі ў Бразіліі, дзе наз. Іса (Isa)’ Даўж. 1580 км, пл. басейна 123 тыс. км2. Вытокі ў паўд. ч. Цэнтр. Кардыльеры Андаў Калумбіі, цячэ пераважна па Амазонскай нізіне. Разводдзе ад крас. да ліпеня. Сярэдні расход вады каля 7,2 тыс. м3/с. Суднаходная да г. ПуэртаАсіс (на 1350 км).
ПУТЧ (ням. Putsch), дзяржаўны пераварот, здзейснены групай змоўшчыкаў; спроба такога перавароту (напр., Капаўскі путч 1920).
ПЎГЧЫНА, пасёлак ў Дзяржынскім рне Мінскай вобл., каля р. Уса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнЗ ад г. Дзяржынск, 50 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Койданава. 449 ж., 144 двары (2000). Пач. школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
ПУТЫРСКІ Леанід Аляксеевіч (н. 24.2.1956, в. Таланкі, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна), бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Др мед. н. (1992), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед. інт (1979) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999). 3 1981 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1994 заг. аддзялення), адначасова з 1996 кіраўнік Рэсп. мамалагічнага цэнтра. Навук. працы па прафілактыцы і ранняй дыягностыцы раку малочнай залозы, новых метадах лячэння і рэабілітацыі хворых на рак малочнай залозы.
Тв' Комбнннрованное н комплексное леченне рака молочной железы с йепользованйем современных фмзнческнх методов воздействкя. Мн., 1994 (разам з Ц.А.Панцюшэнкам); Рак молочной железы. Мн., 1998.
ПУТЫРСКІ Лявон Восіпавіч (1901, Мінск — 7.5.1920), удзельнік партыз’ руху на Беларусі ў грамадз. вайну. 3 1911 працаваў на гуце, з 1916 слесар чыг. майстэрняў у Мелітопалі (Украіна). 3 1917 у Чырв. гвардыі, йотым у Чырв. Арміі. У час акупацыі Беларусі польск. войскамі на падп. рабоце ў Мінску. Вясной 1920 у партыз. атрадзе, які дзейнічаў у ваколіцах Мінска. Схоплены карнікамі і расстраляны ў Камароўскім лесе каля Мінска.
ПЎХАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ Засн. ў 1964, адкрыты ў 1968 як школьны ў в. Дукора Пухавіцкага рна Мінскай вобл., з 1969 народны, з 1974 сучасная назва; з 1993 размешчаны ў в. Блонь у сядзібным доме рэвалюцыянеранародніка А.В.БончАсмалоўскага. Пл. экспазіцыі 297 м2, 6,5 тыс. адзінак асн. фонду (2001). Mae аддзелы: жыццё і дзейнасць асветнікаў БончАсмалоўскіх, мастакапартызана Г.Ф.Бржазоўскага, нас. пункты Пухавіцкага раёна, Вял. Айч. вайна, нар. побыт, знакамітыя людзі краю, прырода і экалогія. Сярод экспанатаў археал. і нумізмат. калекцыі з раскопак гарадзішчаў, матэрыялы пра землякоўудзельнікаў грамадз. вайны 1918—20, стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну на тэр. раёна, асабістыя рэчы землякоў — Герояў Сав. Саюза, дзярж. дзеячаў, кампазітараў, літаратараў і інш. У экспазіцыі музея інтэр’ер сял. хаты, прылады ручной апрацоўкі лёну і вырабы з яго 19 — пач. 20 ст., калекцыі карцін Бржазоўскага, прылад працы і хатняга ўжытку, вырабы ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве, вышыванкі. Mae філіялы ў вёсках Блужа, Гарэлец і г. Мар’іна Горка.
А.А.Прановіч.
ПЎХАВІЦКІ РАЁН Размешчаны на У Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 2,5 тыс. км2. Нас. 76,8 тыс. чал. (2000), гарадскога 43,6%. Сярэдняя шчыльн. 31 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Мар’іна Горка. Уключае г.п. Рудзенск і Свіслач, р.п. Праўдзінскі, 304 сельскія населеныя пункты, Праўдзінскі, Рудзенскі і Свіслацкі пасялковыя Саветы, 21 сельсавет: Ананіцкі, Блонскі, Блужскі, Вецярэвіцкі, Вузлянскі, Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дубраўскі, Дукорскі, Навапольскі,