Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
навуч. дапаможнікам па астраноміі. Працаваў таксама над удасканаленнем перакладу твораў Пталамея. Разам са сваім вучнем Рэгіямантанам напісаў кнігу «Кароткае выкладанне вялікага твора Пталамея» (выд. 1543).
Літ.: Паннекук А. Мсторня астрономнв: Пер. с англ. М., 1966.
ПЎРВГГ, П у р в і т ы с (Purvits, PurvTtis) Вільгельмс (3.3.1872, хутар Яўжы, Латвія — 14.1.1945), латышскі жывапісецпейзажыст. Акад. Пецярбургскай AM (1913). Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1890—97) у А.Куінджы. У 1909—16 дырэктар Рыжскай rap. маст. школы, у 1919—34 рэктар Латвійскай AM у Рызе і кіраўнік яе пейзажнай майстэрні (1921—44). Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю кампазіцыйнакаларыстычных пабудоў, абагульненасцю вобраза прыроды і эмацыянальнасцю яе ўспрыняцця, часам інтэнсіўнасцю колеру: «Апошні снег» (1897—98), «Сакавіцкі вечар. Зімовы пейзаж» (каля 1901), «Пачатак вясны» (1900), «У садзе Віестура» (каля 1914), «Восень» (каля 1929), «Летні вечар», «Пейзаж са стагамі сена», «Калі абуджаецца бор» (усе 1936) і інш. 1л. гл. да арт. Латвія.
ПУРГА (магчыма, ад фін. purku мяцеліца), моцная нізавая мяцеліца пры ўварванні халоднага паветра, часта пры бязвоблачным небе. Тэрмін часцей ужываецца ў паўн. бязлесных мясцовасцях.
ПЎРКІНЕ (Рйгкупё) Карал (11.3.1834, г. Вроцлаў, Польшча — 5.4.1868), чэшскі жывапісец і маст. крытык, прадстаўнік рэалізму. Сын Я.Э.Пуркіне. Вучыўся ў Врошіаве ў Г.Кёніга, Пражскай AM (з 1851), Мюнхене (1854—55), майстэрні Т.Куцюра ў Парыжы (1856). Зазнаў уплывы Г.Курбэ і А.Мантычэлі. Працаваў у галіне партрэта, нацюрморта, быт. жанра. Творы адметныя псіхал. пераканаўчасцю вобразаў, імкненнем да ўвасаблення матэрыяльнасці прадметнага свету абагульненай, пастознай манерай пісьма: «Нацюрморт са збанам» (1851), «Аўтапартрэт з палітрай і пэндзлем» (1856), «Булонскі лес», «У даліне» (абодва 1857), партрэты сям’і Ворлічака (1859—60) і каваля Іеха («Кавальпалітык», 1860), «Фазаны» (1861), «Партрэт дзяцей мастака» (1867—68) і інш. Аўтар ілюстрацый да кніг «ДонКіхот» М.Сер
вантэса (1868, з К.Манэсам) і «Вільгельм Мейстэр» І.В.Гётэ (1868). У 1860я г. пісаў крытычныя артыкулы, скіраваныя супраць акадэмізму.
Літ.: Эренбург М. Карел Пуркнне: [Альбом]. М., 1960; Прокофьева Н.А. Творчество К.Пуркнне н чешская жнвопнсь середвны XIX в. М., 1980.
ПЎРКІНЕ, П у р к і н ь е (Рйгкупё) Ян Эвангеліста (17.12.1787, Лібахвіцы, Чэхія — 28.7.1869), чэшскі вучоныбіёлаг
Я Э.Пуркіне.
і грамадскі дзеяч. Ганаровы чл. Пецярб. медыкахірург. акадэміі. Бацька К.Пуркіне. Скончыў Пражскі унт (1818). 3 1823 праф. унта ў г. Брэслаў, у 1839 заснаваў тут першы ў свеце фізіял. інт3 1850 праф>. Пражскага унта; у 1851 заснаваў фізіял. інт пры гэтым унце. Навук. працы па фізіялогіі, цыталогіі, анатоміі, эмбрыялогіі. Адкрыў ядро яйцаклеткі, рух раснічак мігальнага эпітэлію, апісаў нейроны ц.н.с. пазваночных, шэраг гісталагічных структур, названых яго імем (клеткі і валокны П.), прапанаваў тэрмін «пратаплазма». Сканструяваў мікратом, удасканаліў мікраскапічную тэхніку. Падышоў ля фармулявання клетачнай тэорыі. Змагаўся за ўвядзенне чэшскай мовы ў ВНУ, за стварэнне Нац. АН, нац. тра.
А. С.Леанцюк.
ПУРбЎСКІ Канстанцін Васілевіч (18.4.1894, Мінск — 1.7.1965), бел. фалькларыст, спявак (тэнар) і лібрэтыст. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1914), Бел. муз. тэхнікум (1928), Бел. студыю оперы і балета (1933). 3 1918 артыст Першага бел. тва драмы і камедыі, Бел. сав. тра, у 1924—26 — БДТ (тэатра імя Я.Купалы). Удзельнік Беяарускага вакальнага квартэта, арганізаванага ў 1927 пры яго садзеянні. У 1933—49 (з перапынкамі) саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1949 на рэдактарскай і адм. рабоце. 3 1918 збіраў бел. фальклор, у т.л. для дзяцей (з У.Луцэвіч). Выдаў «Піянерскі песеннік» (1931, з А.Ягоравым). Выканаў оперныя партыі Госця («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Марціна і Сёмкі Бурачэні («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Мікіты («Кветка шчасця» А.Туранкова), Трыке і Чакалінскага («Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Гвідона і Бамелія («Залаты пеўнік» і «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Аў
126 ПУРПЛЕВА
лура («Князь Ігар» А.Барадзіна), Рамендада («Кармен» Ж.Бізэ) і інш. Напісаў лібрэта оперы «Машэка» Р.Пукста, пераклаў на бел. мову лібрэта оперы «ЧыоЧыосан» Дж.Пучыні. Аўтар успамінаў пра Я.Купалу «Даўняе, незабыўнае» (1962). У 1920я г. асвятляў у бел. друку працу БДТ1.
Тв.: Песні вольных людзей. Мн., 1961.
І.У.Саламевіч.
ПЎРПЛЕВА. вёска ў Расненскім с/с Сенненскага рна Віцебскай вобл., на р. Абалянка. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдУ ад г. Сянно, 80 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Міхнава. 136 ж., 53 двары (2000). Базавая школа, клуб, бка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
ПЎРПУР (ад лац. purpura пурпурная куклянка, пурпурны колер) а н т ы ч н ы, прыродны чырванаватафіялетавы фарбавальнік. Утрымліваецца ў выдзяленнях гіпабранхіяльных залоз марскіх бруханогіх малюскаў—іглянак, або пурпур
ных куклянак, напр., балінус, або мурэкс, брандарыс (Bolinus brandaris, або Murex brandaris). Па хім. прыродзе — вытворнае прыроднага фарбавальніка індыга.
Вядомы каля 1600 г. да н.э. (Стараж. Егіпет, Фінікія). Выкарыстоўваўся для афарбоўкі тканін, а таксама ў жывапісе, касметыцы і інш. У стараж. Рыме афарбаваная П. адзежа была адметнай адзнакай вышэйшых пасад.
А.М.Петрыкаў.
ПЎРПУРА ТРАМБАЦЫТАПЕНІЧНАЯ, агульная назва хвароб чалавека з групы дыятэзаў гемарагічных. Абумоўлена зніжэннем колькасці трамбацытаў у крыві, парушэннем яе згусальнасці. Вылучаюйь П.т. вострую і хранічную. Вострая часта назіраецца ў дзяцей 5—10 гадоў, звязана з віруснымі інфекцыямі (грып, адзёр, краснуха і інш.). Хранічная П.т. (т.зв. Верльгофа хвароба) бывае пераважна ў жанчын, правакуецца віруснай або бактэрыяльнай інфекцыяй, траўмай і інш. Лячэнне сімптаматычнае.
ПУРПУРОВЫЯ БАКТЭРЫІ група фотасінтэзуючых бактэрый. 3 сям., больш за 50 відаў. Адрозніваюць пурпуровыя серныя і пурпуровыя нясерныя бактэрыі. Пашыраны ў прэсных і салёных вадаёмах.
Клеткі сферычныя, палачкападобныя і звілістыя, нерухомыя і рухомыя (маюць жгуцікі). Анаэробныя арганізмы (ёсць факультатыўныя анаэробы), грамадмоўныя. Размнажаюцца дзяленнем ці пачкаваннем. Маюць бактэрыяхларафіл, караціноіды. Фотасінтэз адбываецца без выдзялення кіслароду. Многія віды фіксуюць азот і выдзяляюць вадарод. Прымаюць удзел у біягеахім. цыклах серы, азоту і вугляроду. Выкарыстоўваюцца для вывучэння механізмаў фотасінтэзу. Гл. таксама Серабактэрыі. А./.Ерашоў. ПУРЎС (Purus), рака ў Перу і Бразіліі, правы прыток р. Амазонка. Даўж. 3200 км, пл. басейна 365 тыс. км2. Пачынаецца ў перадгор’ях Андаў, у Мантаньі, цячэ па Амазонскай нізіне ў вельмі звілістым рэчышчы. Разводдзе ў сак.— красавіку. Сярэдні расход вады 12,6 тыс. м3/с. Суднаходная.
ГГУРЦАЛАДЗЕ Антон Мікалаевіч (13.11.1839, с. Мерэты Гарыйскага рна, Грузія — 17.11.1913), грузінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1858. Ў апавяданнях і аповесці «Прыгода трох» (1889) выступаў супраць сац. несправядлівасці. У рамане «Мацы Хвітыя» (1870) крытыкаваў разлад сярод феадалаў, што прывяло Грузію да паліт. і эканам. заняпаду. Аўтар трагедыі «Вялікі Маўраві, ці Георгій Саакадзе» (1869) і гіст. нарыса «Георгій Саакадзе і яго час». Аўтар літ,крытычных артыкулаў.
ПУРЫЗМ (франц. purisme ад лац. purus чысты), імкненне ачысціць літаратурную мову ад іншамоўных запазычанняў, неалагізмаў, а таксама ад ненарматыўных лексічных і граматычных элементаў (напр., народнаразмоўных, прастамоўных, дыялектычных). У шырокім сэнсе — залішне строгія, непрымірымыя адносіны да любых запазычанняў, навізны і' наогул да ўсіх выпадкаў скажэння і вольнага выкарыстання мовы. Характэрны для перыядаў найб. актыўнага фарміравання і станаўлення нац. літ. моў; звязаны з сац.гіст., паліт. і культ. працэсамі, з бурным фарміраваннем нацый або перыядамі най. адраджэння. У бел. мове тэндэнцыі П. найб. выразна праявіліся ў 1920я г., калі адбывалася актыўнае фарміраванне лексічных, арфаграфічных, грамат. норм сучаснай бел. літ. мовы. Яны выражаліся ў выкарыстанні замест іншамоўных запазычанняў і інтэрнацыяналізмаў шырока вядомых агульнаслав., усх.слав. і рус. лексем дыялектнай і вузкарэгіянальнай лексікі, у стварэнні некат. штучных неалагізмаў на бел. моўным матэрыяле. Значнае выражэнне атрымалі ў тагачаснай распрацоўцы бел. навук. тэрміналогіі: «красленне» (чарчэнне), «кругадрэз» (сегмент), «пэўнік» (аксіёма). Падобныя тэрміны звычайна прапаноўваліся ў якасці варыянтаў і выносіліся на суд грамадскасці і часу. Імкненне найб. поўна выкарыстаць нац. моўныя сродкі не прыводзіла да якіхн. крайнасцей. Асобныя выпадкі П. ў тэрмінатворчасui, што вялі да абмежаванасці моўных сродкаў, ізаляванасці бел. мовы, перашкаджалі яе ўзбагачэнню сродкамі інш. моў, не зацвердзіліся і не паўплывалі на
фарміраванне бел. тэрміналогіі і сучаснай бел. мовы ў цэлым. Л.А.Антанюк.
ПУРЫЗМ у мастацтве, плынь у франц. жывапісе 1910—20х г. Заснавальнікі і гал. прадстаўнікі — А.Азанфан і Ле Карбюзье. У сваім маніфесце «Пасля кубізму» (1918) яны адвяргалі дэкаратывісцкія тэндэнцыі кубізму 1910х г. і прынятую ім адвольную дэфармацыю натуры, дэкларавалі стварэнне мастацтва дэкаратыўнага паводле сваёй мэты і крайне строгага па форме, ачышчанага ад дэталей і ўскладненняў. У творах, якія вызначаліся падкрэсленай плоскаснасцю, плаўнай рытмікай паўпразрыстых сілуэтаў і контурных абрысаў наўмысна аднатыпных прадметаў, пурысты імкнуліся да рацыяналістычна дакладнай перадачы ўстойлівых прадметных форм, выяўлення першасных элементаў, на ўспрыняцце якіх затрачваўся б мінімум энергіі. У эстэтыцы П. склаліся прынцыпы функцыяналізму.
ПЎРЫН (П у р ы н ь) Павел Паўлавіч (12.2.1911, в. Рэчыца Чэрыкаўскага рна Магілёўскай вобл. — 7.5.1977), Герой
Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1932), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага. У Чырв. Арміі з 1928. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд.Зах., Сталінградскім, Данскім, 2м і 1м Укр. франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Малдовы, Прагі, штурму Берліна. Артыл. брыгада на чале з палк. П. вызначылася 27.1.1945, калі фарсіравала Одэр, скавала дзеянні праціўніка і дала магчымасць сапёрам аднавіць мост для пераправы сав. падраздзяленняў і баявой тэхнікі на плацдарм. Да 1956 у Сав. Арміі.
ПУРЫНЫ, група арганічных гетэрацыклічных рэчываў, вытворных пурыну (араматычнага біцыклічнага злучэння, угворанага кандэнсаванымі ядрамі пірымідзіну і імідазолу). Найб. пашыраны амінапурыны або пурынавыя асновы (адэнін, гуанін) і гідраксіпурыны (мачавая кіслата, гіпаксанцін, ксанцін), якія з’яўляюцца прадуктамі распаду амінапурынаў. Да П. адносяцца таксама алкалоіды кафеін і тэабрамін (метыліраваныя вытворныя ксанціну) і адэназінтрыфосфарная кіслата. Ўтвараюцца ў арганізме і паступаюць з прадуктам