• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПЯ. махрыстакрыл ы я, т р ы п с ы (Physopoda, або Thysanoptera), атрад насякомых. 2 падатр.: яйцакладныя (Terebrantina) і трубкахвостыя (Tubulifera). Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць на травяністых і дрэвавых раслінах, імхах, лішайніках, у глебе. Большасць П. шкодзяць с.г., дэкар. і лясным раслінам,
    Да арт. Пузыраногія Трыпсы: 1 — тытунёвы; 2 — пшанічны.
    пераносяць узбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. На Беларусі найб. трапляюцца трыпсы: аржаны (Limothrips denticornis), бабовы (Odonthothrips intermedins), люцэрнавы (0. phaleratns), канюшынны (Haplothrips niger), лісцевы (H. subtilissimus), пшанічны (Н. tritici), ільняны (Thrips linarins), тытунёвы (Т. tabaci).
    Даўж. да 5 мм (у тропіках да 14 мм). Афарбоўка дарослых разнастайная, лічынак — яркачырв. або ружаватая. Цела ўкрыта дробнымі шчацінкамі. Вусікі 6—10членікавыя. Ротавы апарат асім., колючасысучы. Hori з 1 — 2членікавымі лапкамі, паміж кіпцюркамі лапак пузырападобныя прысоскі (адсюль назва). Большасць П. маюць 2 пары крылаў з махрамі па краі з доўгіх раснічак (адсюль другая назва). Пярэднягрудзі рухома злучаны з галавой і сярэднегрудзямі. Брушка з 11 сегментаў. Кормяцца сокамі раслін, ёсць драпежнікі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі маюць 4—5 узростаў, не кормяцца, мала або нерухомыя. За год да 10 пакаленняў. С.Л.Максімава, М.М.Трухан. ПУЗЫРАПЛОДНІК (Physocarpus), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукавана 8 відаў. Найб. вядомы П. каліналісты (Ph. opulifolius).
    Лістападныя кусты выш. да 4 м з густой кронай. Лісйе 3—5лопасцевае. Кветкі белыя або ружовыя ў шчытках. Плод — складаная лістоўка. Дэкар. расліны. І М.Гарановіч
    ПУЗЫРКОВАЯ КАМЕРА. прылада для рэгістрацыі слядоў (трэкаў) зараджаных часціц высокіх энергій. Прынцып дзеяння заснаваны на закіпанні перагрэтай вадкасці ў наваколлі траекторыі часціцы. Выкарыстоўваецца для рэгістрацыі актаў узаемадзеяння часціц з ядрамі вадкасці або па прадуктах іх распаду на
    інш. часціцы. Вынайдзена амер. вучоным Д.Глезерам (1952).
    Для вымярэння імпульсаў зараджаных часціц П.к. змяшчаюць у магн. поле. Пераграванне вадкасці ажыццяўляецца хуткім змяншэннем ціску ад пачатковага (раўнаважнага) значэння. Пры праходжанні зараджанай часціцы праз такую вадкасць уздоўж яе следу ўтвараюцйа «зародкавыя» цэнтры кіпення.
    Узаемадзеянне ІСмезона ў вадкавадароднай пузырковай камеры з пратонамі, у выніку якога нараджаюіша часціцы £ , К+. л , л , К , якія распадаюцца на я  і іг“мезоны.
    Рабочая вадкасць П.к. — вадарод, у т.л. ў сумесі з неонам, прапан, фрэон, ксенон і інш.
    ПУЗЫРКОЎ Віктар Рыгоравіч (н. 4.10.1918, г. Днепрапятроўск, Украіна), украінскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1979). Скончыў Кіеўскі маст. інт (1946), з 1948 выкладаў у ім (з 1957 праф.). Аўтар карцін на ваеннамарскія тэмы, пейзажыстмарыніст. Сярод твораў: «Зіма» (1944), «Няскораныя» (1946), «Чарнаморцы» (1947), «Прыбой» (1952), «Пасля шторму» (1957), «Скалы ў моры» (1959), «Выстаялі» (1963), «Караблі ў паходзе» (1971), «Пуціна» (1976), «Яны змагаліся за Радзіму» (1977), трыпціх «Леся Украінка» (1979), «Ля роднага парога» (1980), «Наперадзе мір» (1984) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.
    Пузыраплоднік каліналісты.
    Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1976.
    ПУЗЫРНІК (Cystopteris), род папарацей сям. качадыжнікавых. Больш за 10 відаў. Пашыраны ў горных і лясных абласцях зямнога шара. На Беларусі П. ломкі (С. fragilis), які расце на глебавагрунтавых агаленнях берагоў рэк, азёр, яроў, у дубровах,' і П. судэцкі (С. sudetica) — рэліктаватаёжны від, занесены ў Чырв. кнігу, трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах.
    Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 10—35 см. Карэнішча ўкрыта рэшткамі старых лісцевых чаранкоў. Лісце двойчытройчыперыстае з трохвугольнай пласцінкай. Сорусы размешчаны чаргавана на ніжнім баку
    Пузырнік судэцкі.
    долек ліста. Зарастак наземны, зялёны, двухполы.
    ПУЗЫРЫ, вёска ў Мядзельскім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Мядзел— Будслаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПдУ ад г. Мядзел, 150 км ад Мінска, 7 км ад чыг. ст. Крывічы. 215 ж., 92 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, філіял камбіната быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік земляка.м, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПУЗЫРбЎСКІ Міхаіл Фаўсцінавіч (1817, Віленская губ. — 1872), бел. вучоны ў галіне ўнутр. хвароб. Др медыцыны (1863). Скончыў Пецярбургскую медыкахірург. акадэмію (1843). У 1843—60 працаваў ваен. урачом. 3 1863 старшы ўрач Магілёўскай бальніцы прыказа грамадскай апекі. Навук. працы па дыфтэрыйных паралічах, значэнні кухоннай солі ў харчаванні жывёл і інш.
    ПУЙМАНАВА (PujmanovS) Марыя (8.6.1893, Прага — 19.5.1958), чэшская пісьменніца. Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (1953). Дэбютавала зб. аўгабіягр. апавяд. «Пад крыламі» (1917). У зб.
    120	ПУКІРАЎ
    «Апавяданні з гарадскога саду» (1920) і рамане «Пацыентка доктара Гегла» (1931) маральнаэтычныя праблемы. Уражанні ад паездкі ў СССР у кн. рэпартажаўнарысаў «Погляд на новую зямлю» (1932). У трылогіі «Людзі на раздарожжы» (1937), «Гульня з агнём» (1948), «Жыццё супрайь смерці» (1952) адлюстравана жыццё краіны ў 1920— 40я г. Аўтар паэт. збкаў «Песеннік» (1939), «Мацярынскія вершы» (1940), «Прызнанне ў каханні» (1949), «Мільёны галубак» (1950), аповесцей «Прадчуванне» (1942), «Сястра Алена» (1958), ліраэпічнай паэмы «Пані Кюры» (1957), апавяданняў, нарысаў, рэпартажаў. Яе творам уласцівы публіцыстычнасць, паглыблены псіхалагізм, лірызм, гумар. На бел. мову асобныя творы П. пераклалі К.Паўтаржьшкі, У.Юрэвіч. Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1937, 1948, 1951, 1953, 1955.
    Тв.: Бел. пер. — у кн.: Чэшскія і славацкія апавяданні. Мн., 1958; Рус. пер. — Соч. Т. 1—5. М„ 1960—61.
    Літ:. Бернштейн Й.А. Творческнй путь Марян Пуймановой. М., 1961.
    А.У.Вострыкава.
    ПЎКІРАЎ Васіль Уладзіміравіч (1832, с. Лужнікі Тульскай вобл., Расія — 13.6.1890), расійскі жывапісец. Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1847—58), у 1861—73 выкладаў у гэтым вучылішчы (з 1863 праф.). У 1850я г. працаваў пе
    В.Пукіраў. Няроўны шлюб. 1862.
    раважна ў жанры партрэта, пазней звярнуўся да жанравага жывапісу сац.выкрывальнага зместу: «Няроўны шлюб» (1862), «Збор надоімак» (1869— 70), «Патрава» (1870), «Прыём пасагу па роспісе» (1873) і інш.
    ПУКСТ Рыгор Канстанцінавіч (27.11.1900, г. Гомель, — 12.11.1960), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1928, кл. Г.Канюса). 3 1929 выкладаў у Омскім, у 1932—41 Гомельскім муз. тэхнікумах, у 1944—49 і 1959—60 у Бел. кансерваторыі. 3 1949 хормайстар, ў 1953—58 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. радыё, адначасова — муз. перадач Гал. ўпраўлення радыёінфармацыі Мінва культуры Беларусі. Музыцы П. ўласцівы глыбокі драматызм, вастрыня гарманічнай і меладычнай мовы. Лірычная вобразнасць, песеннасць тэматызму, заснаванага на гар. рамансавым фальклоры, уласціва сімф. і вак. творчасці. Аўтар опер «Машэка» (1945, паст. на радыё 1947), першай бел. оперы для дзяцей «Марынка» (паст. 1955), «Свіцязянка» (1960), вак.сімф. «Паэмы аб Чырвонай Арміі» (1938), кантаты «А хто там ідзе?» (1958, на сл. Я.Купалы), 6 сімфоній (1934, 1941, 2я рэд. 1944, 1950, 1955, 1957, 1959), сімф. фантазіі «Перапёлачка», сіюты «Сымонмузыка», танц. сіюты для квартэта цымбалаў, 3 сюіт для секстэта домраў, 5 фуг для фп. і стр. квартэта, «Працяжнай» для фп. квартэта, інш. камерных інстр. твораў, шэрагу хораў (у т.л. «Дуб» на сл. П.Броўкі і інш.), вак. цыкла на санеты
    А.Звонака, рамансаў для голасу з фп. на сл. Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, Ц.Гартнага, А.Пушкіна, А.Блока і інш., песень (у т.л. «ІІІумныя бярозы» на сл. Я.Купалы, «Лугам зеляненькім» на сл. З.Бядулі), музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Апрацоўваў бел. нар. песні (больш за 50), творы самадз. кампазітараў (больш за 20).
    Літ.: Журавлев Д.Н. Г.К.Пукст, заслуженный деятель нскусств БССР. Мн., 1963.
    Дз. М.Жураўлёў.
    ПУКЦЫНІЯ, п у ч ы н і я (Puccinia), род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. Каля 1800 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты злакаў, асаковых, складанакветных, парасонавых, лілейных (гл. Іржа раслін). Маюць вял. колькасць спецыялізаваных форм і рас. На Беларусі каля 200 відаў. Найб. вядомыя П.: злакавая (Р. graminis), выклікае сцябловую ржу злакаў, карончатая (Р. coronifera) — карончатую ржу аўса, скрытая (Р. recondita) — бурую ржу жыта і пшаніцы.
    Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі. Міцэлій і споры маюць кроплі алею аранжавага ці ржавага колеру. Цыкл развіцця поўны (5 тыпаў споранашэння) і няпоўны, бываюць аднагаспадаровыя (развіццё ўсіх тыпаў споранашэння на адной расліне) і рознагаспадаровыя (гаплоідная і дыплоідная стадыі грыба развіваюцца на розных раслінах). С./.Бельская. ПУЛ (англ. pool літаральна агульны кацёл), форма аб’яднання, пагаднення паміж прадпрымальнікамі, пры якой прыбытак удзельнікаў паступае ў агульны фонд і размяркоўваецца паміж імі па раней устаноўленых суадносінах. Звычайна мае часовы характар.
    ПЎЛА (Pula), горад у Харватыі, на пве Істрыя. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Каля 100 тыс. ж. (2000). Порт на Адрыятычным м. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: суднабуд., у т.л. танкераў; буд. матэрыялаў, хім., дрэваапр., тэкст., харчовая; цэнтр рыбалоўства і рыбакансервавай прамсці. Археал. музей. Добра захаваліся рымскія пабудовы 1 ст. да н.э. — 2 ст. н.э.: трыумфальная арка, амфітэатр, рэшткі rap. умацаванняў і віл. Маўзалей і царква св. Міколы (абодва 6 ст.) і інш. Турызм.
    ПУЛАРОЗ, п ту ш а к, бацылярны белы панос, бацылярная дызентэрыя, інфекцыйная хвароба птушак групы сальманелёзаў.
    Пулароз куранят.
    ПУЛЬПА	121
    Выклікаецца бактэрыямі з роду сальманела і пашкоджвае кішэчнік і інш. ўнутр. органы птушанят і яечнікі дарослых птушак. Хварэюць на П. куры, індычкі, перапёлкі, цяцеркі, канарэйкі, галубы і інш.
    Крыніца інфекцыі — хворыя птушаняты і дарослыя птушкісальманеланосьбіты, якія выдаляюць узбуджальніка з па