• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    апрацоўцы — адна з асн. дэталей інструменту, што выкарыстоўваецца пры штампоўцы і прасаванні. Пры штампоўцы П. аказвае непасрэдны ціск на метал, што апрацоўваецца, і ў залежнасці ад прызначэння можа быць прашыўным, прабіўным, прасечным ці вырубным. Пры прасаванні П. перадае ціск праз прэсшайбу на загатоўку, што выціскаецца праз матрыцу. 2) У паліграфіі — стальны брусок прамавугольнага сячэння з рэльефным відарысам літары, знака і інш., які служыць для атрымання паглыбленага відарыса пры вырабе матрьш.
    ГГУАНТЫ (ад франц. pointe вастрыё, кончык), балетныя туфлі з цвёрдым наском. Танец на П. — танец на кончыках пальцаў пры выцягнутым пад’ёме нагі. Упершыню скарыстала М.Талье'ні. ПУАНТЫЛІЗМ (франц. pointillisme ад point кропка), 1) у в ы я ў л е н ч ы м мастацтве (дывізіянізм) — жывапісная сістэма неаімпрэсіянізму, заснаваная на раскладзе складанага колеравага тону на чыстыя, спектральныя колеры. У тэхніцы П. мазкі ў выглядзе кропак або дробных квадратаў наносяцца на палатно асобна, без накладання адзін на адзін ў разліку на іх аптычнае
    змяшэнне пры зрокавым успрыняцці карціны. Узнік у франц. жывапісе каля 1885, пашырыўся ў Бельгіі, Італіі. У тэорыі П., распрацаванай яго буйнейшымі прадстаўнікамі Ж.Сёра і П.Сіньякам, атрымалі паслядоўнае развіццё каларыстычныя ідэі З.Дэлакруа, імпрэсіяністаў, тагачасныя навук. дасягненні ў псіхалогіі ўспрыняцця колеру. У творах пуантылістаў спалучаліся прыёмы аб’ёмнапрасторавай трактоўкі кампазіцыі, павышаная цікавасць да аптычных эфектаў, колеравай індукцыі, храматычнай гарманізацыі фарбаў. У рэчышчы П. працавалі А.Э.Крос, М.Люс (Францыя), Т. ван Рыселберг, В.Фінч, Ф.Шарле, В.Шлобах (Бельгія), Г.Прэвіяці, Дж.Сеганціні (Італія) і інш. Паўплываў на творчасць групы «Набі», кубістаў, футурыстаў, фавістаў, мастакоў опарта. 2) У м у з ы ц ы — адзін з метадаў сучаснай муз. кампазіцыі. Муз. тканіна ствараецца не шляхам злучэння меладычных ліній ці акордаў, а з «кропак»гукаў (двухгуччаў, іншы раз — «кропак»акордаў), раз’яднаных паўзамі ці скачкамі (заканчэнне п’есы «Ізаляваныя кропкі ў прасторы» ЭДзянісава). Пачынальнік П. — Х.Веберн. Найб. пашырыўся ў 2й пал. 20 ст. Сярод яго прадстаўнікоў П.іулез («Структуры» для 2 фп.), К.Штокгаўзен («Кантрапункты»), М.Кагель («Пераўтварэнні 11») і інш. Пуантылістычная музыка стала крокам да больш позняй прасторавай музыкі (выканаўцы размяшчаюцца ў розных канцах залы), а ў тэхн. музыцы — ад стэрэафаніі і пластавай кампазіцыі ў спалучэнні са статычнай і кінетычнай прасторавай праекцыяй. 3 бел. кампазітараў да пуантылістычнага метаду кампазіцыі звярталіся Я.Паплаўскі, Дз.Смольскі, А.Сонін і інш.
    М.Л.Цыбульскі (жывапіс), В.С.Клакоцкая (музыка).
    ПУАП (Р о у р е) Ралан дэ ла (н. 28.7.1920, ЛаГранжФор, Францыя), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), засл. лётчык Францыі. У 2ю сусв. вайну з 1940 у руху «Змагарная Францыя», потым у складзе англ. войск. 3 ліст. 1942 у СССР, ст. лейтэнант, камандзір эскадрыллі авіяпалка «НармандыяНёман». Удзельнік Бел. і Усх.Прускай аперацый. Зрабіў 70 баявых вылетаў, збіў 15 варожых самалётаў. Пасля вайны пачынальнік і куратар пластыкавай вытвсці, заснавальнік унікальнага ў Еўропе воднага парку Марынлэнд (Marineland, 1970), асацыяцыі «Рымо» («Rimmo», 1992) па ахове марскіх жывёл Міжземнага мора.
    ПУАСбН (Poisson) Сімеон Дэні (21.6.1781, г. Пітыўе, Францыя — 25.4.1840), французскі матэматык, механік і фізік. Чл. Парыжскай АН (1812). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1826). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1800), дзе і працаваў (з 1806 праф.). 3 1809 праф. Парыжскага унта. Навук. працы па тэарэт. і нябеснай механіцы, матэм. аналізе, тэорыі імавер
    насцей, матэм. фізіцы, тэорыі пругкасui, гідрамеханіцы і інш. Даследаваў праблемы устойлівасці Сонечнай сістэмы і рух планет з улікам узбурэнняў. Устанавіў важныя стат. заканамернасці (гл. Вялікіх лікаў закон, Пуасона размеркаванне). Абагульніў ураўненні тэорыі пругкасці на выпадак анізатропных цел, увёў адну з характарыстык пругкасці матэрыялаў (гл. Пуасона каэфіцыент). Прапанаваў адно з ураўненняў матэм. фізікі (гл. Пуасона ўраўненнё) і выка
    рыстаў яго для рашэння задач па гравітацыі і электрастатыцы.
    Літ.: Л ь о ц ц в М. Нсторня фвзнкн: Пер. с ятал. М., 1970.
    ПУАСбНА КАЭФІЦЫЁНТ, адна з фіз характарыстык матэрыялу пругкага цела, роўная адносінам абсалютных значэнняў адноснай папярочнай дэфармацыі элемента цела да яго адноснай падоўжанай дэфармацыі. Уведзены СЛ.Пуасонам. Разам з адным з модуляў пругкасці вызначае пругкія ўласцівасці ізатропнага цела.
    ПУАСбНА РАЗМЕРКАВАННЕ, размеркаванне імавернасці выпадковай велічыні з цэлалікавымі неадмоўнымі значэннямі. Функцыя П.р. такіх велічынь задаецца формулай />к(Х) = ~^е~\ дзе 1. > 0 — параметр, які супадае з матэматычным чаканнем і дысперсіяй выпад
    Пуасона размеркаванне Pt (X) з рознымі значэннямі параметра I.
    ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ 115
    ковай велічыні, & = 0, 1, 2, ... —нумар выпрабавання. Атрымана СД.Пуасонам (1837) пры вывядзенні набліжанай формулы бінаміяльнага размеркавання пры вялікім ліку выпрабаванняў.
    У тэарэтыкаімавернасных мадэлях П.р. выкарыстоўваецца як набліжанае і як дакладнае размеркаванне. Напр., калі пры п незалежных выпрабаваннях падзеі А{, ..., Лп назіраюйца з аднолькавай малой імавернасцю р, то імавернасць адначасовага ажыццяўлення якіхн. к падзей набліжана выражаецца функцыяй рк(пр) (гл. Пуасона тэарэма). У прыватнасці, такая мадэль добра апісвае працэс радыеактыўнага распаду і інш. фіз. з’явы. Як дакладнае П.р. выкарыстоўваецца ў тэорыі выпадковых працэсаў, напр., пры разліку нагрузкі ліній сувязі, дзе мяркуюць, што колькасці выклікаў на працягу неперасякальных інтэрвалаў часу ёсць незалежныя выпадковыя велічыні, якія падпарадкоўваюцца П.р.
    А.А.Гусак.
    ПУАСбНА ТЭАР^МА. адна з лімітных тэарэм тэорыі імавернасцей, якая з’яўляецца асобным выпадкам вялікіх лікаў закону. Абагульняе тэарэму Бернулі на выпадак незалежных выпрабаванняў, у якіх імавернасць з’яўлення якойн. падзеі залежыць ад нумару выпрабавання (схема Пуасона). Устаноўлена СД.Пуасонам (1837). Таксама П.т. — лімітная тэарэма тэорыі імавернасцей аб збежнасці бінаміяльнага размеркавання да Пуасона размеркавання для падзей з малой імавернасцю р пры вял. колькасці выпрабаванняў п. Пры гэтым параметр \ = пр \ роўны сярэдняму ліку ажыццяўленняў зададзенай падзеі пры п выпрабаваннях.
    ПУАСбНА ЎРАЎНЁННЕ, дыферэнцыяльнае ўраўненне віду Au = / дзе Д — Лапласа аператар; адно з асн. ураўненняў тэорыі патэнцыялу. Вывучалася СД.Пуасонам (1812).
    У трохмернай прасторы П.ў. задавальняе патэнцыял u(x, у, z), створаны зарадам са шчыльнасцю р(х, у, z) = Л^ Пры гэтым функцыя размеркавання f павінна задавальняць пэўныя патрабаванні, напр., умову неперарыўнасці частковых вытворных. Калі/= 0, то П.ў. пераўтвараецца ў Лапласа ўраўненне. ПУАТЎ (Poitou), гістарычная вобласць на 3 Францыі, каля ўзбярэжжа Атлантычнага ак. На тэр. П. дэпартаменты Вандэя, В’ена, часткова ДзёСеўр. Пл. 20,1 тыс. км2. Нас. каля 1,2 млн. чал. (2000). Гал. горад — Пуацье. Тэр. вобласці — пераважна ўзгорыстая раўніна. Гал. галіна эканомікі — сельская гаспадарка, асабліва жывёлагадоўля і птушкагадоўля. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кармавыя культуры, агародніну. Садоўніцтва і вінаградарства. На ўзбярэжжы — рыбалоўства і вустрычны промысел. Прамсць: харч., маш.буд., тэкст., гарбарнаабутковая. Транспарт марскі, аўтамабільны, чыгуначны.
    У старажытнасці тэр. П. насялялі плямёны піктонаў. Пасля заваявання рымлянамі ўваходзіла ў Аквітанію. У 5 ст. яе захапілі вестготы, у 507 — кароль франкаў Хлодвіг /. У 8 ст. Піпін Кароткі далучыў П. да Франйыі. 3 9 ст. — графства. 3 канца 9 ст. графы П. сталі герцагамі Аквітаніі, разам з якой у 1154 трапілі пад уладу Англіі. У час праўлення Філіпа П Аўгуста Францыя вярнула ч. П. з г. Пуацье, а ў 1259 — і яе паўд. частку. У Стога
    довую вайну 1337—1453 П. ў складзе Англіі, у 1369—73 зноў адваявана Францыяй. У час рэлігійных войнаў 16 ст. правінцыя — месца сутыкненняў паміж гугенотамі і католікамі. У час франц. рэвалюцыі 1789—99 П. — адзін з раёнаў Вандэйскіх войнаў. У 1790 тэр. П. падзелена на дэпартаменты.
    ПУАЦЬЁ (Poitiers), горад на 3 Францыі, на р. Клен (бас. Луары). Адм. ц. дэпартамента В’ена і гал. горад гіст. вобл. Пуату. Каля 120 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: маш.буд., тэкст., хім., гарбарная, харчовая. Унт (1432). Музеі. Руіны рым. амфітэатра, шматлікія арх. помнікі 4— 18 ст., у т.л. раманскі сабор СенЖан са славутымі рэльефамі і саркафагамі Меравінгаў.
    У старажытнасці гал. цэнтр плямён піктонаў і значны камунікацыйны вузел рым. Галіі. У 507 франкскі кароль Хлодвіг 1 паблізу П. разбіў вестготаў. 3 6 ст. важны гасп., культ. і рэліг. цэнтр. У 732 франкскае войска на чале з Карлам Мартэлам разбіла каля П. арабаў, якія ўварваліся ў Францыю з Іспаніі, і спыніла прасоўванне іх у Еўропу. У 9— 18 ст. П. — гал. горад графства і правінйыі Пуату. У 9 ст. яго шмат разоў руйнавалі нарманы. У выніку шлюбу (1152) паміж Элеанорай Аквітанскай і Генрыхам Плантагенетам П. адышоў да Англіі. У 12 ст. горад атрымаў самакіраванне. У 1204 вернуты Францыі. У 1356 каля П. ў час Стогадовай вайны 1337— 1453 англ. войска прынца Эдуарда Уэльскага (Чорнага прынца) перамагло франц. рыцарскае апалчэнне караля Іаана II Добрага, што выклікала Парыжскае паўстанне 1357—58 і Жакерыю. Пасля падзелу правінцыі Пуату на дэпартаменты (1790) горад страціў б. значэнне.
    ПУБЛІКАЦЫЯ (ад лац. publico абвяшчаю ўсенародна), 1) паведамленне пэўнай інфармацыі для агульнага ведама праз друк, радыёвяшчанне, тэлебачанне. 2) Друкаванне якіхн. матэрыялаў у розных выданнях (кнігах, часопісах, газетах). 3) Тое, што апублікавана, выдадзена.
    ПУБЛІЦЬІСТЫКА (ням. Publizistik ад лац. publicus грамадскі), від твораў, прысвечаных актуальным праблемам і з’явам грамадскага жыцця. Скіравана на аператыўнае асэнсаванне рэчаіснасці (пераважна сучаснасці) шляхам спалучэння лагічнага і эмацыянальнавобразнага спосабаў даследавання і адлюстравання жыцця. Спецыфічным чынам удзельнічае ў працэсах дзярж., грамадскага і гасп. кіраўніцтва, актыўна ўздзейнічае на ход практычных спраў ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці. Выконвае сац.пед., прапагандысцкія, інфарм. функцыі, фарміруе грамадскую думку. Як від грамадскапаліт. лры найб. пашырана ў журналістыцы. Пісьменніцкая П. пра