Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
мётам, яйцамі, спермай. Інфекцыя перадаецца з кормам і піццём, праз паветра, пры апладненні. Цячэнне хваробы ў куранят вострае, падвострае і хранічнае. Назіраецца прыгнечанасць, санлівасць6 адсутнасць апетыту, павышаная тра (да 44 °C), белаваты светлы панос, апярэнне ўскудлачана, крылы звісаюць. У дарослых птушак П. хранічны, бессімптомны, пры ўскрыцці назіраюцца дэфармацыя і перараджэнне фалікулаў яечніка. Смяротнасць куранят 60—70%, кур 30—40%. Магчыма захворванне чалавека пры спажыванні ў ежу заражаных мяса і яец.
ПЎЛАРТ, П а л а р т (Poelaert) Жазеф (21.3.1817, Брусель — 3.11.1879), бельгійскі архітэктар, прадстаўнік эклектычных стыляў у бельг. архітэктуры. Вучыўся ў Парыжы. Быў на пасадзе гар. архітэктара Бруселя. Асн. творы ў Бруселі: Калона кангрэса (1850—59, выш. 47 м), царква НотрДам у Лакене (1854—72, неаготыка), Палац юстыцыі (1866—83, выш. 118), перабудаваў «Тр дэ ла Манэ» (1855) і інш.
ПУЛЕНК, Пуланк (Poulenc) Франсіс (7.1.1899, Парыж — 30.1.1963), французскі кампазітар, піяніст. Вучыўся ў Р.Віньеса (фп.) і Ш.Кёклена (кампазіцыя). 3 1920 чл. «Шасцёркі». Працаваў у розных жанрах (фп., вак., камернаінстр. творы). Вял. ўвагу надаваў мелодыі (яго наз. франц. Шубертам). Абапіраўся на франй. нар. песеннасць, развіваў прынцыпы муз. прасодыі К.Дэбюсі, вак. дэкламайыйнасці М.Мусаргскага. Найб. дасягненні ў оперы: «Грудзі Тырэзія» (паводле Г.Апалінэра; паст. 1947), «Дыялогі кармелітак» (паводле Ж.Бернаноса; паст. 1957), манаопера «Чалавечы голас» (паводле Ж.Както; паст. 1959). Сярод інш. твораў: балеты «Лані» (са спевамі, паст. трупай «Рускі балет», 1924), «Ранішняя серэнада» (паст. 1930) і інш.; творы для салістаў, хор і арк.; канцэрты з арк.; камернаінстр. ансамблі; творы для фп., хоры a cappella, у т.л. патрыят. кантата «Твар чалавечы» (на вершы П.Элюара, 1943); камернавак. творы, у т.л. больш за 160 песень на словы Апалінэра, Элюара, М.Жакоба, Както, рамансы; музыка да спектакляў, кіно і інш. Выступаў і як піяніст.
Літ. тв.: Рус. пер. — Пнсьма. Л., 1970; Я н мон друзья. Л., 1977.
Літ:. Медведева Н. А. Франсмс Пуленк. М., 1969; В е r n a с Р. F. Poulenc et ses melodies. Paris, 1978.
ПЎЛІХАЎ Іван Пятровіч (5.9.1879, Мінск — 11.3.1906), рэвалюцыянер, эсэр. Да рэв. руху далучыўся ў час вучобы ў Мінскім рэальным вучылішчы. За рэв. дзейнасць выключаны з Пецярбургскага каморніцкага інта (1903) і высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі. Выступаў на сходах сялян, распаўсюджваў анты
дзярж. адозвы. У выкананне прыгавору падп. аргцыі эсэраў П. разам з А.А.Ізмайловіч (гл. Ізмайловіч сёстры) падрыхтаваў і зрабіў 27.1.1906 няўдалы замах на мінскага губернатара П.Р.Курлова — віноўніка курлоўскага расстрэлу 1905. Схопленыя паліцыяй, яны мужна трымаліся на допытах, судовы працэс выкарысталі як трыбуну абвінавачання царызму. Паводле прыгавору ваеннага суда П. пакараны смерцю праз павешанне, Ізмайловіч смяротны прыгавор заменены вечнай катаргай. Каб запало
Р.К.Пукст. І.П.Пуліхаў.
хаць жыхароў, цела П. 4 дні вісела на браме мінскай турмы. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
Літ:. Хаўратовіч I. Бясстрашны юнак // Маладосць. 1965. №12; Мехаў У. Слухаецца справа аб замаху. Мн., 1972.
І.П.Хаўратовіч.
ПЎЛКАДЗМІТРЫЕЎ Аляксандр Дзмітрыевіч (12.9.1893, с. Вялікая Слабада Карэліцкага рна Гродзенскай вобл. — 13.11.1962), генераллейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэміі, імя Фрунзе (1927, 1934) і Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўд.Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1м Бел., 1м і 3м Прыбалт. франтах: нач. штаба ўпраўлення тылу фронту, нам. камандуючага арміяй па тыле, нач. штаба арміі. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, Берлінскай аперацыі. Да 1954 у Сав. Арміі. Чл. UK КПБ у 1954—56.
ПЎЛКАЎСКАЯ АБСЕРВАТбРЫЯ, гл. Гаюўная астранамічная абсерваторыя АН Расіі.
ПЎЛКАЎСКІЯ ВЫШЬІНІ, ланцуг узгоркаў на Пд ад С.Пецярбурга, у Расіі. Выш. да 73 м. На паўн. узгорку — Гал, астр. абсерваторыя (Пулкаўская) Рас. АН. У раёне П.в. мемарыяльны комплекс «Пулкаўскі рубеж» (1967).
ГГЎЛЬВА, рака ў Польшчы і Камянецкім рне Брэсцкай вобл., правы прыток р. Зах. Буг. Даўж. 54 км, у т.л. на Беларусі 42 км. Пл. вадазбору 535 км2, у т.л. на Беларусі 457 км2. Пачынаецца ў Польшчы, вусце за 2 км на Пд ад в. Ставы Камянецкага рна. Цячэ па Прыбугскай раўніне, праз г. Высокае. 18 км рэчышча каналізавана. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
ПУЛЬМАНАЛбГІІ I ФТЫЗІЯТРЫІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Белар у с ь. Засн. ў 1928 у Мінску як Бел. НДІ туберкулёзу. У Вял. Айч. вайну эвакуіраваны ў НоваБеліцу (г. Гомель). 3 1944 у Мінску, з 1972 у пас. Навінкі Мінскага рна. 3 1988 НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі. Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка спосабаў дыягностыкі туберкулёзу і павышэння эфектыўнасці лячэння дэструктыўных працэсаў ва ўмовах пагаршэння радыеэкалагічнага стану пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння неспецыфічных пашкоджанняў органаў дыхання; вывучэнне асаблівасцей праяўлення пазалёгачнага туберкулёзу і распрацоўка эфектыўных метадаў лячэння. У складзе інта 5 н.д. аддзелаў, у т.л. імунамарфалагічных даследаванняў; лабараторыі, 8 разнапрофільных клінічных аддзяленняў, дыспансернае і дапаможнае аддзяленні. На базе НДІ працуе кафедра туберкулёзу і дзіцячага туберкулёзу Мінскага мед. інта.
Э.М.Пармон.
ПУЛЬМАНАЛбгіЯ [ад лац. pulmo (pulmonis) лёгкае + ... логія], раздзел медыцыны, які вывучае прычыны і механізмы развіцця хвароб органаў дыхання, распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі. П. вывучае неспецыфічныя запаленчыя захворванні (трахеіты, бранхіты, пнеўманіі, плеўрыты і інш.), спецыфічныя (туберкулёз, сіфіліс, грыбковыя пашкоджанні і інш.), алергічныя захворванні (астма бранхіяльная і інш.), пухліны, заганы развіцця, парушэнні кровазвароту ў лёгкіх (застойныя з’явы, інфаркт лёгкага), прафес. хваробы (напр., пнеўмаканіёзы). На Беларусі праблемамі П. займаецца пульманалогіі і фтызіятрыі НДІ. Уклад у развіццё П. зрабілі В.С.Кароўкін, М.МЛамака, С.М.Мялкіх, В.В.Баршчэўскі, А.М.Калечыц і інш.
Літ:. Боршевскнй В.В., К а л е ч н ц О.М., Богомазова А.В. Эпмдеммологня неспецнфнческях болезней органов дыханпя, органнзацня пульмонологнческой помошя населенню; обшяе вопросы // Современные проблемы пульмонологнн: Сб. науч. работ. Мн., 1995; Лаптева М.М., Боршевскнй В.В., Богомазова А.В. Состоянне н путм совершенствовання пульмонологнческой помошн населенню Республнкн Беларусь // Мед. новостн. 1998. №8.
/. М. Семяненя.
ПЎЛЬПА (ад лац. pulpa мякаць) у т э х н і ц ы , сумесь завіслых цвёрдых часцінак і вадкасці, падрыхтаваная для выкарыстання ў тэхнал. працэсе. Пры абагачэнні карысных выкапняў П. наз. сумесь іх з вадой; у гідраметалургіі і хіміі — сумесь матэрыялаў, што апрацоўваюцца, з вадой ці спец. хім. рэагентамі; у будве і горнай справе — сумесь вады і грунту ці горнай пароды. П., атрыманую шляхам размывання грунту гідраманіторам ці ў спец. змяшальніках,
122 пульпіт
выкарыстоўваюйь пры тушэнні пажараў
ПУЛЫІІТ, запаленне пульпы зуба.Узнікае пры пападанні ў яе бактэрый, іх таксінаў, прадуктаў распаду тканак з карыёзнай поласці, парушаных калязубных ткадак, пры траўме зуба, з крывацёкам пры цяжкіх інфекц. захворваннях і інш. Бывае востры і хранічны, ачаговы і дыфузны (пашыраецца на ўсю пульпу зуба). П. пашкоджвае малочныя і пастаянныя зубы. Характарызуецца моцным болем, які можа ўзнікаць, напр., пры пападанні на хворы зуб халоднай (гарачай) ежы; пры некат. формах П. холад купіруе боль. Часам П. закранае галіны трайчастага нерва і боль пераходзіць на пэўныя часткі твару. Лячэнне: поўнае ці няпоўнае выдаленне пульпы з далейшым пламбаваннем зуба. І.М.Семяненя. ПУЛЬС (ад лац. pulsus удар, штуршок), перыядычнае, падобнае на штуршок расшырэнне сценак артэрый, сінхроннае са скарачэннямі сэрца. Частата П. залежыць ад полу, узросту чалавека (жывёлы), масы цела, эмацыянальнага стану, фіз. нагрузкі, тры цела і навакольнага асяроддзя. Напр., у слана (маса 3000 кг) частата П. каля 25 удараў за мінуту, у землярыйкі (маса 3 г) — болей за 600. У дарослага чалавека частата П. ў сярэднім 70—80 удараў за мінугу, пры фіз. нагрузцы — 150—200. Памяншэнне частаты П. ніжэй за норму наз. брадыкардыяй, пачашчэнне — тахікардыяй. Брадыкардыя — абавязковая фізіял. рэакцыя сэрца ў жывёл, што ныраюць (напр., у некат. цюленяў пры ныранні частата П. памяншаецца ад 140 да 10 удараў за мінуту). Акрамя сярэдняй частаты П. адзначаецца шэраг інш. характарыстык: рытмічнасць, напаўненне і інш.
ПУЛЬСАРЫ (англ. pulsars скарачэнне яп Pulsating Sources of Radioemission пульсуючыя крыніцы радыёвыпрамянення), касмічныя крыніцы імпульснага эл.магн. выпрамянення. Адкрыты ў 1967 Э.Х’юішам (Вялікабрытанія). Вядома некалькі соцень П. Перыяды паўтарэння імпульсаў 0,002—4 с. Выпрамяненне мае нецеплавую прыроду. Большасць П. выпрамяняе ў радыёдыяпазоне яд метровых да сантыметровых хваль. П. ў Крабападобнай туманнасці і некаторыя інш. выпрамяняюць таксама ў аптычным, рэнтгенаўскім і гамадыяпазонах. П. атаясамліваюць з нейтроннымі зоркамі, што хутка верцяцца. Выпрамяненне распаўсюджваецца ў малым цялесным вугле і накіроўваецца ў бок назіральніка праз прамежкі часу, роўныя перыяду вярчэння зоркі. Малыя перыяды і высокая стабільнасць імптаьсаў (змена за перыяд меншая за 10'14 с) абумоўлены, адпаведна, хуткім вярчэннем зоркі (да некалькіх дзесяткаў абаротаў за секунду) і стабільнасцю перыяду яе вярчэння. Энергія вярчэння зоркі
пераўтвараецца ў энергію выпрамянення, таму перыяд вярчэння зоркі (перыяд П.) паступова павялічваецца. Назіранні П. выкарыстоўваюцца для вывучэння будовы Галактыкі, даследавання міжзорнага і міжпланетнага асяроддзяў, праверкі агульнай тэорыі адноснасці і інш.
Літ.: С м н т Ф.Г. Пульсары: Пер. с англ. М., 1979; Манчестер Р.Н., Тейлор Дж.Х. Пульсары: Пер. с англ. М., 1980.
А.А.Шымбалёў.
ПУЛЬСАЦЫІ ЗбРАК, рэгулярныя ваганні памераў зорак з прычыны змены ціску і тры ў іх нетрах. Абумоўліваюць змену бляску многіх пераменных зорак — цэфеід, мірыд і інш.
Праяўляюцца на позніх этапах эвалюцыі зорак. У нетрах нармальнай зоркі вадарод ператвараецца ў гелій. Калі вадароду становіцца недастатков