Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
а для працякання рэакцыі, гравітацыйная сіла нарастае і зорка сціскаецца, у ядры ствараюцца ўмовы для ператварэння гелію ў вуглярод. На гэтай стадыі памеры зоркі павялічваюцца, яна пераходзіць у вобласць чырв. гігантаў. У вонкавых слаях працягваецца ператварэнне вадароду ў гелій. Нейтральны гелій непразрысты для ультрафіялетавага выпрамянення зоркі, якое паглынаецца ім, і газ іанізуецца. Іанізаваны гелій прапускае выпрамяненне, што выходзіць з унутр. слаёў зоркі. Гэта прыводзіць да ахаладжэння і сціскання зоркі, гелій зноў становіцца нейтральным і працэс паўтараецца.
Літ.: К о к с Дж.П. Теорня звездных пульсацнй: Пер. с англ. М., 1983. А.А.Шымбалёў.
ПУЛЬТ КІРАВАННЯ (ням. Pult ад лац. pulpitum памост, трыбуна), прыстасаванне з размешчанымі на яго пярэдніх частках (панэлях) сродкамі адлюстравання інфармацыі і органамі кіравання; элемент сістэмы кіравання. 3 іх дапамогай аператар уздзейнічае на кіравальныя аб’екты (працэсы), іх якасныя і колькасныя характарыстыкі. П.к. бываюць у выглядзе стала, калонкі, стэнда і інш., таксама мясцовыя (непасрэдна на аб’екце ці блізка ад яго) і дыстанцыйныя. Пры праектаванні П.к. ўлічваюцца рэкамендацыі інжынернай псіхалогіі па кампаноўцы асн. прылад, органаў кіравання і рабочага месца аператара.
ПЎМА (Felis concolor), млекакормячае сям. кашэчых атр. драпежных. Пашырана ў Амерыцы ад Паўд. Аляскі да Магеланава праліва. Жыве пераважна ў га
Пума: 1 — дарослая; 2 — кацяня.
рах, на ўскрайках лясоў, адкрытых ландшафтах і ў джунглях. 2 падвіды (П. ўсходняя — F.c. cougar і П. фларыдская — F.c. согуі) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Мясц. назвы П. —горны леў, серабрысты леў, кугуар.
Даўж. цела да 197 см, хваста да 82 см, маса да 110 кг. Вушы шырокія, закругленыя. Поўсць густая, кароткая. Афарбоўка аднаколерная, жаўтаватабурая, знізу светлая. Драпежнік. Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) кацянят раз у 2—3 галы. Э.Р.Самусенка. ПУМШбН АДУЛЬЯДЭТ. Р а м a IX (н. 5.12.1927, г. Кеймбрыдж, штат Масачусетс, ЗША), кароль Тайланда. Сын аднаго з прынцаў з каралеўскай дынастыі Чакры. Да 1945 жыў з бацькамі ў ЗША і Швецыі. У 1946 заняў прастол Тайланда пасля смерці свайго старэйшага брата. У 1950 каранаваўся каралём пад імем Рама IX. Прымае актыўны ўдзел у паліт. жыцці краіны, прыхільнік мадэрнізацыі на зах. ўзор, шмат зрабіў для ажыццяўлення рэформ, якія спрыялі хуткаму эканам. росту Тайланда і ўсталяванню ліберальнага парламенцкага рэжыму.
ПЎМПУР, П у м п у р с (Pumpurs) Андрэйс (22.9.1841, Ліелюмправа, Латвія — 6.7.1902), латышскі паэт. Скончыў Адэскае юнкерскае вучылішча (1878). Друкаваўся з 1869. Асн. яго твор — гераічны эпас. «Лачплесіс», які напісаны на аснове нар. паданняў. Аўтар сатыр. твора «Краіна п’янчуг» (1870), зб. паэзіі «На радзіме і на чужыне» (1890), дарожных нататкаў «Ад Даўгавы да Дуная» (1895).
Тв.: Рус. пер. — Лачплескс: Латыш. нар. герой. Рмга, 1983.
ПЎНА (ісп. Puna, на мове кечуа — пустынны), прыродная вобласць у Паўд. Амерыцы, Перу, Балівіі, Чылі і Аргенціне. Уяўляе сабой высакагорныя пустыні' і сухія стэпы на высокаўзнятых пласкагор’ях Цэнтр. Андаў паміж Зах. і Цэнтр. Кардыльерамі. Выш. 3500—4600 м. У рэльефе пераважаюць слабахвалістыя раўніны і плоскія катлавіны, запоўненыя вулканічнымі, абломкавымі і азёрналедавіковымі адкладамі. Клімат высакагорнатрапічны з халаднаватым дажджлівым летам і халоднай сухой зімой. Сярэднія тры ліст. 5—10 °C, ліп. 2—6 °C. Ападкаў ад 1000 мм за год на Пн, да 100—200 мм на Пд і 3. Характэрны рэзкія змены надвор’я і моцныя вятры. П. — вобласць унугранага сцёку (найб. р. Дэсагуадэра). Найб. азёры Тытыкака і Паапо. Развіты саланчакі. Глебы ад высакагорнастэпавых да чырвонабурых пустынных, часта саланчаковыя. Расліннасць пераважна ксерафільная, разрэджаная, з дзернавінных злакаў (кавыль, аўсяніца, вейнік і інш.), падушкападобнага хмызняку (льярэта і інш.), асобных кактусаў, салянак, трапляюййа нізкарослыя дрэвы (палілепіс, тола і інш.). Пашавая жывёлагадоўля (развядзенне авечак, мулаў, лам); у бас. азёр Тытыкака і Паапо — пасевы збожжавых, бульбаводства. П. вылучаюць таксама як вышынны ландшафтны пояс Цэнтр. Андаў.
ПУНКТУАЦЫЯ 123
ПЎНА, горад на 3 Індыі, паблізу горнага праходу праз Зах. Гаты, у штаце Махараштра. Каля 2 млн. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл. і гандл. цэнтр, цесна звязаны з Бамбеем. Прамсць: баваўняная, шаўковая, гарбарнаабугкрвая, цукр., хім., машынабудаўнічая. Маратхскі унт. Музеі. Руіны сярэдневяковай крэпасці ШанварПетх. У прыгарадзе — буйны зд антыбіётыкаў.
ПУНІ, П у н ь і (Pugni) Цэзар (Чэзарэ; 31.5.1802, г. Генуя, Італія — 26.1.1870), італьянскі кампазітар. Вучыўся ў Міланскай кансерваторыі. 3 канца 1820х г. пісаў балеты, якія прынеслі вядомасць. Больш за 20 гадоў супрацоўнічаў з М.Петыпа. 3 1851 у Расіі ў якасці «стваральніка балетнай музыкі» пры пецярб. імператарскіх трах. У Пецярбургу напісаў 35 балетаў (усяго 312), у т.л. «Дачка фараона» (1862), «КанёкГарбунок» (1864; доўгі час адзіны балет на рускі сюжэт), «Цар Кандаўл» (1868). Аўтар балетаў «Эсмеральда» (1844), «Мармуровая прыгажуня» (1847); 10 опер, у т.л. «Кантрабандыст» (1833); сімфоній; мес (каля 40), камернаінстр. твораў.
ПУНІЙЦЫ (лац. Puni, Poeni, Phoenices), назва, якую далі стараж. рымляне фінікійцам. Яны перасяляліся ў Паўн. Афрыку і заснавалі там у 12—7 ст. да н.э. калоніі Утыка, Карфаген, ЛептысМагна і інш. Мова П. — дыялект фінікійскай. Ад П. паходзіць назва Пунічных войнаў.
ПУНІЧНЫЯ ВбЙНЫ (264—146 да н.э., з перапынкамі; назва ад пунійцаў), войны паміж Стараж. Рымам і Карфагенам за панаванне ў Зах. Міжземнамор’і. Выгаднае месцазнаходжанне Карфагена спрыяла яго хуткаму эканам. развіццю і ператварэнню ў магутную краіну, якая падначаліла зах. ўзбярэжжа Паўн. Афрыкі і большасць Сіцыліі, мела ўплыў на Пірэнейскім пве, на Корсіцы і Сардзініі. Рым да 265 да н.э. заваяваў усю Італію і стварыў адзіную дзяржаву — рымскаіталійскую канфедэрацыю. Ён не прызнаваў гегемоніі Карфагена ў Зах. Міжземнамор’і і імкнуўся завалодаць багатай Сіцыліяй. Гэтыя супярэчнасці вырашаліся ў 3 П.в., якія былі з абодвух бакоў захопніцкімі.
1я Пунічная вайна (264— 241 да н.э.) вялася за Сіцылію. Рымляне мелі моцную толькі сухапутную армію. Вымушаныя ваяваць на моры, яны стварылі ваен. флот, які перамог у бітвах пры Мілах (260), мысе Экном (256) і пры Эгадскіх авах (241). Паводле мірнага дагавора ўладанні Карфагена ў Сіцыліі і авы паміж Сіцыліяй і Італіяй перайшлі да Рыма. У 237 Рым захапіў авы Корсіку і Сардзінію. Карфаген хугка аднавіў эканам. і ваен. магутнасць і нават кампенсаваў страчаныя ўладанні захопам значнай тэр. на Пірэнейскім пве, якія ператварыў у плацдарм для наступлення на Рым.
2я Пунічная вайна (218—
201 да н.э.) пачалася з аблогі і разбурэння саюзнага рымлянам г. Сагунта ў Іспаніі і паходу на Італію праз Альпы (218) карфагенскай арміі на чале з Ганібажш, які разлічваў на падтрымку заваяваных Рымам галаў. Ужо ў першых сутычках з рымлянамі на рэках Тыцына і Трэбія (218), каля Тразіменскага возера (217) рымлянам бьілі нанесены значныя паражэнні. Рымляне перайшлі да тактыкі зацяжной вайны, каб змучыць праціўніка на сваёй тэрыторыі. 2.8.216 пры Канах адбылася бітва, у якой рым. армія была акружана і знішчана (гл. ў арт. Каны). Каб працягваць вайну, рымляне папоўнілі армію рабамі, злачынцамі, выпушчанымі з турмаў, і знізілі маёмасны цэнз пры камплектаванні новых легіёнаў. Такія захады ўмацавалі армію і прынеслі першыя перамогі. У 211 рымляне захапілі Сіракузы і вярнулі г. Капуя. У Іспаніі Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы заняў Новы Карфаген. Вайна была перанесена ў Афрыку. У 202 Сцыпіён разбіў карфагенскую армію на чале з Ганібалам каля г. Зама. Паводле мірнага дагавора 201 Карфаген страціў флот, абавязваўся выплаціць кантрыбуцыю, страціў права без згоды Рыма весці войны ў Афрыцы. Усе ісп. ўладанні перайшлі да Рыма.
Учас 3й Пунічнай вайны (149—146 да н.э.) ваенныя дзеянн( вяліся на тэр. Карфагена. Рым. саюзнік нумідыйскі цар Масініса сваімі дзеяннямі вымусіў карфагенян узяцца за зброю. Гэта дало падставу рым. сенату для вайны за канчатковае знішчэнне Карфагена. Пасля трохгадовай аблогі рым. армія ўварвалася ў горад, разбурыла яго, a насельніцтва ператварыла ў рабоў. Ч. карфагенскай тэр. рымляне перадалі Нумідыі за дапамогу ў вайне. Астатняя тэр. ператворана ў рым. правінцыю Афрыка. У выніку П.в. Рым стаў магутнай рабаўладальніцкай дзяржавай у 3 частках свету: Еўропе, Афрьшы і Азіі.
Літ.: Р е в я к о К.А. Пуняческне войны. Мн., 1988; Я го ж. Войны Рама с Карфагеном: основные тенденцнн н направлення нсторногр. Мн., 2000; Кораблев Й.Ш. Ганннбал. Ростов н/Д., 1997. К.А.Рэвяка.
ПУНКТ (ад лац. punctum кропка), 1) месца, якое прызначана для пэўных мэт, напр., населены П., камандны П. (гл. Пункт камандны). 2) Асобны раздзел, параграф якоган. тэксту, які абазначаецца лічбай або літарай. 3) Момант, перыяд у развіцці падзей, дзеяння, напр., кульмінацыйны П. 4) Тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой стан, напр., П. кіпення, П. плаўлення.
ПУНКТ у м а т э м а т ы ц ы, геаметрычны аб’ект нулявога вымярэння; адно з асн. паняццяў матэматыкі. У геаметрыі П. прымаецца за адно з зыходных паняццяў і не падлягае вызначэнню.
Геам. аб’екты (лінія, паверхня, фігура, цела) разглядаюцца як пэўныя сукупнасці П. У інш. раздзелах матэматыкі П. наз. элементы рознай прыроды, з якіх складаюцца розныя прасторы, напр., у лмернай эўклідавай пра
сторы П. наз. ўпарадкаваная сукупнасць з п лікаў, у геаметрыі вывучаюйца асаблівыя П. крывых, у матэм. аналізе — асаблівыя П. рашэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў, у тэорыі мностваў — П., якія характарызуюць уласцівасці разгляданага мноства.
ПУНКТ у паліграфіі, адзінка даўжыні ў сістэме друкарскіх мер. У большасці еўрап. краін і СНД роўны 0,3759 мм (у ЗША, Вялікабрыганіі і інш. краінах 0,3515 мм). Служыць для вымярэння кегля шрыфту, наборных лінеек, інш. друкавальных элементаў, a таксама памераў прагальнага матэрыялу. Уведзены ў Францыі ў 1737 як '/72 франц. цалі.
ПУНКТ КАМАНДНЫ, месца, з якога ажыццяўляецца кіраўніцтва войскамі ў час падрыхтоўкі і ў ходзе ваен. дзеянняў. У часцях, злучэннях і аб’яднаннях звычайна ствараюцца П.к.: асн., перадавыя і запасныя, рухомыя і стацыянарныя, паветр., наземныя і падземныя (у залежнасці ад прызначэння, роду і віду войск). Адным з элементаў П.к. з’яўляецца назіральны пункт. Ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т.л. Беларусі, на П.к. могуць размяшчацца разлікі (ВПС, ППА і інш.), якія нясуць баявое дзяжурства.
ПУНКТ НУЛЯВбГА ЗАРАДУ, тое, што ізаэлектрычны пункт.
ПУНКТ РАСЬІ, кропка расы, тэмпература, да якой павінна ахаладзіцца паветра, каб наяўная ў ім вадзяная пара дасягнула насычэння (пры дадзеным утрыманні вільгаці і нязменным ціску); неабходная ў