Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
егласць уяўленням аб П. як асобнай бесцялеснай субстанцыі — душы і механістычнаматэрыялістычным тэорыям, якія зводзілі П. да нервовых працэсаў. Ідэя Сечанава лягла ў аснову тэорыі грамадскагіст. паходжання П. чалавека (рас. вучоныя Л.С.Выгоцкі, А.Р.Лурыя, А.М.Лявонцьеў). Рас. вучоны С.Л.Рубінштэйн разглядаў П. як працэс, які фарміруецца і выяўляецца ў дзейнасці і павінен даследавацца праз праяўленні ў асн. відах дзейнасці. Асаблівы падыход у вывучэнні П. чалавека прапанавалі заснавальнік псіхааналізу З.Фрэйд і заснавальнік аналітычнай псіхалогіі К.Г.Юнг.
Літ:. Л у р н я А.Р. Мозг человека н пснхнческне процессы. Т. 1—2. М„ 1963—70; В е к к е р Л.М. Пснхнческне процессы. Т. 1—3. Л., 1974—76; Выготскмй Л.С. йсторня развнтня высшнх пснхмческнх функцнй // Собр. соч. М., 1983. Т. 3; Г р н м а к Л.П. Резервы человеческой пснхнкн: Введенне в пснхологяю актявностн. 2 нзд. М., 1989; Ю н г К.Г. Структура пснхнкн н процесс ннднвццуацня: Пер. с нем. М., 1996; Леонтьев А.Н. Эволюцмя пснхнкн: йзбр. пснхол. тр. М.; Воронеж, 1999.
Л.А. Кандыбовіч.
псіхічныя хварЬбы, д у ш э ў н ы я х в а р о б ы, расстройствы псіхічнай дзейнасці галаўнога мозга чалавека, пры якіх парушаюцца адлюстраванне навакольнага асяроддзя і самасвядомасць. Падзяляюцца на псіхозы і пагранічныя расстройствы. Пры псіхозах — неадэкватнае адлюстраванне рэчаіснасці з адпаведнай дэзарганізацыяй мэтанакіраваных паводзін, фарміраванне асаблівых псіхапаталаг. утварэнняў (галюцынацый, маній і інш.). Асн. віды псіхозаў: белая гарачка, маніякальнадэпрэсіўны псіхоз, шызафрэнія, эпілепсія, дэменцыя (набытая прыдуркаватасць, якая выклікаецца пашкоджаннем галаўнога мозга, часцей як вынік прагрэсіруючага атрафічнага працэсу ў мозгу або атэрасклерозу сасудаў галаўнога мозга). Пры пагранічных расстройствах (напр., неўрозы) адзначаюцца якасныя адхіленні ад нармальнага псіхічнага развіцця пры адэкватнасці паводзін і ўспрымання. П.х. могуць развівацца бесперапынна і прыступападобна, з паглыбленнем дэфекту асобы або без яго. Вывучае П.х. псіхіятрыя.
Літ.: Руководство по пснхматрнн. Т. 1—2. М., 1988; Клнннческая пснхнатряя: Пер с англ. М„ 1999. А.А.Зайцаў, УА.Кульчыцкі. ПСІХІЯТРЫЯ (ад псіха... + грэч. iatreia лячэнне), раздзел медыцыны, які вывучае прычыны ўзнікнення, развіццё, клініку і дыягностыку, метады лячэння і прафілактыкі псіхічных хвароб. Як навука П. вылучылася ў канцы 18 — пач. 19 ст. Навук.тэарэт. аснова П. ў вучэнні \.Х\.Паўлава аб вышэйшай нервовай дзейнасці.Уключае таксама сац. аспекты: арганізацыю псіхіятрычнай дапамогі, рэабілітацыю хворых, адносіны псіхічна хворых з грамадствам, прававыя, эканам. і інш. Разглядае ўзнікненне і развіццё псіхічных хвароб у сувязі з парушэннем дзейнасці галаўнога мозга. Падзяляецца наагульную (вывучае асн. заканамернасці праявы і развіцця паталогіі псіхічнай дзейнасці, прыроду псіхапаталаг. працэсаў, прынцыпы класіфікацыі, праблемы аднаўлення, метады даследавання) і прыватную (даследуе асобныя псіхічныя хваробы). Цесна звязана з псіхатэрапіяй і псіхафармакалогіяй, таксама неўрапаталогіяй, паталаг. анатоміяй, псіхалогіяй, біяхіміяй. Асн. метад дыягностыкі ў П. — клінічнае даследаванне (вызначэнне псіхічнага статуса хворага), таксама дадатковая інфармацыя (лабараторныя тэсты, камп’ютэрная тамаграфія, рэнтгенаграфія і інш.). На Беларусі праблемы П. вывучаюцца і даследуюцііа ў Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім і Гомельскім мед. інстытутах.
Літ.: Руководство по пснхнатрнн. Т. 1—2. М., 1988; Каплан Г.Й., Сэдок
Б.Дж. Клмннческая пснхнатрня: Пер. с англ.
1—2. М., 1994; Клнннческая пснхяатрпя: Пер. с англ. М., 1999.
А.А.Зайцаў, У.А.Кульчыцкі. ПСІХРАФІТЫ [ад грэч. psychros халодны + ...фіт(ы)], расліны, што растуць на вільготных і халодных глебах (высокія шыроты, высакагор’і). Прыстасаваныя да працяглай зімы, нізкай тры паветра і глебы, кароткага вегетац. перыяду, паніжанага забеспячэння раслін пажыўнымі рэчывамі, невял. колькасці ападкаў, адносна высокай вілыотнасці паветра, моцных вятроў, якія высушваюць глебу летам і ўшчыльняюць снежнае покрыва зімой, і інш. Да П. адносяцна некат. водарасці і лішайнікі, з вышэйшых раслін — дрыяда, кедравы сланік, рададэвдран камчацкі і інш. Размнажаюцца пераважна вегетатыўна (для выспявання насення вегетац. перыяд вельмі кароткі).
ПСІХРбМЕТР (ад грэч. psychros халодны + ...метр), прылада для вымярэння тры і вільготнасці паветра. Складаецца з 2 злучаных тэрмометраў, рэзервуар аднаго з іх абгорнуты змочаным батыстам. У выніку выпарэння вільгаці тра змочанага тэрмометра заўсёды ніжэйшая за тру сухога. Тру паветра вымяраюць па сухім тэрмометры, вільготнасць — па паказаннях сухога і змочанага тэрмометраў (псіхраметрычная рознасць) з выкарыстаннем спец. псіхраметрычных табліц. Пры трах, ніжэй
шых за 5 °C, для вымярэння вілыотнасці паветра карыстаюцца гігрометрам. ПСКбВА АБАРбНА 1581—82, абарона гарнізона (4 тыс. дваран, стральцоў і казакоў) і ўзбр. гараджан (12 тыс. чал.) г. Пскоў на чале з кн. І.П.Шуйскім ад 50тысячнай арміі караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя ў канцы Лівонскай вайны 1558—83. 24—26.8.1581 армія Рэчы Паспалітай аблажыла Пскоў. Абаронцы горада адбілі больш за 30 штурмаў праціўніка (асабліва моцныя 8 вер. і 2 ліст.). Недахоп пораху прымусіў Стафана Баторыя з ліст. 1581 весці пасіўную аблогу. Рас. цар Іван IV прыслаў пад Пскоў паслоў з прапановай аб міры. 15.1.1582 падпісаны ЯмЗапольскі мірны дагавор 1582, які спыніў вайну паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. 4.2.1582 войскі Стафана Баторыя адышлі ад Пскова.
ПСКбВАПЯЧбРСКІ МАНАСТЫР, мужчынскі манастыр у г. Пячоры Пскоўскай вобл. (Расія). Узнік каля сярэдзіны 15 ст., калі ў пячорах пасяліліся першыя манахіпустэльнікі. Быў своеасаблівым фарпостам абароны на зах. мяжы Расіі. У 1581—82, 1592, 1611—16 на яго нападалі шведы. Пасля Паўн. вайны 1700—21 страціў сваё абарончае значэнне. У 1473 пабудавана першая пячорная Успенская царква (перабудавана ў 1522—23, 18 ст.). У 16 ст. каля манастырскіх пабудоў узнік пасад, які пазней перарос у горад. У 2й пал. 16 ст. манастыр разам з пасадам абнесены крапасной сцяной з 9 вежамі (перабудавана ў 1701). Уваход на тэр. манастыра цераз Святыя вароты, акцэнтаваныя ве
ПсковдПячорскі манастыр. Царква святога Пятра. 17 ст.
106 ПСКОЎ
жай і ківотам над аркай. Гал. кампазіцыйны элемент — шматпралётная 2ярусная званіца (16 ст.) з гадзіннікам. Захаваліся таксама цэрквы Дабравешчанская (1541, фасад 18—19 ст.), надбрамная Нікольская (1564, арх. П Забалотны) з вежай, св. Пятра (17 ст.), Пакроўская (18 ст.); пячоры (даўж. 200 м; з’яўляюцца манастырскімі могілкамі). Абарончыя і культавыя будынкі манастырскага комплексу належаць да Пскоўскай школы дойлідства.
Літ.: Древннй Псков: йсторня, вскусство, археологня: Новые нсслед. М., 1988; Псков через века; Памятннкм Пскова сегодня. СПб., Псков, 1994. Г.А.Лаўрэцкі.
Абарончыя ўмацаванні ПсковаПячорскага манастыра.
ПСКОЎ, горад, цэнтр Пскоўскай вобл. ў Расіі. Размешчаны на р. Вялікая (упадае ў Пскоўскае воз.). 208,5 тыс. ж. (1998). Вузел чыг. і аўтадарог. Аэрапорт.
Развіты маш.буд. (эл.тэхн. абсталяванне, радыёдэталі, тэлеф. апаратура), лёгкая (ільняная, гарбарная, швейная), харч. прамсць, вытвсць буд. матэрыялаў. Пед. інт, філіял С.Пецярбургскага унта. Драм. і лялечны тэатры.
Упершыню згадваецца ў «Аловесці мінулых гадоў» пад 903. 3 10 ст. горад, уваходзіў у Кіеўскую Русь, у 12—13 ст. — у Наўгародскую феадальную рэспубліку. У 1240 захоплены Лівонскім ордэнам. У 1242 вызвалены войскам кн. Аляксандра Неўскага. У 1266—99 тут княжыў кн. Даўмонт. У 14—15 ст. цэнтр Пскоўскай феадальнай рэспублікі. Жыхары горада ўдзельнічалі ў Кулікоўскай бітве 1380. У 14— 17 ст. П. — буйны гандл., рамесніцкі і культ. цэнтр. 3 1510 у складзе Рус. дзяржавы. У час Лівонскай вайны 1558—83 вытрымаў паўгадавую аблогу войск караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя (гл. Пскова абарона 1581— 82). У Паўн. вайну 1700—21 у П. знаходзіла
Пскоў ІаанаПрадцечанскі сабор Іванаўскага манастыра. Да 1243.
ся штабкватэра БХІ.Шарамецева. 3 пач. 18 ст. страціў б. значэнне. У 1708 увайшоў у склад Інгерманландскай, у 1717 — Пецярбургскай, у 1727 — Наўгародскай губ. 3 1777 цэнтр Пскоўскага намесніцтва (потым губ.). У 1ю сусв. вайну ў П. размяшчаўся штаб Паўн. фронту. Тут вясной 1917 адрокся ад прастола апошні рас. імператар Мікалай II. У Вял. Айч. вайну акупіраваны (1941—44) ням. фашыстамі. 3 1944 цэнтр Пскоўскай вобл.
П. падзелены рэкамі Вялікая і Пскава на 3 часткі: цэнтр (на правым беразе Вялікай), Завялічча (левабярэжжа Вялікай) і Запскоўе (правабярэжжа Пскавы). 3 13 ст. пачала складвацца Пскоўская школа дойлідства. Узведзены Пскоўскі крэмль. Крапасныя сцены
ахоўвалі раёны горада: з Пд невял. тэрыторыя т.зв. Даўмонтава горада (паводле археалагічных дадзеных, існаваў з 12 ст., умацаваны ў 1266; княжацкая рэзідэнцыя і адм. цэнтр горада), у міжрэччы Псковы і Вялікай — прылеглы да Крома з ПдУ Сярэдні горад (склаўся ў 10 ст., умацаваны ў 1309—75), на яго ўскраінах — Вакольны горад (пачаў фарміравацца ў 11 ст.), за р. Пскова — Запскоўе. Плошча Даўмонтава горада ў 14 ст. шчыльна забудавана палатамі і цэрквамі (у выніку археалагічных раскопак адкрыты фундаменты 18 каменных пабудоў), з паўд. боку абмежавана манум. будынкам 2павярховых Прыказных палат (1693—95). У 16 ст. сцены даўж. 9 км умацаваны і расшыраны, пабудаваны манум. вежы, у тл. Грамячая (1524). Найб. стараж. пабудовы П. блізкія да Наўгародскпй школы дойлідства'. саборы Міражскага манастыра, Іванаўскага (да 1243), Снетагорскага (1310, фрэскі 1313) манастыроў. У 14—16 ст. будавалі невял. прыходскія цэрквы з вапняку: Васіля на Горцы (1413), Успення на Пароменні (1444, перабудавана ў 1521), Касьмы і Даміяна на Прымосці (1463), Георгія на Узвозе (1494), Міколы на Усосе (1536). Сярод каменных жылых дамоў 16—17 ст. — 3павярховыя палаты Паганкіных (да 1645), дамы Лапіна («Саладзёжня»), Трубінскага (1670—80я г.), палаты Ямскога (1680я г.). Паводле рэгулярнага плана 1778 у П. пабудаваны на гал. вуліцах каменныя і драўляныя 2павярховыя дамы паводле «ўзорных» праектаў у стылі класінызму. Горад моцна пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну, адноўлены. Непадалёк ад П. размяшчаюцца комплексы манастыроў СпасаЕлізараўскага (засн. ў 15 ст.) з 1купальным 3апсідным саборам 16 ст., Крыпяцкога (засн. ў 15 ст.) на беразе Святога воз. (захаваўся 1купальны сабор, 1557). Музеі: мастакарэстаўратара Ю.П.Спягальскага, гіст.маст. і арх. музейзапаведнік.
Літ.: Древннй Псков: йсторня, мскусство, археологмя: Новые нсслед. М., 1988; Псков: Очеркн мсіорна. 2 нзд. Л ., 1990; С п е гальскнй Ю.П. Каменное зодчество Пскова. Л„ 1976; Псков через века: Памятннкп Пскова сегодня. СПб.; Псков, 1994.
І.Л. Чэбап (архітэктура).
ПСКбЎСКАЕ ВбЗЕРА У Пскоўска