Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ваў у пач. 1930х г. У ранняй лірыцы адчувальны ўплыў сюррэалізму. Аўтар збкаў «Словы» (1946), «Казкі» (1947), «Відовішча», «Вялікі вясновы баль» (абодва 1951), «Дождж і пагода» (1955), «Усякая ўсячына» (1966), «Рэчы ды іншае...» (1972), «Начное сонца» (выд. 1980) і інш. Працаваў як кінадраматург. Лепшыя сцэнарыі стварыў для рэж. М.Карнэ, у т.л. «Набярэжная туманаў» (1938), «Дзеці райка» (1943) і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку. Творчасці ўласцівы дэмакратызм, песенны лаканізм, сюжэтнасць, кампазіцыйная завершанасць і дынамічнасць. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Э.Агняцвет, С.Ліхадзіеўскі, М.Танк.
Тв:. Бел. пер. — у кн.: Дзень паэзіі, 1966. Мн., 1966; У кн.: На зорных шляхах. Мн., 1991; У кн.: 3 французскай і бельгійскай паэзіі. Мн., 1993; Рус. пер. — Мзбр. ляряка. М., 1967; Детн райка: Кнносценаряя. М., 1986; Сена встречает Парнж. СПб., 1995.
Літ.: Жак Превер: Бнобнблногр. указ. М., 1989. А.В.Хадановіч.
ПРЭВО д’Экзіль (Prevost d’Exiles) Антуан Франсуа (1.4.1697, г. Эдэн, Францыя — 25.11.1763), французскі пісьменнікасветнік, прадстаўнік ранняга сентыменталізму і ракако. Скончыў езуіцкі калеж (1713), стаў абатам. Аўтар сац.псіхал. раманаў «Мемуары і прыгоды знатнага чалавека, які аддаліўся ад свету» (т. 1—7, 1728—31), «Англійскі філосаф, або Гісторыя Кліўленда, незаконнага сына Кромвеля, напісаная ім самім» (т. 1—8, 1731—39), «Кілерынскі ігумен» (1735), «Гісторыя адной грачанкі» (1740), «Мемуары добра выхаванага чалавека» (1745), у якіх паўстае шырокая панарама жыцця тагачаснай Францыі і Еўропы, ставяцца воетрыя сац. праблемы. Вяршыня яго творчасйі — раман «Гісторыя кавалера Дэ Грыё і Манон Леско» (1731, неаднаразова экранізаваны). Вобраз Манон —
сімвал складанасці і таямнічасці чалавечай натуры, увасабленне горкага лёсу прыгажосці ў свеце саслоўнай няроўнасці і пагоні за багаццем. На сюжэт рамана напісаны балет Ф.Галеві, оперы Ф.Абера, Ж.Маснэ, Дж.Пучыні.
Тв:. Рус. пер. — Нсторня кавалера де Грме н Манон Леско; йсторня одной гречанкм; Новеллы. М., 1989.
Літ.'. Пахсарьян Н.Т. Генезяс, поэтнка н жанровая смстема французского романа 1690—1760х гг. Днепропетровск, 1996.
Г.В.Сініла.
ПРЭГЛЬ (Pregl) Фрыц (3.9.1869, г. Любляна, Славенія — 13.7.1930), аўстрыйскі хімік і фізіёлаг, стваральнік
Ф.Прэгль.
арган. мікрааналізу. Скончыў мед. фт унта ў г. Грац (1894), дзе і працаваў да 1910 і з 1913 (праф.). Навук. працы па колькасным элементным мікрааналізе арган. злучэнняў. Распрацаваў метады вызначэння элементаў (вугляроду, азоту, серы і інш.) і функцыян. груп пры аналізе малой колькасці (2—10 мг) рэчыва (1911—17). Сканструяваў спец. апаратуру, у т.л. мікрахім. вагі з адчувальнасцю ~10’6 г. Прапанаваў прынцыпова новыя спосабы раскладання арган. рэчываў для элементнага аналізу. Нобелеўская прэмія 1923.
Тв.: Рус. пер. — Колнчественный органнческнй мнкроаналнз. М.; Л., 1934.
ПЙДКА Канстанцін Рыгоравіч (14.2.1942, в. Пацавічы Мастоўскага рна Гродзенскай вобл. — 22.9.2000), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1987), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963). 3 1963 у Інце фізікі, з 1970 у Інце прыкладной оптыкі Hau. AH Беларусі. Навук. працы па оптыцы відарысаўтваральных сістэм. Распрацаваў метады даследавання перадатачных функцый, якія апісваюць заканамернасці пераўтварэння энергет. і прасторавых структурных уласцівасцей аб’екта, апаратуру для кантролю асн. інфарм. характарыстык шэрагу элементаў відарысаўтваральных сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974.
Тв.: Характерястнкя запнсм оптяческого язображеняя на электроночувствятельных слоях // Распространеняе света в днсперсной среде. Мн., 1982; Оптнка люмннесцентного экрана. Мн., 1984 (разам з А.П.Івановым).
ПРЭДЫКАТ (ад лац. praedicatum сказанае), тое, што ўласцівасць; у вузкім сэнсе — уласцівасць асобнага прадмета, у шырокім — адносіны, г.зн. уласцівасць некалькіх прадметаў. У арыстоцелеўскай і традыц. логіцы разумеўся толькі як адзін з двух тэрмінаў суджэння — той, у якім нешта гаворыцца аб
ПРЭЗІДЭНЦКАЯ 91
суб’екце. Больш агульная трактоўка П. звязана з разглядам прэдыкацыі як прыватнага выпадку функцыянальнай залежнасці. У сучаснай логіцы П. — лагічная (або прапазіцыянальная) функцыя — выраз з нявызначанымі тэрмінамі (пераменнымі), які прьГ выбары канкрэтных значэнняў для гэтых тэрмінаў пераўтвараецца ў асэнсаванае (ісціннае або памылковае) выказванне. У лагічнай структуры суджэння традыц. паняцці П. і суб’екта замяняюцца адпаведна на дакладныя матэм. паняцці функцыі і яе аргумента.
У адпаведнасці з гэтым П. вызвачаюцца на мноствах (абласцях прадметаў)! элементы якіх служаць аргументамі, або значэннямі адпаведных пераменных. Пры функцыянальнай форме запісу П. ад п пераменных выражаюць формулай Р (х,, ... хп), дзе п > 0. Пры п = 0 П. супадае з выказваннем, пры n = 1 П. з’яўляецца ўласцівасцю ў вузкім сэнсе (аднамесны П.), пры п = 2 — уласцівасцю «пары» (двухмесны П.), пры п = 3 — уласцівасаю «тройкі» (трохмесны П.) і г.д. Гл. таксама Логіка прэдыкатаў, Функцыя. С.Ф.Дубянецкі. ПРЭДЫКАТЫЎНАСЦЬ (ад лац ргаеdicatio выказванне), граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны выказвання да пазамоўнай рэчаіснасці. Выяўляецца праз інтанацыю паведамлення, катэгорыі асобы, часу і ладу дзеясловавыказніка. Параўн.: «смех», «дзеці», «смех дзяцей», «смяшлівыя дзеці» і «Дзеці смяюцца»; «снег», «снежыць», «снежны» і «Снег пайшоў», «Снег!». П. надае спалучэнню слоў і нават асобнаму слову значэнне закончанай думкі, сэнс самаст. адзінкі маўленчых зносін, выступае сродкам рэалізацыі камунікатыўнай функцыі мовы. Належыць да універсалій лінгвістычных.
Літ:. Вмноградов В.В. Некоторые задачн нзучення свнтаксвса простого предложення // Вопр. языкознання. 1954. № 1; Обшее языкознанне: Внутренняя структура языка. М., 1972. А.Я.Міхпевіч.
ПРЭЗІДЫУМ (ад лац. praesidere сядзець наперадзе, старшынстваваць), 1) выбарны орган, які кіруе сходам, нарадай, канферэнцыяй, а таксама асобы, якія ўваходзяць у такі орган. 2) Кіруючы орган некат. аргцый і ўстаноў.
ПРЭЗІДЫУМ ВЯРХбЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, пастаянна дзеючы орган Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1938—90, падсправаздачны яму ва ўсёй сваёй дзейнасці. У межах, прадугледжаных канстытуцыяй, ажыццяўляў функцыі вышэйшага органа дзярж. улады рэспублікі ў перыяд паміж яго сесіямі. Выбіраўся з дэпутатаў у складзе старшыні, 2 яго намеснікаў, сакратара і 15 членаў. Рашэнні Прэзідыума па большасці пытанняў прымаліся ў форме ўказаў або пастаноў і не патрабавалі наступнага разгляду і зацвяджэння іх Вярх. Саветам. Аднак канстытуцыя прадугледжвала шэраг пытанняў, вырашэнне якіх патрабавала абавязковага зацвярджэння на чарговых сесіях Вярх. Савета. Вярх. Савет 12га склікання (1990—94) скарэкціраваў паўнамоцтвы Прэзідыума. Ён застаўся
пастаянна дзеючым органам Вярх. Савета, які забяспечваў арганізацыю яго работы і ажыццяўляў інш. паўнамоцтвы ў межах, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і законам, аднак ужо не ажыццяўляў функцыі вышэйшага органа дзярж. улады. У склад Прэзідыума ўваходзілі Старшыня Вярх. Савета, яго 1ы нам. і намеснікі, дэпугаты Вярх. Савета і ў парадку, прадугледжаным рэгламентам Вярх. Савета. Прэзідыум узначальваў Старшыня Вярх. Савета. 3 увядзеннем пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь значная частка паўнамоцтваў адышла да Прэзідэнта. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятая на рэсп. рэферэндуме 24.11.1996, такога органа не прадугледжвае. Старшынямі Прэзідыума Вярх. Савета былі Н.Я.Наталевіч (1938—48), В.І.Казлоў (1948— 67), С.В.Прытыцкі (1968—71), Ф.А.Сурганаў (1971—76), І.Я.Палякоў (1977—85), Г.С.Таразевіч (1985—89), М.І.Дземянцей (1989—90); работай Прэзідыума кіравалі Старшыні Вярх. Савета Дземянцей (1990—91), С.С.Шушкевіч (1991—94), М.І.Грыб (1994—96), С.Г.Шарэцкі (1996). М.і.Дзянісаў.
ПРЭЗІДЫУМ СУДА, калегіяльны орган, які, як правіла, ажыццяўляе функцыі нагляду судовага. На Беларусі існуе ў Вярхоўным судзе, абласных і Мінскім гар. судах. Парадак стварэння П.с., яго склад і паўнамоцтвы рэгламентуюцца Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995. Пры разглядзе спраў у П.с. абавязковы ўдзел пракурора.
ПРЭЗІД^НТ |ад лац. praesidens (presidentis) які сядзіць наперадзе, на чале)], 1) кіраўнік дзяржавы і ўрада або толькі дзяржавы ў краінах з рэсп. формай праўлення. Пасада ўзнікла ў ЗША у 1787. 3 краін, якія ўваходзяць у ААН, больш як 130 маюць пост П., у т.л. Рэспубліка Беларусь (2000). Канстытуцыйны статус і паўнамоцтвы П. адрозніваюцца ў залежнасці ад тыпу рэспублікі. У прэзідэнцкай рэспубліцы, класічнай формай якой з’яўляюцца ЗША, П. — кіраўнік дзяржавы і кіраўнік выканаўчай улады; выбіраецца на ўсеагульных выбарах. У парламентарнай рэспубліцы (напр., ФРГ, Італія) П. толькі кіраўнік дзяржавы, а ўрад узначальвае прэм’ерміністр; П. выбіраецца, як правіла, парламентам або пры яго ўдзеле. У рэспубліках змешанага тыпу П. выбіраецца на ўсеагульных выбарах, з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і валодае рэальнымі ўладнымі паўнамоцтвамі, што дазваляе яму фактьгчна кіраваць урадам, адказным перад парламентам (Францыя, Польшча, Беларусь). 2) У шэрагу грамадскіх і навук. устаноў, тваў, аргцый (у т.л. міжнар.) П. — выбарны старшыня выканаўчага органа.
ПРЭЗІДЭНТ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, найвышэйшая службовая асоба ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнік бел. дзяржавы. Пасада ўведзена Канстыту
цыяй Рэспублікі Беларусь 1994. Статус Прэзідэнта ўстаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятай на рэсп. рэферэндуме 24.11.1996. Прэзідэнт з’яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, увасабляе адзінства народа, ажыццяўляе рэалізацыю асн. кірункаў унутр. і знешняй палітыкі, прадстаўляе дзяржаву ў зносінах з інш. дзяржавамі і міжнар. аргцыямі, прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нац. бяспекі і тэр. цэласнасці, забяспечвае паліт. і эканам. стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзярж. улады, з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узбр. Сіламі дзяржавы. Асобе Прэзідэнта нададзена прававая недатыкальнасць, яго гонар і годнасць ахоўваюцца законам. Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі. Прэзідэнт выбіраецца на 5 гадоў на аснове ўсеаг. выбарчага права пры тайным галасаванні. Адна і тая ж асоба можа займаць гэту пасаду не больш як 2 тэрміны. Парадак выл