Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
чэння кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта і яго выбараў рэгламентуецца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам. Кампетэнцыя Прэзідэнта, яго паўнамоцтвы і абавязкі замацаваны ў арт. 84—86 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10.7.1994 абраны А.Р.Лукашэнка, 9.9.2001 ён перавыбраны на другі тэрмін. Г.А.Маслыка. ПРЭЗІД^НЦКАЕ ПРАЎЛЕННЕ, у большасці краін свету (ЗША, Індыя, Расія і інш.) часовы парадак кіравання асобнымі мясцовасцямі, калі ў прадугледжаных законам выпадках (стыхійныя бедствы, экалагічныя катастрофы, вострыя сац.эканам. і сац.паліт. крызісы, масавыя беспарадкі і інш.) абвяшчаецца надзвычайнае становішча. Уводзіцца прэзідэнтам. Пры П.п. паўнамоцтвы адпаведных мясц. органаў улады і кіравання прыпыняюцца, ажыццяўленне іх функцый ускладаецца на створаны прэзідэнтам спец. орган або на прызначаную ім службовую асобу
ПРЭЗІД^НЦКАЯ РЭСПЎБЛІКА, адзін з 2 асн. (разам з парламенцкай рэспублікай) відаў рэспубліканскага дзярж. ладу. Характарызуецца захаваннем прынцыпу падзелу ўлад, канцэнтрацыяй у руках прэзідэнта паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы і кіраўніка ўрада, пазапарламенцкім выбраннем прэзідэнта. Ўрад фарміруецца прэзідэнтам незалежна ад раскладу сіл у парламенце. Прэзідэнт не мае права распускаць парламент. У класічнай П.р. (ЗІІІА, Мексіка, Бразілія, Калумбія, многія інш. лац.амер. і
92 ПРЭЗІНДЖАНТРАП
афр. краіны) вышэйшыя органы ўлады (прэзідэнт, парламент, вярх. суд) незалежныя адзін ад аднаго і маюць магчымасць рэальна ўздзейнічаць адзін на аднаго (сістэма «стрымак і супрацьвагаў»). Да П.р., за выключэннем некат. фармальных адрозненняў (наяўнасць прэм’ерміністра, права прэзідэнта распускаць парламент), блізкія паліт. сістэмы Рас. Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Змешаныя, з рысамі парламенцкай і прэзідэнцкай рэспублікі, паліт. сістэмы (т.зв. паўпрэзідэнцкая рэспубліка) маюць Францыя, Чэхія, Польшча, Балгарыя, Украіна, Літва і многія інш. дзяржавы.
ПРЭЗІНДЖАНТРАП (ад лац. ргае перад + зінджантрап), выкапнёвы прымат, рэшткі якога (маленькі раструшчаны чэрап) разам з груба абабітымі галечнымі прыладамі знойдзены англ. археолагам ІУС.БЛікі ў цясніне Олдувай у 1960. Частка даследчыкаў лічыць П. найстаражытнейшым чалавекам пад назвай Homo habilis (чалавек умелы) і адносіць яго да аўстралапітжаў. Існаваў каля 2 млн. г. назад.
ПРЭЗЎМПЦЫЯ НЕВІНАВАТАСЦІ ў крымінальным праве, палажэнне, паводле якога абвінавачаны лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана ўстаноўленым законам парадкам. П.н. — адна з найважнейшых дэмакр. прыкмет крымін. працэсу, забяспечвае ахову правоў асобы, выключае неабгрунтаванае абвінавачанне і асуджэнне. Можа быць абвергнута толькі шляхам даказвання ўстаноўленымі працэсуальным законам сродкамі і выключна пры наяўнасці дастатковых суд. доказаў, якія адносяцца да справы і дапускаюцца заканадаўствам. Абавязак даказвання ўскладаецца на органы абвінавачання.
ПРЭЙСКУРАНТ (ням. Preiskurant ад Preis цана + франц. courant бягучы, цяперашні), зборнік, даведнік цэн на прадукцыю, тавары, паслугі. Зафіксаваныя ў П. цэны наз. прэйскурантнымі (бываюць даведачныя, цэны прапановы, нязменныя).
ПР^ЙСЛЕР (Preisler) Ян (18.2.1872, Попавійы каля г. Бераўн, Чэхія — 27.4.1918), чэшскі жывапісей і графік. Вучыўся ў Маст.прамысл. школе ў Празе (1887—95); выкладаў у ёй (1908—12) і Пражскай AM (з 1913). Працаваў у рэчышчы сімвалізму. Сярод твораў: размалёўкі ў касцёле ў Пршэшціцы (1898), чэхаславацкім павільёне на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1899— 1900), атэлі «Гранд» у ГрадзецКралаве (1903—04), мазаікі ў будынках б. Земскага банка ў Празе (1909—10) і Абласнога музея ў ГрадзецКралаве (1911); станковыя кампазіцыі «Вясна» (1900), «Карціна з вялікага цыкла» (1901—02), «Казка» (1902), «Чорнае возера» (1904), «Закаханыя» (1905), «Дзяўчаты ў лесе»
(«Вясна», 1906), «Адам і Ева», «Зялёны пейзаж» (абедзве 1908) і інш.
ПРЭКАРЫЙ (лац. precarium ад preces просьба), першапачаткова ў рым. праве даўгавыя адносіны паміж пазыкадаўцам і пазычальнікам незалежна ад формы маёмасці; у раннім сярэднявеччы ў Зах. Еўропе права карыстання зямлёй (на некалькі гадоў ці пажыццёва), якое даваў землеўладальнік селяніну на падставе яго пісьмовай просьбы. За гэта атрымальнік зямлі (прэкарыст) плаціў чынш ці выконваў паншчыну. Прэкарскі дагавор аднаўляўся кожныя 5 гадоў. П. быў пашыраны ва ўсіх еўрап. краінах да 13 ст. і стаў адным са сродкаў залежнасці вольных сялян ад буйнога землеўладальніка. А.Г.Зельскі. ПР^КАС (франц. ргёсосе ад лац. ргаесох ранні, скараспелы), парода танкарунных скараспелых авечак мясавоўнавага кірунку. Выведзена ў Францыі ў 19 ст. скрыжаваннем англ. мясных парод з рамбулье, пазней у Германіі. Гаду
Прэкас: 1 — баран; 2 — авечка.
юць у краінах Еўропы, ЗША. На Беларусі невял. статкі чыстапародных жывёл ёсць у Іванаўскім і Брэсцкім рнах Брэсцкай вобл.
Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі. Маткі бязрогія, бараны бязрогія і з рагамі. Маса бараноў каля 100 (найб. да 150), матак каля 60 кг. Воўна белая, даўж. каля 7 см. Гадавы настрыг з бараноў 7—8 (да 11,7), з матак 4,4—4,8 кг. Выхад чыстай воўны 45— 50%. Плоднасць 120—130 ягнят на 100 матак. Скараспел ыя жывёлы, у 6—7 месяцаў маса да 45—50 кг. А.А.Козыр. ПР^КУРТ (Precourt) Чарлз (н. 29.6.1955, г. Уолтэм, ЗША), касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Магістр па праблемах нац. бяспекі і стратэгічных даследаванняў. Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1977), школу лётчыкаўвыпрабавальнікаў (1985), Ваеннамарскі каледж ЗША (1990). 3 1990 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 26.4—
6.5.1993 — на КК «Калумбія», 27.6— 7.7.1995 і 15.5—24.5.1997 —на КК «Атлантыс», 2—12.6.1998 — на КК «Дыскаверы». Тройчы працаваў на борце рас. арбітальнага комплексу «Мір». У космасе правёў 38,8 сут. У.С.Ларыёнаў. ПРЙЛАГ (Prelog) Уладзімір (23.7.1906, г. Сараева, Боснія і Герцагавіна — 7.1.1998), швейцарскі хімікарганік. Замежны чл. Pac. АН (1966). Скончыў Пражскі тэхнал. інт (1928). У 1935—41 у Заграбскім унце. 3 1942 у Вышэйшай
тэхн. школе ў Цюрыху ў лабараторыі арган. сінтэзу (з 1950 праф., з 1957 заг. лабараторыі). Навук. працы па стэрэахіміі і сінтэзе складаных арган. злучэнняў, у т.л. антыбіётыкаў. Сінтэзаваў адамантан (1941), шэраг макрацыклічных кетонаў з 7—18 атамамі вугляроду ў цыкле (1947—50). Сфармуляваў правіла аб пераважнай канфармацыі аптычна актыўных рэчываў у хім. рэакцыях (правіла П.; 1953). Адзін з аўтараў сучаснай стэрэахім. наменклатуры. Нобелеўская прэмія 1975.
ПРЭЛАСЦЬ, інтэртрыгінозны д э р м а т ы т, запаленне скуры, якое ўзнікае пры трэнні і мацэрацыі. Прычыны: узмоцненае потавыдзяленне, нетрыманне мачы, белі і інш. Часта бывае ў дзяцей першага года жыцця, у поўных людзей. Можа ўскладняцца пры далучэнні інфекцыі (інфекц. П.). Лячэнне тэрапеўт., захаванне гігіены скуры.
ПРЭЛАТ (польск. prelat ад лац. praelatus пастаўлены над кімн.), у рымскакаталіцкай і англіканскай цэрквах тытул, які надаецца прадстаўнікам вышэйшага дыяцэзіяльнага і ордэнскага духавенства.
ПРЭЛІМІНАРНЫ МІРНЫ ДАГАВбР, папярэдняе пагадненне, у якім варагуючыя бакі ўстанаўліваюць асн. ўмовы будучага мірнага дагавора. Вызначае агульныя ўмовы спынення вайны, у т.л. новыя граніцы і тэр. змены. У ім могуць быць палажэнні, што адносяцца да стварэння камісій па дэлімітацыі граніц, аб вызваленні акупіраваных тэрыторый, кампенсацыі ваен. выдаткаў, аб абмене ваеннапалоннымі і да т.п. Напр., пагадненне з Польшчай, падпісанае 12.10.1920 прадстаўнікамі РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай — з другога, што папярэднічала Рыжскаму мірнаму дагавору 1921.
ПРЭРАГАТЫВА 93
ПРЭЛЮДЫЯ, п р э л ю д (позналац. praeludium ад лац. praeludo раблю ўступ, іграю папярэдне), невялікая муз. п’еса імправізацыйнага характару пераважна для аднаго інструмента.
Найб. раннія яе ўзоры ўзніклі ў 15 ст. Напачатку П. — кароткі ўступ да асн. інстр. п’есы ці харала, адметны свабодным етылем з фігурацыйным развіццём, элементамі поліфанічнага і акордавага складу; стварала танальны, вобразнаэмацыянальны настрой, палягчала ўступ галасоў. У 17 ст. П. называліся ўступы ў франц. оперы, сюіце ці сюітападобным цыкле побач з фугай і інш. п’есамі. 3 18 ст. самаст. п’еса. 3 імем І.С.Баха звязана зацвярджэнне цыкла П. — фуга, у якім абедзве п’есы, аб’яднаныя танальна, дапаўняюць ална адну кантрастам характару, спосабу выкладання. Пазней падобныя цыклы стварылі Дз.Шастаковіч, Р.Шчадрын, П.ХІндэміт і інш. У 20 ст. тэрмін «П» трактуецца шматпланава: 2часткавы цыкл П. — фуга пашырыўся да 3часткавага («Прэлюдыя, харал і фуга» С.Франка); уступы да оперы і яе асобных актаў (оперы Дж.Вердзі, Р.Вагнера, Дж.Пучыні); самастойны, пераважна фп. ці аркестравы, твор («Прэлюды» ФДіста); узнікае тып цыкла П. звычайна ва ўсіх танальнасцях (Ф.Шапэн, С.Рахманінаў, А.Скрабін, К.Дэбюсі, Дз.Шастаковіч, Дз.Кабалеўскі).
У бел. музыцы жанр П. ўвасоблены ў разнастайных цыклах вобразнаканкрэтных мініяцюр для фп. (6 прэлюдый Г.Вагнера, 2 — Р.Суруса, прэлюдыі С.Картэса, І.Лучанка, В.Помазава, У.Браілоўскага), у класічных цыклах («24 П.» для фп. П.Падкавырава), у традыц. «парным» цыкле (П. і фуга для струн. аркестра з фп. В.Іванова). Створаны П. для нар. інструментаў самаст. п’есы (П. для цымбалаў і фп. М.Аладава, П. для аркестра нар. інструментаў А.Мдывані), ці ч. «парнага» цыкла (П. і канцэрціна Л.Свердэля). Своеасабліва пераўгвораны жанр П. ў буйных цыклічных формах (імправізацыйнарэчытатыўная экспрэсіўная П. ў 3й санаце для скрыпкі і фп. Л.Абеліёвіча, ролю П. выконваюць інтрады ў неакласіцысцкай 2й сімфоніі Г.Вагнера, у пераасэнсаванні будовы класічнай сюіты «Мемарыял» для камернага аркестра У.Дарохіна) і інш. Пры стварэнні П. некат. бел. кампазітары выкарыстоўваюць сучасную тэхніку кампазіцыі (5 дадэкафонных прэлюдый Р.Суруса).
Літ:. Панкратова В. Малые ннструментальные формы: (Прелюдня, ноктюрн, этюд). М., 1962. А.У.Валадковіч.
ПРЭМЧТА (ад франц. premiere першая), першы публічны паказ новага спектакля, фільма, эстраднай або цыркавой праграмы. Пад П. часта разумеюць рэпертуарную навінку тэатра. ПРЭМ’ЕРМІНІСТР, кіраўнік урада большасці краін свету, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь.
ПР^МІКСЫ (ад лац. ргае раней, перад + misceo змешваю), абагачальныя сумесі біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюцца для павелічэння пажыўнасці камбікармоў і паляпшэння іх біял. ўздзеяння на арганізм с.г. жывёл. Паводле складу вылучаюць П. вітамінныя, мінер., вітаміннатэрапеўт. і інш. У склад уваходзяць: напаўняльнік (аўся
ная, травяная мука, вотруб’е, макуха, дрожджы і інш.) і біялагічна актыўныя рэчывы (вітаміны, мікраэлементы, амінакіслоты, ферменты, антыбіётыкі, антыаксіданты і інш.). Вырабляюць на ка