• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    мбікормавых здах для жывёл розных відаў, узростаў і кірункаў прадукцыйнасці.
    ПРЭМІРАВАННЕ (ад прэмія), від матэрыяльнага стымулявання і заахвочвання работнікаў за канкрэтныя поспехі ў асабістай і калект. працы. Распрацоўка і ўкараненне сістэм П. ажьшцяўляецца прадпрыемствам, а правільнасць выбару асн. яго элементаў (ваказчыкі і ўмовы, колькасць прэміраваных, памер прэміі) ацэньваецца з пазіцый забеспячэння прынцыпу аплаты за працу і адпаведнасці эфекту, які павінен выяўляцца ў эканоміі выдаткаў на вытвсць прадукцыі (работ, паслуг) і прырашчэнні прыбытку. П. можа быць штомесячнае, штоквартальнае, па выніках працы за год або інш. перыяды ў залежнасці ад асаблівасцей вытвсці і працы, характару ўстаноўленых паказчыкаў, наяўнасці неабходных звестак аператыўнага і бухгалтарскага ўліку; таксама перыяды, што вызначаюцца сезоннасцю работ, прайягласцю вытв. цыкла і інш. Памеры прэмій кожнага работніка вызначаюцца ў працэнтах да зарплаты па тарыфных стаўках (здзельных расцэнках), службовых акладах або ў памерах да 'мінімальнай зарплаты. Ва ўсіх выпадках П. павінна быць забяспечана гарантаванасць крыніцы выплаты прэміі.
    У. Г. Залатагораў.
    ПРЭМІЯ (ад лац. praemium узнагарода), 1) грашовае ці інш. матэрыяльнае заахвочванне як узнагарода за поспехі, заслугі ў якойн. галіне дзейнасці. 2) Грашовая сума, што выдаецца некат. ўрадамі як заахвочванне за вываз пэўных тавараў. 3) Розніца паміж біржавай і намінальнай вартасцю каштоўнай паперы. 4) Грашовая сума, якую выплачвае страхавальнік страхавой установе за рызыку, якую яна нясе.
    ПРЭМЧАНД (сапр. Дханпатрай Шрывастаў; 31.7.1880, Ламхі, каля г. Варанасі, Індыя — 8.10.1936), індыйскі пісьменнік. Скончыў Алахабадскі каледж (1904). Пісаў на мовах урду і хіндзі. Творчасць П. развівалася пад уздзеяннем інд. нац.вызв. руху. Аўтар рэаліст. раманаў «Прытулак» (1918), «Прыстанак кахання» (1922), «Арэна» (1925), «Поле бітвы» (1932), «Ахвярная карова» (1936) і інш. Апавяданні (збкі «Сем лотасаў», 1914, «Ратны шлях», 1932, «Саван», 1937) і публіцыстыка адзначаны антыкалан. і антыфеад. накіраванасцю.
    7в.: Бел. пер. — у кн.: Дрэва вады. Мн., 1959; Рус. пер. — Нзбранное. М., 1989; Рассказы. Ннрмала. М.. 1958; Ратный путь: Рассказы. М., 1969.
    Літ:. Р а х б а р X. Жязнь н творчество Премчанда: Пер. с хнндн. М., 1963; Бал нн В. Премчандновеллвст. Л., 1973; Премчанд: Бнобнблногр. указ. М., 1962.
    ПРЭНІТ (ад прозвішча першаадкрывальніка галандца X. ван Прэна), пародаўтваральны мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідраксідалюмасілікат кальцыю, Са2 А1[А18ізОіо] (ОН)г. Mae прымесі закісу жалеза FeO (да 1%) і аксіду жалеза РезОз (да 10,6%). Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае сфераліты, радыяльнапрамянёвыя агрэгаты, коркі, суцэльныя масы, пражылкі,
    Прэніт
    псеўдамарфозы. Колер жоўтазялёны, белы, шэры. Паўпразрысты, зрэдку празрысты. Цв. 6,5. Шчыльн. 2,9 г/см< Бляск шкляны. Крохкі. Трапляецца ў вулканічных лавах асн. саставу, зонах гідратэрмальнай перапрацоўкі асн. і шчолачных вывергнутых горных парод.
    ПРЭНТ (польск. pr^nt), старажытная адзінка даўжыні і плошчы, тое, што прут.
    ПРЭНЦ, возера ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Лужасянка, за 22 км на У ад г. Гарадок. Пл. 0,22 к.м2, даўж. 830 м, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 2,1 м, даўж. берагавой лініі 2,19 км. Пл. вадазбору 1,45 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—7 м (на У і ПдУ 10—15 м), пясчаныя, пад лесам. Берагі сплавінныя, шыр. сплавіны 2—7 м. 2 вузкія залівы. На Пн і Пд забалочаная пойма шыр. 20—50 м. Да ўрэзу вады расце хмызняк. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. Выцякае ручай у р. Громаць.
    ПРЭПРЫНТ (англ. preprint ад лац. ргае раней, перад + англ. print адбітак, друк), апераджальны выпуск адбіткаў артыкулаў і інш. друкаваных матэрыялаў для аўтараў і інш. асоб да афіц. выхаду гэтых матэрыялаў. Наладжваецца для паскарэння распаўсюджвання навук. інфармацыі. Таксама выданне, што выпускаецца для абмеркавання спецыялістамі з мэтай падрыхтоўкі яго канчатковага тэксту (стэнаграмы, слоўнікі, макеты асобных тамоў энцыклапедый, пробныя выданіі падручнікаў і інш.).
    ПРЭРАГАТЫВА (лац. praerogativa ад praerogativus запрошаны першым, першы, хто падае голас), выключнае права,
    94	ПРЭРАФАЭЛІТЫ
    якое належыць якомун. дзярж. органу або службовай асобе. Напр., парламенту прымаць законы, суду вяршыць правасуддзе, кіраўніку дзяржавы ажыццяўляць акты памілавання, узнагароджання і г.д.
    ПРЭРАФАЭЛІТЫ (ад лац. ргае раней, перад + Рафаэль), англійскія мастакі і пісьменнікі 2й пал. 19 ст., якія ставілі за мэту адраджэнне традыцый сярэднявечнага і раннерэнесансавага (да Рафаэля) мастацтва. «Брацтва прэрафаэлітаў» (англ. PreRaphaelite Brotherhood) засн. ў 1848 паэтам і жывапісцам ДТ.Расеці, жывапісцамі Э.Мілесам, У.Х.Хантам (зазналі ўплыў М.Браўна, a праз яго — назарэйцаў), падтрымана Дж. Рэскіным. Выступалі з крытыкай бурж. культуры, супрацьпастаўлялі халоднаму акадэмізму «шчырасць», «свяшчэнны агонь» і «жывую веру» прымітываў (гл. Прымітыў). Маст. творам П. уласціва стылізацыя, перабольшаная графічнасць, дэкаратывізм у спалучэнні з дакладнай дэталізацыяй. Паэзія П. (Расеці, Р.Браўнінг, А.Тэнісан, А.Ч.Суінберн) вызначалася пачуццёвымі адносінамі да прыгажосці, спірытуалістычным культам кахання, заснаваным на традыцыях сярэдневяковай італьян. лры. Пасля распаду «Брацтва» ў 1853 новы ўздым руху П. пачаўся з канца 1850х г., калі вакол Расеці згрупаваліся мастакі У.Морыс, Ж.БёрнДжонс, У.Крэйн, Дж.Ф.Уотс і інш. Жывапіс развіваўся да
    Да арт. Прэрафаэліты. У.Х. X а н т. Клаўдзіо і Ізабела. 1850.
    складанай, стракатай плоскаснай арнаментыкі і містычнай ускладненасці вобразнага ладу. П. паўплывалі на развіццё сімвалізму і эстэтызму «канца стагоддзя» ў лры (О.Уайльд, У.Патэр), мадэрну ў выяўл. і дэкар.прыкладным мастацтве (О.В.Бёрдслі і інш.). Я.Ф.Шунейка.
    Да арт. Прэрафаэліты. Д.Г. Р a с е ц і. La Ghirlandata. 1873.
    ПР9РЫЯ (франц. prairie ад лац. pratum луг), 1) прыродная падзона лесаетэпу са значным увільгатненнем ў Паўн. Амерыцы. Працягваецца ўздоўж усх. падножжаў Скалістых гор у ЗША і Канадзе. П. былі пашамі, дзе пасвіліся бізоны; цяпер б.ч. іх пад ворывам (вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, бавоўнік). Пашырана эрозія глеб. Падобныя ландшафты характэрны для тропікаў усх. раёнаў Паўд. Амерыкі і Усх. Азіі. 2) Група фармацый травяністай (высакатраўнай) расліннасці ўнуграных ч. Паўн. Амерыкі (ЗША і Канада) стэпавага або радзей лесастэпавага тыпу з перавагай дзернавінных злакаў (кавыль, танканог, барадач, вейнік, бізонава трава і інш.). Таксама — травяністая расліннасць мезафільнага характару з перавагай двухдольных (разнатраўе).
    ПРЭС (франц. presse ад лац. presso цісну), машына для апрацоўкі матэрыялаў ціскам.
    Складаецца з рухомай (напр., паўзуна) і нерухомай (асновы) рабочых частак, прыводу, механізму кіравання і фармовачнага прыстасавання (напр., прэсформы'). Адрозніваюць гідраўлічныя прэсы, мех. (напр. крывашыпныя) і гідрамеханічныя. Іх рухомая частка перамяшчаецца вертыкальна і гарызантальна. Па прызначэнні П. падзяляюць на трубапрофільныя, кавальскія, штамповачныя, гібачныя, правільныя, чаканачныя, абразныя і інш. На П. брыкетуюць кавалкавыя і парашкападобныя матэрыялы, прасуюць швейныя вырабы, сушаць шпон і фанеру, вырабляюць стэрэатыпы, праводзяць зборачныя аперацыі і мех. выпрабаванні металаў; найчасцей выкарыстоўваюцца ў кавальскаштамповачнай вытвсці.
    В. I. Шагун.
    ПРЭС Ірына Натанаўна (н. 10.3.1939, г. Харкаў, Украіна), расійская спартсменка (лёгкая атлетыка). Сястра Д.\\.Прэс. Засл. майстар спорту (I960). Канд. пед. навук (1972). Скончыла Ленінградскі інт інжынераў чыг.дарожнага транспарту (1962). Чэмпіёнка і рэкардсменка XVII і XVIII Алімп. гульняў (1960, Рым; 1964, Токіо). 13разовая чэмпіёнка СССР (1959—67). Шматразовая рэкардсменка свету і Еўропы (1959—65) у бар’ерным бегу і лёгкаатлетычным пяцібор’і.
    ПРЭС Міхаіл Ісакавіч (22.9.1871, Вільня — 22.12.1938), скрыпачвіртуоз. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1900). Канцэртаваў як саліст і ансамбліст. У 1906—14 жыў у Берліне, дзе разам з братам, віяланчэлістам Іосіфам і жонкай, піяністкай В.Маурынай, стварыў рускае трыо з выкананнем твораў рус. кампазітараў. 3 1915 праф. Маскоўскай кансерваторыі. 3 1918 жыў у Германіі і Швецыі, ЗША. Выступаў як дырыжор, выкладаў у Муз. інце Кёртыс (Філадэльфія). Аўтар шматлікіх транскрыпцый для скрыпкі і фп.
    ПРЭС Тамара Натанаўна (н. 10.5.1937, г. Харкаў, Украіна), расійская спартсменка (лёгкая атлетыка). Сястра І.Н.І7рэс. Засл. майстар спорту (1960). Канд. пед. навук (1974). Скончыла Ленінградскі інж.буд. інт (1962) і Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС 11967). Чэмпіёнка і рэкардсменка XVII і XVIII Алімп. гульняў (1960, Рым — у штурханні ядра; 1964, Токіо — у штурханні ядра і кіданні дыска; у Рыме — сярэбраны прызёр у кіданні дыска). 3разовая чэмпіёнка Еўропы (1958, 1962). 16разовая чэмпіёнка СССР (1958—66). 11разовая рэкардсменка свету ў штурханні ядра (1959—68) і кіданні дыска (1960—67).
    ПРЭС ТРАСТ ОФ ІНДЫЯ (ПТІ; Press Trust of India), найбуйнейшае інфармацыйнае агенйтва Індыі, акц. тва ўладальнікаў інд. газет. Засн. ў 1949 у Бамбеі. Забяспечвае ўнутр. і міжнар. інфармацыяй органы друку, а таксама цэнтр. ўрад, кіраўніцтва штатаў, гандл. фірмы, банкі і інш. ўстановы. Распаўсюджвае ў
    Прынцыповыя схемы прэсаў: a — гідраўлічны вертыкальны; б — механічны (крывашыпны); 1 — рабочы цыліндр; 2 — плунжэр; 3 — паўзун; 4 — інструмент; 5 — станіна; 6 — крывашыпны вал; 7 — шатун.
    ПРЭСПАДБОРШЧЫК 95
    Індыі міжнар. інфармацыю агенцтваў Рэйтэр і Франс Прэс. Mae шырокую сетку ўласных карэспандэнтаў у Маскве, Лондане, НьюЙорку, Парыжы і інш. Чл. Аргцыі азіяцкіх інфарм. агенцтваў.
    ПР^СА. перыядычныя вьшанні, пераважна газеты і часопісы. Гл. Перыядычны друк.
    ПРЭСБП^РЫЙ, прэсбітэрыум (позналац. presbyterium месца для выбраных ад грэч. presbyteros старэйшына), зах.еўрап. храмавым будве прастора перад гал. алтаром, прызначаная для богаслужэння і размяшчэння духавенства. Назва паходзіць ад асаблівасцей першай хрысц. літургіі, якую вёў старэйшына (прэсвітэрУ Форма П. залежыць ад планіровачнай кампазіцыі будынка. Звычайна П. злучаны з гал. нефам і можа быць вылучаны арачным парталам ці балюстрадай. Вядомы ў сярэдневяковых раманскіх і гатычных храмах. У бел. архітэктуры паявіліся ў канцы 14 ст. У 17—18 ст. некат. П. аздаблялі скульптурай, дэкарыравалі арнаментам і сюжэтнатэматычнай размалёўкай (касцёлы езуітаў у Нясвіжы, св. Андрэя ў Слоніме і інш.). Г.А.Лаўрэцкі. ПРЭСБІЯПІЯ [ад грэч. presbys стары + ops (opos) вока], старэчая д а л ь назоркасць, парушэнне выразнага бачання блізка размешчаных аб’ектаў. Узнікае пасля 40 гадоў у выніку аслаблення праламляльнай здольнасці вока. Прычына П. — зні