• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    пляюцца звычайная, або аднаколерная, рыбапрысоска (Lepadogaster lepadogaster), таўстарылая прысоска, або качачка (L. decandollei), і двухплямістая прысоска, або караткапёрая качачка (Diplecogaster bimaculatus). Вядуць прыдонны спосаб жыцця.
    Даўж. да 30 см. Цела кароткае, голае, укрытае сліззю. Афарбоўка маскіровачная. На брушку прысмоктвальны дыск з відазмененых брушных плаўнікоў, якія зрасліся; пры дапамозе дыска П. прымацоўваюцца да камянёў, раслін і інш. Кормяцца дробнымі доннымі беспазваночнымі. Лічынкі пелагічныя.
    А.М. Петрыкаў.
    ПРЫСПЯВАЮЧЫЯ ЛЯСЫ, узроставая група, якая набліжаецца да стану спеласці лясоў. У П.л. прыпыняюцца працэсы натуральнага зрэджвання і дыферэнцыяцыі дрэў, памяншаецца самкнутасць полага, прырост дрэў у вышыню і таўшчыню, павялічваецца плоданашэнне, фарміруецца падлесак. Для паскарэння прыспявання лесу праводзяць прахадныя высечкі. На Беларусі дубовыя, кляновыя, ясянёвыя лясы лічаць прыспяваючымі ва ўзросце 81 — 100, хваёвыя і яловыя 61—80, бярозавыя 51—60, асінавыя і альховыя 31—40 гадоў. УВ.Сарнацкі. ПРЬІСТАНЬ, спецыяльна абсталяванае каля берага месца стаянкі рачных суд
    ПРЫСЯГА 83
    наў. Прызначана для пасадкі ці высадкі пасажыраў, грузавых і інш. аперацый. Бываюць стацыянарныя (натуральныя ці штучныя берагавыя) і плывучыя (дэбаркадэры).
    ПРЫСТАСАВАЛЬНАЯ АФАРБОЎКА I ФОРМА. гл. ў арт. Ахоўныя прыстасаванні, Мімікрыя.
    ПРЫСТАЎ, 1) у Расійскай дзяржаве 15—17 ст. службовая асоба, якую пасылалі для выкліку кагон. на велікакняжацкі (з 1547 царскі) суд. 2) 3 1782 паліцэйская пасада, у гаралах участковы (кіраваў «часцю» — паліцэйскай установай адпаведнай часткі горада) або гар. П., у сельскай мясцовасці з 1837 — станавы прыстаў.
    ПРЫСТАЎКА, п р э ф і к с (лац. praefixum прымацаваны спераду), адзін з відаў афікса, службовая марфема, якая размяшчаецца перад коранем. Служыць для ўтварэння новых лексем («біць — адбіць, забіць, перабіць», «лес — узлесак, «Палессе», «народны — міжнародны, прынародна») або надання слову пэўнага грамат. значэння: відавога («казаць — сказаць»), ступені параўнання («лепшы — найлепшы») і інш. Дзеяслоўныя П. маюць яшчэ назву прэвербаў (ад лац. ргае уперадзе і verbum слова). П. могуць спалучацца ў адным слове («папавыносіць», «напавынаходзіць»), У старых утварэннях і запазычаных словах П. могуць вылучацца толькі гістарычна [воблака—(в)обвлако].
    Літ:. Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985. А.Я.Міхневіч. ПРЫСТАЎКА Валерый Пятровіч (14.11.1932, в. Калодзежы Чэрвеньскага рна Мінскай вобл. — 30.5.1997), бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Др біял. н. (1974). Скончыў Ленінградскі с.г. інт (1957). 3 1977 у Інце заалогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі), у 1983—92 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па мікрабіял. метадах барацьбы са шкоднікамі с.г. раслін, выкарыстанні радыеізатопаў і іанізуючай радыяцыі ў энтамалогіі, метадах уліку колькасці насякомых.
    Тв.: Нспользованне экологнческнх данных для обоснованмя ннтегрнрованной затнты растеннй. М., 1977; Прннцнпы н методы экспернментальной энтомологнн. Мн., 1979.
    ПРЫСТАЎКІН Анатоль Ігнацьевіч (н. 17.10.1931, г. Люберцы Маскоўскай вобл.), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага (1959). Друкуецца з 1954 (вершы). «Маленькія апавяданні» (1959) — лірычныя мініяцюры, пераважна пра ваен. дзяцінства. Сібірскія аповесйі — «Мае сучаснікі» (1959), «Тры жыцці» (1960), «Народжанаму жыць» (1963, 2я назва «Вогнішчы ў тайзе», 1964), раман «Галубка» (1967) пра працу моладзі на таежных будоўлях. У аповесцях «Начавала хмарка залатая» (1987, Дзярж. прэмія СССР 1988), «Зязюляняты, ці Жаласная песня для супакаення сэрца» (1989) лёс народа на трагічных пераломах гісторыі паказаны праз лёсы выхаванцаў дзетдома. Аўтар
    аповесці «Салдат і хлопчык» (1977), аўтабіягр. рамана «Разанка (Чалавек з прадмесця)» (1991), раманадаследавання на крымінальныя тэмы «Даліна смяротнага ценю» (1999) і інш. У раздзеле «Вінная дарога» нататак «Сіндром п’янага сэрца. Сустрэчы на віннай дарозе» (1998) распавядае пра сяброўства з А.Адамовічам. Творам П. ўласціва спавядальнасць, драматызм, маральнаэтычная праблематыка.
    7в.:Кукушата: йзбр. проза. М., 1995; Повестн н рассказы. М., 1983; Городок: Роман. М. 1985; Ночевала тучка золотая. Мн., 1997. ПРЬІСТЛІ (Priestley) Джозеф (13.3.1733, Філдхед, каля г. Лідсе, Вялікабрытанія — 6.2.1804), англійскі хімік, філосафматэрыяліст, прыхільнік дэізму. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1767). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1780). Скончыў Акадэмію ў Дэвентры (1755; тэолаг па адукацыі). У 1794 эмігрыраваў у ЗША. Навук. працы па пнеўматычнай хіміі (навука аб газах). Атрымаў газападобныя злучэнні — хлорысты вадарод, аміяк, закіс (геміаксід) азоту (1772—74). Адкрыў незалежна ад К.Шэеле кісларод (1774). Вынікі даследаванняў па хіміі апублікаваў у працы «Доследы і назіранні над рознымі відамі паветра» (1774—77). У філас. творы «Даследаванні аб матэрыі і духу» (1777) сцвярджаў, што прырода матэрыяльная, дух — уласцівасць матэрыі.
    Літ:. Манолов К. Велнкне хнмнкн: Пер. с болг. Т. 1. 3 нзд. М., 1986.
    ПРЫСТЛІ (Priestley) Джон Бойнтан (13.9.1894, г. Брадфард, Вялікабрытанія — 14.8.1984), англійскі пісьменнік. Скончыў Кембрыджскі унт. Дэбютаваў як эсэіст і крытык (кнігі «Постаці сучаснай літаратуры», 1924; «Англійскія камічныя характары», 1925, і інш.). Вядомасць прынёс раман «Добрыя сябры» (1929) аб прыгодах вандроўнай трупы. Аўтар сац.псіхал. («Вуліца Анёла», 1930; «Яны бадзяюцца па горадзе», 1936) і антыфаш. («Зацямненне ў Грэтлі», 1942) раманаў. У раманах «Трое ў новых касцюмах» (1945), «Чараўнікі» (1954), «Сэр Майкл і сэр Джордж» (1964), дылогіі «Стваральнікі вобразаў» (1968) і «Лонданскі тупік» (1969) пасляваен. рэчаіснасць. У п’есах «Ракітавы гай» (1933), «Час і сям’я Конвей» (1937), «Містэр Кетл і місіс Мун» (1955), «Шкляная клетка» (1958) і інш. маральнафілас. праблемы. Драмы пабудаваны на парадоксе, насычаны гумарам і сатырай. Як празаік зазнаў уплыў Ч.Дзікенса, як драматург — А.Чэхава. Аўтар аўтабіягр. кн. «За высокай сцяной» (1982), апавяданняў, кінасцэнарыяў, тэле і радыёп’ес, літ.крытычных прац, у т.л. «Англійскі гумар» (1976). На бел. сцэне паводле п’ес П. пастаўлены спектаклі «Небяспечны паварот» (1940, Дзярж. рус. драм. тр), «Ён прыйшоў» (1946, Бел. тр імя Я.Купалы).
    Тв:. Рус. пер. — Нзбранное. Т. 1—2. М., 1987; Мзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1990; Гендель я гангстеры: Рассказы. М., 1983; Заметкя на полях: Худож. публмцнстнка. М., 1988;
    Затемненяе в Грэтлн: Повестн, рассказы, пьесы. М., 1988.
    Літ:. Б а б е н к о В.Г. Драматургяя современной Англян. М., 1981; Мвашева В.В. Лнтература Велякобрнтаннм XX в. М., 1984.
    Е.А.Лявонава. прыстрЬм Мар’ян Станіслававіч (н. 15.3.1944, в. Янкоўны Дзяржынскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне кардыялогіі і геранталогіі. Др мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед. інт (1966). 3 1977 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па метабалічных і гемадынамічных парушэннях у хворых ішэмічнай хваробай сэрца, клініцы і асаблівасцях лячэння хворых ішэмічнай хваробай сэрца і гіпертанічнай хваробай у герыятрычнай практыцы, прафілактыцы старэння.
    Тв:. Неотложные состояння: Днагностнка, тактнка, леченне: Справ. для врачей. Мн., 1995 (у сааўт.); Практнческая карднологня. Т. 1—2. Мн., 1997 (у сааўт.).
    ПРЫСЎШЫНА, вёска ў Задуброўскім с/с Віцебскага рна. Цэнтр калгаса. За 44 км на ПнУ ад Віцебска. 310 ж., 105 двароў (2000). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі.
    ПРЫСЯГА, афіцыйнае і ўрачыстае абяцанне (клятва), якую даюць асобныя катэгорыі грамадзян у адпаведнасці з іх статутным становішчам у дзяржаве і грамадстве. П. прыносяць кіраўнікі дзяржаў (напр., Прэзідэнт Рэспу'блікі Беларусь у адпаведнасйі з арт. 83, 84 Канстытуцыі дае клятву народу краіны), некаторыя катэгорыі дзярж. служачых (напр., прысяжныя засядацелі, прысяжныя павераныя), ваеннаслужачыя (гл. Прысяга ваенная), супрацоўнікі МУС, КДБ і інш. Урачы даюць клятву Гіпакрата. Гл. таксама Прысяга беларускага партызана. Р.Ч.Лянькевіч.
    ПРЫСЯГА БЕЛАРЎСКАГА ПАРТЫЗАНА, урачыстая клятва партызан змагацца супраць акупантаў да поўнага іх выгнання з бел. зямлі. У грамадз. вайну 1918—20 у бел. партызан была прысяга «Дзесяць запаведзей чырвоных партызанаў Беларусі». У Вял. Айч. вайну прысягу прымалі з пачатку партыз. руху, тэксты выпрацоўвалі непасрэдна ў атрадах. У пач. жн. 1941 ЦК КП(б)Б і партыз. школа (каля Гомеля) распрацавалі і надрукавалі ў газ. «Звязда» і лістоўках адзіны тэкст прысягі, якія з самалётаў былі скінуты над Беларуссю. 12.5.1942 на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Вярх. Савета БССР і Бюро ЦК КП(б)Б зацверджаны тэкст (гл. іл.) і парадак яе прыняцця. 3 дапамогай авіяцыі Калінінскага і Зах. франтоў, самалётаў, што былі ў распараджэнні ЦК КП(б)Б, лістоўкі з яе тэкстам (100 тыс. экз.) былі распаўсюджаны ў раёнах дыслакацыі партызан. П.б.п. прымалі перад строем атрада пад сцягам.
    Прысяга беларускага партызана.
    ПРЫСЯГА
    БЕЛАРУСНАГА ПАРТЫЗАНА
    Я. грамадзянін Саюза Совецкіх Соцыялістычных Рэспублік, верны сын гераічнага беларускага народа, прысягаю, што не паіпкадую ні сіл, ні самогажыцця для справы вызвалення майго народа ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і катаў і не складу зброі да таго часу, пакуль родная беларуская зямля не будзе ачышчана ад нямецкафашысцкай погані.
    Я клянуся строга і няўхільна камандзіраў і начальнікаў, строга цыпліну і берагчы ваенную тайну.
    Я клянуся, за спаленыя гарады
    выконваць захоўваць
    нашых жонак і дзяцей, бацькоў і мацярэй, за гвалты і здзекі над маім народам, жорстка помсціць ворагу і безупынна, не спыняючыся ні перад чым, заўсёды і ўсюды смела, рашуча, дзёрзка і бязлітасна знішчаць нямецкіх акупантаў.
    Я клянуся ўсі.мі шляхамі і сродкамі актыўна дапамагаць Чырвонай Арміі паўсямеспа знішчаць фашысцкіх катаў і тым самым садзейнічаць хутчэйшаму і канчатковаму разгрому крывавага фашызма.
    Я клянуся, што хутчэй загіну ў жорсткім баю з ворагам, чым аддам сябе, сваю сям'ю і беларускі народ у рабства крываваму фашызму.
    Словы маёй свяшчэннай клятвы, сказанай перад маімі таварышамі партызанамі, я замацоўваю ўласнаручным подпісам,— і ад гэтай клятвы не адступлю ніколі.
    Каліж па сваёй слабасці, трусасці або па злой волі я парушу сваю прысягу і здраджу інтарэсам народа, няхай памру я ганебнай смерцю ад рук сваіх таварышоў.
    Уласнаручны подпіс
    ПРЫСЯГА ВАЁННАЯ, урачыстае абяцанне (клятва), якое дае кожны вайсковец (грамадзянін) у час уступлення ў рады ўзбр. сіл; прыняцце П.в. важны прававы акт. Змест П.в. і рытуалы яе прыняцця адлюстроўваюць гіст. і нац. традыцыі народа, дзяржавы і арміі. П.в. воіна Узбр. Сіл Беларусі адпавядае патрабаванням Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законам і ваен. статутам, вызначае абавязкі па абароне Айчыны. Яе тэкст зацверджаны ў 1992, палажэнне аб парадку прыняцця —у 1997. Кожны вайсковец, які прымае П.в., замацоўвае гэты акт уласна