• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    доў) і зараснікі вярбы (узрост асобных дрэў больш за 100 гадоў). У флоры 827 відаў вышэйшых раслін, 196 імхоў, 184 лішайнікаў, 321 водарасцей, каля 1000 відаў грыбоў. Зубніца клубняносная, купальнік горны, лілея кучаравая, касач сібірскі, сліва калючая, гарлачык белы, сальвінія плывучая і інш. занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. У фауне 50 відаў млекакормячых, 246 птушак, 7 рэптылій, 11 амфібій, 36 рыб, больш за 2 тыс. насякомых. Звычайныя дзік, лось, казуля, бабёр, воўк, ліс, за
    яцрусак, куніцы звычайная і каменная, выдра, вавёрка, глушэц, цецярук, перапёлка, курапатка шэрая, вадаплаўныя птушкі і інш. Зубр, рысь, барсук, некалькі відаў лятучых мышэй, беркут, скапа, арланбелахвост, пугач, сыч дамавы, бусел чорны, журавель шэры, гальштучнік, куліксарока, бугаі малы і вялікі, марадунка, чайка і крачка малыя, чарапаха балотная і інш. занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. У П. створаны 2 вольнажывучыя статкі зуброў (завезены ў 1987 і 2000 з Белавежскай пушчы), у якім налічваецца больш за 40 жывёл. Адм. цэнтр П. ў г.п. Тураў.
    А.А.Галдзянкоў.
    ПРЫПЯЦКІ ЛАНДШАФТНАГІДРАЛАГІЧНЫ ЗАПАВЕДНІК Створаны ў 1969 у Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Петрыкаўскім рнах Гомельскай вобл. з мэтай захавання ў натуральным стане унікальных ландшафтаў Бел. Палесся і вывучэння змен у экасістэмах у сувязі з меліярацыяй зямель. Пл. 63,2 тыс. га (1995), у т.л. абс. запаведная зона 17,4 тыс. га. Займаў ч. Палескай ніз. ўздоўж правага берага р. Прыпяць у міжрэччы Сцвігі і Убарці. У 1996 тэр. запаведніка ўключана ў склад нац. парка Прыпяцкі.
    ПРЬІПЯЦКІ НАФТАГАЗАНбСНЫ БАСЕЙН. На тэр. Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абл., прымеркаваны да Прыпяцкага прагіну, уваходзіць у Прыпяцкую газанафтаносную вобласць.
    ПРЫПЯЦКІ ПРАГІН, П р ы п я ц кая ўпадзіна, адмоўная тэктанічная структура УсходнеЕўрапейскай платформы. Размешчаны на ПдУ Беларусі, ва ўсх. ч. Беларускага Палесся, паміж Беларускай антэклізай і Жлобінскай седлавінай на Пн і Украінскім шчытом на Пд. Аддзяляецца седлавінамі на 3 Палескай ад ПадляскаБрэсцкай упадзіны, на У БрагінскаЛоеўскай ад ДняпроўскаДанецкай упадзіны. Працягваецца ў зах.паўн.зах. напрамку на 280 км, шыр. да 150 км. Уключае Прыпяцкі грабен (палеарыфт) і Паўн.Прыпяцкае плячо. Прыпяцкі грабен на Пн і Пд абмежаваны Паўн.Прыпяцкім і Паўд.Прыпяцкім глыбіннымі мантыйнымі лістрычнымі разломамі, якія скла
    дзены з шэрагу скідаў, размешчаных кулісападобна, з агульнай амплітудай зруху да 4 км. Паўн.Прыпяцкае плячо адмежавана ад Жлобінскай седлавіны Жлобінскім і МалінаўскаГлазаўскім разломамі. Прагін сфарміраваўся ў герцынскі этап тэктагенезу, пераважна ў познім дэвоне. Ён запоўнены магутнай (да 6 км) тоўшчай, пераважна асадкавых парод рыфею, венду, дэвону, карбону, пярмі, трыясу, юры, мелу, палеагену, неагену і антрапагену, з якіх асн. ч. разрэзу складаюць верхнедэвонскія адклады. Магутныя дэвонскія саляносныя тоўшчы (верхняфранская і фаменская) падзяляюць асадкавы чахол прагіну на комплексы: падсалявы, ніжнесаляносны, міжсалявы, верхнесаляносны і надсалявы. Ніжнія 3 комплексы мантыйнымі і коравымі скідамі субшыротнага распасцірання разбіты на ступені з паўн. нахілам адкладаў на Пн і з паўд. — на Пд і восевую прыўзнятую ПетрыкаўскаХобненскую зону паглыбленых выступаў. Яе зах. працягам з’яўляецца МікашэвіцкаЖыткавіцкі выступ. Разломы затухаюць уверх па разрэзе. У верхнесаляносным і надсалявым комплексах вылучаюцца валы і сінклінальныя зоны. У П.п. выяўлены і экплуатуюцца радовішчы нафты, калійных і каменнай солей, буд. матэрыялаў, паклады каменнага і бурага вуглёў, гаручых сланцаў, багатыя рэсурсы прэсных, мінералізаваных і тэрмальных вод і інш. Гл. таксама Прыпяцкі саляносны басейн.
    Літ.: Тектоннка Белорусснн. Мн., 1976; Тектоннка Прнпятского прогнба. Мн., 1979.
    В.С.Конішчаў.
    ПРЬІПЯЦКІ САЛЯНбСНЫ БАСЁЙН Размешчаны ва ўсх. ч. Беларускага Палесся, у межах Прыпяцкага прагіну. Пл. каля 32 тыс. км2, даўж. да 260 км, шыр. да 130 км. Разведаныя запасы каменнай солі 22 012,8 млн. т, калійнай —7171,7 млн. т. Перспектыўныя запасы калійнай солі — 4229,8 млн. т. Першае Старобінскае радовішча калійных і каменнай солей (разведана ў 1949) эксплуатуецца з 1963. На калійныя солі разведаны Петрыкаўскае радовішча калійных солей і Акцябрскае, выяўлена 5 перспектыўных плошчаў: Драздоўская, Светлагорская, Навадубраўская, Капаткевіцкая і Жыткавіцкая. Разведаны радовішчы каменнай солі: Давыдаўскае радовішча каменнай солі, Мазырскае радовішча каменнай солі і Старобінскае. Мазырскае радовішча эксплуатуецца шляхам падземнага растварэння каменнай солі і здабычы расолу праз свідравіны штогод да 180— 360 тыс. т; на Старобінскім радовішчы каменная соль здабываецца шахтавым спосабам (500—520 тыс. т за год). У П.с.б. сярод сярэдне і верхнедэвонскіх і ніжняпермскіх адкладаў выяўлена 5 саляносных фармацый: эйфельская, верхняфранская, ніжнефаменская, сярэдняверхнефаменская і ніжняпермская, якія залягаюць на глыб. 300 —
    78	прыпяцкія
    4695 м. У эйфельскай фармацыі лёгкарастваральныя ў вадзе солі прадстаўлены каменнай соллю, якая ўтварае ў паўн. ч. Прыпяйкага прагіну пласт магугнасцю да 31 м. Верхняфранская саляносная фармацыя пашырана на пл. каля 20 тыс. км2, магутнасць 150—800 м, у раёнах праяўлення салянога тэктагенезу (Ельская, Маладушынская, Залатухінская і інш. структурныя плошчы) дасягае 1000—1500 м. Фармацыя прадстаўлена пераслойваннем пластоў і пачкаў каменнай солі, даламітавых мергеляў і глін, сульфатнагліністых, карбанатнасульфатнагліністых парод, пясчанікаў, алеўралітаў, ангідрытаў, вулканічных туфаў і туфітаў. На 3 і Пд басейна ў асобных пластах каменнай солі развіты калійныя гарызонты (да 4) магутнасцю 1—1,5м. Ад верхняфранскай і ніжнефаменскай саляносных фармацый сярэдневерхнефаменская фармацыя аддзяляецца магутным (да 900 м і больш) міжсалявым тэрыгеннасульфатнакарбанатным комплексам, у якім на асобных участках у цэнтр. і паўд. ч. Прыпяцкага прагіну адзначаны адзінкавыя пласты каменнай солі магутнасцю 1 — 17 м. Сярэдневерхнефаменская саляносная фармацыя пашырана на пл. больш за 26 тыс. км2, магугнасцю 100— 3000 м. Паводле літалагічнага складу яна падзяляецца на ніжнюю, або галітавую (соленасычэнне да 85—95%) і верхнюю, або каліяносную субфармацыі. Каліяносная прадстаўлена пераслойваннем пластоў каменнай і калійных солей, карбанатнагліністых і тэрыгенных парод. Калійныя солі пашыраны на пл. каля 14 тыс. км2, выяўлена каля 60 гарызонтаў сільвінітавага, сільвінкарналітавага і карналітавага саставу. Фарміраванне саляносных адкладаў звязана з рыфтавым этапам развіцця Прыпяцкага прагіну. Дыферэнцыраваныя рухі па разломах з амплітудай да 2 км і больш абумовілі працэсы салянай тэктонікі, што асабліва праявіліся ў сярэдняверхнефаменскай галітавай субфармацыі ў выглядзе прайяглых саляных валоў і сінклінальных зон субшыротнага напрамку. На 3 Прыпяцкага прагіну разломы з фундамента пранікаюць у каліяносную субфармацыю, што абумовіла плікатыўнаблокавую яе будову.
    Літ.: Девонскне соленосные формацнм Прнпятского прогнба. Мн., 1982; Высоцкнй Э . А., Гарецкнй Р.Г., К н с л н к В . 3. Калненосные бассейны мнра. Мн., 1988.	Э.А.Высоцкі.
    «ПРЫПЯЦКІЯ БАЛбТЫ» («Pripiatsee»), кодавая назва карнай аперацыі ням.фаш. захопнікаў супраць часцей Чырв. Арміі, якія трапілі ў акружэнне, партызан і мясц. насельніцтва на тэр. Брэсцкай, Пінскай і Мінскай абл. 19.7 — 31.8.1941 у Вял. Айч. вайну. Праводзілася сіламі 162й і 252й пях. дывізій, 1й кав. брыгады СС на чале з нач. СС і паліцыі тылу групы арміі «Цэнтр» БахЗелеўскім паводле загаду рэйхсфюрэра
    СС Гімлера. Мэта: расстраляць западозраньгх у падтрымцы партызан, вывезці жанчын і дзяцей у балота, канфіскаваць жывёлу і прадукты, знішчьшь у раёне Прыпяцкіх балот вёскі, дзе будзе аказана супраціўленне. Паводле звестак ням. камандавання, на 13 жн. было загублена 13 788 чал., спалена шмат нас. пунктаў, у т.л. вёскі Вял. Гаць (загублена 123 чал.), Святая Воля (436 чал.) Косаўскага рна Брэсцкай, Запясочча (300 чал.), Пагост (69 чал.), Чэрнічы (40 чал.) Жыткавіцкага, Асташкавічы (120 чал.), Славань (72 чал.) Парыцкага рнаў Палескай, Хатынічы (73 чал.) Ганцавіцкага рна Пінскай абл. Гітлер палічыў «надта нязначнай» колькасць загубленых жыхароў.
    ПРЬІПЯЦЬ, рака на тэр. Украіны і Беларусі, правы прыток р. Дняпро. Даўж. 761 км, пл. вадазбору 121 тыс. км2 (у межах Беларусі адпаведна 500 км і 51,4 тыс. км2). Пачынаецца на крайнім 3 Укр. Палесся, за 1 км на ПдУ ад в. Галядзін Любомльскага рна Валынскай вобл. Цячэ пераважна з 3 на У уздоўж Прыпяцкай нізіны, на працягу 204 км па Украіне, 500 км па Беларусі і астатнія 57 км зноў па Украіне. Упадае ў Кіеўскае вадасх. Асн. прытокі: Піна, Ясельда, Бобрык 1ы, Цна, Лань, Случ, Бобрык 2і, Пціч, Трэмля, Іпа (злева); Тур’я, Стаход (на тэр. Украіны), Стыр, Гарынь Сцвіга, Убарць, Славечна (справа). Большасць прытокаў поўнасцю або часткова каналізаваная. Даліна слабавыразная, шыр. да 70—75 км; каля Мазырскай грады трапецападобнай формы, звужаецца да 5 км. Схілы ад вытоку да р. Бобрык 1ы вельмі спадзістыя, выш. 8—30 м, каля г. Мазыр выш. правага схілу 35—50 м. Пойма развітая на ўсім працягу ракі, шыр. каля воз. Любязь (Валынская вобл.) 2—6 км, ніжэй у вусці Піны і Гарыні 16—18 км, у вусці Сцвігі 8—9 км, уздоўж Мазырскай грады звужаецца да 1 км, далей пашыраецца да 9 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе, шмат нізкіх пясчаных астравоў, старарэччаў, заліваў. Ніжэй вусця р. Тур’я гідравузел, адкуль падаецііа вада ў Белаазерскі канал для жыўлення ДняпроўскаБугскага мша.Ніжэй гідравузла на невял. працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Шыр. ракі ад вытоку да вусця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па цячэнні 50—70 м, у
    нізоўі 100—250 м, пры ўпадзенні ў Кіеўскае вадасх. 4—5 км; да вусця р. Бобрык 1ы рэчышча месцамі абвалаванае. Дно пясчанае і пясчанаілістае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, на лукавінах абрывістыя, выш. ад 0,3 да 3 м, у вусці мясцінамі да 8—15 м; у сярэднім цячэнні прыродныя берагавыя валы выш. да 1,5 м. Ледастаў з 1й пал. снеж., да канца сак. У некат. цёплыя зімы ледастаў адсутнічае. Веснавы ледаход 4—8 сут. Асаблівасць гідралагічнага рэжыму ракі — раснягнутае веснавое разводдзе (амаль 4 месяцы з 2й дэкады сак.) кароткачасовая (100—200 сут.) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль штогоднімі восеньскімі пад’ёмамі ўзроўню вады. Макс. ўзроўні вады ў 1й пал. красавіка. Выш. пад’ёму ў верхнім цячэнні да 2 м, у сярэднім і ніжнім да 5 м, у межах вузкай поймы (каля Мазыра) да 7 м. Самыя нізкія ўзроўні летнеасенняй межані назіраюцца ў вер. — кастр., пры дажджавых паводках павышаюцца на 3—5 м, узроўні зімовай межані больш устойлівыя (на 0,5—1 м вышэй летнеасенняй), пры адлігах павышаюцца на 3 м. Сярэднегадавы расход вады каля г.п. Тураў 264 м3/с, у вусці 450 м3/с. Суднаходная на ўсёй тэр. Беларусі. Злучана ДняпроўскаБугскім каналам з р. Мухавец (бас. р. Зах. Буг), Агінскім каналам (не дзейнічае) — з р. Нёман, Мікашэвіцкім каналам — з рачным портам Мікашэвічы. На рацэ порты (Пінск, Мазыр), прыстані (Тураў, Петрыкаў, Нароўля, Чарнобыль). У сярэднім цячэнні П. створаны нац. парк Прыпяцкі, у ніжнім — Палескі радыяцыйнаэкалагічны запаведнік.	А.А.Макарэвіч.
    ПРЫРбДА, у шырокі