Беларуская эпіграма
Казімір Камейша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 144с.
Мінск 2013
БЕЛАРУСКАЯ ЭПІГРАМА
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» 2013
УДК 821.161.31
ББК 84(4Бен)5
Б43
Складальнік К. Камейша
Беларуская эпіграма / склад. К. КамейБ43 ша. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — 144 с.
ISBN 9789851107175.
Самы лаканічны і самы распаўсюджаны сягоння жанр — эпіграма. У кнізе не толькі друкуюцца вядомыя і малавядомыя эпіграмы, але і адпаведны каментарый, у якім падаецца своеасаблівая гісторыя большасці эпіграм. Уключаны розныя жартоўныя экспромты і гумарыстычныя вершы, што выклікаюць зычлівую ўсмешку, вымагаюць шчырага душэўнага саўдзелу з аўтарам.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
УДК 821.161.31
ББК 84(4Бен)5
ISBN 9789851107175 © Камейша К.В., складанне,
прадмова, каментарый, 2013
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2013
I ГУМАР, I ДОСЦІП...
Век у эпіграмы не такі і малы. Перш чым стаць літаратурным жанрам, яна мусіла прайсці вялікі гістарычны шлях, каб сцвердзіцца ў той якасці, якую мы маем сёння. Узнікла эпіграма ў Старажытнай Грэцыі прыблізна дзве тысячы восемсот гадоў таму назад як надпіс (дарункавы ці хвалебны) на трынозе, шчыце, глінянай вазе. Яе паслядоўніцай пазней стала эпітафія — надпіс на магільным камяні. Праца разьбяра на цвёрдым матэрыяле патрабавала і кароткага, лаканічнага тэксту ўвасаблення. I той, хто браўся прыдумваць надпіс, вядома ж, гэта ўлічваў. Паколькі надпіс часцей за ўсё сведчыў толькі сам факт жыццёвага існавання і адыходу з жыцця, то быў ён сціслым і інфармацыйным. Але пасту
3
пова сцісласць пачала пераходзіць у радкі, якія маглі быць сагрэты і пачуццём любові, добрым чалавечым шкадаваннем, нават досціпам. Гэта дазволіла эпіграме недзе ў VII—VI стагоддзях да н.э. з мемарыяльнага функцыянавання перайсці ў самастойны жанр літаратуры.
Эпіграма паступова багацее новым зместам. Факт саступае месца філасофскаму роздуму над існасцю чалавечага жыцця. Паэт ужо меў магчымасць выказаць сваю думку як мага арыгінальней, ён імкнуўся надаць асаблівае значэнне канцоўцы. У эпіграме павінна была абавязкова быць нечаканая развязка, як кажуць, яе соль — клаўзула. 3 цягам часу сам жанр набывае сатырычнае адценне, элементы жартоўнага. Добры ўзлёт эпіграма атрымала дзякуючы геніяльнаму Марцыялу.
Згадаем, што шлях эпіграмы не быў гладкім і роўным. Былі ў яе і ўзлёты, і падзенні. Так з развіццем хрысціянства, з узнікненнем цэркваў і манастыроў “слова божае” пацясніла сатырычную эпіграму і зусім пазбавіла яе існавання.
Другое жыццё эпіграма атрымала дзякуючы пісьменнікам еўрапейскага Адраджэн
4
ня. I калі раней эпіграмы пісаліся пераважна на латыні, то ўжо з XVI стагоддзя вострае сатырычнае слова пачынае гучаць і на мовах еўрапейскіх, у тым ліку і на польскай, дзякуючы чаму яна магла быць пачутая і ў Беларусі. Што датычыць нашай беларускай эпіграмы, то яна, як і руская, узнікла значна пазней. Але глеба для яе ўзнікнення была самая выдатная — яе падрыхтаваў сам фальклор.
У народнай прыпеўцы, жарце было заўсёды тое, што і сёння ўласціва эпіграме як літаратурнаму жанру. Гэта — і лаканічнасць, і вастрыня, і дасціпная ўсмешка ці падтэкст, які потым атрымаў шырокае распаўсюджанне і ў лірычным жанры. Заўсёды наш люд славіўся нечаканым вострым словам на самы розны выпадак. Толькі некалькі прыкладаў: “Уцёк я тады, каб не ўцёк, то даў бы ім дыхту”, “На гэтым свеце ні ў кім праўды няма ні крошкі, толькі ў аднаго мяне, ды ў маёй жонкі трошкі”, “На адно вока глухаваты, на адно вуха слепаваты”, ‘Таворыць, як ў торбу кладзе”.
Першы літаратурны вопыт рускай эпіграмы знаходзім мы ў нашага земляка Сімяона Полацкага. А ўласна беларускія во
5
стрыя сатырычныя матывы з элементамі эпіграмы прасочваюцца ў ананімнай паэме “Тарас на Парнасе”. Паўнакроўнае ж літаратурнае жыццё беларускай эпіграмы пачынаецца, на мой погляд, ад Купалы, Коласа, Багдановіча.
Варта адзначыць, што існавала нейкая стыхійнасць у развіцці беларускай эпіграмы. А адценні яна заўсёды мела і палітычныя, і бытавыя, як таго вымагалі і момант, і жыццё. Сённяшняя эпіграма часта нараджаецца як рэакцыя на нейкі твор, з’яву або недахоп у літаратурным працэсе, як шарж, часта сяброўскі, на самога творцу. А часцей яна ўзнікае як экспромт у нейкім застоллі, у добрай сябрыне ці ў дарозе.
У літаратурных колах, ці, як яшчэ часам кажуць, “у свеце парнаскім”, найпершай спадручнай зброяй творца была эпіграма: кароткая, вострая і дужа трапная маларадкоўка. I кожная з іх, нават самая лаканічная, двухрадковая, мела сваю перадгісторыю. He ведаючы яе, цяжка адчуць трапнасць таго самага “стрэлу”.
Згадваю такі выпадак. Неяк у Саюзе пісьменнікаў ішоў юбілейны творчы вечар Міхася Машары. Па традыцыі пасля хва
6
лебных выступаў слова ўзяў сам юбіляр. I пачаў ён са сваіх ранніх вершаў. I толькі прачытаў радкі “Я сын галоты і цямры”, як дзверы расчыніліся і Анатоль Вялюгін, які зайшоў у залу, працягнуў: “Купіце боты мне, сябры!” Зала выбухнула смехам. Сама сабою нарадзілася эпіграма.
Я сын галоты і цямры.
Купіце боты мне, сябры!
Як ні дзіўна, да эпіграм часта звярталіся не толькі слынныя паэты, але і празаікі.
Нагадаем, што ў 1930я гады ў Беларусі быў выдадзены зборнік літаратурных пародый і эпіграм. Сярод яго аўтараў: Кандрат Крапіва, Тодар Кляшторны, Сяргей Дарожны, Андрэй Александровіч, Цішка Гартны.
Вось як гучала, напрыклад, эпіграма Цішкі Гартнага на Міхася Чарота:
Скажы, Марына, сваё слова, Паведай нам, бо знаць ахвота, — Ці жджэш яшчэ ты песні новай I стрэчы новай ад Чарота?
У зборнік уключаны эпіграмы, шырока вядомыя ў літаратурных колах, таксама якія
7
нарадзіліся ў сённяшніх рэаліях жыцця і з’явіліся на старонках друку, і якія друкуюцца ўпершыню. Большасць з іх суправаджаецца каментарыем.
Зборнік пачынаецца з эпіграмных “стрэлаў” класікаў беларускай літаратуры: Купалы, Коласа, Багдановіча. Асобнымі падраздзеламі пададзены аўтаэпіграма, своеасаблівая люстэркавая ўсмешка з себе, эпіграмы невядомых аўтараў. Уключаны таксама гумарыстычныя вершы, якія выклікаюць зычлівую ўсмешку, захапленне, вымагаюць шчырага душэўнага саўдзелу з аўтарам.
Добрага вам прачытання, дарагія чытачы!
Казімір Камейша.
ЭПІГРАМЫ
НА ЎСЕ РУКІ
Ён з начальствам знае дзела:
Парасейску валіць смела;
Ліжа, выйшаўшы за вёску, Ласку панскую папольску.
Нават жыду — у доўг як просе — “Гутаморген!” — буркне ў носе.
Калі ж сядзе ў кутузку, Усіх кляне пабеларуску.
Янка Купала
* * *
То беларус, то палячок, А чым папраўдзе — не згадаць. Паслухай, гладкі панічок: Пашто так скурай гандляваць?
Янка Купала
Эпіграмы Янкі Купалы не мелі канкрэтнага адрасанта. Але хто гэта ведае? “Герой" іх амаль заўсёды абагулены, збіральны: з таго рыска, з таго — дзве, з іншага — тры.
Вядома, што пясняр скептычна ставіўся да так званага тутэйшага беларуса, які гатовы ўслужыць кожнаму, к.аб толькі сабе добра было.
10
НІНЦЫ I НОНІКУ
Белая сцяжынка Коціцца па гонце. Любіць Нонця Нінку, Нінка любіць Нонцю. Далей болей, далей Сыпіцца сцяжынка. Нінка Нонцю хваліць, Хваліць Нонця Нінку.
Сыпіцца па гонце Снежная парошка, А пад Нінкай з Нонцем Скрыпіць смачна ложка.
Далёкі ж знаёмы Чуе ўсе здалёку...
3 голаю... саломай Спіць ён адзінока.
Янка Купала
3 Пятром Глебкам Янку Купалу звязвала даўняя дружба. Іван Дамінікавіч часта бываў у доме Бялькевічаў, дзе жыў Пятро Глебка з маладой жонкай Нінай Іларыёнаўнай. Блізкіх
11
людзей пясняр называў ласкавымі, жартаўлівымі імёнамі. Глебку ён празваў Нонікам.
У лістападзе 1937 года Купала адпачываў у Кіславодску. Адтуль і паслаў жартаўлівае пісьмо маладым Глебкам. Пісьмоверш. напісана на адвароце паштоўкі з выявай Кіславодска. Купала выбраў здымак з надпісам “Прывітанне Пецю”, тут жа дапісаў ад рук.1 “і Ніне», а на адвароце накідаў верш.
* * *
У кавярні водзіць рэй і лад, Бывач яе заўсёдны, шчыры Сатыры піша там на ўсіх, А сам — смяшнейшы ад сатыры.
Янка Купала
Вобраз “бывача" знаёмы нам і сёння. Падобных “творцаў" сустракаў Я. Купала не раз у колішнім пісьменніцкім бары Дома літаратараў і ў рэстаранчыку маскоўскага Цэнтральнага дома літаратараў, і яшчэ шмат дзе. Вось як далёка глянуў пясняр...
12
* * *
Ён і работнік грамадзянскі, Мужыцкі пан і служка панскі, I антыквар, і археолаг, I бібліёлаг, і філолаг, I быў бы слаўным ён зусім, Каб быў чымколечы адным.
Янка Купала
Такое ж доўгае жыцуё адвёў час купалаўскаму так званаму “усёўмею”, які бярэцца за любую справу, а толку часта з гэтага аніякага.
***
Калі на з’ездзе ці на сходзе К табе фатограф не ідзе, Дык так і ведай: ты не ў модзе, I не патрэбен ты нідзе, I думай, браце, аб бядзе.
Якуб Колас
Якуб Колас, як чалавек назіральны, прыйшоў да высновы, што падчас нейкага “з’езду ці сходу’’ фатографы шукаюць і палююць за тымі, хто мог бы нечым здзівіць народ.
13
ПЕТРУСЯМ
I
Гляджу на вас я, Пятрукі,— Вас не кранула часоў змена.
I выгляд ваш якраз такі, Што вам і мора па калена.
II
На вашым здымку ўсе ў парадку, I кожны з вас тут Апалон.
Сказаць жа трэба праўдуматку:
Узяў вас Бахус у палон.
Якуб Колас
Эпіграма прысвечана двум Петрусям — Глебку і Броўку — якіх у народзе лічылі ледзь не братамі. Аднак і характарам, і талентам, і ўсім астатнім былі яны непадобныя. Але існуе адзін сродак, які ўсё ж родніць людзей самага рознага складу... Гэта і меў на ўвазе Якуб Колас, калі разглядаў здымак двух Петрусёў.
14
МАЛІТВА ДОКТАРУ ЛІОРЧУ
Будзь маё слова, ты востра, як брытва, Будзь, як агонь, ты гарача, малітва,— Месца знайдзіце вы ў доктарскім сэрцы I для дабра адчыніце ў ім дзверцы: Хай доктар парушыць доктарскі звычай I хвораму трошкі “амброзіі” ўзычыць.
Якуб Колас
^ ^ ^
Ляжу пакорна, бы ў жалобе, Але спытаць, на добры лад: Вось, скажам, лёгкія ў хваробе — За што ж пакуту церпіць зад?
Завошта, шпрыц узяўшы востры, 3 азадка робяць рэшато?
Скажыце, міленькія сёстры, Навошта здзек такі? За што?
I так даўней яшчэ бывала: Нашкодзіць доўгі, злы язык. А з зада сцягнуць пакрывала, I кару зносіць задмужык.
15
Азадак, бедны ты азадак!
He стогнеш ты, не маеш слёз, На свеце ўжо такі парадак Тваё такое шчасце, лёс.
Якуб Колас
У бальніцы Я. Коласу забаранілі курыць. Ад зас