• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская эпіграма  Казімір Камейша

    Беларуская эпіграма

    Казімір Камейша

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 144с.
    Мінск 2013
    19.18 МБ
    будзе верш класічным, —
    He скажу.
    Яшчэ на вашу постаць пагляджу.
    А што з размахам будзе, — Абяцаю!”
    Юрась Свірка
    Тут аутар эпіграмы намякае за размашыстасць, а часамі і зацягнутасць верша Васіля Макарэвіча.
    БЫЎ ХАЛІМОН
    Быў Халімон як Халімон (He ганім мы імёны), Перад начальствам гнуўся ён I стаў...Падхалімонам.
    Генадзь Кляўко
    Тут аўтар, абыгрываючы імя, прайшоўся па так званых падхалімах.
    63
    НА АДНОН ПАЛІЦЫ
    У шафе ЗборуТвораву
    Сказала кніжачка:
    — На сціпласць я не хворая, Падсунься крышачку.
    Генадзь Кляўко
    Бывае так, што на адной паліцы. знаходзяць месца і важкая таміна і сціплая, тоненькая кніжыца. Але бывае, што апошняя здорава такі цісне тоўстую, класічную.
    КАЛІ ЖАНІЎСЯ ГРАФАМАН
    Калі жаніўся графаман, Ён кляўся любай Ганне: “Я прысвячу табе раман У вершах пра каханне”.
    I за паўгода творчых мук Ледзь напісаў старонку. “Тварыць патрэбна аднаму!” Рашыў і ... ўцёк ад жонкі.
    Генадзь Кляўко
    64
    Графаманы часамі псуюць жыццё не толькі рэдактарам, яны паграфаманску паводзяць сябе і ў сям’і.
    * * *
    Міхась, падумай, будзе бяда, Бо там, дзе тонка, заўсёды рвецца. Калі, што маеш, “Отдаёшь навсегда”,
    А што сабе застанецца?
    Уладзімір Паўлаў
    Эпіграма з’явілася пасля выхаду з друку рамана Міхася Герчыка “Отдаёшь навсегда". Большасць чытачоў сустрэла яго прыхільна, але былі тыя, каму раман не прыйшоўся да спадобы. Некаторыя сярод герояў твора ўбачылі нават сябе.
    * * *
    Ад фарбы яшчэ не прасохлі лісты, Кніжку выдаў — купайся ў славе. Даўно ў паэзію наведзены масты, А ён усе на пераправе.
    Уладзімір Паўлаў
    65
    У 1974 годзе выйшла з друку паэтычная кніга Пятра Прыходзькі “На пераправе". He цягнуў паэт вышэй за сябе папярэдняга, здалося эпіграматысту, а застаўся ён недзе “на пераправе”.
    АДГАДАЙЦЕ, ХТО ІДЗЕ?
    Мо бакасік ў травесці, Можа, ветрык па лісці, Можа, мілыдарагі На спатканне тупае? Можа, ён, а мо другі? Калі не, To гэта ці Шклярава, Міхеева, Чорная, Разорына, Руцкая, Тулупава?..
    Уладзімір Паўлаў
    У 1974 годзе Саюз пісьменнікаў і ЦК ЛКСМБ праводзілі нараду маладых творцаў. Творчы. гурт расквечвалі і маладыя паэткі.
    66
    Быў іх цэлы “букецік”. Адзін з “настаўнікаў” таго мерапрыемства У. Паўлаў падмеціў агульнае ў творчасці паэтак — падабенства іх вершаў.
    Як ні зірні, 3 усіх бакоў — Сіпакоў ёсць Сіпакоў.
    Уладзімір Паўлаў
    У літаратуры Янка Сіпакоў заўсёды застаецца самім сабою, мае свой своеасаблівы голас, у якім бы жанры ні выступаў.
    ЯЗЭП I эзоп
    Здабыты мазалём — нялёгкі хлеб, Падаўся ў літаратары Язэп.
    Хоць баек і нямала ён нашкроб, Язэп усё ж Язэп, а не Эзоп.
    Пятро Сушко
    67
    МІНІРЭЦЭНЗІЯ
    Папершае,
    Пісана вершамі, Падругое, Выданне недарагое, Патрэцяе, Добра пераплецена, Пачацвёртае, Сон агортвае.
    Пятро Сушко
    Часам і сёння яшчэ такім чынам рэкламуюцца кнігі. Іх змест на іншае не цягне.
    НАЛІБАЦКАЯ НАСТОЙКА
    Налі
    У бакі —
    I ў Налібакі!
    Ой, асцярожненька: Камель жа!
    А музам ёсць там Выбар выпіўкі: Каму — “Камю”, Каму — “Камейша”.
    Сяргей Панізнік
    68
    У канцы 90х мінулага стагоддзя пры дэфіцыце моцных напояў вялікі попытам у пітушчых карысталася настойка “Налібоцкая". Паэт зпад Налібокаў, вядома ж, не грэбаваў тым напоем...
    ВЫНЕСЕНАЕ
    3 ДОМА КАМПАЗІТАРАЎ
    Хай не мурлыкаецца коціку...
    Бо там, дзе шлюбныя Саюзы, Быць пад абцасам можна Войціку, — Калі той чаравічак Музы.
    Сяргей Панізнік
    Эпіграма з’явілася падчас так званага паяднання творчых саюзаў. Аўтар папярэджвае кампазітара Войціка ад амурных наступстваў, якія часам здараюцца ў творчых пошуках.
    ПАРАДНІЛІСЯ
    Ах, колькі, колькі навакол святла, Калі глядзець на белы свет цвяроза... Нявестаю паэзія была,
    69
    I жонкай роднай стала проза.
    Цяпер на будучае думае ён, марыць:
    А з кім бы парадніць і мемуары?
    Уладзімір Правасуд
    Аўтар мае на ўвазе вельмі лёгкі пераход Віктара Гардзея ад паэзіі да прозы і наадварот, а таксама робіць намёк на будучыя мемуары.
    ПАЛЕСКІ ДУБ
    Наўкола ціха і ядрона. У вокнах свецяцца агні.
    Гамоніць ціха ў Мінску крона, А на Палессі — карані.
    Няма ніякага урону, Хоць далеч гэтак пралягла: Бо карані харчуюць крону, Каб тая гаманіць магла.
    Уладзімір Правасуд
    Маецца на ўвазе добрая заземленасць паэта Уладзіміра Паўлава на роднай Любаньшчыне.
    70
    ВЫШЭЙШАЕ ЗВАННЕ
    Пісаць.
    Перапісваць.
    Хварэць.
    Хвалявацца.
    (Гаворка хоць тут не пра гэта.) Здзяцінеў пад старасць...
    I стаў называцца Дзіцячым паэтам.
    Між іншым, прыкмецім, Завуць яго так нездарма: Напэўна, на свеце Вышэйшага звання няма.
    Уладзімір Правасуд
    Аўтар мае на ўвазе канчатковы адыход паэта Уладзіміра Мацвеенкі ў творчасць для дзяцей.
    * * *
    Ён удзячны Богу За сваю “Галгофу”: Сніў, што на крыжы распяты, А прачнуўся — лаўрэатам.
    Мікола Маляўка
    71
    Зусім нечаканую назву day сваёй кнізе паэзіі Кастусь Жук — “Галгофа’’. Разлічваў здзівіць калег смеласцю сваіх думак...
    ЛЕАНІДУ ГАЛУБОВІЧУ, АЎТАРУ “ЗАЦЕМАК 3 ЛЕВАЙ КІШЭНІ”
    Радкі збярэ, радкі паправіць, Аддасць у “ЛіМ” ці “Маладосць”. Прапіў усё з кішэні правай, А ў левай — яшчэ нешта ёсць.
    Мікола Маляўка
    Леанід Галубовіч, які славу меў у слынным хароме нашай айчыннай паэзіі, нечакана і катэгарычна адмовіўся пісаць вершы, ахвяраваўшы свой талент на строгі манастырскі "пастрыг" малой прозы. “Зацемкі з левай кішэні" — так назваў ён свае празаічныя мініяцюры — адразу сталі тэмай многіх эпіграм. Найбольш дасціпнай у гэтым сэнсе мне здаецца чатырохрадкоўе Міколы Маляўкі.
    72
    * * *
    Атрымаўшы ганарар, Запрашае Валя ў бар, Бо ў яе дэвіз такі: “Піце піва, мужыкі!”
    Мікола Маляўка
    Неяк нечакана для многіх паэтка Валянціна Аколава напісала песню "Піце піва, мужыкі”. Але такі папулярны заклік да мужчын славы ёй не прыбавіў. Бо піва яны пілі яшчэ да з’яўлення гэтай песні.
    * * *
    Дзень I ноч, Ад вечара да рання, Рая
    Нам спявае
    Пра каханне.
    Мікола Маляўка
    Ужо з першых вершаў Раіса Баравікова сцвердзіла сябе спявачкай кахання. I тэме гэтай праз усё жыццё не здраджвае.
    73
    * * *
    Ў яго штодня па макаўку турбот!
    А ён не стогне. Ён не лямантуе.
    А, як каваль, упарта з года ў год У горне “ЛіМа” таленты гартуе.
    Каб мелася у творах больш душы, I каб не кпілі з крытыкі, як цешчы, Бы сашнікі ці проста лемяшы, Іх на кавадле то куе, то плешча.
    Ва ўсіх упартых творцаў на віду Агледзіць іх як з флангаў, так і з тылу. Ды саўгане ў сцюдзёную ваду, — Няхай ачахне кожны ды астыне!
    Прыціхне графаман і пасквілянт,— Каваль, вядома, узнагароды варты!
    Бо нават болт ці шворан, як брыльянт, Засвеціцца пасля такога гарту.
    Васіль Макарэвіч
    Стараннасць Анатоля Казлова на яго пасадзе галоўнага рэдактара “ЛіМа" вядомая з’ява.
    74
    МІХАСЮ ПАЗНЯКОВУ
    Ен — голасам салоўкі і зубра, А часам, як пашэніць, то і жаўра. Як майстру залачонага пяра, Яму, лічы, ўсе падуладны жанры.
    Васіль Макарэвіч
    Аўтар перасмейвае літаратурнае “многастаночніцтва” Міхася Пазнякоеа.
    * * *
    Імя бяростай белай бінтаваў, Ды ратаваў ад кпінаў і ад здзекаў.
    I пад канец рэабілітаваў
    Ён прозвішча задротавае — Зэкаў. Спяваў ён і пра еўню, і пра склюд, Амністыі склаў оду, ліха матары! Імя і стала ў рад, дзе — Правасуд, Законнікаў і Міша Губернатараў!
    Васіль Макарэвіч
    У сваім досціпе аўтар зыходзіць з прозвішча Анатоля Зэкава.
    75
    * * *
    Пракуды небыліцы гарадзілі, Лічылі ўсе амаль за дзівака, Калі сядаў, нібыта ў казцы дзіўнай, Ён спрытна на літоўскага ваўка.
    А воўк дугой адразу выгнуў шыю, 3 хваста дзядоўнік грэбліва атрос.
    Ды нацянькі ў захмарныя вышыні, Празаіка адным рыўком узнёс.
    Васіль Макарэвіч
    Аўтар мае на ўвазе раман Алеся Наварыча "Літоўскі воўк', які меў поспех у чытачоў.
    * * *
    Майстры нідзе паспешна не выводзяць Hi фігі мілагучнай, ні рулад.
    Але, калі ў гняздзе сваім выводзяць, To, ведайце, заўсёды, сакалят.
    Васіль Макарэвіч
    У эпіграме падкрэслена патрабавальнасць Вячаслава Дашкевіча да свайго ўдумлівага радка.
    76
    * * *
    Зблізіў прозвішчам чамусьці Слова “Дай” і слова “He”.
    Часам нават дасць камусьці, Кроплю гэную ліне!
    Казімір Камейша
    Эпіграму на Леаніда Дайнеку падказаў дзіўны. збег у прозвішчы слоў “Дай” і “He”.
    * * *
    He спадзе з цябе карона, Калі прачытаеш тройчы: У Вароніне — Лявона
    I Генадзя — у Варончы.
    Казімір Камейша
    Тут маюцца на ўвазе вёскі Вароніна ў Клецкім раёне, дзе нарадзіўся Леанід Галубовіч, і Варонча ў Карэліцкім раёне, дзе доўгі час жыў і настаўнічаў Генадзь Дзмітрыеў.
    77
    * * *
    Распісаўся ты аднак
    I пляцецца ж кош радковы. А які з цябе казак,
    Знае Рыма Казакова.
    Казімір Камейша
    Гаворка ідзе пра частыя паездкі Алеся Пісарыка ў Маскву і яго сяброўства з вядомай паэткай Рымай Казаковай.
    * * *
    Настаўнік,
    Майстра,
    Гаспадар...
    Як для пушчанца — чым не гонар! Распальваў так “Кахання жар”, Як бацька свой кавальскі горан.
    Казімір Камеййіа
    Генрых Далідовіч у свой час напісаў вядомую кнігу прозы “Жар кахання”. Бацька паэта быў вядомым пушчанскім кавалём. Усё гэта спалучылася ў эпіграму.
    78
    * * *
    Нястомны і няўрымсны сам, Свая між класікаў ёсць ніша.
    Для “А” ён вершы напісаў, Дык, можа, і для “Б” напіша.
    Казімір Камейша
    Між сяброўпаэтаў Леанід Драньк.оМайсюк праславіўся сваім вядомым лірычным цыклам “Вершы для “А”.
    * * *
    Стрэльбу возьме на плячо
    I наробіць шораху. He шкадуе чытачоў, He шкадуе пораху.
    Казімір Камейша
    Хведара Гурыновіча ў літаратурным асяроддзі ведаюць не толькі як слыннага паэта, але і як выдатнага паляўнічага.
    79
    * * *
    Маладых самааддана Песціцьняньчыць ён гатовы.
    Памагае ветэрану
    Той жа ўсё струмень бабровы.
    Казімір Камейша
    Пісьменнік. Алесь Масарэнка слыве і вядомым бабраловам.
    * * *
    Згадзіцеся і спадары, і ледзі, Што мэтравы наш Анатоль Чагочаго, а п’есак надзялендзіў...
    Як скласці на гарышчы — трэсне столь.
    Па шчырасці, драмдругі, гэта вам
    Быў выклік зроблены, а не багам.
    Раман ТармолаМірскі
    Адкрыта кажучы пра незвычайную пладавітасць драматурга Анатоля Дзялендзіка, аўтар эпіграмы мае на ўвазе і яго спаборніцтва з “ чэмпіёнамі" драматургічнага цэху, і яго п'есу “Выклік багам”.
    80
    * * *
    Колькі можна гвалціць, Вася, Прысвячэннямі калег?
    Досыць! Хопіць! Адвулканься!
    Прад Везувіем пакайся:
    Пачарнеў наўкола смех...
    Раман ТармолаМірскі
    Васіль Макарэвіч у свой час захапіўся быу вершаміпрысвячэннямі. Добрую долю саюзаўскага сп