• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская эпіграма  Казімір Камейша

    Беларуская эпіграма

    Казімір Камейша

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 144с.
    Мінск 2013
    19.18 МБ
    ячыя вандраванні з бацькаміарандатарамі.
    НА САМОГА СЯБЕ
    На вуліцы шуміць пурга, На вуліцы мяце мяцеліца, За творамі Шушкевіча чарга, Ажно вачам маім не верыцца.
    А, можа, гэта ў сне было, Усю ноч гняла мяне бяссонніца.
    Кранаю потнае сваё чало
    I адчуваю, як вянок лаўровы колецца.
    Станіслаў Шушкевіч
    120
    Каб крыху пацвяліць сяброўкалег, якім так жадалася літаратурнай славы і лаўраў, Станіслаў Шушкевіч вырашыў “узвялічыць” сябе хоць такім чынам.
    АЎТАЭПІГРАМА
    Калі якнебудь зноў, магчыма, Закіне лес мяне ў Любляну — Хачу цяпер прызнацца шчыра, Куды першнаперш я загляну. На зло спалоханаму звону, Што прагучыць з маральных вышак, — Найперш зайду ў карчму “Эмону” I вып’ю сліваўкі кілішак.
    Ніл Гілевіч
    Паэт Ніл Гілевіч, дзякуючы перакладам якога балгарскую паэзію мы ведаем гэтак жа, як сваю, у эпіграме з гумарам ды добрымі згадкамі сумуе па Любляне.
    121
    НА САМОГА СЯБЕ
    Пішу затупленым пяром Муру з хлуснёй уперамешку Бо не гару святым агнём, А тлею галавешкай.
    Хведар Жычка
    Па гэтай эпіграме можна меркаваць аб самакрытычнасці аўтара, якому падалося, што не гарыць ён творча, а “тлее галавешкай”.
    ВОДПАВЕДЗЬ
    Калі і п’ю я, дык сваю, На нагах сваіх стаю.
    А другія партачы
    П’юць пад коўдраю ўначы.
    Анатоль Астрэйка
    Аднойчы на нейкім сходзе Анатоля Астрэйку паміж іншым папракнулі, што той часам заліійне захапляецца чаркай. Папрок той успрыняў спакойна, але ў сваёй эпіграме наконт гэтага папракнуў нават іншых.
    122
    АЎТАЭПІГРАМА
    Са мною справа ясная.
    Пара даўно намыліць шыю.
    Як не выходзяць вершы ўласныя — Я парадырую чужыя.
    Анатоль Зэкаў
    ІРАНІЧНЫ АЎТАПАРТРЭТ
    Я стопрацэнтны славянін, Як доказ — прозвішча Саковіч. Ды ўзяць карціць мне псеўданім, Што смеху варты: ПейСаховіч...
    Павел Саковіч
    САМАІРОНІЯ
    Які тут сакрэт, Я пішу для вякоў, Вялікі паэт
    3 Малых Навікоў!
    Казімір Камейша
    123
    АУТАЭПІГРАМА
    Нейкі лірык Ермалаеў Праўды ўсё жыццё шукае.
    Ды чамусьці праўда тая Хвост пакажа і знікае.
    Раззлаваўся — вашу маць! — I сатыру стаў пісаць.
    Уладзімір Ермалаеў
    НАКОНТ ПРОЗВІШЧА
    Як толькі вымавіў я “Мама”— Была гатова эпіграма.
    Ды я зусім яшчэ не ведаў, Што там адбудзецца далей: Імя дала мне маці “Хведар”, А бацька — прозвішча “Алей”.
    Яўген Хвалей
    124
    * * *
    Ён літпрыстойны зблізку і здаля, Ды ў эпіграмы не шкадуе перцу. Сказаў нам: “Дулі будуць апасля”, А не сказаў: пад нос ці на талерцы.
    Мікола Шабовіч
    Аўтар тут мае на ўвазе кнігу гумару Уладзіміра Ермалаева "Дулі будуць апасля’...
    * * *
    Як ні хавайся ты, Яўген, За псеўданім  чытач пазнае, Будзь ты Занёманскі Аўген, Будзь ты Рагоз ці нават Кмен, Будзь ты хоць Жэня зпад Дуная.
    Мікола Шабовіч
    М. Шабовіч намякае тут на псеўданімы Яўгена Хвалея, за якімі ён хаваўся, рыхтуючы для выдавецтва “Юнацтва” кнігу пра Нёман.
    125
    Ён мае чулую душу, Такі спакойны, светлы нораў. Чаму ж яго штогод прашу: “Пакінь хоць пару наватвораў”
    А ён схіляе вочы долу
    I ўсё ківае... на Міколу.
    Мікола Шабовіч
    Гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра рэдактарскую прынцыповасць і непахіснасць Вадзіма Спрынчана. А “ківае" ён, відаць, на рэдактара часопіса “Полымя”.
    ІНШАЕ, СМЕХУ ВАРТАЕ
    ГУМАРЫСТЫЧНЫЯ ВЕРШЫ
    ТЫДЗЕНЬ П’ЯНІЦЫ
    У нядзелю п’е, лайдачыць, Свету божага не бачыць.
    Панядзелкам спіць пад плотам I рыгае прост балотам.
    У паўторак як праспіцца, Пачынае ўжо хваліцца.
    Серада — ідзе пахмелле — Выпівае для вяселля.
    П’е ў чацвер без перадышкі. Ліжа шклянкі і кілішкі
    I, чакаючы нядзелькі, Сушыць з пятніцы бутэлькі.
    У суботу ж п’е, гуляе, Цэлы тыдзень прапівае.
    Улад. Уніцкі
    ЯК ХТО КАХАЕ
    Кухарка — горача.
    Цукернік — салодка.
    Урадовец — афіцыйна. Гімназісты — класічна.
    Доктар — смяротна. Бамбардзір — агніста.
    128
    Кааператар — супольна.
    Журналісты — сенсацыйна.
    Тэолаг — набожна.
    Паэт — фантастычна.
    Дурань — верна.
    Зіз
    * * *
    ...Сустрэў яго аднойчы ля хаты I спытаўся пры людзях, Скажы: “Нашто нашы дзяўчаты Гадзіннік носяць на грудзях?” I што ж сказаў, як вам здаецца? А вось што ўчуў ад Тамаша: — Усё ж хоць штонебудзь ды б'ецца
    Там, дзе не б’ецца “ні шыша”!
    Я. Башкір
    Гэтыя гумарыстычныя верйіы, дакладней, малая іх кропля, узяты з часопісаў "Маланка", “Авадзень", “Асва", якія ў 20—30я гады мінулага стагоддзя выходзілі ў Заходняй Беларусі.
    129
    пмк
    Некранутая рука Мазалём — ні разу. Я працую ў ПМКа. Гэта не абраза. Што такое ПМКа?
    Папрашу запомніць: Гэта мара дзецюка — Пакуль Мама Корміць!
    Уладзімір Рунцэвіч
    Абрэвіятуру І7МК здольны расшыфраваць кожны. Гэта — Перасоўная механізаваная калона. А вось Віктар Рунцэвіч знайшоў ёй іншае прачытанне.
    * * *
    Гаварылі мне старыя, Хто ж ім верыць не прывык?
    У жанчыны, знай, даўгія Толькі волас і язык.
    Міхась Васілёк
    130
    * * *
    У цябе жаданне
    I ў мяне жаданне. Зложым гэта разам Будзе ў нас каханне.
    Мікола Гамолка
    ТРЫ ПАРЫ
    Гультай не любіць тры пары: Уранні — росна,
    Удзень — млосна,
    Увечары — камары.
    Васіль Вітка
    У КРЫЧАВЕ КРЫЧАЦЬ
    У Рэчыцы купаюцца,
    У Парычах парацца, У Крычаве крычаць, Аж у Клічаве чуваць.
    Васіль Вітка
    131
    ХТО КУРЫЦЬ
    Хто курыць,
    Таго чэрці ў пекла тураць, А хто нюхае тытунь, Таго тураць і адтуль.
    Васіль Вітка
    яглы
    Калі ты нам таварыш, Што на вячэру зварыш? — Звару яглы, Каб не еўшы, Спаць ляглі.
    Васіль Вітка
    132
    Па творах Пімена Панчанкі можна меркаваць, што ён выключна пяшчотны лірык ды баявіты публіцыст. А па натуры ён яшчэ быў і непараўнаным гумарыстам, чалавекам шчырага народнага досціпу. А неяк у вольны час паэт склаў для сябе жартоўны спіс тых секцый, якія маглі б існаваць у пісьменніцкім Саюзе. “Пагуляў”, як кажуць, па прозвішчах. I вось што з гэтага атрымалася.
    КАМІСІІ СПБ ПА СПРАВАХ
    Абароны: Танк, Стральцоў.
    Прамысловасці: Каваленка, Кавалёў, Слесарэнка, М.Ткачоў, П.Ткачоў.
    Нафтавікоў: Бураўкін.
    Земляробаў: Грахоўскі, Грачанікаў, Макаёнак, Ляпёшкін, Калачынскі.
    Жывелагадоўлі: Шахавец (старшыня), Авечкін, Бугаёў, Быкаў.
    Птушкагадоўлі: Гусеў.
    Старажытных промыслаў: Капыловіч, Майхровіч, Шыловіч, Шыцік, Стэльмах.
    Навукі: Мыслівец, Навуменка,(Мазго).
    Аховы прыроды: Бярозкін, Вярба, Ракітны, Лазнявой, (Баравікова).
    Палявання: Лось, Ліс, Голуб, Каршукоў, Валкадаеў, (Стрыжак).
    133
    Рыбалоўства: Кляўко, Рыбак, Карпаў, Карпюк.
    Новых метадаў кіравання: А.Кучар, Я.Кучар.
    Маралі: Сяміжон.
    Юстыцыі: Законнікаў, Шамякін, (Правасуд).
    Дружыннікаў: Дракахруст.
    Бытавых паслуг: Прыходзька, Астрэйка, Брыль.
    Пажарнай аховы: Агняцвет, Ваданосаў.
    Бюро прапаганды літаратуры: Асіпенка, Співакоў, Грамовіч.
    Хуткай літаратурнай дапамогі: Дзяргай, Дзюбайла, Ліхадзіеўскі.
    Сцірання плям капіталізму: Губернатараў, Кулакоўскі.
    Сучасных мод: Барадулін, Валасевіч, Кудравец, Кудраўйаў.
    Атэізму: Бажко, Ставер, Папоў.
    Самадзейнасці: Шырма, Салавей, Скрыпка, Шуцько, Рагойша.
    Прагрэсіўнага Ізраіля: Аўрамчык.
    Рэзерв: Харкоў, Шашк.оў (гэтыя прозвішчы Піменам Емельянавічам закрэслены), Прокша, Лукша, Камейша, Дукса і Мяла.
    Усё астатняе: Няхай.
    Пімен Панчанка.
    Заўвага: тое, што ў дужках, дапісана складальнікам наўздагон.
    134
    ЗМЕСТ
    I гумар і досціп. К. Камейша..........................3
    Эпіграмы..............................................9
    На ўсе рукі. Я. Купала................................10
    To беларус, то палячок.	Я. Купала...................10
    Нінцы і Ноніку. Я. Купала.............................11
    У кавярні водзіць рэй і лад... Я. Купала.............12
    Ён і работнік грамадзянскі... Я. Купала..............13
    Калі на з'ездзе ці на сходзе... Я. Колас.............13
    Петрусям. Я. Колас...................................14
    Малітва доктару Л1 — ОР — ЧУ. Я. Колас...............15
    Ляжу пакорна, бы ў жалобе... Я. Колас................15
    Нарзан. Я. Колас.....................................16
    Неспагаданасць. Я. Колас.............................18
    Эпіграма на Янку Купалу. М.	Багдановіч..............19
    Нікому так не шанцавала... Ц.	Гартны............19
    Перазвон ці “Перагуды”. А. Александровіч.............20
    0! Ён крытык артадокс ... С. Дарожны.................20
    Нядрэннае варыў Заблоцкі мыла... С. Дарожны .... 21
    — Якой ты даў атруты мухам... К. Крапіва.............21
    Крытычны абоз. К. Крапіва.......................22
    Раз Аркаша Куляшоў... К. Крапіва................23
    Ратуйцеся, хто можа, братцы... К.Крапіва........23 На варштаце твораў шмат... К.Крапіва.............24
    Цябе вітае гурт сяброў!.. К.Крапіва.............24
    Я не меньшы ад Камейшы... К. Крапіва............25 У Доме творчасці і адпачынку. М. Танк............26 Прыяцельская рэцэнзія. М. Танк...................27
    У дождж. М. Танк................................27
    Класік. М. Танк.................................28
    Працаваць умелі... /7. Панчанка.................28
    Старыя грэшнікі грашаць... /7. Панчанка.........28
    Язва язь — усім жа ясна... В. Bimna.............29
    Тры сакрэты. В. Вітка...........................30
    He мінчане мы, а мінчукі... С. Грахоўскі........31
    Навыстаўцы партрэты і пейзажы... С.Грахоўскі ...31 Творца меў адно жаданне... С. Грахоўскі..........32
    I Пушкін мне, і Грыбаедаў — цёзкі...
    Э	. Валасевіч.................................32
    Задумай дзёрзкай апантан...	Э.	Валасевіч.......32
    — 3 Лыньковым пачынаў я творчы шлях...
    Э	.Валасевіч..................................33
    Малюнак. М. Лужанін..................................34
    Салістка. М. Лужанін.................................34
    Надзімака. М. Лужанін................................35
    Я думаў раз пад грозны бас... М.	Лужанін.........35
    Калі. М. Лужанін.....................................36
    Даўно пагаслы кратар... А. Вялюгін..................36
    На Плошчы Волі... А. Вялюгін........................37
    Як Толя наш... А. Вялюгін...........................38
    Пекар. А. Вялюгін...................................39
    To ў “Чорныя скалы”... А. Вялюгін...................39
    Ад Ліпая Пятра — ні прывету... А. Вялюгін..........40 Сёння ў друку шмат навін... А. Вялюгін............41 0, песеннікбуян... А. Вялюгін....................41
    На балоце, на імшары... А. Вялюгін..................42
    У піўной правінцыі. А. Астрэйка.....................43
    3 нагоды жыллёвага падзелу. А. Астрэйка.............44 Хто над слоўнікам сапе...
    К. Крапіва, А. Куляійоў, М. Танк....................45
    Неспадзяванка. А. Вярцінскі, П. М