• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская эпіграма  Казімір Камейша

    Беларуская эпіграма

    Казімір Камейша

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 144с.
    Мінск 2013
    19.18 МБ
    ачаў пісаць апавяданне, А ледзьве выседзеў аповед.
    Сяргей Грахоўскі
    * * *
    I Пушкін мне, і Грыбаедаў — цёзкі Ды я не слынны, я ў цяні...
    Бо ставіць мне Вялюгін коскі
    Ці іншы хтось яму з радні...
    Эдуард Валасевіч
    Пры жыцці Алеся Ставера друкавалі не так часта, але ў рэдакцыях ён быў госцем частым. Казаў: "Мяне ведае народ”. I праўда, “у народ” ён таксама хадзіў ахвотна, вельмі часта выступаў, арганізоўваў выступленні сваім калегам. Паш.анцавала паэту ў іншым: быў ён цёзкам Пушкіна.
    * * *
    Задумай дзёрзкай апантан. Ён сігануў у “Шосты акіян”.
    32
    Ды крытыкі “на перахват” пайшлі I даляцець да Марса не далі...
    Эдуард Валасевіч
    Мікола Гамолка нечакана для калег засяродзіўся на фантастыцы ў рамане "Шосты акіян”. Гэтым і быў заўважаны. не толькі ў чытацкім асяроддзі. Крытыка ў канцы шасцідзясятых дваццатага стагоддзя была нядрэмнай і зласнаватай. “ Касмалёт” Міколы Іванавіча перакрэсліла трыумфальная касмічная рэалія.
    * * *
    — 3 Лыньковым пачынаў я творчы шлях... Ен класік! Лаўрэат!
    А я ўсё кандыдат...
    Жах!
    Калі б напіўся, пэўна б, змог!
    Але не роўнадзеліць бог...
    Эдуард Валасевіч
    Сатырык і гумарыст Міхась Скрыпка часта скардзіўся на няўвагу да ўласнай творчасці. Пачынаў ён творчы шлях разам з некаторымі народнымі... Прайшоў тыя ж самыя жыццёвыя калідоры, а вось лаўраў не ўхапіў...
    33
    МАЛЮНАК
    У самым цэнтры сквера, Паміж густой травы, Спакойна бабка села, I раптам — паставы.
    Максім Лужанін
    Адсутнасць прыбіральняў у нашых вялікіх і малых гарадах — з’ява не толькі смешная. Тут часам і крычаць трэба. Недзе і падгледзеў паэт падобны гарадскі сюжэт...
    САЛІСТКА
    Яна да густу многім, Хаця не салавей, Але затое ногі
    Растуць аж зпад брывей.
    Максім Лужанін
    Часам пеўчая слава здабываецца не тым самым боскім голасам, а толькі зманлівай знешнасцю.
    34
    НАДЗІМАКА
    He можа чыркануць крылом, А пыжыцца, як цар птушыны.
    Ен быў арлом, як пад кустом Сядзеў з папружкаю на шыі.
    Максім Лужанін
    Усім вядомы прынцып паветранага шарыка: усё тое, што надзімаецца,лёгка і лопаецца. Менавіта так.іх, так званых самазадаволеных "пухіроў" ад зазнайства, меў на ўвазе Максім Лужанін.
    ***
    Я думаў раз пад грозны бас
    I выгляд крытыка надзьмуты:
    “А што як вырасце у нас
    Літаратура ліліпутаў?”
    Максім Лужанін
    Крытычнае пяро Алеся Кучара ў свой час было пагрознанесправядлівым. Пра гэта ў друку шмат пісалася. У эпіграме аўтар “скарыстаўся" малым ростам крытыка.
    35
    КАЛІ
    Ці дачакаюся, як скончыцца эра Шматгаварэння, Псавання паперы, Глупства паменее
    У мазгах каменных
    I без падседжвання Будуць паседжанні?
    Максім Лужанін
    Цяжкаватае пытанне “калі?” Максім Лужанін пры жыцці ставіў у многіх сваіх творах. I неяк зусім катэгарычна прагучала яно ў эпіграме.
    * * *
    Даўно пагаслы кратар, Штурмуючы ў пасцелі, Загінуў Коля Татур
    На брэсцкай цыцадэлі.
    Анатоль Вялюгін
    Мікола Татур нейкі час працаваў дырэктарам Бюро прапаганды Саюза пісьменнікаў. Яго рабочы кабінет у Доме літаратараў
    36
    быў абжыты, як родны дом. Тут ён часта і начаваў, на рабочым стале ляжала паходная электрабрытва, дымілася кава... Ну і, вядома, адзін за адным ішлі сябры і калегі. Але аднойчы дырэктар знік. He было яго і першую, і другую ноч. Сябры захваляваліся, бо не было Міколы Ігнатавіча і дома.
    А здарылася вось што. Завітала ў Мінск яго даўняя знаёмая, берасцейская прыгажуня, пышны бюст якой варты ўвагі лепшых скульптараў. Як сказаў бы вядомы паэт Сцяпан Гаўрусёў — “званкагрудая". У гатэлі "Мінск” быў зняты лепшы нумар. Там і кінуў свой “якар" Мікола Татур...
    * * *
    На Плошчы Волі, пад гадзіннікам, Стаяў Крысько з сваім гудзільнікам.
    Анатоль Вялюгін
    У 1947 годзе выйшла з друку пертая кніга паэзіі Анатоля Вялюгіна "Салют у Мінску". Розныя былі на яе водгукі. А вось Васіль Вітка адгукнўся даволі крытычна. Вялюгіна гэта пакрыўдзіла. А неяк надарыўся выпадак адпомсціць крыўдзіцелю.
    37
    Прагульваючыся па горадзе, Анатоль Сцяпанавіч апынуўся на Плошчы Свабоды. I тут заўважыў Вітку. Той яўна прызначыў некаму спатканне. Ён нецярпліва таптаўся на адным месцы, час ад часу паглядваў то на гарадскі гадзіннік уверсе, то на свой ручны. Відаць, чаканая здорава спазнялася. Усё гэта “прасёк' дасціпны Вялюгін. Хітравата ўсміхнуўся, а неўзабаве ўжо чытаў сябрам новую эпіграму.
    * * *
    Як Толя наш
    Пісаць ні намагаўся —
    Акімам быў, Акімам і застаўся.
    Анатоль Вялюгін
    У 1962 годзе выйшла з друку кніга пісьменніцкіх аўтабіяграфій "54 дарогі". Перачытваючы аўтабіяграфічную споведзь Анатоля Астрэйкі, аўтар спыніўся на радках: "Бацька хауеў назваць мяне Толя. Поп назваў мяне Акімам. Такім чынам я цяпер АкімАнатоль.” Тут жа асацыятыўна ў галаве ўсплыла вядомая ў тыя гады песня з кінафільма “Кубанскія казакі". Так і ўзнікла эпіграма на сябра.
    38
    ПЕКАР
    (Надпіс на кніжцы Прыходзькі)
    Каштуй, чытач, і не карай —
    Ён літасці благаё:
    Хаця і “Цёплы каравай”, Ды выпечка благая.
    Анатоль Вялюгін
    У 1960 годзе Пятро Прыходзька выдаў кнігу паэзіі “Цёплы каравай”. Хоць і не раяць спажываць хлеб цёплым, аўтар усё ж свежае выданне прачытаў. Прынцыповага знаўцу, майстра і рэдактара паэзіі змест яе крыху засмуціў, насупраць радкоў з’явілася многа прыдзірлівых “птушачак”. / ўсё ўрэшце вылілася ў эпіграму.
    * * *
    To ў “Чорныя скалы”, To ў “Мутныя вокі” Ідзе вечарамі Гармон адзінокі.
    Анатоль Вялюгін
    У 1960—80я гады прытулкам для творцаў былі любімыя кафэ. Як правіла, ім даваліся
    39
    свае, неафіцыйныя назвы. Так кафэ на вуглу вуліц Чачэрына і Камуністычнай атрымала назву “Чорныя скалы", а кафэ ў Доме мастацтваў (сённяшні праспект Незалежнасці, непадалёку ад Дома афіцэраў) — "Мутнае вока”. Разам са старэйшымі любіў заглядваць туды і малады Алесь Гаўрон. Так і нарваўся на эпіграму.
    * * *
    Ад Ліпая Пятра — ні прывету... Дзе ён, мацёры?!
    Топчуць апалае лета
    Тры мушкецёры!..
    Анатоль Вялюгін
    У былым Доме творчасці “ КаралішчавічьГ ў верасні 1973 года адпачывалі Анатоль Вялюгін, Антон Бялевіч і Анатоль Астрэйка. Да гэтай вясёлай "тройцьГ далучыўся маладзейшы Пятро Ліпай. Для “падняцця настрою' яго і паслалі ў краму, а той доўга не вяртаўся. Пэўна, загаманіўся з некім — Пятра хлебам не кармі, a дай толькі пагаварыць. Крама была і не так далёка, за некалькі вёрст,— у Mice (так называлі пасёлак, дзе выпрабоўваліся мінскія самаходы). А калі Пятро з’явіўся, яго ўжо чакала дасціпная эпіграма.
    40
    * * *
    Сёння ў друку шмат навін:
    Едзе Паўлюс у Берлін.
    Толькі наш фон Кавалёў
    Штось не едзе ў Магілёў.
    Анатоль Вялюгін
    Гэта эпіграма з’явілася, калі стала вядома, што паланёнаму фельдамаршалу Паўлюсу дазволена пакінуць СССР і адправіцца ў Берлін. А тым часам пісьменнік Павел Кавалёў усё ніяк не мог сабрацца з паездкай на родную Магілёўшчыну.
    * * *
    О, песеннікбуян, Яршысты Авяр’яне!
    He кожны той Баян, Хто грае на баяне.
    Анатоль Вялюгін
    Іван Чыгрынаў святкаваў свой юбілей. Вечарына ладзілася ў Доме літаратара. Большасць тых, хто прысутнічаў на ей, трапілі на “неафіцыйную частку" ў кафэ. Гудзела застолле, гаварыліся тосты. Але многіх, хто
    41
    спрабаваў выказацца, перапыняў Авяр’ян Дзеружынскі. Надта ж хацелася праспяваць сваю песню “Мяцеліца". Узяў слова Анатоль Вялюгін. “ Песеннікбаян", як называлі Авяр’яна Сафонавіча, абарваў і яго. Але той не разгубіўся і з ходу ўрэзаў эпіграмай. Пасля чаго ў застоллі спачатку ўсталявалася цішыня, а потым не змаўкаў рогат.
    * * *
    На балоце, на імшары, Дзе ні ступіш — там вада. Так і ў лірыцы Машары Тая ж самая бяда.
    Анатоль Вялюгін
    Пасля вайны выйійла даволі аб’ёмістая кніга выбранай лірыкі Міхася Машары. He ўсе вершы ў тым зборніку цягнулі на лірыку...
    42
    У ПІЎНОЙ ПРАВІНЦЫІ
    Налева паказвае
    стрэлка:
    “Піва”, “Віно”, “Гарэлка”.
    Куды ні пойдзеш, усёадно — “Піва”, “Гарэлка”, “Віно”. .	„
    Анатоль Астрэйка
    Анатоль Астрэйка заўсёды лічыў сябе “вожыкаўцам”, бо якніяк быў у ліку першых аўтараў і супрацоўнікаў часопіса з пачатку яго заснавання. Паэт любіў пры выпадку “стрэльнуць" трапнай эпіграмай. Здаецца, ніколі іх і не запісваў. Вусным чынам распаўсюджваліся яны сярод сяброў і знаёмых, а некаторыя жывуць у іх памяці і сёння.
    Неяк пасля вайны трапіў паэт у адзін з райцэнтраў і быў здзіўлены тым, як многа ў гэтым маленькім гарадку пітных, маленькіх і вялікіх, “шалманчыкаў". Мінеш адну вулачку, другую — і ўсюды ў вочы кідаюцца і запрайіаюць шыльды: “Піва”, “Віно", “Гарэлка"...
    43
    3 НАГОДЫ ЖЫЛЛЁВАГА ПАДЗЕЛУ
    Расцяпа!
    Ва ўсім вінаваты ты сам. Змагацца і марна, і позна. Шамякін даўно ўжо раздаў вераб’ям
    Крутыя арліныя гнёзды.
    Анатоль Астрэйка
    Эпіграма гэта з’явілася падчас чарговага падзелу кватэр у колішнім Саюзе пісьменнікау. Чакаў свайго шчасця і слынны паэт, былы партызан Анатоль Астрэйка. Але абышлі ветэрана маладзейшыя, дужа прыткія і хваткія... Праўдамі і няпраўдамі яны займелі чатырохпакаёўкі, “ абскак.аўшы” некаторых сапраўды заслужаных літаратараў, сціплых людзей, якія заўсёды жылі і тварылі ў згодзе з сумленнем. Сярод іх і Анатоля Пятровіча, якому дасталіся нейкія старыя, занядбалыя два пакойчыкі. Папярэдні гаспадар не пакінуў нават лямпачкі.
    У той дзень я запісваў паэта ў студыі на радыё. Настрой у яго быў даволі не творчы. Анатоль Пятровіч тут жа і распавёў мне пра сваю крыўду. А потым, закурыўшы цыгарэту, выдаў...
    44
    * * *
    Хто над слоўнікам сапе У інстытуце дзесьці? Гэта Глебка сеў на “П” I не можа злесці.
    Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк
    1952 год. У Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук працягваецца праца над рускабеларускім слоўнікам. Яго выхаду даўно чакаюць настаўнікі, студэнты, вучні, усе зацікаўленыя людзі. А ў Пятра Глебкі, аднаго з рэдактараў выдання, справа затармазілася. Дайшоў да самай цяжкай літары "П”, з якой пачынаецца і ягонае імя,~ і тут заела.
    Злуецца яго клраўнік., заўсёды бескампрамісны і прынцыповы зямляк Кандрат Крапіва. А злосць, як вядома, павінна ў рэшце рэшт у нешта выліцца. Далей звернемся да дённікаў Максіма Танка. У запісе ад 28 сакавіка 1952 года чытаем: “На сесіі Вярхоўнага Савета склалі — Кандрат, Аркадзь Куляшоў і я — эпіграму на П. Глебку, які некалькі гадоў усё сядзіць над слоўнікам і зараз спыніўся над літарай “П".
    45
    НЕСПАДЗЯВАНКА
    Вось неспадзяванка
    Здарылася зноўку. Віншавалі Танка, А Герой стаў — Броўка.
    Анатоль Вярці