• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская эпіграма  Казімір Камейша

    Беларуская эпіграма

    Казімір Камейша

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 144с.
    Мінск 2013
    19.18 МБ
    скі, Пятрусь Макаль
    Гэта эпіграма з’явілася ў рэдакцыі “ЛІМа', калі чакалася,што Максім Танк атрымае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Віноўніку сыпаліся нават шчырыя вінійаванні. Аднак Героем стаў Пятрусь Усцінавіч. Падчас публікацыі эпіграмы лічылася, што аўтар яе невядомы. 3 часам аўтары адшукаліся.
    * * *
    Дзень добры, Гётэ!
    Я — Пястрак.
    Вы ў парыку,
    А я пакуль што так.
    * А. Вялзараў (* А. Вялзараў — псеўданім, утвораны ад прозвішчаў А. Вялюгіна і А. Зарыцкага.)
    Піліп Пястрак пабываў у зоне савецкай акупацыі ў Германіі яшчэ да стварэння ГДР.
    46
    У нататках (друкаваліся ў “Звяздзе") пісаў, што паэт на пастаменце сядзіць у парыку. Сам жа Піліп Сямёнавіч славіўся сваёй лысінай.
    А ДЗЯДЗЕЧКА !
    А дзядзечка!
    А мой ты паважаны
    Ды ты ў люстэрка Паглядзіся добра: Ці ж можна
    3 гэткім сінім “баклажанам”
    У тэлэвізар лезці
    Так харобра?!
    Ніл Гілевіч
    ДОКТАР МАЦАК
    Мацаў пульс я ў Люсі, Дусі,
    I ў Рэні я мацаю.
    Ім памог, а сам кладуся
    У рэанімацыю.
    Ніл Гілевіч
    Ніл Сымонавіч дасціпна пасміхаўся з так званых старых лавеласаў.
    47
    НА ФОРУМЕ
    Глянь — і парадуйся за брата: Які маштаб! Мысля якая!
    Платон усеўся на Сакрата
    I Цыцэронам паганяе!..
    Ніл Гілевіч
    Дзясяткі і тысячы форумаў адбываюцца сёння ў свеце. I як часта яны зводзяцца толькі да красамоўства, самалюбавання, магчымасці дзьмуць у тую дуду, на якой сам архангел іграў...
    АДНАМУ НІБЫТА ДАБРАКУ
    Дзіўлюся я з дыяпазону
    Тваёй натуры дабрака:
    I Тыгру служыш — і Бізону,
    I Зайца хваліш — і Ваўка,
    I Салаўю дружбак — і Кобры,
    I Лось прыяцель твой — і Рысь Ты і з Блыхою нават добры: Мяне ўгрызе — табе карысць.
    Ніл Гілевіч
    48
    Тут Ніл Гілевіч мае на ўвазе аднаго з так званых "добранькіх" службоўцаў, які гатовы ўслужыць любому, ад каго мае карысць.
    АДНАМУ МАСЦІТАМУ АЎТАРУ
    Што вы сталі хвалявацца? Вы не бойцеся! Вам нішто не пагражае — не турбуйцеся. Як ні збэрсаеце лапаць — вы не бойцеся: Крытык пальцам не зачэпіць —
    не турбуйцеся.
    Вы залезлі так высока — што не бойцеся! А нашчадкі разбяруцца — не турбуйцеся.
    I на месца ўсё паставяць — вы не бойцеся: Лапці выкінуць на сметнік — не турбуйцеся.
    Ніл Гілевіч
    Пэўна, не адзін так.і “масціты" аўтар служыў, а, можа, і сёння служыць у нашай літаратуры.
    49
    * * *
    Рубінчык — гэта галава.
    Дазвольце мне сказаць аб гэтым, — Ен схараніў у “Магіле льва”
    I сатварыў “Вянок санетаў”.
    Уладзімір Караткевіч
    Эпіграма напісана на Валерыя Рубінчыка ў саўне ВІЗРУ і там жа яму прачытана. Як прызнаваўся сам Рубінчык, у гэтай кароткай эпіграме сэнсавыя акцэнты былі расстаўлены тонка і дакладна...
    * * *
    3 майстэрні мілай пана Вячкі Паўзлі мы ледзь не на карачках.
    I дух наш ледзь трымаўся ў целе, Калі дамоў пусціў нас Целеш.
    Уладзімір Караткевіч
    Радкі напісаны ў майстэрні мастака Вячкі Целеша ў Рызе ў ліпені 1981 года. Тады Уладзімір Караткевіч адпачываў у Дубултах і быў запрошаны ў госці да мастака.
    50
    * * *
    Сцяпан Захарыч Гаўрусёў Уцёк ад жонкі без трусёў.
    Уладзімір Караткевіч
    He ладзілася сямейнае жыццё ў Сцяпана Гаўрусёва. Наспеў развод з перійай жонкай. Вось так аўтар адрэагаеаў на гэта.
    ШКАДАВАННЕ
    (3 прычыны атрымання групы інвалідаў)
    Папрацаваўшы год з
    Дайлідам —
    Стаў пажыццёва інвалідам.
    Мікола Татур
    Празаік Віктар Дайліда быў намеснікам у Міколы Татура, калі той узначальваў Бюро прапаганды Саюза пісьменнікаў. Трэба сказаць, і дырэктар, і ягоны намеснік кіравалі нароўні. Кіраўнічыя лейцы намеснік часам трымаў мацней, чым ягоны начальнік.
    51
    * * *
    Здалося мне на вечары Тармолы: Кароль жа голы.
    Мікола Татур
    Гэта эпіграма напісана пад уражаннем творчай вечарыны Рамана Тармолы, якая была наладжана з грандыёзным размахам. Ялею на галаву паэта было выліта нямала. Аднак...
    * * *
    Добра табе, Калеснік, — Нікому ты не не намеснік, Нікому ты не начальнік, He з чаем ты носіш чайнік.
    Уладзімір Шахавец
    Іван Калеснік працаваў ў выдавецтве рэдактарам. У. Шахаўцу, які займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара, часта казаў: “He зайздрошчу вам, начальніку, вы. заўсёды прывязаны да кабінета. А я — казак вольны." Гэтым не надта і гнявіў старэйшага тавараша, але эпіграму на сябе заслужыў.
    52
    * * *
    Жадаю, Коля Ваданосаў,
    Каб не было ў цябе паносаў, Каб не было ў цябе запораў, Каб афармляў цябе Забораў.
    Пішы аповесці і вершы, Ды не забудзь і інжынершы.
    Хаця ў гэтай інжынершы
    Ты не апошні і не першы.
    Уладзімір Шахавец
    Празаік Мікола Ваданосаў разам з Уладзімірам Шахаўцом працаваў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Апошні ведаў усе “слабінкі" калегі: што таму хацелася, каб кнігі яго афармляў таленавіты, але пераборлівы мастак Барыс Забораў, нейіта — і пра яго каханку. I неяк на дзень нараджэння павіншаваў Міколу гэтымі радкамі.
    53
    * * *
    Калі твой шэф настырны і ўпарты (Такіх часамі бачым дзенідзе) Глядзі, як хутка да інфаркту Ён каго хочаш давядзе.
    А ты казаў, што ён — алмаз, Якому толькі даць агранку.
    Юрыст, юрыст! Ці ж ты ў першы раз
    За добры грыб прыняў паганку?
    Міхась Міцкевіч
    Першае ўражанне нават ад начальніка бывае падманлівым...
    * * *
    He пахнуць грошы — чулася не раз. Казаў і бедны і багаты.
    Дык запытаць народ. Мо дасць наказ Каб узначаліў банк асенізатар?
    Міхась Міцкевіч
    А гэтая парада тым, хто любіць, каб грошы “пахлі”.
    54
    Я HE ЦУРАЮСЯ
    Я не цураюся, паверце, Ды каб прэтэнзій вы не мелі, Гатоў застацца ў вашым сэрцы, Але не ў вашае пасцелі.
    Ромаш ЛядаховічТамілін
    Ha заляцані і "заляйцанні" настырнай спакусніцы часам малавата простых уцёкаў. Метад жа аўтара здаецца джэнтльменскім.
    * * *
    Праблема — мкнуцца быць якім, Каб стаць сабою думным.
    Мо лепей стацца, як усе, дурным, Чым, як ніхто, разумным?
    Ромаш ЛядаховічТамілін
    Беларускі вучоны Р. ЛядаховічТамілін у сваіх эпіграмах для чытацкага вуха крыху незвычны. Яго гумар незаўважна сінтэзуецца з філасафічнасцю. I аўтарскае пытанне, як жа быць самім сабою, хутчэй за ўсё заклікае не да смеху, а да глыбокага роздуму.
    55
    * * *
    Лявон, Туляга I Глушак — Шлях не малы, вядома.
    Твары, вясёлая душа!
    I не стамляйся, Стома!
    Міхась Скрыпка
    Народны артыст СССР Здзіслаў Стома нягледзячы на сваё прозвіійча лічыўся чалавекам і творцам нястомным.
    ЁН HE ЁН?
    Мікола — крытык Піша вершы,
    А на трыбуне — ён не ён?
    He, не скажу, што Цыцэрон, Але сапраўдны грамавержац. He знаю, як гэта завецца, Але трыбуне дастаецца.
    Міхась Скрыпка
    Калі ў паэта ў творах слабавата, часам ён ідзе ў крытычную атаку...
    56
    ПАДМАСЦІТЫ
    Каля масцітых спрытна скрозь Грымяць яго абцасікі.
    Відаць, рашыў, што гэта ёсць Бліжэйшы шлях у класікі.
    Міхась Скрыпка
    Каля класікаў часта аціраюцца прыліпалы і падпявалы...
    * * *
    Калі трэба адно слова, He давайце Бугаёву: Дзвесце восем важкіх слоў Скажа крытык Бугаёў.
    Георгій Юрчанка
    Звычайна на літаратурных вечарах вядучы, ведаючы звычку крытыка Бугаёва гаварыць даўгавата, далікатна папярэджваў: "Вы, Дзмітрый Якаўлевіч, калі ласка, пастарайцеся больш. сцісла. Бо выступоўцаў многа". Той абяцаў быць кароткім. Але тэмперамент браў сваё...
    57
    * * *
    Пераацэнкі час цяжкі.
    Яму няма канца і краю.
    I я,
    дзе вершы, дзе сцішкі, Пакуль не “чотка” разбіраю.
    Георгій Юрчанка
    Галіна Каржанеўская падчас напісання эпіграмы была яшчэ досыць маладой паэткай. Пісьменнік, відаць, паўшчуваў яе за наіўнасць і інфантыльнасць.
    * * *
    Наш Мыслівец не знае стомы, Расце ад тома і да тома.
    Як нарысіст урбаністычны, Сямейнамеладраматычны.
    Георгій Юрчанка
    Спеваком рабочай тэмы лічылі пісьменніка Валянціна Мысліўца. Добра асвоіўшы “паточны" метад пісання, празаік друкаваў нарыс за нарысам, гэтым самым стрымліваючы сябе ад удумлівай прозы, якая добра сябе заявіла ў першых публікацыях.
    58
    * * *
    За кімсьці штосьці запісаў, Яшчэ ў кагось перапісаў — I выдаў кніжку для цытат: Цытатнік выйшаў — нарасхват!
    Георгій Юрчанка
    Аляксей Гардзіцкі, які служыў у Саюзе пісьменнікаў літкансультантам, не прамінаў магчымасці мець са сваёй пасады і нейкую карысць для ўласнай творчасці. Сустракаючы гасцейпісьменнікаў з цягніка ці самалёта і падносячы іх валізкі, не прамінаў і сёетое выпытаць. Потым усё гэта клалася на старонкі будучай кнігі.
    * * *
    Прыціхлі палеткі, памерлі дубровы: Цудоўная песня “Бывайце здаровы”... Пара б табе, браце, з былым хваляваннем He горшую песню злажыць пра каханне.
    Георгій Юрчанка
    Згадаўшы ў эпіграме вядомую песню “Бывайце здаровы", аўтар хацеў падахвоціць паэтапесенніка Адама Русака на шчырую лі
    59
    рычную песнюсповедзь, абудзіць яго ад усталяванага творчага спакою.
    * * *
    “Б’юць куранты”: Мікола , ўставай, Пачынаецца “Лета ў Калінаўцы”, “За вялікую трасу” ўцякай, Бо інакш на зямлю можаш грымнуцца.
    Хведар Жычка
    У эпіграме X. Жычка абыгрывае назвы кніг фантаста Міколы Гамолкі.
    * * *
    Пісалі, сцвярджалі: Бяскрайнасць сусвету...
    Ды ёсць жа ў народа
    Такая прыкмета: Дзе званні, медалі, Няма там паэта...
    Хведар Жычка
    Нешта падобнае здарылася і з Лявонам Яўменавым: пачынаў як паэт, потым пайшоў у навуку. А пазней зноў вярнуўся ў паэзію.
    60
    * * *
    Калі лугі ўсе пакасіў I зарасіў сарочку, Паэзію ён разлюбіў, Цішком пайшоў у прочкі — Стаў крытыкам Арочка.
    Хведар Жычка
    “Ці ўсе лугі пакошаны?" Гэтак пытаўся ў сваіх ранніх вершах Мікола Арочка. Калі ж аўтар добра такі “накасіўся” ў паэзіі, ён амаль цалкам перайшоў на крытыку. I трэба сказаць, даваў добрай сцябанкі сваім калегам, часам даставалася і класікам.
    61
    * * *
    I стылом, i пэндзлем
    Даўно парадніўся ты з музамі.
    Дай бог, каб выходзілі кнігі часцей,
    I меней “вучыцелі” тузалі.
    Каб знаўся з табою заўсёды чытач, (А ён жа сябруе не з кволымі) Няйначай ад мяккіх часовых няўдач Надзейна гартуешся ў “Полымі” Мастак і празаік...
    Лягчэй так ствараць
    “Жывою душой” пачуццёваю:
    Як пэндзлем стамляешся ўсе адцяняць — АДОЛЬФАЕШ прозай жыццёваю.
    Юрась Свірка
    Празаік і мастак Адольф Варановіч пераехаў у Мінск. з Оршы, дзе працаваў мастаком на льнокамбінаце. У часопісе "Полымя" Адольф Усцінавіч рэдагаваў прозу. He проста было разрывацца на два франты, але творца марна часу не траціў. He пакідаў ён у спакоі ні пяра, ні пэндзля.
    62
    * * *
    “На аркуш я настройваю душу. Кароткаму пісьму не давяраю. Ад нараджэння сцісла не пішу. Вось так тварыць і маладзейшым раю.
    Ці