Беларуская эпіграма
Казімір Камейша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 144с.
Мінск 2013
Звоншоргат ганарара!
Мікола Мятліцкі
Са сваёй будучай жонкай паэткай Людмілай Рублеўскай Віктар Шніп пазнаёміўся ў Маскве, калі вучыўся на ВЛК* на паэта. Аўтару эпіграмы. падалося, што адным са спакуслівых элементаў гэтага шлюбавання было прозвішча Людмілы.
(*ВЛК — Вышэйшыя літаратурныя курсы.)
* * *
Ён вуліцаю бескароўнай Прайшоў з даёнкай, вершаў поўнай.
Мікола Мятліцкі
Мікола Маляўка выдаваў кнігу "Аднавяскоўцы”. Усё ішло гладка. I тут цэнзура
99
прыдралася да верша “Вуліца бескароўная". Доўга яшчэ чыхвосцілі паэта за тую бескароўную вуліцу, пакуль бескароўнымі не сталі цэлыя вёскі.
* * *
Ён не на ўкоўзанай дарозе Падаў руку сапраўднай прозе. Начэй бяссонных не хапала. “Пішы, Алег”,— шаптаў Купала. I ён, забыўшыся на вершы, У “ЖЗЛ” пагрукаў першы.
Мікола Мятліцкі
Славутая серыя "Жйзнь замечательных людей" доўгі час не мела беларускай кнігі. Гэты прабел запоўніў Алег Лойка, выдаўшы кнігу пра Янпу Купалу.
* * *
Цяжка жонцы дэпутата: Спіць не з ёю ён — 3 мандатам.
Янусь Малец
Калі асоба народнага дэпутата доўгі час лічылася недатыкальнай, дык гумарысты ўсё ж гэтай далікатнай тэмы “датыкаліся”.
100
ПРАФЕСАР ПА КАХАННІ
Хто ў вершах з заміраннем Эратычна няньчыць гук?
To прафесар па каханні Леанід ДранькоМайсюк.
Янусь Малец
У творчасці Леаніда ДранькоМайсюка галоуная тэма — каханне. Відаць, па гэтай прычыне і патрыятычны.я вершы гучаць часта даволі ціха.
ЛЯ АДНОЙ 3 РЭДАКЦЫЙ
Кажа аўтар: “Я ж маліў: Мне патрэбен Цвірка. А чамусьці завялі Вы мяне да Свіркі”. “Свірка! Цвірка! — у адказ —
Ну няўжо так важна?
Будзеце ў наступны раз Гаварыць выразна!”
Янусь Малец
101
Два слынныя паэты — Юрась Свірка і Кастусь Цвірка — заўсёды. сумленна працавалі на паэтычнай ніве, былі на слыху у чытача і крытыкі. I ўсё было б добра, каб не падабенства прозвішчаў. Свірку часта называлі Цвіркам і, наадварот, Цвірку — Свіркам. Нават ганарары аднаго часта плацілі другому.
Пэўна ж, усё гэта крыху бянтэжыла творцаў. К. Цвірка нават спрабаваў крыху змяніць сваё прозвішча. Аднак пазней ад гэтай задумы адмовіўся.
3 ТУТЭЙШЫХ
Ёсць — Рагойша, ёсць Камейша, Хто з іх горшы, хто з іх лепшы, Тут не трэба напінацца, Каб у гэтым разабрацца.
Тут галоўнае — яны
He з нарманскай стараны, Хоць і “ойшы”, хоць і “ейшы”, А да чорцікаў — з тутэйшых.
Янусь Малец
У гэтай эпіграме аўтар “зачапіўся" за сугучча прозвішчаў Вячаслава Рагойшы і Казіміра Камейшы.
102
* * *
Між знакамітых і не надта
Гардзей, відаць, найбольш багаты. Сваю ён вуліцу ўжо мае, Хоць менш за ўсіх пра славу дбае.
Анатоль Зэкаў
Ганцавіцкія землякі паэта і празаіка Віктара Гардзея вельмі ўважлівыя і чуйныя да яго творчасці. I адзіную вуліцу ў роднай вёсцы яшчэ пры жыцці назвалі яго імем. Выпадак. даволі рэдкі. Але ці выпадак гэта?
* * *
Пісаў то прозу ён, то вершы — Быў не апошнім і не першым.
Аднак за вершы і за прозу He меў падзякі ад п’янтосаў. Стварыў “БЕЛШ” — любы згадае, Хто хоць бы крыху выпівае.
Анатоль Зэкаў
Леанід Дайнека даволі трывала сцвердзіў сябе і ў паэзіі, і ў прозе. Гэтага ніхто не аспрэчыць. Ды не пашкодзіла слава, якую ён займеў, стварыўшы фірму “БЕЛПГ, назва
103
якой падказвае, што звязана яна з выпускам неслабых напояў.
* * *
Вам скажа кожны меламан,
У чым мелодыі выток:
Ты ў музыцы сапраўдны Хан, Хаця і з прозвішчам Ханок.
Анатоль Зэкаў
Кампазітару Эдуарду Ханку рэклама не патрэбна. Яго меладычныя песні некалі спяваў увесь вялікі Саюз, спяваюць і сёння.
КНІГІ
Адну, каб сон прагнаць, бяруць, Другую — каб хутчэй заснуць.
Васіль Жуковіч
На вялікі жаль, існуе і такая ацэнка літаратуры. Вядома ж, з таленавітай кнігай не заснеш.
104
ГОРАКІРАЎНІК
He думаў — галавой ківаў, Але навукай кіраваў.
I доўга плакала навука: “Калі мая мінецца мука?”
Васіль Жуковіч
Шмат дзе яшчэ ў нашым жыцці бачыш і такіх кіраўнікоў.
НА ЎСТУПНЫМ ЭКЗАМЕНЕ
Стаяў, маўчаў хлапец, як пень. Маўчаць гатоў быў цэлы дзень. — Чаго ж вы падаліся ў інстытут? — Ды родны дзядзька мой працуе тут.
Васіль Жуковіч
Сваяцтва, як бачым, не лепшая гарантыя пры паступленні ў ВНУ.
105
ПАЧАТКОВЕЦ
НА ЛІТРАЗДАРОЖЖЫ
Як пайду направа —
Траплю я да Свіркі ці то Цвіркі.
Як пайду налева —
Траплю я да Цвіркі ці то Свіркі.
Я пайшоў бы прама, Ды і там таксама Ці то Шніп, ці то Шруб, Ці то Шыш, ці то Сыс —
He прыпомню, каб ён скіс!
Віктар Шніп
Усе мы былі пачаткоуцамі, баяліся адчыніць літаратурныя дзверы. Прозвішчы, магчыма, калісьці былі і больш унушальныя. Ды сёння іх збег і падабенства можа і напалохаць.
ВЕЧНА МАЛАДЫ КРЫТЫК
А ён між крытыкаў смялейшы, Ён смела можа стружку зняць 3 Мазго, з Хвалея ці Камейшы.
А вось каб з Сыса распачаць,
106
Няма ў яго на гэта злосці.
Сядзіць, сапе, пускае дым.
Нясмелы ён па маладосці...
I будзе вечна маладым.
Віктар Шніп
* * *
У бар ён ходзіць, як на працу,
I каву п’е і п’е каньяк.
Пачаў класічна напівацца...
Ды класікам не стаў, бядак.
Віктар Шніп
Можна не выбіцца ў класікі, але паводзінамі класіка авалодаць зусім няцяжка.
* * *
Ён з Дантэ самім размаўляе на “ты”, Засвоіўшы пекла школу, Скарынкін бліжэй цяпер да Скарыны, Чым Мірскі Раман да Тармолы.
Эдуард Акулін
У гэтай эпіграме аўтар закрануў двух творцаў. Праўда, невядома каго болый удзячна:
107
ці Уладзіміра Скарынкіна за яго пераклад Дантэ, ці Рамана Тармолу за ягоную прыстаўку да прозвішча “Мірскі’.
* * *
3 упартасцю Сізіфавай без лішніх парафраз ён дзень за днём успіхвае свой “Камень” на Парнас.
Эдуард Акулін
Раман Генрыха Далідовіча "Гаспадаркамень" быў цёпла сустрэты крытыкай і чытачамі. Аднак ствараўся ён не без йяжк.асцей...
* * *
У Мірыка з Адамам, у хоку — усё хакей. Гульня ў пустую браму — бяспройгрышны хакей...
Эдуард Акулін
Тут аўтар папракнуў братоў Адамчыкаў за іх захапленне хоку. Можа, і пераканаў хлопцаў, што тая японская форма на роднай глебе выглядае зусім чужою.
108
“ПРАБІУНЫ” АУТАР
Mae голас вельмі звонкі
I заводзіць ім у зман.
Напісаў адну старонку.
А шуміць на ўвесь раман.
Мікола Вяршынін
Ад такіх аўтараў заўсёды шмат шуму, a таленту малавата...
HE TOH РОСТ
Пясняр нямала пыхі мае, I нос высока ён трымае.
Ды толькі ўсім здаецца: нос
Яго самога перарос.
Мікола Вяршынін
Тут Мікола Вяршынін мае на ўвазе некаторых ганарыстых аўтараў.
109
ПРАЗАІКСКАРЖНІК
Ён галавы на злом Над скаргамі ішачыў, У прозе касталом Ды і ў жыцці няйначай.
Юрка Голуб
Паэту часамі ў прозе відаць куды далей, чым самому празаіку.
НАЗІРАННЕ
Рыдлёўку ў слынных Куранёў Пазычыць бы нядрэнна, Каб дакапаць да каранёў Уласнае карэнне.
Юрка Голуб
Эпіграма нагадвае параду многім маладзейшым празаікам, якія, пішучы свае творы, часта ўнікаюць родных каранёў.
110
ЗНАК ХАЛТУРЫ
Каб паказаць сябе з радка, Узняўся на катурны.
Ды ўверсе корак кадыка Тырчыць,
Як знак халтурны.
Юрка Голуб
Знакаў і прыкмет халтуры ў літаратуры нямала.
* * *
He пусціць абышто ў друк Маўклівы, як барсук, Марук.
Бо вельмі ж цвёрдая рука У Валодзі Марука.
Яўген Хвалей
Маўклівы па натуры Уладзімір Марук заўсёды слыў прынцыповым рэдактарам. Гэтак жа ён адносіцца і да ўласных твораў. “Цвёрдую руку' яго, кажуць, адчуў і Я. Хвалей...
111
* * *
Авёс на полі бацька сеяў — 3 яго ўзышоў Рыгор Яўсееў. А кроплі той “жытнёвай роскі” Упадабаў Рыгорка з соскі.
Яўген Хвалей
Вясёлага, светлавалосага Рыгора Яўсеева ў літаратурных колах часам называлі “аўсяным чубам".
* * *
He падкладу нікому міну я, Бо гэта ж страшна — огого! Хай лепш завуць мяне — САЎМІНавіч, У гэтым сэнсе:
Я — МАЗГО.
Яўген Хвалей
У эпіграме абыгрываецца прозвішча і імя па бацьку паэта Уладзіміра Мазго.
112
* * *
Хоць я і надта малады, Але праклаў праз лес дарогу. Вы, можа, бачылі сляды? — Хоць неглыбокія, Ды многа.
Уладзімір Скапа
Уладзімір Скапа доўгі час працаваў рэдактарам абласной газеты “Віцебскі рабочы". Студэнтам пісаў вершы. А ў пачатку шасцідзясятых так. адрэагаваў на “нашумелую" кнігу Барыса Сачанкі “Дарога ішла праз лес".
* * *
Зноў ад рання да змяркання Ліс, звяруга, баравы, Піша вершы пра каханне, Закахаўшы рукавы.
Іван Пташнікаў
У студэнцкія гады Арсень Ліс, сёння вядомы навуковец і літаратуразнаўца, шмат пісаў вершаў пра каханне. Гэтым і напрасіўся на эпіграму.
113
* * *
Чытаць і не набіць аскомы, I перачытваць зноў і зноў. Хоць аўтар нам і невядомы, Радкі ж вядомыя даўно.
Казімір Камейша
АЎТАРЫ НЕВЯДОМЫЯ
***
Заўсёды ён мужны і стойкі,
He кожнаму цісне руку. I ўсе паэтэсы, як сойкі, Сядзелі на ніжнім суку.
Анатоль Вялюгін ш.чыра падтрымліваў пачынаючых паэтаў, калі адчуваў у іх талент. Шмат блаславіў у літаратуру “адмірал паэзіі” і слынных сёння паэтак. Увесь ягоны клопат пасля абрастаў жартамі...
* * *
Мы пісалі, не гулялі, Зараблялі, як тузы. Эх, дарэмна прамянялі Мы майхры на матузы.
3 1944 па 1948 год Дзяржаўнае выдавецтва БССР узначальваў Сцяпан Майхровіч. На гэтай пасадзе яго змяніў Захар Матузаў. Пісьменнікі чакалі лепшага, а атрымалі горшае.
116
* * *
Маю нейкія шанцы, Нешта ёсць у кубельцы. Нарадзіўся я ў Шклянцы, А памру ў бутэльцы.
Родная вёска Шклянцы Эдуарда Зубрыцкага знаходзіцца ў Док.шыцкім раёне.
* * *
Адзін рэдактар, вельмі хіжы, Калі ў с...у прыпякло, Хацеў паставіць ЛіМ на лыжы, Але краплення не было.
Неяк на агульным сходзе пісьменнікаў яшчэ ў мінулым стагоддзі, разглядалі рэдакцыйныя справы літаратурных выданняў. Шмат крытыкі з вуснаў пісьменнікаў прагучала ў адрас ЛіМа. I тут апраўдвацца пачаў рэдактар выдання Хведар Жычка. "Мы,— казаў ён,— у адрозненне ад іншых маем цесную сувязь з грамадскасцю рэспублікі. Неяк былі ў адной школе, пацікавіліся, у чым там ёсць пільная патрэба. Паскардзіліся на недахоп лыжаў. Вось мы і закупілі для іх лыжы”. Тут жа з галёркі паляцела паперка з эпіграмай.
117
* * *
У “Полымя” вершаў ты лепш не нясі.
Ты нават туды іх не тыркай.
Бо тут жа зарэжуць іх два Кастусі — Кірэенка або Цвірка.
Адзін час у часопісе "Полымя” працавалі два паэтыКастусі. Часопіс узначальваў Кастусь Кірэенка. Аддзелам паэзіі кіраваў Кастусь Цвірка. Многія аўтары скардзіліся на звышпатрабавальнасць абодвух.
АЎТАЭШГРАМЫ
ЭПІГРАМА НА САМОГА СЯБЕ
Завуць мяне Янка Купала, 3 бяды я песенькі складаю.
Пазнаў людзей і свет ці мала, Вось дзе радзіўся, ды не знаю.
Янка Купала
Тут народны пясняр, напэўна, мае на ўвазе свае частыя дзі