• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская эпіграма  Казімір Камейша

    Беларуская эпіграма

    Казімір Камейша

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 144с.
    Мінск 2013
    19.18 МБ
    су творцаў уславіў ён сваімі вершаванымі радкамі.
    * * *
    Пачаўся Клышка з буквара, Як з неба птушка ці гара...
    Хаця да гэтага жыў верша духам, У крытыцы грымеў, як гром.
    Пабегаў і за байкаром, Як той за мухаю, з абухам.
    Раман ТармолаМірскі
    У сваёй эпіграме аўтар улічыў творчыя заслугі шаноўнага Анатоля Клышкі, але згадаўтакі, як той абвінавачваў вядомага байкара ў драбнатэм’і ў артыкуле "За мухай з абухам”.
    81
    * * *
    Пад вярбою Вера мыла ручнікі, Сціпла ўсім назваўшыся Аленай...
    3 ручнікамі пройдзе праз вякі!
    Ад бялізны іншай ... меней плёну.
    Раман ТармолаМірскі
    Творчую славу паэтцы Веры Вярбе прынесла вядомая песня “Ручнікі", якая стала сапраўды народнай. 1 чамусьці пасля яе ўс'ё тое таленавітае, што пісалася паэткай, заўважалася слаба.
    ***
    Яўген хаця і з роду каршукоў, Але на паляванне позна выйшаў: Як быццам настраляў ён строф, радкоў, А прыглядзішся — дробненькія мышы.
    Раман ТармолаМірскі
    Яўген Каршукоў нейкі час даволі трывала “зазямліўся” на прозе. А потым махнуў на ўсё рукою і падаўся ў паэзію. А там, аказваецуа, “зазямляцца” яшчэ цяжэй.
    82
    ПАЭТУАВАНГАРДЫСТУ
    Пра што ты пішаш і крычыш, (Скажу табе я прама), He разумеюць чытачы
    I ты, відаць, таксама.
    Міхась Пазнякоў
    Многія з маладых паэтаў сёння пішуць суцэльным кодам, самі не ведаючы да яго ключа. Дзе ўжо тут знайсці сэнс напісанага гаротнікучытачу.
    * * *
    Публіцыстычны Ці лірычны, Гумарыстычны, Ці эпічны, Заўсёды верш яго — Касмічны.
    I Богу ён Даўно сваяк, Бо кнігу ў космас Браў зямляк.
    Міхась Пазнякоў
    83
    Беларуская паэзія адзіная ў свеце пабывала ў космасе. Пашчасціла на такую ўдачу Васілю Зуёнку. Сёння гэта ўжо факт, што яго паэтычную кнігу браў з сабой у космас зямляк Васіля Васільевіча касманаўт Уладзімір Кавалёнак. Як бачым, найіа паэзія ўсе бліжэй і бліжэй да Бога.
    * * *
    Калі ствараў ён “Радавых”, Усім вядома стала, Што будзе Аляксей за іх Між драматургаў генералам.
    Міхась Пазнякоў
    Драматург Аляксей Дудараў нечакана для многіх напісаў п’есу пра вайну "Радавыя". Твор прынёс аўтару заслужаную славу.
    * * *
    Ён аднаго празаіка хваліў, На кожны новы твор ягоны Артыкул за артыкулам страчыў, Нібыта ў аўтара ўлюблёны.
    Адпачываючы ад клопату такога, Любіў чытаць празаіка другога.
    Міхась Пазнякоў
    84
    TAKI ЧАС
    Бацькарысь падлеткарыся Павучаў:
    — Жаваць вучыся!
    Хто каго перажуе, Той таго перажыве.
    Уладзімір Ермалаеў
    Гэта эпіграма напісана пасля так званага перабудовачнага часу, адкуль вынікае і сама навука выжывання.
    ЦІ ТЫМТЫДУМАЛА?
    (3 народнага)
    Эх, думала, думала — усё перадумала, Думала, думала, думала я.
    А як падумала: “Чым жа я думала?
    Лепш бы не думала”, — думала я.
    Гераіня гэтай эпіграмы шмат думала.
    1 раптам так.ое расчараванне...
    85
    СПРЭЧКА
    На Алімп узабраўся Законнікаў, Губернатараў лез —
    Ды дарма.
    Правасуд пазірае спакойненька: Трыбуналава штосьці няма.
    На Алімпе адзін з іх — карону Захапіў, на макушку ўссадзіў.
    Ты, Законнікаў, Па закону
    Сваіх браццяў карай і судзі!
    На адным не зайграюць гармоніку, Быць не можа гаворкі тут:
    Губернатараў —
    He Законнікаў, Трыбуналаў — He Правасуд!
    Мікола Чарняўскі
    У шэрагах літаратуры ёсць творцы, прозвішчы якіх так і просяцца, каб іх звязалі з юрыспрудэнцыяй.
    86
    * * *
    He зарасце Парнас імхом, He дам я музам кволіцца. Сяджу на вожыку вярхом — I хочацца, I колецца!
    Мікола Чарняўскі
    У свой час вядомы парадыст Георгій Юрчанка, адзін з аўтараў " Вожыка", выдаў зборнік пародый “Вярхом на вожыку".
    * * *
    Думкі ядраныя, думкі млосныя, Як маўмыры, снуюць, мітульганяцца. Жураўліная ноч трывожная, Адкажы мне, Ці хутка раніца.
    Мікола Чарняўскі
    Міхась Вышынскі ў беларускай прозе пакінуў, як. кажуць крытыкі, прыкметны след. А вось яго апавяданне "Трывожная ноч’’ паслужыла тэмай для эпіграмы.
    87
    МАСЦІТЫ
    Дарогу на Парнас масціў 3 цаглінтамоў
    Уласных.
    На што паскардзіцца Ён мог?
    Сам не трымаў у тайне: “Адным мяне
    Пакрыўдзіў Бог — Вялікі талент Даў мне’”.
    Мікола Чарняўскі (‘Так пажартаваў Іван Чыгрынаў з сябе.)
    * * *
    У мяне ніколі з Тычкай
    He было, дальбог, сутычкі.
    А прызнацца, мо й дарэмна — Сутыкнуцца з ёй прыемна, Бо ў яе, на што ні глянь, Кожная натхняе грань!
    Павел Саковіч
    88
    Усё, што тычыцца самой Галіны Тычкі, гарантуе аўтар, цалкам адпавядае праўдзе. Бо ведае ён сваю “гераіню" па сумеснай працы ў часопісе “Полымя”.
    * * *
    Даўно як родны стаў для нас Ганад, Таму й завём яго мы проста Гнат.
    А прозвішча ягонае здавён
    Нагадвае нам чымсьці...
    чарак звон.
    Ды ён для нас
    зусім не Чаркаман,
    А паважаны ўсімі Чаркасан!
    Павел Саковіч
    Нястомны Ганад Чарказян даўно стаў сваім у Беларусі. Зямлю і людзей нашых любіць адданай любоўю горца.
    89
    * * *
    Каб свой узняць аўтарытэт, Навум абраў нейтралітэт.
    I з розных партый — вунь іх колькі — Ён любіць... шахматную толькі.
    Павел Саковіч
    У літаратуры Навум Гальпяровіч працуе спакойна і немітусліва, не кідаючыся з адной крайнасці ў другую. Творцу імпануе спакой шахматыста.
    * * *
    Ён запрасіў наведаць “ЛіМ”: “Прынось штонебудзь, паглядзім”...
    Засела думка ў галаве такая: На што ён гэта намякае?
    Павел Саковіч
    Памяркоўны і часта маўклівы Юрась Свірка быў сціплы на пахвалу іншых, не любіў панібратства, да аўтараў “ЛіМа" адносіўся аднолькава паважліва і стрымана.
    90
    * * *
    Ты з творцамі заўжды дружыў, Хоць меў на многіх... негатыў. He насцярожвае, аднак, Мяне ніколькі гэты факт.
    Заўжды разглядваю з ахвотай Табою зробленае фота.
    3 удзячнасцю за тое, Крук, Перад табой сагнуўся ў крук!
    Павел Саковіч
    У літаратурных колах імя фотамайстра Уладзіміра Крука гэтак жа знакамітае, як і імя яе лепшых творцаў.
    * * *
    Блінцы, як сонейкі ляжаць. Пакуль цяпло іх не пагасла, Смятанку б трэба заказаць, Ці можа лепш ... паклікаць Масла?
    Павел Саковіч
    А гэта прысвячэнне сваёй рэдактарцы Алене Масла П. Саковіч якраз прыдумаў на Масленіцу.
    91
    * * *
    Я вам паклясціся гатоў,
    Што Клышка — самы першы класік, Бо вучаць дзеці шмат гадоў Яго “Буквар” у першым класе!
    Павел Саковіч
    "Буквар" Анатоля Клышкі надоўга прапісаўся ў беларускай школе. 3 1969 года па ім вучацца нашы дзеці.
    АДАМ ГЛОБУС
    He Той — сучасны ён Адам, I больш высокі ў хлопца тонус: He толькі Еву — шмат меў дам,
    I пракаўтнуў не яблык — глобус!
    Павел Саковіч
    Адам Глобус (ён жа Адамчык.) — фігура неардынарная. Вядомы літаратар, бізнесмен, якога любяць не толькі чытачы, але і “чытачкі". Адным словам, неардынарны вобраз заслугоўвае неардынарнай эпіграмы.
    92
    УЛАДЗІМІР КАРЫЗНА
    Калі ён уваходзіць у пакой, Ускочыць хочацца па стойцы “смірна!”
    Хоць ён не генерал і не Герой, Затое аўтар нашага Дзяржгімна!
    Павел Саковіч
    Хоць аўтар Гімна не быу чыноўнікам, але пра яго можна смела сказаць: дзяржаўны чалавек.
    АНАТОЛЬ ЗЭКАЎ
    Ён стаў чужы сярод сваіх — Лёс парадыста гэтакі.
    Затое свой сярод чужых...
    Дык з зэкаў ён, ці з Зэкава?
    Павел Саковіч
    Само прозвішча “правакуе" калег на напісанне эпіграм. Тым болый, калі разам працуеш у “ Вожы.к.у"...
    93
    МІКОЛА МАЛЯУКА
    Хоць ён вырас вунь які, А Маляўка ўсё ж такі. Можа, гэта і цудоўна: Дзецям ён нібыта роўня!
    Павел Саковіч
    М.Маляўка даўно звязаў свой лёс з “Вясёлкай". Любіць дзяцей, любіць пісаць пра іх вершы. Любяць і пра яго пісаць...
    РАІСА БАРАВІКОВА
    Одзе ты, дзе ты, маладосць былая... Чаму былая? He сумуйце, Рая: Прыйшла нарэшце маладосць другая.
    Няхай зайздросніцы кусаюць локці, Адчуўшы росквіт Вашай “Маладосці”!
    Павел Саковіч
    Раіса Андрэеўна звязала свой лёс з “Маладосцю". I не прагадала...
    94
    УЛАДЗІМІР МАЗГО
    На любыя здатны цуды, Абхітрыў ён Пасейдона: I злавіў на “Цудавуду” He русалку — “Купідона”!
    Павел Саковіч
    У. Мазго — “ вясёлкавец". Mae некалькілітаратурнаграмадскіх узнагарод. Дык. хіба ён у гэтым павінен, што яго ўзнагароджваюць?..
    дыялог
    3 РАІСАЙ БАРАВІКОВАЙ
    I талент сэрца, і свае гады,
    I горкі смутак, і настрой прыўзняты — Я ўсё аддаць гатова маладым, Выключна ўсё...
    — Ці возьмуць, птушаняты?
    Кастусь Жук
    Лірыка Раісы Баравіковай заўсёды прыцягвала сваёй спавядальнасцю, “разнасцежнасцю' душы, пачуццёвасцю. Аўтар паспрабаваў выклікаць паэтку на своеасаблівы дыялог.
    95
    НАСТАЎЛЕННЕ ГЕНАДЗЯ БУРАЎКІНА
    Дбайце лепш пра ямб, харэй — Раю пабратэрску я!
    А пасады, хлопцы,— дрэнь, Нават міністэрскія.
    Кастусь Жук
    Паэт Генадзь Бураўкін, маючы за плячыма вялікі жыццёвы і творчы вопыт, вядома, мог даць такую параду маладзейшым творцам...
    * * *
    Філасафічна ўвесь напружаны, У музах — не ў малой пашане. Ён можа,
    Гледзячы на лужыну,
    Верш напісаць — было б жаданне.
    Кастусь Жук
    Аднойчы паэт Анатоль Вярцінскі (так вынікае з яго вядомай паэмы) адправіўся ў камандзіроўку. У чужым горадзе ён застаўся без начлегу — не знайшлося месца ў атэлі. Бяссонную ноч паэт правёў у начным скверы, пішучы філасофскую паэму.
    96
    ВЫСНОВА
    Якія б ні былі слабыя творы, Друкуюць тых, хто лаўрэат ці хворы, Тых, у каго вяселле ці хаўтуры, I гэта, як сцвярджае крытык Хмуры, Найзалацейшы Фонд макулатуры.
    Яўген Міклашэўскі
    Працуючы літкансультантам у Саюзе пісьменнікаў, Яўген Міклашэўскі. паназіраў, як друкуюцца слабыя творы аўтараў у перыядычных выданнях...
    * * *
    “Як плача скрыпка!” — кажуць нездарма. Нідзе аркестра без мяне няма, Бо я царыцай музыкі лічуся.
    Ды мне Міхась чамусь далі імя, I з той пары праз слёзы я смяюся.
    Яўген Міклайіэўскі
    Аўтар паспрабаваў разгадаць тое, што часам творыцца не на паперы Міхасём Скрыпкам, а ў ягонай душы. I выйшла, што гэта — смех праз слёзы. А прозвійіча ж дазваляла іграць першую скрыпку ў аркестры нашай літаратуры.
    97
    ПРА АУТАРА
    ДЗІЦЯЧЫХ КНІЖАК
    Пачаў пісаць пенсіянер,
    Тойсёй смяецца: выжыў з розуму!
    Дарэмны гэта недавер:
    Ён мае што сказаць цяпер
    Тым, хто яшчэ не мае розуму.
    Яўген Міклашэўскі
    He сакрэт, што многія паэты ў старасці пачынаюць “пісаць" для дзяцей.
    * * *
    Век наш і адчайны, і суровы.
    Ісціну банальную грызу.
    Бюракрат адрокся ад каровы, А Шамякін — ледзь купіў казу.
    Мікола Мятліцкі
    У няпросты. час так званай перабудовы стаў пачуваць сябе беднавата і славуты Іван Шамякін. Аднойчы пісьменнік адчаіўся і набыў казу. Для дачнікаў, дзе ён трымаў той жывы даільны “агрэгат'', гэта было і нечаканасцю, і вялікім сюрпрызам.
    98
    * * *
    Тварыць нялёгка ў цемрыве начэй Яму ў Маскве святлістых вершаў гронкі. Ды распазнаць было шчэ не лягчэй Дар паэтычны ў будучае жонкі.
    — Рублеўская? О, гэта, хлопцы, мара!
    У прозвішчы