Беларуская эпіграма
Казімір Камейша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 144с.
Мінск 2013
арэлай звычкі давялося адмовіцца. Цяпер паэта часам выручала чарка. Вось і напісаў ён так званыя малітвы, прысвечаныя пераважна доктару С.В.Ларанцэвічу (у 1954 годзе), і іншым дактарам, медсёстрам (у 1956 годзе).
НАРЗАН
Абмываецца Янка ў нарзане, Здаровы прыедзе, як бык. Гарэлку ж піць Янка як стане, Дык з’едзе наш Янка на пшык.
Зноў возьме наш Янка пуцёўку, Стралою махне на курорт.
Бо Янка наш мае галоўку, Бо Янка наш хітры, як чорт.
16
Абмываецца Янка ў нарзане, Здаровы прыедзе, як бык...
Якуб Колас
Як. згадвае малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч, Янка Купала кожны год ездзіў на курорты — Есентукі, Пяцігорск, каб падлячыцца. Аднойчы разам з Коласам пасля камандзіроўкі ў Тбілісі заскочылі з мэтай падлячыцца ў Цхалтуба. У Купалы была паніжаная кіслотнасць, а ў Коласа — павышаная, але лекі ім прызначылі аднолькавыя. I Колас з гэтага толькі пасмяяўся. Але ж Купала, казалі, падлечваўся і папраўляўся. 3 гэтай нагоды Колас напісаў эпіграмны верш. Прачытаў яго сябрам, а Купалу чытаць не адважыўся, каб не пакрыўдзіўся. За паэта гэта зрабіў Алесь Дудар. Пакрыўдзіўся ж Купала толькі за тое, што верш. яму не прачытаў сам аўтар.
17
НЕСПАГАДНАСЦЬ
Добра чуў Дзядзюшка Што шаптаў на вушка Яму нехта хворы.
Дзень за днём праходзіў,
А ён, той дабродзей, Кінуў друга ў горы!
Дзядзюшка, Дзядзюшка, Хоць бы чацвяртушка Простае сівухі!
Ачарствелі душы —
Самі п’юць дзядзюшы...
А да хворых глухі.
Якуб Колас
Радкі пісаліся Я. Коласам у 1954 годзе падчас знаходжання ў бальніцы. Адначасова з паэтам лячыуся рэжысёр Купалаўскага тэатра Канстанцін Саннікау, якога часта наведвалі артыстыкупалаўцы. Заходзіў наведаць свайго рэжысёра і Уладзімір Дзядзюшка. Відаць, Колас папрасіў “нешта" прынесці яму. А артыст свайго абяцання не выканаў. Так і з’явілася ‘‘Неспагаднасць”.
18
ЭПІГРАМА НА ЯНКУ КУПАЛУ
Я Купала — не малое,
Ды благое, наравістае дзіця,
Трэба — каб яго давесці да пуцця, Паліваць часцей халоднаю вадою.
Максім Багдановіч
Можна гадаць, што прымусіла Максіма Багдановіча напісаць гэтую эпіграму. Здаецца, прычына адна — багдановічаўская крытыка, калі паэт да айчыннай паэзіі ставіўся з тымі жеўрапейскімі патрабаваннямі...
* * *
Нікому так не шанцавала...
Судзьба законы мудра піша. Калі старое Узвышша пала, Ен ўзлез на новае Узвышша.
Цішка Гартны
Эпіграма напісана на Кузьму Чорнага пасля распаду літаратурнага аб’яднання "Узвышша".
19
* * *
Перазвон ці “Перагуды” Будзем слухаць мы заўсюды. Толькі ты зрабі нам цуда, — Каб ня больш былі яны Хоць за “Сокі цаліны”.
Андрэй Александровіч
Пасля рамана "Сокі цаліны" Цішка Гартны загарэўся новым раманам. Пра гэта пайшла пагудка ў кулуарах і ў друку. Твор павінен быў называцца “ ПерагудьГ. Аўтар перасцерагае, каб новае “ стварэнне' не пераўзышло па памерах “Сокаў цаліны".
* * *
О! Ён крытык артадокс Баявой сістэмы — Вынімае па рабры 3 кожнае паэмы.
Сяргей Дарожны
Аглабельную крытыку Лукаша Бэндэ спазналі ў свой час многія творцы. Як вядома, крытыка тая канчалася не толькі балячкамі. Часамі яна каштавала жыцця. У параўнанні з тым, што сам тварыў Л. Бэндэ, эпіграма выглядае больш лагоднай.
20
$ ^ ^
Нядрэннае варыў Заблоцкі мыла
I, кажучы па праўдзе, ў твар:
— На гэтай справе ўсе ж не зарабілі Hi ты, ні госць, ні гаспадар.
Сяргей Дарожны
Кожны беларус ведае выслоўе “Зарабіў, як Заблоцкі на мыле”. Гэта значыць — нічога не зарабіў. Што тычыцца аповесці Лукаша Калюгі “Нядоля Заблоцкіх”, якую мае на ўвазе аўтар, дык тут гаворка ідзе не пра заробкі, а пра якасць твора.
^ ^ ^
— Якой ты даў атруты мухам, Што ўсе ў цябе павыдахлі яны?
— Я ?
Прачытаў ім “Сокі цаліны”.
Кандрат Крапіва
Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліньГ крытыкавалі за кампазіцыйную рыхласць, апісальнасць і зацягнутасць апошніх кніг.
21
КРЫТЫЧНЫ АБОЗ
Што дае так моцна ў нос, Што за шум, за грук?
Едзе з крытыкай абоз, Ім кіруе дзядзька Друк.
Паглядзіце, каля бочкі Завіхаецца Глыбоцкі, А Цвяткоў і Байкоў Падтрымоўваюць з бакоў. Гэй, Барашкі і Мурашкі, Падстаўляйце свае ражкі, Бо высокі крытык Функ Адтыкае ў бочцы шпунт.
Кандрат Крапіва
"Крытычны абоз" Кандрата Крапівы дасціпна прайшоўся адразу па пяцярых творцах, маючы на ўвазе іх спулачнасць, “язду ў адных аглоблях". Рассакрэцім іх псеўданімы: Сымон Друк — Цішка Гартны /Жылуновіч/; Тодар Глыбоцкі — Алесь Дудар; Л.Цвяткоў і М.Байкоў — аўтары літаратурнакрытычных артыкулаў; І.Барашка, Р.Мурашка — пісьменнікі, члены БелАПП; Функ — сапраўднае прозвішча пісьменнікакрытыка А. Гародні.
22
* * *
Раз Аркаша Куляшоў
Да Парнаса падышоў: Эх, высока штосьці, Лепш згуляць у косці’.
Кандрат Крапіва (" Маецца на ўвазе Даміно.)
Аркадзь Куляшоў у літаратуры працаваў непаспешліва, хоць і грунтоўна. Творчасць ён ніколі не супрацьпастаўляў і жыццёвым уцехам.
* * *
Ратуйцеся, хто можа, братцы: Лынькоў засеў на свінаматцы!
Кандрат Крапіва
Калі Саюзам пісьменнікаў кіраваў Міхась Лынікоў, быў наладжаны выезд творчых брыгаду калгасы рэспублікі. Вярнуўшыся, пісьменнікі сабраліся на сход, каб абмеркаваць вынікі паездкі. Са справаздачай выступіў Міхась Ціханавіч. I так захапіўся, зацягнуў яе, што прысутныя зашумелі, зашушукаліся. Надта спадабаліся пісьменніцкаму старшыні калгасныя свінафермы. He сцярпеў і К. Крапіва: тут жа чыркнуў на паперы некалькі радкоў і перадаў іх у прэзідыум.
23
* * *
На варштаце твораў шмат —
I. .. стаіць сабе варштат.
Без варштату жыву я
Ды ўсе цісну “Салаўя”.
Прыпеў:
Салавей, салавей, пташачка, Канарэечка жалабна пяець...
Кандрат Крапіва
Гэта эпіграма з’явілася ў другім нумары часопіса “Зак.лік" у 1933 годзе пасля таго, як пайшлі чуткі, што Змітрок Бядуля “забуксаваў”, творачы свайго “Салаўя".
* * *
Цябе вітае гурт сяброў!
Жаніся, в’юнаш, будзь здароў!
I не дрыжы прад брачным ложам, He бойся цяжкасцяў: паможам.
Кандрат Крапіва
А гэтыя радкі Пімен Панчанка назваў "пісьменніцкім фальклорам". Ад імя ўсіх сваіх сяброў Кандрат Кандратавіч напісаў іх у дзень вяселля Міхася Лынькова з Сафіяй Захараўнай (Зосяй).
24
* * *
Я не меньшы ад Камейшы I не горшы ад Рагойшы, Ды прабіцца не ўдаецца Hi ў Саюз, ні ў выдавецтва.
Кандрат Крапіва
Пашэнціла і мне, грэшнаму, трапіць у падобныя “шчасліўцы". Ды не мне аднаму, a на пару з Вячаславам Рагойшам.
Недзе ў канцы 1980х гадоў трапілася ў рукі газета "Літаратура і мастацтва". Пачынаю, як заўсёды, яе разглядаць з апошняй старонкі і адразу сігыняюся на радках Кандрата Крапівы. Учытваюся — і не ведаю, як быць: ці смяяцца, ці радавацца. Тут жа пра мяне...
Сябры і сёння смяюцца: “By, як цябе... Крапіва?”
25
У ДОМЕ ТВОРЧАСЦІ
I АДПАЧЫНКУ
Кожны дзень пад гітару пяе Нейкая Дэздэмона Пятроўна.
А зайздросны Атэла яе
Ноччу звоніць ёй па тэлефоне.
Класікі граюць шумна ў казла, Жонкі іх абмяркоўваюць творы.
Пад акном — хрыплы лямант асла, Ды злуецца бяссоннае мора.
За сцяной — гармыдар, садом.
Дзеляць славу, спраўляюць памінкі?
I які чорт назваў гэты дом Домам творчасці і адпачынку?
Максім Танк
У Доме творчасці і адпачынку часам адпачывалі не творцы,а іх далёкія і блізкія родзічы. I абстаноўка там была зусім не творчая.
26
ПРЫЯЦЕЛЬСКАЯ РЭЦЭНЗІЯ
Твор гэты напісаны,
Калі аўтар наш лысым быў, Таму ён — эпахальны, Па форме — ударны I, амаль,— геніяльны Сярод бяздарных.
Максім Танк
У дождж
Дрэнна стаяць пад дажджом Пачынаючаму паэту, Калі кожная кропля сячэ і сячэ. Вядомы паэт мае шалік або парасон, Выдатны — мае за што пайсці ў рэстаран,
Лаўрэат у такі час, напэўна, спіць дома, А класік — нічога не адчувае, Бо ён — бронзавы.
Максім Танк
27
КЛАСІК
Класік — гэта чалавек таксама, Толькі — чорт вазьмі! — нейкі адмыславаты. Што ні чыхне — апладысменты, рэклама, Што ні напіша — цытаты.
Максім Танк
* * *
Працаваць умелі, Піраваць умелі, Паміраць умелі, А не ўмелі жыць.
Ад начальніцкіх басоў нямелі
I баяліся рукой паварушыць.
Пімен Панчанка
* * *
Старыя грэшнікі грашаць
I сняць былыя сны...
I я не буду парушаць Закон той прапісны.
Пімен Панчанка
У спадчыне Пімена Панчанкі засталося некалькі эпіграм самаспавядальнага хара
28
ктару. Toe, што у асноўным тычыцца іншых, аўтар прымярае і на сябе.
***
Язва язь — усім жа ясна: Язьна ў Шчары, У Свіслачы няязьна.
Лосьна ў Белавежы I ў вершах — лосьна. Грызу радок нясвежы, Злосна мне і млосна, Лосьна ў Лось, У Лойкі — лойна, У Вярбы — вербна. У Свіркі — свербна. Ва Ўшачах — вусата, У Расонах — насата, У Мінску — утульна, У Гродна — родна. Пішу барадульна, Доўгабародна. D васіль Вітка
Ранні Рыгор Барадулін ужываў у сваіх вершах іймат словатвораў, як у наступных радках: “У Белавежы — лосьна, язьна ў ШчарьГ...
29
ТРЫ САКРЭТЫ
— Псп! — сказаў адзін мастак
I зрабіў таемны знак, Што магічны вокліч гэты Тоіць важных тры сакрэты, Расшыфроўваецца так: Піліп
Сямёнавіч
Пястрак.
Васіль Вітка
Піліп Пястрак быў чалавекам неардынарным і ў паводзінах сваіх, і ў творчасці. Трапным і нечаканым досціпам ён мог асекчы любога балбатуна, пустаслова. Дасціпнай была і сама ўсмешка Піліпа Сямёнавіча. Калі штонебудзь не падабалася пісьменніку, было не да густу ці раздражняла яго, сваё абурэнне ці пратэст ён мог выказаць толькі ўласцівай яму ўсмешкай, якая суправаджалася характэрнымі гукамі: “ПспГ. Многія заўсёды чакалі, каб пацешыцца з таго загадкавага “ncn", а многія яго проста баяліся...
30
* * *
He мінчане мы, а мінчукі, Хоць пакуль што толькі кучка, I дакранецца маёй рукі Ужо не мінчанка, а мінчучка.
Сяргей Грахоўскі
Часам эпіграма па сваёй крытычнай важкасйі можа спаборнічаць з артыкулам, a то і пастановай. Тут уся сіла ў трапнасці. Недзе ў канцы васьмідзясятых мінулага стагоддзя сёйтой з маладых і нават старэйшых творцаў пачаў ігнараваць нормы сучаснай беларускай граматыкі, звяртаючыся да так званай “ тарашкевіцы'. У выніку глобус стаў глёбусам, клуб — клюбам, а план — плянам. А тут яшчэ нехта дадумаўся мінчан назваць мінчукамі. Можа, і нядрэнна гучыць мінчук. А калі гаворка ідзе пра жанчыну, назавяце мінчучка?..
* * *
На выстаўцы партрэты і пейзажы, Скульптурныя работы — злева, справа. Іду на выстаўку, а мне знаёмы кажа: “Цяпер не выстаўка, а ёсць выстава”.
Сяргей Грахоўскі
31
* * *
Творца меў адно жаданне: Пегаса ўхапіць за повад. П