Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— Добры шуляк, добры кот! Гэта ж заліта крывёю на гавяда ды на ўсю тваю худобу. Трэба адрабіць, бо вельмі моцна ўдзеяна.
— Адрабі, адрабі, Піліпка, — кажа бацька.
Паскроб знахар трохі нажом вароты, нарваў нейкага зелля, паклаў у чыгун, наліў вады ды давай варыць ды шаптаць.
Тут мы спалохаліся дый залезлі на палаці. Шаптаў знахар, шаптаў ды гукаў у комін, а потым давай абціраць рукавом з ілба пот:
— Ну, адрабіў! А моцна было тут удзеяна.
* 72 #
Пасля таго толькі вол падвярнуў голаў дый выпруціўся ды здох кормны парсюк, а больш, здаецца, нічога не прапала. Добра адрабіў знахар Піліп.
Прыгожая Кінгі
Даўней, як панавалі каралі, у ваколіцах Нарвы, дзе цяпер цвітуць палі і сады, былі дрымучыя лясы. Высокія, магутныя дрэвы гаманілі з нябёсамі, з сонцам, з месяцам. У такім лесе і днём і ноччу было цёмна. Светлыя сонечныя праменні не маглі прасякнуць праз сплёт галінак ды лясных маленькіх раслін. У лесе вадзілася многа розных звяроў і птушак. Рыкалі мядзведзі, вылі ваўкі, крычалі птушкі — усё гэта злівалася ў адзін магутны голас, ад якога ўвесь лес дрыжаў дрэвы хісталіся.
Праз лес плыла вялікая вірлівая рака Нарва. Яна бегла хутка, ірвала берагі. Старыя дубы валіліся ў раку і разам з ёю плылі далёкадалёка.
У тым месцы, дзе рака ўлівалася ў другую раку, лес быў радзей, а за лесам цягнуліся зялёныя палі, сады і агароды, пасярод якіх на беразе Нарвы стаяў прыгожы палац каралевы Кінгі.
У садах снявалі птушкі.
Каралева Кінгі цэлымі днямі бывала ў садзе, у лесе, збірала грыбы і ягады.
Зусім рана, калі сонейка яшчэ не ўзышло, калі раса пакрывала раслінкі, выйдзе каралева Кінгі з кошыкам у руцэ ў лес. Распусціць свае доўгія прыгожыя косы, сядзе на пянёк і слухае, як спяваюць птушкі. Яна не толькі любіла слухаць птушак, але любіла і саміх птушак. Прыносіла ім яду: пшаніцу, авёс. I птушкі таксама любілі сваю каралеву, ляталі ўслед за ёю: сядзе яна пад яблыняй — і яны тут, сядзе яна на лавачцы — і яны тут.
I ўсё пяюць і пяюць.
А спеў іх нёсся далёкадалёка.
Бывала, сяляне, якія працавалі ў двары, стануць, здымуць шапкі ды прыслухоўваюцца да той чароўнай музыкі.
I так лёгка робіцца на душы!
Аднаго разу, калі каралева выйшла ў сад, затрэслася зямля. Затрэслася раз, другі, трэці.
Вакол пацямнела, і палац разам з усім праваліўся пад зямлю.
На тым месцы засталася толькі невялікая горка...
Каралева Кінгі не забывала сваіх дарагіх птушак. У поўнач яна выходзіла з зямлі, распальвала агонь і садзілася на камень.
6. Зак. 3433
« 73 ^
Праязджаючы, людзі бачылі, як свяціўся агеньчык на гары, але баяліся туды ісці. А каралева Кінгі кожную ноч выходзіла на гару. Яна чакала, каб які чалавек прыйшоў да яе і нарваў ёй букет кветак.
Аднойчы паўз горку на кані праязджаў стары разбойнік са сваім дабыткам. Раптам убачыў ён агеньчык на гары і падумаў, што гэта кавалак золата так свеціць.
Пайшоў ён туды. На самым версе гары, на камені, сядзела красунядзяўчына. Гэта і была каралева Кінгі. Яе прыгожыя льняныя валасы краналіся самай зямлі, чорныя вочы свяціліся, як дзве зорачкі, а чырвоныя шчокі палалі агнём.
Перад ёю стаяў адкрыты куфар, поўны золата. Брала яна гэтае золата ў жменю, падымала руку ўверх і сыпала зноў у куфар. А здалёк здавалася, што гарыць агонь. Стары разбойнік падышоў бліжэй да каралевы, але не мог вымавіць і слова.
Кінгі павярнулася да яго і ласкава сказала:
— Ідзі, добры чалавек, нарві кветак і прынясі іх мне, а я табе аддам усё золата.
У той момант стары разбойнік, як дзікі звер, кінуўся з нажом на каралеву.
Але што за дзіва? На месцы, дзе сядзела Кінгі, нікога не было.
Разбойнік махнуў нажом у паветры.
Ізноў дзіва! Дзе стаяў разбойнік, ляжаў вялікі камень.
Гэты камень і зараз ляжыць на гары.
Аб Воўгі, Дняпры і Сажы, бацькі іх Нівісном
Оож і Воўга былі раднэя сёстры, а брат Днепр. Ацец іх быў
Нівіснэй. Вазврашчалісь яны. Воўга Нівісному была любезная дочка, а Днепр быў яму ўпраціўнік. Прызваў к сабе Нівіснэй Воўгу і Сож, а Днепр, хоць яго бацька ні зваў, пад дзвярамі слушаў, што будзіць ацец дачкам гаварыць:
— Вот вы, мае дочкі любімыі! Вот ты, Воўга, прыхадзі ка мне ў паўноч! Я цібе пашлю прыкраснымі гарадамі; прыкрасныя баркі па табе будуць хадзіць. Ну, і ты, Сож, прыхадзі! Пашлю цябе прыкраснымі мястамі, а Дняпра пашлю махамі, балатамі.
У паўноч Воўга ўскочыла і прыбіжала к атцу.
— Бацюшка, пара пасылаць!..
— А, ета ты, Воўга?
Я.
^ 74 ^
— Падайдзі, дачушка, бліжый!
(Дачушкі былі касматы — шчаслівы.)
Пашчупаў яе.
— Благаслаўляю цябе прыкраснымі мястамі іцці: сяленіямі і гарадамі.
Загрымела — пашла.
А Днепр прашнуўся, пабег, пасматрэў на крываці: Воўгі нету, а Сож спіць. Нільзя Дняпру пад’явіцца замест сястры: у яго было цела чыстае — пашчупаюць і ўзнаюць. Абвярцеў рукі пасканнямі , бягіць к атцу:
— Бацюшка, бацюшка, пара іціць!
— Ты, Сож?
(Пірымяніў гаворку, як сістра.)
— Ну, падайдзі сюда, дачушка!
Падайшла. Апяць спрасіў:
— Ты, Сож?
— Я, бацюшка.
— Пара пушчаць: a то скора свет будзіць. Рукі падзіржаў, відаць, што касмата.
— Благаслаўляю цябе, дачушка, іцці прыкраснымі гарадамі — мястамі!
Днепр, як махнуў — знаіць, што сістра прашнецца — ірваў горы, дзелаў калены.
Прашнулась Сож — нет ніводнава на краваці, усхвацілась біжаць к бацюшкі пад благаславенія.
— Бацюшка, пара пушчаць!
— Ты ж хто?
— Ды Сож.
— Я ж цібе паслаў.
— Даўжно Дніпра і Воўгу — я праспала!
— А, дачушка, верна, Днепрмашэннік, абманіў мяне — пашоў на тваім месці... Ну, дачушка, відна, пойдзіш на Дняпровым месці — ідзі уж махамібалатамі!..
Усё махамібалатамі ідзець Сож.
Пра Нёман і Лашу
Гэтых рэчак яшчэ не было. I ў тым месцы, дзе яны цяпер выцякаюць, стаяў у балоце стары корч, а пад карчом біла
крыніца. Яна ўсё біла і біла...
Абвярцеў рукі пасканнямі — тут спалохаўся (ад польс. poskanne).
^ 75 ^
6*. Зак. 3433
I вось вада ўсё расцякалася, і ўжо выцягнулася ў маленькую канаўку... Гэта канаўка раз пабегла і пабегла па лугах. Гэта радзіліся Нёман і Лаша.
Нёман быў хлопец, а Лаша — дзяўчына. Нёман крэпка палюбіў Лашу. I вось яны беглі цэлы дзень, а сонца пячэ, і затаміліся яны. I вечарком ляглі яны спаць. А назаўтра, яшчэ раненька, устала Лаша, Нёман не пабудзіла і пабегла сабе ціханька.
Прачнуўся Нёман — няма Лашы. Ён усхапіўся і — напрамік, піукаць Лашу. I саўсім убок пабег, праз усё: і лугі, і горы, і, як кажуць, праз каменні да паленні...
I вось цяпер Лаша ціханька сабе, ціханька плыве, а Нёман ляціць і ляціць напрамік.
Е^Н
Пра чайку і возера Нарач
ЕЙ
Даўнымдаўно ў адной з нарачанскіх вёсак жылі чароўная дзяўчына Галя і прыгожы юнак Васіль. Моцна кахалі яны адзін аднаго. Хлопец — майстар на ўсе рукі. Ён зрабіў незвычайнае люстэрка і падарыў яго сваёй каханай. Толькі нядоўга былі шчаслівыя Васіль і Галя. Ненавісны багацей Барына захацеў завалодаць прыгажуняй. Бацька Галі заступіўся за дачку і загінуў ад рук прыгнятальніка. На выручку ёй прыйшоў Васіль. Ён забіў ненавіснага Барыну, вызваліў каханую, але ў няроўнай стычцы загінуў сам. Гэта бачыла Галя. Яна траціць прытомнасць і выпускае з рук люстэрка. На часткі разбілася яно. I на месцы, дзе ўпалі срэбныя асколкі, утварылася возера.
I з тае пары дзяўчына крылатай чайкай над Нараччу кружыць, спявае для любага.
Ад чаго Нясвіж пашоў
Тут, дзе цяперака замак стаіць і аж да Качаноўскага лесу, некалі было паросшы ўсё лесам. I ў тым замку, што на высокай гары, жылі паны. Яшчэ пры паляках там былі муры, людзі цэглу бралі. Дык вось з гэтага замка і пашлі яны на паляванне на тое месца, дзе цяпер Нясвіж. А тады яны палявалі на мядзведзяў. Я яшчэ помню, як Радзівіл біў мядзведзя, дзе цяпер лагчына глыбокая, што як на Качановічы ісці і на лінію. Ён тады аднекуль прыводзіў мядзведзя, выпусціў яго, а пасля з усёю світаю забіў.
^ 76 ^
Ну, дык, значыць, як паехалі паны на паляванне, так паспорылі, хто пяройдзе цераз балаты, што там былі. А балаты вялікія. Ну, і паспорылі яны. Дык адзін з іх ішоў дык забіў мядзведзя. Потым прашоў і прышоў назад у гэты замак. Ну, яго пытаюць, як, што? Ен кажа, што прайшоў усё балота і мядзведзь папаўся, вось я яго і забіў
Ну, яны потым пашлі правяраць. Доўга хадзілі па балоце, наканец нашлі мядзведзя. А летам было, дак мядзведзь трохі прыпах.
— He свеж, — кажа адзін з іх.
Вот ад гэтага і пачалі зваць Нясвіж.
Потым тут замак зрабілі, людзі пачалі жыць.
Кажуць, што нават падземным ходам злучаецца ён з тым, што на высокай гары стаіць. Казалі некаторыя, што з Мірскім замкам тожа быў ход.
Каб што ў кнігах пачытаў то і знайшоў бы штонебудзь, а так што — людзі ўсяляк гавораць.
Машэка
Па ўсёй амаль Магілёўскай губерні вядома імя Машэкі, нейкай страшэннай пачвары, якой палохаюць дзяцей. Ці заплача малое, ці закапрызіць, звычайна кажуць яму: «А вунь Машэка! Машэка ідзе! Машэка пачуе!» Або хто зробіць непрывабную, пачварную грымасу, таксама крычаць на яго: «Машэка! Машэка!»
Народнае паданне сведчыць, што імя гэта гістарычнае і звязана з гісторыяй Магілёва. Вось паданне, як яно захоўваецца ў вуснах нашага народа.
На тым месцы, дзе зараз Магілёў стаяў цёмны непраходны лес, скрозь гушчар якога не мог прабіцца нават промень сонца. Ад гэтага лесу і Дняпру было цесна, а Дняпро ў тыя часы быў шырокі і злосны. У лесе, у чашчобе быў страшэнны разбойнік, якога звалі Машэкам. Ен быў дужы, як волат: адной рукой спыняў васьміконны экіпаж на ўсім скаку і адным разам вырываў з карэннямі вялікія сосны. А хадзіў ён у мядзвежай шкуры поўсцю наверх. He такі тады быў народ, як зараз, шмат было асілкаў але ўсе дрыжэлі перад Машэкам, і пяць дзясяткаў нічога не маглі зрабіць супраць аднаго. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя вёскі. Хаця людзі жылі тады вялікімі паселішчамі, ён бязбоязна ўваходзіў у кожную вёску і браў што яму трэба было. Усюды самі адчынялі яму вароты, каб толькі пакінуў жывога.
^ 77 ^
He раз выходзілі супраць Машэкі вялікімі дружынамі, але ён жыў у такой непраходнай глухамані, што ніхто не знаходзіў не толькі логава, але нават дарогі назад, і ўсе або паміралі з голаду, або былі забіты кісцянём.