Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— Чым мне даставацца нялюбаму, дык пайду лепей вадой
служыць.
Як бразнулася з камня, разлілася вадой і пачала ныраць: ямы, ямы ўсюды там. А выскачыла зпад зямлі ўжо вёрст за пяць ад Прапойска, сюды, бліжай к Сожу. Дык вада б’е ў рост чалавека, і вада сіняя. Так і завецца Сіні калодзеж. I колькі там народу бывае — Божа, Божа!
А як даведаліся пра гэты Сіні калодзеж, дык гэта во як. Быў там ляснік Шэпіт. Ён кожны раз абходзіў свае дзесяціны. Вот раз ідзе ён, чуе — шумота, за дзве вярсты чутно.
— Што за штука? — думае. — Кожны раз хаджу — нічога не было, а тут шум. Дай пагляджу!
I пайшоў ён туды, ажно б’е вада сіняясіняя зпад зямлі ў рост чалавека. I стаіць ля калодзежа жанчына, косы распусціўшы, і чэшацца. Шэпіт спужаўся. Але думае:
^ 92 ^
— А што будзе не будзе, пайдутка я яе зачураю!
Падыходзіць да яе, ды неяк не пасцярогся — галінка хруснула пад лапцем. Дык яна зірк!
— А, Шэпіт! Хацеў зачураць мяне! Будзе ж у твой род патопа.
Ды сама ў калодзеж. Дык на трэці дзень у яго дочка, дзевятнаццаць гадоў, утанулаў Сожы. Во!
Паненчына бухта
На Беларусі цячэ рака Вуша. Каля яе ёсць вялікі луг, які pa
Heft належаў нейкаму пану, што меў восем вёсак. Сяляне гэтых вёсак працавалі на пана. Гэты пан меў тры дачкі, дзве з іх былі прыгожыя дзяўчыны. Яны павыходзілі замуж і жылі так, як і іх бацькі. Трэцяя ж дачка была непрыгожая. Яна вельмі ненавідзела харошых жанчын і мужчын.
У час касьбы маладыя хлапцы і мужчыны надзявалі самае лепшае адзенне і ішлі касіць. Сярод касцоў быў адзін прыгожы, стройны юнак, якога паненка не любіла. У час касьбы яна пад’язджала да гэтага маладога хлапца, які зваўся Антосем, і збівала яго мянташкай за непрывітанне з ёю.
На наступны год яна прыязджала і карала яго за тое, чаму не сустракаюць яе з песнямі. Вяскоўцы смяяліся з Антося, што прыйдзе касавіца і зноў будзе цябе мянціць паненка.
На трэці год у касавіцу прыехала паненка, касцы сустрэлі яе прывітаннем і песнямі. Паненка разгневалася за тое, чаму яны ў такі гарачы час не працуюць і зноў хацела пакараць мянташкай прыгожага Антося. Але ў яго не хапіла цярпення. Ён схапіў паненку, павалок у рэчку і ўтапіўся разам з ёю.
Пакуль дасталі іх з вады, то і паненка, і Антось былі мёртвыя. I па сённяшні дзень гэтае месца, дзе ўтапілася паненка з маладым Антосем, называецца Паненчынай бухтай.
Жывая вада
Калі ў вёсцы Сасіны стаяла яшчэ старая царква, каля яе біла крыніца з жывою вадою. Прыходзілі сюды людзі хворыя і кульгавыя, а калі памыюцца жывою вадою, дык адыходзілі здаровыя. Слава аб цудоўнай крыніцы ішла далёка па свеце. Усё больш і больш прыходзіла з розных краёў людзей няшчасных на вылячэнне.
# 93 ^
Аднойчы прыйшла аднекуль да крыніцы знатная пані з хворым сабакам. Яна без спросу ў людзей выкупала сабаку ў жывой вадзе.
— Што ты робіш? — абураліся хворыя і калекі. — Ці ж можна купаць у цудоўнай крыніцы нячыстае стварэнне?
— Мой сабака чысцейшы ад вас, паганых, — фанабэрыста адказала пані.
Ніхто з людзей не пасмеў пярэчыць знатнай пані і яе здаравенным лёкаям.
Як толькі панскі сабака вылез з вады, на вачах у людзей берагі крыніцы сышліся, жывая вада знікла.
Жаласны стогн пракаціўся па натоўпе... Пані, прадчуваючы нядобрае, праз момант знікла. Людзі кінуліся ратаваць цудоўную крыніцу. Адкопвалі яе чым хто мог. Капалі і рыдлёўкамі і рукамі. Капалі і многа і доўга. Але не маглі трапіць на яе след. Зямля ўсюды была сухая. Пасмутнелыя людзі разбрыліся па сваіх хатах.
Праз нейкі час на месцы цудадзейнай крыніцы зноў з’явілася вада. Але яна ўжо не біла халодным струменем, а кропля за кропляй сачылася, быццам слёзы. Людзі зноў кінуліся да крыніцы. Кропля да кроплі збіралі ваду і піукалі ў ёй ратунку ад сваіх няшчасцяў і хвароб. Але вада больш не лячыла.
Як знікла крыніца з жывою вадою, на вёску пасыпалася няшчасце за няшчасцем. Ноччу ўвосень невядома ад чаго згарэла старая царква. Людзі ўміралі, як мухі, і некаму было хаваць нябожчыкаў. Людзі ва ўсім вінавацілі фанабэрыстую знатную пані з сабакам. He шукалі яны збавення ў крыніцы. Сцежкі да яе хутка зараслі травой і карчамі, а людзі пачалі забываць месца, дзе некалі біла жывая вада. Крыніца ж не дала забыць аб сабе. Нават тады, калі збожжа на палях жоўкне ад няўмольнай засухі, на месцы крыніцы заўсёды кропля за кропляй сочыцца вада, быццам слёзы па загубленым шчасці.
Паданне пра заснаванне Менска
іж Татарскім канцом і Пярэснінскім мастком, ля самага і 1 Віленскага паштовага шляху, некалі пасяліўся славуты асілакзнахар па празванні Менеск, ці Менскі, і пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чуваць былі самыя фантастычныя расказы пра
* 94 ^
яго сілу. Кажуць, што ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, галёканне, песні, музыка і скокі, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў дружыну з харобрых, смелых, дужых людзей, з якіх пазней утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном.
Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата — Менск.
Паданне пра Магілёў
веціць сярэбраны месяц з чыстага неба і святлом сваім заV лівае лясы і горы, рэчкі і ўзгоркі. Песціцца і млее ўся зямля, і мацней пануе на ёй палкая, гарачая любоў. Гучней стукае сэрца ў чалавека, гарачэйшая робіцца кроў, рукі цягнуцца для пяшчотных абдымкаў, вусны шукаюць пацалунка.
Сядзіць пад запаветным дубам добры малойца Машэка, глядзіць у сярэбраную даль і думае думу пра сваю любу, пра мілую Прадславу. Запёрта яна, бедная, цяпер у душным палацы за сямю замкамі, і не выйсці ёй адтуль. Баліць у яе сэрцайка, ірвецца да дружка сардэчнага, і не ведае яна, што сядзіць ён недалёка ад яе палаца і думачку думае сваю:
«Ах, люба, люба мая, Прадслава, сонейка краснае, каб ты была тут побач, каб прыйшла ды суцешыла мяне, сіраціначку».
Раптам, нібы светлая хмарачка на небе, выплыла з бліскучай імглы белая здань жанчыны. Ускочыў Машэка: пазнаў ён сваю Прадславу, і вокліч захаплення гатовы быў ужо зляцець з яго вуснаў. Але ў гэтае імгненне з той самай імглы паказалася іншая постаць, чорная, з бліскучым шышаком на галаве. Пацямнела ў вачах у Машэкі. Нібы ў сне ўбачыў ён, як кінулася Прадслава ў абдымкі да чорнага рыцара і як вусны іх зліліся ў пацалунку. Падскочыў ён да здрадніцы і толькі тады схамянуўся, калі кроў суперніка пралілася на зямлю. Бледная, дрыжучы, стаяла перад ім Прадслава, і такой бездапаможнаю здалася яна Машэку, што ён не пажадаў нават забіць яе і, адвярнуўшыся, пайшоў у белы
свет.
Ішоў ён доўга, і чым далей ішоў, тым усё зласнейшы рабіўся супраць усяго роду чалавечага, усё мацней разгаралася ў ім прага да помсты.
I гатовы ён ужо быў затапіць увесь свет крывёю людской. Так дабрыў да правага берага Дняпра, да Гваздоўкі, страшнага логава разбойніка Гвазда. Укленчыў перад ім і сказаў:
^ 95 *
— Вазьмі мяне, Гвозд, да сябе, не пасрамлю цябе і твайго рамяства. Прывяла мяне сюды злоба лютая і помста страшэнная, і даю я табе зарок вялікі — не шкадаваць ніводнай душы жывой, a калі пашкадую каго, дык няхай я ад таго і загіну.
— Добра, — сказаў Гвозд, — ідзі за роў і працуй.
Пайшоў Машэка на другі бераг рова, заснаваў там сваё логавішча, назваў яго Машэкаўкаю і стаў наводзіць жах на ўвесь край. Мучыў і забіваў ён няшчасных падарожнікаў, рагатаў з іх просьбаў, здзекаваўся з іх слёз, не шкадаваў нікога: ні старых, ні дзяцей, ні мужчын, ні жанчын. Памёр даўно ўжо Гвозд, а Машэка за абодвух працягваў паліць і рабаваць, забіваць і мучыць. Але не мог крывёю затапіць сваіх пакут: любы вобраз часта паўставаў перад ім у начной цішы, і плакаў тады люты Машэка, бы малое дзіця, і праклінаў свой злы лёс.
Раз была такая месячная ноч, як тады, калі апошні раз ён бачыў сваю мілую. Сядзеў Машэка на камені, журботна звесіўшы галаву на грудзі, лёгкі ветрык гуляў над пасівелымі яго валасамі, і слёзы адна за другою буйнымі дыяментамі падалі на зямлю і зліваліся з расою.
Раптам пачуліся конскі тупат, галасы і шум, і праз хвіліну яго зграя прывяла двух новых палоннікаў.
— Як іх пакараць? — пытаюць у яго малойцы.
Але Машэка маўчаў і няўцямнымі вачыма глядзеў на жанчыну, што стаяла перад ім. Гэта была яна, Прадслава. Нарэшце, нібы апрытомнеўшы, правёў леваю рукой па лбе, правай махнуў на спадарожніка Прадславы і, абняўшы сваю любу, павёў яе ў будан. Тут укленчыў перад ёю і пачаў цалаваць яе рукі, і плакаць, і смяяцца, і папракаць.
— He палюбоўніка майго забіў ты, — сказала яна, — а забіў брата майго, які быў пасварыўшыся з бацькам і патаемна са мною бачыўся. Але я даравала табе, мой любы. Доўга я чакала цябе. Кінь свой страшэнны занятак, і ўцякайма. Уцякайма туды, дзе ніхто нас не ведае.
— Бяжым, бяжым, мая люба. Бяжым заўтра, а сёння дай адпачыць з табою разам ад столькіх жахаў і пакут.
— Добра, — сказала Прадслава.
Але не доўга адпачываў Машэка. Толькі салодкі сон заплюшчыў яго павекі, як каварная люба ўткнула яму з усмешкаю ў горла востры нож.
— Памры, сабака, — прамовіла яна. — Хоць і загіну ад тваёй подлай чэлядзі, але я ведаю, што адпомсціла табе за сябе і заўсіх.
# 96 #
Прадслава не памылілася: закапалі яе жывую разам з забітым ёю Машэкам, а насыпаны над імі курган быў названы Магілаю Льва. Адсюль і горад, які ўзнік потым на гэтым месцы, пачаў называцца Магілёвам.
^ ^ ^
На тым месцы, дзе цяпер стаіць Магілёў, быў цёмны, непраходны лес, які не прапускаў нават сонечныя праменні; ад яго і Дняпру было цесна. Дняпро ў той час быў шырокі і сярдзіты. У тым лесе жыў страшэнны разбойнік, якога звалі Машэкам. У яго была такая вялікая сіла, што ён адною рукою спыняў экіпаж з васмерыком коней на ўсім скаку, ухапіўшыся за кола, адным разам вырываў з карэннямі высокія сосны. Хадзіў ён у мядзведжай шкуры поўсцю ўверх. He такі тады быў народ, як цяпер, шмат было асілкаў, але ўсе дрыжалі перад Машэкам. Нават пяць дзясяткаў нічога не маглі зрабіць супраць аднаго. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя селішчы. Нягледзячы на тое, што людзі жылі тагды вялікімі сёламі, ён, не баючыся, прыходзіў у кожнае сяло і браў, што яму было трэба; усюды самі адчынялі яму вароты, абы толькі пакінуў душу ў целе. He раз выходзілі супраць Машэкі цэлымі палкамі, але ён жыў у такой непраходнай пушчы, што ніхто не знаходзіў не толькі яго бярлогі, але і дарогі назад, і ўсе або паміралі з голаду, або гінулі ад удару разбойніка. Але і на Машэку прыйшла пагібель. Чаго не змаглі зрабіць сотні людзей, тое зрабіла адна жанчына.