• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
      —     Налі бакі!
       Вось ад таго і пайшла назва мястэчка — Налібакі.
    
    Пра вёску Падкамень
    
    Жыў стары дзед. Звалі яго Ясь. Ён быў вельмі скупы і прагны. А на яго полі ляжаў невялікі камень. Гэты камень з кожным годам рабіўся большы. Ясь задумаў прыбраць камень з поля, бо ён займаў многа зямлі. Пачаў капаць яму, каб закапаць туды камень. Але, калі крыху падкапаўся, камень абрынуўся ра
    
    зам з зямлёй. Ясь трапіў пад камень. Заснаваную там вёску і назвалі Падкамень.
    
    Перуноў Мост
    
    Ігтой час нельга было ў нас без моста абысціся. Вунь там, дзе 11 цяпер у канаву ваду сабралі, была гіблая дрыгва, ні ўвесну, нгўвосень, як кажуць, ні прайсці ні праехаць. А выхад на стары, як тады яго называлі, Кацярынінскі тракт з гэтага боку самы кароткі, інакш рабі крук вёрст на дзесяць. Вось і выслалі бярвёнамі, засыпалі пяском грэблю, частка якой і цяпер яшчэ прыкметная. А над самым багністым месцам пабудавалі сапраўдны на палях мост. Гаварылі, нават не адзін, а тры масты засаб. Калісьці тут праходзіла бойкая дарога з Мінска, Пухавіч і да пераправы цераз Бярэзіну. Старыя казалі, што ў войны па ёй не адзін раз рухалася войска, праходзілі абозы...
      Ды быццам бы першы мост цераз дрыгву пабудаваў тут ці то немец, ці то француз, па прозвішчы Пюры. 3 цягам часу ягонае прозвішча, якое так добра дадалося да моста, і перайначылі тутэйшыя жыхары на свой лад — Пярун. А ўжо ад моста і вёску (з яе, дарэчы, заўсёды прызначаўся даглядчык моста і грэблі) назвалі Перуноў Мост...
    
    * 103 *
    
    Папова горка
    
    На ўскраіне Нясвіжа, за возерам, стаіць узвышша, якое і цяпер у народзе называюць Папова горка. Было гэта вельмі даўно. Некалі на гэтай горцы стаяла царква. Далёка навокал разлягаліся ўладанні князёў Радзівілаў. Аднаго з уладарных князёў Радзівілаў празвалі Сіроткам. Так назваў яго польскі кароль, які гасцяваў у Нясвіжскім замку, калі ўгледзеў малое дзіця, якое ляжала адно ў пакоі, бо бацькі яго ў гэты час балявалі ў палацы.
       Сіротка ажаніўся з каталічкаю, быў удзельнікам апошняга крыжовага паходу ў Палясціну і заядла насаджаў каталіцтва ў сваіх уладаннях. Сам папа Рымскі прэзентаваў яму падарунак — дарагі срэбны сталовы сервіз аж на дзвесце гасцей. Прыбор быў вельмі тонкай работы і адлюстроўваў чатыры пары года: вясну, лета, восень і зіму.
       Неўзабаве пасля таго, як Сіротка вярнуўся з крыжовага паходу, ён сазваў да сябе сорак папоўслужак праваслаўнай царквы і прапанаваў ім перайсці ў каталіцкую веру і служыць ёй. Вядома, папы адмовіліся прыняць каталіцтва. Тады князь загадаў адвесці іх у цэркаўку, што стаяла на гары за возерам, і заперці іх там без вады і яды, пакуль яны не прымуць яго прапанову. Сам жа князь баляваў у сваім замку тры дні. Няшчасныя папы, не жадаючы быць вераадступнікамі, адпеўшы псалмы, вымушаны былі самі налажыць на сябе рукі, але не сатварыць «святатацтва».
       Праз тры дні, калі царкву адчынілі, жывымі засталося ўсяго некалькі чалавек. Папоў там жа на горцы і пахавалі. Цэркаўка з цягам часу развалілася. А горка і цяпер завецца Паповаю.
    
    
    Рымшава гара
    
     Увёсцы Навасёлкі Капаткевіцкага раёна з пакалення ленне перадаецца паданне пра гордага і смелага гымшу.
      Было гэта яшчэ ў часы паншчыны. Злыя былі паны.
    
    ў пакахлапца
    
    He лю
    
    дзі, а звяры. Асабліва лютаваў пан у маёнтку недалёка ад Навасёлак. I што толькі ён не тварыў. Страх, як з сялян здзекаваўся. А сваіх мужыкоў і за людзей не лічыў.
       Загадаў раз гэты пан, каб усе, у каго былі валы на продаж, прыводзілі іх толькі да яго, на панскі двор. Загадана — нічога не зробіш: у пана ўлада. I павялі сяляне да яго сваіх валоў. А пан
    
    выйдзе на ганак, паглядзіць і кажа:
    
    
    * 104 ^
    
       — Што гэта ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, а казёл.
       I плаціў, як за казла. А хто спрабаваў пярэчыць — таго пасылаў на стайню і даваў бізуноў.
       Доўга мучыліся людзі з такім панам, доўга цярпелі, а паскардзіцца няма каму. Паны ж усюды тады сядзелі — і ў маёнтках, і ў судах.
       Але знайшоўся нарэшце адзін чалавек, што адплаціў пану за ўсе людскія крыўды і слёзы. Быў гэта Рымша — прыгожы горды хлапец. Прывёў ён раз на панскі двор вала прадаваць. Выйшаў пан на ганак і кажа:
       — Што гэта ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, а казёл.
       Схапіў тады Рымша здаравенную жардзіну і пытаецца:
       — Што гэта, пан, бяроза ці лаза? Я ж табе прывёў вала, а не казла. — I давай пярэсціць пана жардзінай. Б’е і прыгаворвае: — Вось табе за тое, што ты з людзей здзекуешся. А калі ачуняеш, чакай мяне яшчэ ў госці.
       Толькі на трэці дзень апрытомнеў пан. Пачалі шукаць Рымшу, а таго і след прастыў.
       He раз яшчэ прыходзіў Рымша да пана, не раз помсціў яму за людзей. I, кажуць, хаваўся ён на гары між Заполлем і Навасёлкамі. Да гары той цяжка было падступіцца. Наўкола — непраходныя балоты і хмызняк. Адзін толькі Рымша ведаў туды патаемную сцежку.
       I дагэтуль стаіць тая гара. Людзі завуць яе Рымшавай.
    
    Дзявочая гара
    
    Ааўнодаўно, гэта яшчэ нават не пры маёй памяці, тут, у Мсціславе, на Замкавай гары, жыў адзін багаты пан.
        ажуць старыя, што працавалі ў яго толькі адны маладыя дзяўчаты. Такая ўжо была яго воля. Дзяўчаты працавалі ад відна да відна.
    
      Аднойчы ён загадаў ім нанасіць з рэчкі Вяхры пяску на цэлую гару. Шмат гадоў працавалі дзяўчаты, усё насілі пясок. Многія з іх загінулі, але гару ўсё ж насыпалі. Называецца яна з тых пор Дзявочай гарой.
    
    Мамчына горка
    
    Як ішлі, можа, бачылі горку, на якой расце колькі дрэў? Яна ў нас завецца Мамчына горка. Назва гэтая паходзіць вось ад чаго.
    
    8. Зак. 3433
    
    * 105 *
    
       Расказваюць, што даўней у замку пан жыў, багаты дужа быў. Жыхары нашай вёскі працавалі на яго. У пана была служанка, якая мела дужа прыгожага сына. I вось служанчын сын моцна пакахаў панскую дачку, а яна пакахала яго. Але пан забараніў ім жаніцца, і закаханыя ўцяклі невядома куды. За гэта пан загадаў пакараць служанку: закапаць жывую ў зямлю на гэтай горцы. Адсюль і назва — Мамчына горка.
    
    Пра Міргару
    
    ЕШЕ
    
    ІЗгЖ
    
    Даўнымдаўно ў тутэйшых месцах звінелі мячы: два князі не маглі ўжыцца па суседству. He раз іх дружыны хадзілі адна на другую. Лілася кроў на схілах гары.
      Князі аднойчы сустрэліся на гары без зброі, замірыліся, адсюль і пайшла назва — Міргара.
    
    Перунова гара
    
    (^сць за Нясвіжам, калі ісці на захад ад горада, старое ЗамYJF чышча. Гэта вялікае ўзвышша, якое ўздымаецца над шырокім долам. Узвышша людзі завуць Перуноваю гарою. Навокал гэтай гары стаяць вёскі Аношкі, Жанковічы, Долкінды.
       Расказваюць, што некалі на месцы Перуновай гары стаяў вялікі княжацкі замак, а там, дзе дол, было прыгожае возера. Возера, як люстэрка, заўсёды адбівала колер неба. Улетку, у ноч на Івана Купалу з возера выходзілі русалкі і вадзілі свае чараўнічыя карагоды. Кажуць, у розную пару ў возеры загубілі сябе сялянскія прыгажунідзяўчаты, падманутыя іх каханымі — маладымі княжычамі. I столькі разбэшчаныя князі загубілі душ, што аднойчы ў купальскую ноч на возеры паднялася такая бура, што вада выйшла з берагоў і затапіла ўсё вакол. У той час у замак стрэліў пярун і разбіў яго ўшчэнт. Вёскі ж навокал былога замка маюць жаночыя імёны.
    
    Багатыргара
    
    Даўнодаўно на гэтай гары жыла вялікая жанчына. Ростам гэтая жанчына была тры аршыны. Ваду яна насіла на ropy
    
    ^ 106 #
    
    вялікімі цэбрамі, па два цэбры за адзін раз, а ў кожным цэбры было па 15 судаў.
       Каля той гары ішло нейкае татарскае войска. I запыталіся ў гэтае жанчыныбагатыркі, дзе дарога да беларускага войска? Жанчынабагатырка ўзяла ды і завяла войска татарскае ў балота, дзе яго беларускае войска і пабіла. Рэштка татарскага войска, уцякаючы назад, забіла жанчынубагатырку і пахавала на гэтай гары. Гара і стала звацца пасля гэтага — Багатыргара.
    
    Скарб у балоце
    
    Даўнымдаўно, калі, кажуць, яшчэ і Пінска не было, нейкі багаты пан закапаў, паміраючы, скарб — шмат золата і розных дарагіх рэчаў, нарабаваных у народа. Пачалі шукаць людзі той скарб.
    
       Дазнаўся пра гэта Бог і пабаяўся, што знойдуць бедныя людзі золата. Пан, які закапаў скарб, нібыта быў у вялікай ласцы ў Бога. I вось Бог, каб захаваць нябожчыкава багацце, ператварыў усе палі за вёскай у багністае балота, па якім нельга было ступіць. Гэтым самым ён перашкодзіў людзям шукаць скарб багацея. Тыя ж, хто пераступаў мяжу, за якой пачыналася балота, гінулі. Шмат, расказваюць, забрала яно людзей, а скарбу ніхто так і не знайшоў. I ўся бяда ў тым, што людзі ў адзіночку ішлі шукаць скарб.
       А трэба было грамадой, усім народам.
    
    
    Як скарб зпад печы выходзіў
    
    
    Адзін гаспадар пабудаваў новую хату, але ніхто не мог у ёй начаваць, бо абы ноч найшла, так вылазіць зпад печы баран і ўсё кажа:
    
       — Выйду! Выйду! Выйду!
       Так гаспадары, няма рады, уцякаць.
       Аднаго разу прыйшоў падарожны і просіцца:
       — Гаспадарыку, прымі мяне нанач.
       — Што ж я, кажа, табе параджу? Я сам у гумне начую, бо ў хаце нешта ўсё страшыць.
       — To я там буду начаваць.
       — Добра.
    
    * 107 *
    
    8*. Зак. 3433
    
       Пайшоў той падарожны, запаліў лучыну, лёг на печы і ляжыць, ажно як лучына згарэла, так вылазіць нешта зпад печы і кажа:
      —    Выйду! Выйду! Выйду!
       Таму валасы ўжо дыбам сталі, ведама, адзін на цэлы дом. Але ўзяў кій і кажа:
      —    Ну, то выходзь!
       Ажно лезе да яго баран, а ён як стукне яму кіем па лбу, так золата і рассыпалася. Падарожны нагарнуў сабе колькі хацеў, a рэшту гаспадарам аставіў дый пайшоў у свет вандраваць.
    
    Заклятая магіла волата
    
    Ж Лваколіцах Полацка, расказвалі, у даўнія часы бесперапынна W ішлі войны. I засталося паданне, што частка нейкага разбітага войска, баючыся, каб яго нарабаванае багацце не трапіла ў рукі непрыяцеля, золата і серабро, якое мела пры сабе, закапала ў зямлю на ўзгорку, а наверх паклалі дзікі камень. Ен павінен быў паказваць тое месца, калі б хтокольвек з іх вярнуўся, каб адшукаць схаваныя скарбы. Але прайшлі сотні гадоў, а камень ляжаў на тым самым месцы, а пад ім некранутыя скарбы.
       Слухаючы такія размовы, колькі полацкіх хлопцаў дамовіліся пайсці ноччу на той узгорак, здабыць скарбы і падзяліць між сабой пароўну. Тады, калі ўсе спалі, узяўшы патрэбнае прыладдзе, выйшлі за горад.
       Ноч была пагодная, неба ўсеяна зоркамі, а поўны месяц свяціў у вышыні. Ішлі ціха і асцярожна, каб іх ніхто не спаткаў на дарозе. Мінулі касцёл святога Ксаверыя, дзе спачываюць прахі манахаў і тутэйшых людзей, чулі, як адгукаліся галасы вартаўнікоў у Спасе, звярнулі з дарогі і пайшлі ўсцяж ракі аж да патрэбнага месца.