• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Коцік пачуў, прыбег, пеўнічка адабраў, прывёў да хаткі і сказаў яму:
       —     Глядзі ж, не слухай лісіцы, як яна прыдзе, бо я пайду далёка.
       Коцік пайшоў, а лісічка зноў прыбегла і кажа:
       —       Пеўнічку, галубочку, адчыні мне! Я агню вазьму.
       —       He адчыню, бо ты мяне ўхопіш.
       —       He бойся, я не буду хапаць.
       Пеўнічак адчыніў, а лісічка ўхапіла яго і панесла да хаткі. Пеўнічак зноў крычыць:
                         Коце, браце!
                         Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па бору, па каменню, Па ўсялякаму зеллю.
       Коцік пачуў, прыбег, пеўнічка адабраў, набіў, прывёў да хаткі і сказаў:
       — Ну глядзі ж, больш не пускай яе ў хату, бо я пайду яшчэ далей. Коцік пайшоў, а лісічка прыбегла і зноў гаворыць:
       —   Пеўнічку, галубочку, падай мне агню!
       —     He падам, бо ты мяне ўхопіш.
    
    
    * 125 #
    
       — He бойся, ну, падай праз дзірачку.
       Пеўнічак падае, а лісічка хап яго і панесла да свае хаткі. Пеўнічак крычаў, крычаў — не пачуў коцік. А лісіца прынесла яго ў хатку і кажа сваім дочкам:
       — Наварыце есці чэставаць госця.
       Прыйшоў коцік, не бачыць пеўнічка. Зрабіў ён скрыпачку і стальную пушку, пайшоў, сеў над нарою і стаў граць:
                          Аў ліскі, Аў ліскі Новы двор, Трое дочак, Трое дочак, На выбор, Чацвёрты пеўнічак, Тото мой!
       — Ах, матка, як хтосьці хораша грае, пойдзем паглядзім.
       Выйшлі дочкі паглядзець, а коцік з пушкі па іх — і забіў, каля сябе палажыў і зноў грае. А лісіца кажа:
       — Што гэта яны не ідуць есці?
       Узяла дубца, выйшла, а коцік і яе забіў. I сталі яны з пеўнікам жыць у лісіцы ў хаце.
    
    Дзедава рукавічка
    
    
    
    ІіЧЕ
    
    Жыў дзед з бабай. Паехаў дзед у лес і згубіў рукавічку. Прыскакала да рукавічкі лягушка і пытаецца:
    
      — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
    
       Ніхто не адгукаецца. Яна залезла ў рукавічку і стала жыць. Трохі пагадзя паўзе рак. Прыпоўз да рукавічкі і пытаецца: — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
       А лягушка гаворыць:
      —     Сама паняпацягуня. А ты хто?
      —     А я рактарабун. Ці можна мне?
      —     Лезь!
    
       Трохі пагадзя бяжыць зайчык. Прыбег да рукавічкі і пытаецца:
      — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
       — Сама паняпацягуня і рактарабун. А ты хто?
       — А я па бярэзнічку прыгун. Палезу і я к вам?
       — Лезь!
    
    # 126 #
    
       Трохі пагадзя бяжыць лісіца.
       — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
       — Сама паняпацягуня, рактарабун ды па бярэзнічку прыгун. А ты хто?
       — А я лісіца, добрая маладзіца. Палезу і я к вам?
       — Лезь!
       Лісіца ўлезла і сядзіць. Трохі пагадзя ідзе воўк.
       — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
       — Сама паняпацягуня, рактарабун, па бярэзнічку прыгун і лісіца, добрая маладзіца. А ты хто?
       — А я зза куста хапун. I я палезу к вам?
       — Лезь!
       Улез і воўк. Трохі пагадзя сунецца мядзведзь. Падышоў да рукавічкі і пытаецца:
       — Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
       — Сама паняпацягуня, рактарабун, па бярэзнічку прыгун, лісіца, добрая маладзіца, ды зза куста хапун. А ты хто?
       — А я зверху прыціскун. Пусціце мяне к сабе!
       — He, ужо няма куды.
       — Ну, я зверху сяду!
       Узлез наверх, як ціскануў, так звяры і разбегліся ўсе.
    
    Мужык, воўк і ліса
    
    Быў сабе гаспадар і пайшоў гараць’. Гарэ ён, дак гарэ, аж прыходзіць воўк.
       — Чаго ты прыйшоў, воўча? — кажа гаспадар.
       — Прыйшоў твае валы з’есці, — кажа воўк.
       — Мой ты добранькі, мой ты галубок, пачакай хаця, пакуль я дагару, а пасля сабе з’ясі.
       — Добра, — кажа воўк і пайшоў пад воз і там лёг. Чалавек той гарэ і плача, аж прыходзіць ліска.
       — Чаго ты плачаш, чалавеча? — кажа яму ліска.
       — Я плачу таго, што прыйшоў да мяне воўк і хоча валы з’есці.
       — Ну, калі дасі мне мех курэй, то праганю воўка.
       — Добра, — кажа гаспадар.
       Ліска пабегла на гару і крычыць:
    
    
         * У паўднёвазаходнім дыялекце ў адрозненне ад сучаснай беларускай літаратурнай мовы прысутнічае прыстаўны [г] у некаторых словах тыпу: гавечка, гуліца, гараць.
    
    
    # 127 »
    
       — Труруруру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, пад возам ляжыць?
       Чалавек адказвае:
       — Калода, пане, калода!
       — Каб калода была, то на возе ляжала б.
       Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз і зачаў гараць. I зноў тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць:
       — Труруруру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, на возе ляжыць?
       — Калода, пане, — адказаў мужык.
       — Каб калода была, то ўвязана была б.
       Воўк зноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца не змог.
       Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і таксама крычыць:
       — Труруруру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, на возе ляжыць?
       Мужык таксама адказвае:
       — Калода, пане!
       — Каб калода была, то сякера ўрублена ў ёй была бы.
       Воўк, пачуўшы гэтыя словы, пачаў прасіць чалавека, каб дзе сякеру прычапіў, каб яна стырчала. Чалавек, узяўшы сякеру, прыйшоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў насмерць.
       А лісіца, убачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа:
       — Я цябе абараніла ад воўка, прынясі ж мне мех курэй.
       — Добра! — кажа чалавек ды, узяўшы таго забітага воўка, пайшоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, улажыў у мяшок заместа курэй двух сабак Серку і Берку і пайшоў у поле да ліскі, дзе яна яго чакала. Прыйшоўшы туды, ён палажыў мяшок на зямлю і кажа да ліскі:
       — Ты раскарачся добра, каб магла палавіць усе куры, я іх выпушчу.
       Ліска раскарачылася, як той чалавек казаў, і чакае, пакуль ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тыя сабакі як зачнуць рваць ліску.
       Ліска ледзьве вырабілася ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй:
       — Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?
       — Мы думалі, — кажуць вочы, — каб як прэндзай* уцячы да норкі.
    
        * Раней, да таго як (польск. pRzed).
    
    # 128 #
    
       — А вы, лапкі?
       — I мы тое самае думалі.
       — Аты, хвасцішчадурнішча, штодумаў?
       — Я думаў, каб як найпрэндзай цябе злавілі і задушылі.
       — Ах ты, хвасцішча! Аддам цябе сабакам!
       Дый вылезла з норкі:
       — На, — кажа, — Серка, Берка! На хвост!
       Тыя сабакі парвалі ліскін хвост дый адарвалі. Ліска ўжо са злосці да мужыка лаіць — нашто ашукаў.
       Бяжыць яна, дак бачыць: аж штось гудзе. Падбягае, аж дзюравы збан з ветрам.
       — Ах ты шэльма, пане збане! I ты страшыш! — кажа лісіца дый узяла зачапіла почапку на шыю дый панесла тапіць. Прыходзіць да ракі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.
       А той мужык гэта ўсё бачыў: пайшоў да ракі, выцягнуў ліску, абдзёр скуру дый прадаў.
    
    Лісакаталічка
    
    Ішла сабе ліса, знайшла падсмажанае мяса ў пастцы. Дагадалася яна, што гэта яе хочуць злавіць. I не дакранулася да мяса.
    Пайшла яна далей, сустракае мядзведзя:
       — Кумокгалубок, ці снедаў ты сёння?
       — He, кумкагалубка, не прыйшлося.
       — Ну, пойдзем, я цябе завяду ў адно месца — слаўнае снеданне будзе! Сама б з’ела, ды сёння серада — мне нельга есці: я каталічка.
       — Спасіба, кумкагалубка, пойдзем!
       Вось ліса падвяла мядзведзя к гэтаму мясу. Як толькі ён дакрануўся, так яго абхваціла пастка і падняла ўгару. Лісіца ўзяла тады мяса ды й есць. А мядзведзь ёй:
    
       — Кумкагалубка, табе ж серада.
       — Э, кумокгалубок, няхай той серадзіць, хто ўгару глядзіць.
    
    
    Вайна ваўка з сабакам
    
    Жыўбыў багаты мужык. У яго быў добры сабака. Ён вельмі яго любіў, а як той сабака зусім пастарэў, то ён ужо і не даваў яму есці.
    
    9. Зак. 3433
    
    # 129 •*
    
       Жанкі гэтае хаты пайшлі жаць жыта і ўзялі з сабою малое дзіцятка. За імі ішоў стары сабака. Жанкі прыйшлі на поле, павесілі калыску і ўлажылі туды дзіцятка, а сабаку прагналі, каб ён не паеў іх хлеба. Сабака з гора адышоў і лёг пад кустом. Прыходзіць да яго шэры воўк і пытае:
       — Што ты ляжыш?
       — Адступіся, пракляты! Што ты лезеш ка мне ў вочы? Ты наеўся, а я яшчэ нічога не еў.
       Воўк кажа яму:
       — Дурань ты! Вот я цябе навучу! Я пайду і схвачу дзіця, а ты бяжы за мною, гаўкай і кусай мяне за лыткі.
       Так ён і зрабіў. Жанкі як пачулі, што сабака гаўкае, азірнуліся назад і ўбачылі, што воўк панёс дзіця, а сабака адбірае. Яны прыбеглі і адабралі дзіця. I з гэтых пор сталі зноў даваць сабаку есці.
       А хлопчык гэты расце ды расце не па гадах — па гадзінах, і дарос да васямнаццаці год, і бацька засватаў яго. У гэту самую пару прыйшоў той воўк пад гумно, каб пажывіцца. Сабака пачуў ваўка і стаў гаўкаць.
       Воўк і кажа:
       — Я ж табе даў хлеба, а ты мяне праганяеш!
       — А, гэта ты, брат? — пытае сабака.
       Я.
       — Ну, прыдзі ты, брат, к нам за дзве нядзелі: у нас будзе вяселле, і я цябе пачастую.
       Настала вяселле. Сабака п’е, гуляе і забыўся аб сваім браце, a пасля падумаў:
       — У мяне ж ёсць брат. Пайду пагляджу яго.
       Выйшаў, глядзіць, а воўк ляжыць за гумном. Сабака яму кажа:
       — Што ты ляжыш тут? Пойдзем у хату!
       — Як жа ты ўвядзеш мяне ў хату?
       — He бойся, пойдзем.
       Прыходзяць яны к сенцам. Сабака і кажа:
       — Ты пастой, а я ўпярод схаджу ў хату.
       Сабака ўвайшоў у хату, мельнуў хвастом па лучыне, патушыў яе, пабег і сказаў ваўку:
       — Бяжы борзда ў хату і лезь пад стол.
       Сабака добра накарміў і напаіў ваўка. I ляжаць сабе абодва пад сталом.
       Зачалі каравайніцы спяваць:
                         У нашага гаспадара Кудравая галава,
    
    # 130 *
    
                          Ён кудзёркамі патрасе
                          I нам гарэлкі паднясе...
    
       Сабака ляжыць сабе ціхенька — нічога, а воўк: — Я, брат, не вытрываю, заспяваю пасвойму. — Маўчы! Бо будзе табе і мне!
       Другі раз каравайніцы заспявалі:
    
                             У нашага свата Пабелена хата; Печ яго кахляна, Чэсць яго кахана...
    
       Воўк зноў кажа сабаку:
       — He вытрываю...
       I зачаў спяваць пасвойму. Людзі пазналі, што гэта воўк, і ўхваціліся хто за качаргу, хто за чапялу і зачалі біць ваўка і сабаку. Білібілі і выгналі абаіх вон.
       Воўк кажа сабаку:
       — Я табе гэтага не дарую! Ты мяне добра ўгасціў.
       А сабака яму:
       — А чаго ты крычаў? Я табе казаў: «Маўчы!»