Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць і я, воўк, выю. I мядзведзь зароў.
Ідзе лось.
— Чаго ты, мядзведзь, равеш?
Як жа мне не равець: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць, воўк завыў — і я, мядзведзь, зароў.
I лось рогі паскідаў. Прыйшоў лось да калодзезя: папова чалядка ваду бярэ.
— Чаго ты, лось, свае рогі паскідаў?
— Як жа мне не скідаць: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць, воўк завыў, мядзведзь зароў — і я, лось, рогі паскідаў.
I чалядка вёдры пабіла, каромысел паламала і заплакала.
Ідзе дзяк:
— Дзеўкадзявіца, чаго ты плачаш?
Як жа мне не плакаць: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў не разбіў, баба білабіла не разбіла, бегла мышка, бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць,
10. Зак. 3433
* 137 *
воўк завыў, мядзведзь зароў, лось рогі паскідаў і я вёдры пабіла, каромысел паламала і заплакала.
I дзяк пайшоў ды кнігі папарваў.
Ідзе non:
— Дзяк, чаго ты кнігі папарваў?
Як жа мне не рваць: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць, воўк завыў, мядзведзь зароў, лось рогі паскідаў, чалядка вёдры пабіла, каромысел паламала і заплакала і я, дзяк, пайшоў кнігі папарваў.
Пайшоў non і царкву запаліў.
Кот Максім — сват
Жылі сабе дзед з бабай, мелі яны сынка і катка. Сын зваўся
Марцінам ГлінскімПапялінскім, кот быў Максім. Жылі старыя колькі год, потым памёрлі. Засталіся сынок і каюк. He калькі часу прайшло, згніла гэта хата, засталася адна печ. Марцін Глінскі навучыўся гаварыць пакашачаму, а кот пачалавечаму. Жылі яны некалькі гадоў. Марцін жаніцца захацеў, а кот кажа яму:
Ты жаніцца захацеў, седзячы на гэтай печы, у цябе ж голас не чалавечы. Я цябе карміу, паіў, а ты сядзеў, нічога не рабіў, толькі попел перасыпаў.
— Ну, ідзі ты, — кажа Марцін ГлінскіПапялінскі, — да царэўны ў сваты.
Нанасіў кот есці яму вялікую кучу: мышэй, сала, мяса — усяго. Нанасіўшы есці, пайшоў у сваты. Ідзе ды ідзе, на палянцы сустрэў зайца.
Куды ты, кот, ідзеш? пытаецца заяц.
— Іду да цара на суд, — кажа кот.
— На які суд?
— Дзе што кошка парушыць сала, ці каўбасу, ці яшчэ што, прыдзе гаспадар у свіран, на каго падумае? На ката, і скажа на ката. А ката там зусім не было, а кошка. Як я буду цярпець гэтакай няславы?
# 138 *
А заяц падумаў ды і гаворыць:
— I я пайду з табой!
— Чаго ты пойдзеш?
Ды вось што, дзе зайчыха ў сад улезе, шчэпы паесць, яблынькі і грушкі, — усё кажуць на зайца; дзе зайчыху сабакі ганяюць, — усё кажуць на зайца. Як гэтакай няславы цярпець? Пайду і я з табой да цара на суд.
— Што ж ты, — кажа, — адзін?
— А ты ж чаму адзін?
— Эх, ты. У мяне ж там дзядзькі, бацькі, прадзеды, сёстры, брацця. Усе па слову кінуць, дык мне і веры дадуць. А ты што адзін! Каб вас з гэтага лесу палавіна, дык бы вам веры далі.
А заяц гэты паслухаў. Як пакоціцца, як наробіць крыку — дзе каторы заяц не дачуу, дык так бег на гук, а каторы чуў, дык прыйшоў і пасабляў крычаць. Сабралася іх некалькі тысяч, але не тое што некалькі тысяч, але некалькі мільёнаў. Што як ішлі цераз лес, дык там павыбівалі карэнні капытамі — што аж лес паўсыхаў, а як ішлі па полі, дык да вады зямлю ўбілі, каб яны піць не хацелі, дык бы ўвесь свет затапіла вада. Прыйшлі сяктак да цара. Кот ім кажа:
— Зайдзіце вы ў гэты саранчык, пастойце, як выйдзе мой суд, тады я вашу жалабу занясу і вас пазаву.
Як гэтыя зайцы ўскочылі ў сарай, так кот — хлоп! ды запёр іх і пайшоў сабе, песенькі пеючы, падскакваючы і ў ладкі плешчучы. Прыходзіць на ганак да цара і стукае:
— Адчыняйце!
Адчынілі.
— Пакажыце, дзе цар жыве.
Паказалі яму.
— Здрастуйце, ваша вялічаства!
Здрастуй, каток, здрастуй! Што ж ты скажаш мне харошае?
— Прыслаў вам ГлінскіПапялінскі гасцінчыка.
Гасудар адказвае яму:
— Добра зрабіў, ды не дужа.
Пад’ехаў гасудар, паглядзеў у гэты сарай: «Мусіць у яго яшчэ больш ёсць, калі ён мне столькі прыслаў». Накарміў ён гэтага катка і меха наклаў, на дарогу даў.
Прыходзіць гэты каток да Марціна ГлінскагаПапялінскага. Аж гэты Глінскі чуць жыве, а яшчэ пытаецца:
— Ці пойдзе яна за мяне, ці не?
— Годзе табе пытацца, калі ты не ўстаеш ужо.
10*. Зак. 3433
# 139 #
Ды ты адказвай, ды давай есці хутчэй мне.
Кот на самы першы выпадак пайшоў каля рэчкі, злавіў рыбу. Пасля стаў насіць, што дзе ні зарваў. Адкарміў яго, адпаіў, адхаяў'. Пасылае яго Глінскі зноў да цара ў сваты. Кот яму нанасіў піценняядзення яшчэ больш.
Ідзе кот ды ідзе цераз лес, выходзіць на палянку, а насустрач яму воўк. Кот спалохаўся і скок на хвойку. А воўк і кажа:
— Ты не палохайся мяне, раскажы, куды ідзеш.
— Я б расказаў, але баюся.
Гэты воўк падскочыў, хваціў ката за каўнер і прыціснуў да зямлі:
— Калі скажаш, дык не з’ем цябе, а не скажаш — з ем.
— He еж — скажу.
— Ну, кажы, не буду есці!
Адпусціў яго ад зямлі.
— Ну, ты ж ужо зусім пусці мяне, ужо скажу, не ўцяку. Але ж ты не адкажыся, глядзі, a то табе вялікі сорам будзе.
— Чаму так? — пытаецца воўк.
— Калі зайцаў столькі хадзіла, дык вас трэба тры часткі гэтулькі.
— Куды?
Куды і я іду.
— Куды ж ты ідзеш?
— Да цара на суд.
— I я пайду.
— Што ты адзін пойдзеш?
— А ты чаму адзін ідзеш?
— А ты не глядзі, што адзін іду. Мяне ўся царская фамілія ведае, а ад цябе і сабакі ўцякаюць, як угледзяць, не то цар. Сабярыцеся трэцяя частка з гэтага лесу, дык паверыць цар вам.
— Ну, раскажы ж, на які ты суд ідзеш?
Ото ж я наперад не скажу. Збяры ты з гэтага лесу трэцюю частку, каб былі сведкі, дык табе веры дадуць, і тады я раскажу, на які суд іду.
Гэты кот раззлаваў ваўка, што воўк аж падскочыў, аб зямлю ўдарыўся і стаў галасіць. Усе ваўкі пачулі, што гэтак воўк плача, і давай збягацца. Як назбіралася іх багата, сталі яны пытацца ў ката. Гэты кот адказвае:
Нам стаяць ды гаварыць, дык многа дзён пройдзе; пойдзем па дарозе і будзем гаварыць ідучы.
Ішлі яны, ішлі, ён ім расказаў уловіну.
#■ 140 *
— Праўда, — кажа воўк, — і нам трэба ісці, ты не салгаў.
Кажуць ваўкі:
— Мы ўперад пойдзем на суд.
А кот ім:
— Як, — кажа, — вы ўперад пойдзеце, калі мая жалаба занесена? Як выйдзе мой суд, падам я вапіу жалабу, тады я вас пазаву. Цяпер жа вы пастойце ў гэтым сараі.
Яны паслухалі, а кот — хляп! ды і запёр іх, а сам пайшоў, падскакваючы, пеючы, у ладкі плешчучы. Прыйшоў на ганак. Яму адчынілі.
— Здрастуйце, ваша вялічаства!
— А што, каток, скажаш?
— Ды вось вам ГлінскіПапялінскі прыслаў гасцінчыка.
— Добра зрабіў, ды не дужа.
Пад’ехаў гасудар, паглядзеў — ваўкі скачуць на бэльках, так кот набіў іх у той сарай. Цар ката напаіў накарміў, на дарогу даў, а ваўкоў і зайцоў вялеў пабіць:
— Скажы ГлінскамуПапялінскаму, няхай прыязджае да маёй дачкі ў сваты.
Кот прыбег к Глінскаму ў поўнач і давай яго будзіць.
— Уставай, уставай, я ад цара прыйшоў.
— А што ён табе сказаў?
— Ды сказаў, каб ты ехаў жаніцца на яго дачцэ.
— Ты, кот, сватаў, сватаў, каб цябе Бог са свету пратаў. На чым жа я паеду, калі я голы, як бізун?
— Ты не плач, але прасі, каб я ўхітрыўся.
Пайшлі яны сярод ночы. Там каля цара салдатаў многа і ў кожнага салдата дзве шапкі, а кот у кожную хату ўлезе і ў кожнага салдата па шапцы ўкрадзе. I ўкраў ён яшчэ тонкага драпу. Наклалі яны два мяхі гэтых шапак, панеслі на мост. Паставіўшы шапкі на мосце і пакінуўшы Глінскага ля шапак, пайшоў кот піць ваду. П’е ён і ўбачыў ракаў. Адзін рак надта вялікі, кот яго і выцягнуў на бераг.
— Пусці, — кажа рак, — жыў не буду.
— Саслужыш ты гэтакую службу? — пытае кот у рака.
— На вадзе саслужу, якую ты хочаш, а на беразе, забі мяне, нічога не саслужу.
— Скапай жа ты гэты мост!
— Скапаю.
Кот, не верачы, прывязаў рака на дрот, а на Марціна Глінскага кажа:
# 141 #
— Як паплыве мост, дык ты раскідай шапкі па рацэ.
Кот цераз мост пераскочыў, а Глінскі на мосце. Мост паплыў, а Глінскі раскідваў шапкі па рацэ. Тым часам каток прыбег да цара і кажа:
— Ехаў Глінскі да цара жаніцца, уз’ехаў на мост, мост зламаўся, салдаты патапіліся, пяхота і конніца, астаўся ён адзін на мосце.
Паслаў цар салдат на лодках. Прывезлі яны Глінскага ў царскі дварэц. Згулялі вяселле. Цар даў ім войска, грошай, і паехалі яны ў Змяёўскі дварэц, дзе золота з стрэх капала.
Зі^Н
Бабіна дачка і дзедава дачка
&
Быў дзед ды з бабай, была ў дзеда дачка ды ў бабы дачка.
He ўзлюбіла баба дзедаву дачку. Дзед той гадзіўгадзіў бабе — ніяк не ўгадзіць. Жалка яму сваёй дачкі, а баба адказвае:
— Дзень яе дзе хочаш.
Тады ён гаворыць:
— Адзявайся, дачушка, пойдзем з табой.
Пайшлі яны ў лес. Прыходзяць у лес — стаіць хатка на курыных ножках. Ён гаворыць:
— Хатка, хатка, стаяла пановаму, стань пастараму: ка мне акном, а к дочцы маёй дзвярмі!
Тая хатка абярнулася і стала пастараму: к яму акном, а к дочцы яго дзвярмі. Тады ён гаворыць:
— Ідзі, жыві з Богам, а я пайду дроўцы сеч.