• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       — Пайду!
       Ён сеў на свайго на добрага каня, а дзік услед за ім. Прыводзіць царэвіч яго к свайму двару і становіць на сцяпу. Так жа, як зязюля кукне, — салдат з яе выйдзе, у адзежу надзяецца і на работу ідзе — жыта жаць.
       Скора казка кажацца, ды няскора дзела дзелаецца.
    
    * 157 #
    
       У яго ўжо здзелалася такое царства, што ўжо больш, чым у цара. To дзіва глядзелі, a то яшчэ больш сталі людзі глядзець.
       Ішоў карабельшчык морам і прывярнуў караб гэтага дзіва паглядзець. Праводзіць хлопчык карабельшчыка і заходзіць к свайму каню. Кажа яму конь:
       — Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, скінься ты галубцом, ляці на той бок мора і паслухай, што цар з царыцай будуць гаманіць.
       Ён скінуўся галубцом і паляцеў. Садзіцца карабельшчыку на плячо, і ўносіць ён яго ў дом. I распісуецца цар з карабельшчыкам, і гаворыць карабельшчык:
       — Вот, царскае сіяцельства, як па той бок мора, дык было дзіва, а цяпер яшчэ паболела: стаіць на сцяпу дзікі кабан, лычам арэ, нагамі скародзіць, хвастом рассявае, і ў тры дні хлеб паспявае. Салдат з дуба выйдзе, у адзежу надзяецца і на работу ідзе — жыта жаць.
       Цар карабельшчыка назад адправіў і стаў з царыцай гаманіць:
       — Ах, мая мілая, ну, паедзем гэта дзіва паглядзім!
       А яна яму адказвае:
       — Гэта дзіва не дзіва, а ёсць дзіва: за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве ёсць рака — кісялёвы берагі; прыйдзі — пакушай і сумкі не рушай! Як паядаеш, яна зноў зарасце.
       Адпраўляецца той галубец з царскага дому і прылятае к свайму дому. He зайшоўшы ў дом, пайшоў к свайму каню. От, конь у яго пытае:
       — Хазяін мой мілы, хазяін мой любы, што цар з царыцай гаманілі?
       — А што гаманілі. Казалі, што гэта не дзіва, а от дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, ёсць рака — кісялёвы берагі; прыйдзі — пакушай і сумкі не рушай! Як паядаеш, яна зноў зарасце. Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва дастаць?
       Конь гаворыць:
       — Вазьмі ў маткі благаславенне, і паедзем у пуць!
       Ён узяў благаславенне, сеў і паехаў. Прыязджае к рацэ к гэтай.
       — Здрастуй, рака — кісялёвы берагі!
       — Здрастуй, Іван Іванавічцарэвіч!
       — Эх, у якім ты ў нядобрым месцы стаіш! Ці не пойдзеш ты са мной у маю старану? Там бы цябе з’ядалі, там бы цябе співалі, і ўсягды б ты свежая была.
    
    * 158 #
    
      — Пайду!
       Сеў ён на свайго добрага каня, а рака ўслед за ім. I прывёз ён яе к свайму дому, і паставіў ля берага. Так жа дуб адзежу шые, зязюля кукне, — салдат выйдзе, адзежу надзяе, кабан хлеб засявае, салдат хлеб паесць, ідзе к рацэ. Прыйшоў, паядаў і пайшоў жыта жаць, і ў цагельню, у розныя работы там. To ж дзіва глядзелі, a то яшчэ больш сталі глядзець, з усяго свету прыязджаць. Так жа ішоў карабельшчык і прычаліў караб гэтага самага дзіва паглядзець. Паглядзеўшы гэта дзіва, правёў яго хлопчык гэты. I правёўшы яго, пайшоў к каню к свайму. I конь яму гаворыць:
       — Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, скінься галубцом і ляці на той бок мора, паслухай, што цар з царыцай будуць гаманіць.
       Ен на каня ўзлез, з каня ўпаў і скінуўся галубцом. I паляцеў на той бок мора, сеў карабельшчыку на правае плячо, і ўнёс яго карабельшчык у царскія пакоі. Распісуецца цар з карабельшчыкам, і гаворыць яму карабельшчык:
       — Вот, царскае сіяцельства, якое дзіва па той бок мора! To было дзіва, а цяпер яшчэ паболела. Цячэ рака — кісялёвы берагі; прыдзі — пакушай і сумкі не рушай! I як паядаеш, яна зноў зарасце. Так жа дуб адзежу шые, зязюля кукне, — салдат выйдзе, кабан хлеб засявае, салдат адзежу надзявае, хлеба пад’есць, ідзе к рацэ. Прыйшоў, паядаў і на работу пайшоў.
       Цар адправіў карабельшчыка і гаворыць на царыцу:
       — Ну, мая мілая, паедзем дзіва паглядзім!
       Яна яму адказвае:
       — Гэта дзіва не дзіва, a то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць кельня ля мора, і ў той кельні адзінаццаць братоў спасаюцца. I не знаюць яны, што яны браты адной маткі і аднаго бацькі. Дык от дзіва!
       Адпраўляецца той галубец к свайму двару. He пайшоў у дом, ды пайшоў к каню. Конь яго пытае:
       — Хазяін мой мілы, хазяін мой любы, што цар з царыцай гаманілі?
       — А што гаманілі. Казалі, што гэта не дзіва, a то дзіва, што за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць кельня ля мора, і ў той кельні адзінаццаць братоў спасаюцца. I не знаюць яны, што яны браты адной маткі і аднаго бацькі. Дык ці можам мы гэтага дзіва дастаць?
       Гаворыць конь яму:
       — Ідзі к маці і прасі, каб яна спякла праскуру!
       Так жа ідзе ён ад свайго каня, хлопчык той, к маці сваёй:
    
    # 159 *
    
       — Матушка, спячы мне праскуру!
       Яна паслухала яго і спякла праскуру. Ён жа ўзяў тую праскуру, сеў на свайго добрага каня і паехаў у пуць. Прыязджае к той кельні. I падказвае яму конь:
       — Ступай ты ў кельню і вазьмі тую праскуру, што на стале будзе ляжаць, а гэту палажы, і сам схавайся!
       Так жа ён увайшоў у кельню і ўзяў тую праскуру, а сваю паклаў, і сам схаваўся. Уваходзяць адзінаццаць братоў у кельню. Паселі за стол, і разламаў большы брат праскуру на адзінаццаць частак. I ўзялі яны па частачцы, і з’елі тую праскуру. Глянулі адзін на другога, заплакалі.
       — Ах, — гаворыць адзін, — гэта ж мы браты ўсе!
       I закрычалі:
       — Хто тут ёсць? Адзавіся!
       Ён жа і адазваўся. Яны ўзялі дружка дружку пацалавалі і ўзналі, што іх дванаццаць братоў родных. I пайшлі яны сабе дамоў, ужо ў хлопчыка гэтага ў гасподу. Яны селі ж у сваю бочку, а ён на свайго добрага каня. Прыязджае дамоў і кажа сваей маці:
       — Эх, матушка! Найшоў я сваіх адзінаццаць братоў!
       Тут жа і бочка к яму, к яго дому прыйшла. Устанавіўся круг, і выходзяць яны з круга, і выйшла маці проціў іх, і пазвала іх у дом. I сталі яны там піць і гуляць. Так жа збіраліся тое дзіва глядзець, a то стала ўжо збірацца нязметная сіла глядзець ужо на гэтых на хлопчыкаў. Так жа ішоў карабельшчык і прываліў гэта дзіва глядзець. Паглядзеўшы гэтага дзіва, і адправіўся ў свой караб. Праводзіць яго хлопчык. Заходзіць к каню. Кажа яму конь:
       — Скінься ты галубцом і ляці к цару, што будзе цар з царыцай гаманіць?
       Ён узлез на каня, упаў з яго, скінуўся галубцом і паляцеў. Прылятае к цару і садзіцца карабельшчыку на плячо, і ўносіць ён яго ў дом. Распісуецца цар. Цяпер карабельшчык яму адказвае:
       — Ах, царскае вялічаства! От, па той бок мора то было дзіва, a то й паболела. To быў адзін хлопчык, а цяпер стала дванаццаць: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
       Так жа і дрогнула сэрца ў цара! I хутка адправіў карабельшчыка таго, і на сваю царыцу:
       — Ну, мая мілая, гэтага дзіва паедзем паглядзім!
       — Эх, мой мілы, як жа нам даехаць? Мы паедзем лодкай, хваля ўсхваціцца — мы патопімся. А калі б ад нашага крыльца ды да яго дварца выстраіўся мост — маснічка залатая ды сярэбраная, і стаўбы стаялі, і фанары гарэлі, і жаркі пціцы пелі, от тады мы паедзем!
    
    # 160 *
    
       Той жа галубец выляцеў з таго дому і прыляцеў дамоў. He заходзіўшы ў дом, пайшоў к каню свайму. I пытае ў яго конь:
       — Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, што цар з царыцай гаманілі?
       — А што гаманілі. Цар казаў: «Ну, паедзем, мая мілая, гэтага дзіва паглядзім», а царыца кажа: «Як жа нам ехаць? У човен сядзем, а хваля ўсхваціцца — мы патопімся. От калі б ад нашага крыльца да яго дварца выстраіўся мост — маснічка залатая ды сярэбраная, і стаўбы стаялі, і фанары гарэлі, і жаркі пціцы пелі, от тады мы паедзем!» Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва зрабіць?
       — Ідзі ты к сваім братам і скажы ім, каб яны старыя кнігі да свету чыталі. А ты ж бяры тапор ды ступай на двор, і так жа колікі цяшы, і ў зямлю бі, старайся, штоб кроў з цябе лілася, а ты верна работай, і чым больш, тым лепш!
       Так яны і зрабілі: тыя кнігі чыталі, а ён узяўся гэту работу дзелаць. Стала на зару займацца, стаў на моры мост паднімацца. Сонца ўзышло — і мост гатоў — залатая маснічка і сярэбраная, і фанары загарэліся, і жаркі пціцы запелі.
       Цар устаў і ўбачыў, што мост стаіць. Тады ён:
       — Ну, мая мілая, паедзем гэта дзіва паглядзім!
       Зараз жа коней запрэглі і паехалі.
       I спаткала яго хазяйка, матка гэтага хлопчыка, з хлебам, з соллю. I там сталі яны піць і гуляць. Пасля бяседы стаў цар збірацца дамоў. Так жа яна кажа:
       — He, царскае вялічаства, у нас так не адпраўляюцца! Нацетка вам гэту кнігу, прачытайце.
       А яна ў гэту кнігу пісала ўсё дзела, як з двара пайшла. Калі ж цар прачытаў гэту кнігу, загадаў адсеч другой жонцы галаву. I сталі яны там жыць.
       I я там быў, мёдвіно піў, і ў роце не было, і па барадзе не цякло.
    
    Залатое пяро
    
    Д аўнодаўно жылі ў нас два браты. Паехалі яны разам у СянjL^ho. Ехалі, ехалі і знайшлі на дарозе дзіцяня і жарабя. Старэйшы кажа:
    
       — Няхай мне будзе гэта дзіця. А меншы кажа:
    
       — He, няхай мне.
       I сталі яны ажно сварыцца. Сварыліся, сварыліся яны гэтак, але кажуць:
    
    11. Зак. 3433
    
    # 161 #
    
       — Ну, пойдзем к пану, панясём гэта дзіця, няхай нас пан рассудзіць.
       — Ну і пойдзем!
       — I пойдзем.
       Сказалі гэтак і пайшлі к пану. Як прынеслі пану дзіця і жарабя, пан іх убачыў — яны яму дужа спадабаліся. Ён братам і кажа:
       — Чым вам сварыцца, аддайце вы мне іх, я вам заплачу.
       Браты тыя парадзіліся ды ўзялі і аддалі пану дзіця і жарабя, a пан заплаціў ім, колькі яны там згаварыліся.
       Асталіся яны ў пана. Пан адгарадзіў ім па пакою: адзін пакой дзіцяці, а другі пакой жарабяці. I назваў дзіця пан Іванькам. Стаў пан іх гадаваць, а яны не па гадах растуць, ды па чыслах. Скора казка кажацца, ды няскора справа робіцца, так і тут. Вырас Іванька. Пан раз паслаў яго з фальварка ў вёску — як вось з Багданава ды ў Андрэйчыкі — загадваць мужыкам на прыгон ісці. Едзе ён на тым, на сваім, кані па дарозе, ажно бачыць — ляжыць на дарозе залатое пяро, ды якое прыгожае! Толькі Іванька сагнууся яго браць, а конь кажа:
       — Іванька! He руш пяра, бо будзе бяда!
       Іванька не паслухаў каня і ўзяў пяро. Узяў Іванька пяро і паехаў на вёску, загадаў там мужыкам, каб ішлі заўтра на прыгон к пану, і паехаў у двор. Прыехаўшы, занёс пяро к сабе ў пакой і палажыў. Як палажыў, так увесь пакой і асвяціла. Прыходзіць пан, убачыў гэта пяро і кажа Іваньку: